Фесік Дзмітрый Вячаслававіч,

вучань 10 “А” класа

Дзяржаўнай установы адукацыі

“Сярэдняя школа № 7

г. Калінкавічы”

Настаўнік-высокае слова,

пошукі адкрыцця.

Настаўнік-гэта аснова

ведаў, духу, жыцця...

Настаўнік будучыні... У гэтых словах хаваецца нейкая таямніца. Які ён, настаўнік будучыні? Якімі якасцямі і навыкамі павінен валодаць настаўнік для дасягнення ідэальных поспехаў у сваёй працы?

 Задумалася... Хіба, настаўнік будучага так моцна будзе адрознівацца ад цяперашняга настаўніка? Праца настаўніка была і застаецца адной з высакародных і патрабавальных, поўнай аддачы сіл, гэта вельмі адказная прафесія. Таму, на маю думку,  так важна, каб у школу прыходзілі па прызванні тыя, хто свядома вырашыў прысвяціць сябе дзецям.  

Асацыяцыі, асацыяцыі... Не ведаю, якая асацыяцыя ўзнікае ў вас, а для мяне настаўнік – гэта ВЫХАВАЛЬНІК, які, нібы працавітая пчолка, сабраўшы нектар з кветачак, нясе яго ў соты, у душы вучняў.

Многія мае аднакласнікі думаюць, што ў будучым настаўніка заменяць камп'ютары. Толькі адкажыце,  а ці змогуць камп'ютары замяніць урокі дабрыні, міласэрнасці, павагі да роднай старонкі, любові да матчынай мовы?

Сябар. Так, так. Я не памылілася. Настаўнік павінен быць сябрам, з якім я магу падзяліцца сваімі сакрэтамі, ён падставіць плячо ў цяжкую хвіліну. Настаўнік-СЯБАР будзе шчыра радавацца маёй, няхай самай нязначнай, але перамозе, як гэта робяць сапраўдныя сябры.  Ён будзе мяне накіроўваць, дапамагаць не згубіцца на вялікай планеце.

Таму   настаўнік павінен сам перабудавацца: паважаць  асобу навучэнца, здольнасць успрыняць яго пункт гледжання. Настаўнік-псіхолаг, настаўнік-паплечнік. Дыялог  павінен будавацца як з роўным, з суразмоўцам, з ПАРТНЁРАМ.

А ўрокі будуць пачынацца словамі: “Добры дзень, дзеці! Давайце вучыцца разам”.

У першую чаргу, настаўнік павінен быць ПРАФЕСІЯНАЛАМ, ведаць свой прадмет у ідэале. Бо педагог, які не зможа даць адказ на пастаўленае вучнем пытанне па прадмеце, не будзе мець аўтарытэту. Сапраўдны настаўнік не спыніцца на тым, што вывучыў у інстытуце, а будзе ўсё жыццё спазнаваць новае. Толькі такі настўнік, які любіць свой прадмет, добра ведае яго, можа зацікавіць вучняў.  Менавіта, такі настаўнік, на маю думку, павінен працаваць і ў школе будучыні.

Няхай час імкліва бяжыць, з'яўляюцца новыя гаджэты, сучасныя тэхналогіі, але ж рухаючай сілай навукі з'яўляецца інтэлект.

Бог сказаў пра апосталаў: “Вы соль зямлі, бо калі соль згубіць сваю сілу, то што зробіць яе салёнаю? Соль захоўвае тое, што ёй пасолена, каб не сапсавалася, так і  вы навучаннем, напамінам захоўваеце чалавека ад гнілі духоўнай”.

 Так і настаўнікі зберагаюць душы  людзей ад духоўнай гнілі, разлажэння і пакуты ў старасці за тое, што чалавек  так і не змог знайсці сябе, а значыць, рэалізаваць свае здольнасці. Як ежа  без солі прэсная, так і сэрцы людзей застаюцца пустымі без “настаўніцкага” зерня.

А хто ж нам пазычыць жменьку  сур'ёзнасці, сподачак упартасці, конаўку мэтанакіраванасці, вядзерца дабрыні і бочку ўмення прымаць жыццё з яго складанасцямі і перашкодамі.

Хто ж навучыць лятаць на дзівосных крылах натхнення да новых здзяйсненняў? Не задумваліся? А зрабіць гэта можа настаўнік-ЧАРАЎНІК, які адкрывае нам  ўсе   цуды акаляючага свету.

Настаўнік-камета на цёмным начным небе невуцтва і бездухоўнасці, узнікае ў нашым сэрцы, але не гасне, а пакідае  яркі след ведаў і дабрыні...

І я  думаю, што сёння  роля настаўніка пры павелічэнні доступу да інфармацыі не падае, а, наадварот, узрастае. Я веру, што ў школе будучага будзе запатрабаваны НАСТАЎНІК ТВОРЧАСЦІ, які ў кожнай пэўнай адукацыйнай вобласці будзе займацца не руцінным навучаннем – яго там заменіць камп'ютар, а творчасцю, рухам у невядомае, што непадуладна штучнаму інтэлекту.

Кваліфікацыя+імкненне.

Вось такім я ўяўляю настаўніка будучыні: ВЫХАВАЛЬНІК – СЯБАР – ПАРТНЁР – ПРАФЕСІЯНАЛ – ЧАРАЎНІК – ТВОРЦА.