Published using Google Docs
Дзейнік і выказнік. Працяжнік.docx
Updated automatically every 5 minutes

Дзейнік і выказнік. Працяжнік паміж імі.

Варыянт І

А1.Адзначце сказы, у якіх выдзеленыя словы – дзейнікі.

  1. Колькі закаханых глядзела на гэты месяц і ўздыхала.
  2. Многагалосае “кукарэку”панеслася па вёсцы.
  3. Маладзейшы падышоў да мяне і працягнуў руку.
  4. Тут растуць неабсяжныя дрэвы. Кожнае мае крону з шумлівых галін.
  5. Андрэй з бацькам збіраюцца на рыбалку.

А2.Адзначце сказы, у якіх выдзеленыя словы – выказнікі.

  1. Вакол дарогі стаяць белыя асінкі.
  2. Я не маленькі.
  3. Андрэй вышэйшы за ўсіх у класе.
  4. Цукерка яе мянушка. Так яе завуць.
  5. Якая радасць сустрэць сябра дзяцінства!

А3. Адзначце сказы, у якіх правільна ўказаны граматычныя асновы.

  1. Безліч кветак упрыгожвае аксамітны дыван на паляне.
  2. Некалькі чалавек прапанавалі пачакаць.
  3. Дзень быў цёплы.
  4. Каля агарода грэблася дзясяткі два курэй.
  5. Летняе неба ў дымнай смузе.

А4.Адзначце сказы, у якіх простыя дзеяслоўныя выказнікі.

  1. Хлопцы мусілі пагадзіцца са мной.
  2. Тонкія ніткі дажджу цягнуліся ад хмар да зямлі.
  3. У небе заліваліся жаваранкі.
  4. У начной цішыні выразна  чуецца  шум прыбою.
  5. Люблю я слухаць шум вясны.

А5. Адзначце сказы,у якіх састаўныя дзеяслоўныя выказнікі.

  1. Доктар пачаў распытваць хворага.
  2. Марына спадзяецца паступіць у інстытут.
  3. Схадзі купі сённяшнюю газету.
  4. Алесевы бацькі хацелі вучыць сына на доктара.
  5. Я буду помніць гэты вечар.

А6.Адзначце сказы, у якіх састаўныя іменныя выказнікі.

  1. Надвор’е цэлы тыдзень стаяла цёплае.
  2. Рабіна ўся абсыпана гронкамі ягад.
  3. На дварэ ноч.
  4. Дзівосныя скалы змяняліся адшліфаванымі камянямі.
  5. Лагчына густа зарасла ландышамі.

А7. Адзначце правільнае сцвярджэнне.

  1. Дзейнік – галоўны член сказа, які абазначае тое, што гаворыцца аб прадмеце маўлення.
  2. Выказнік – галоўны член сказа, які абазначае, што робіць дзейнік.

А8.Адзначце сказы, у якіх на месцы пропуску неабходна паставіць працяжнік.

  1. Юнакі _ гарадскія жыхары.
  2. Мы _ людзі свабодныя.
  3. Антось часамі _ як дзіця.
  4. Некалькі невялікіх крам _гэта ўвесь гандаль.

А9.Адзначце сказы, у якіх на месцы пропуску працяжнік не ставіцца.

  1. Адсюль пагоркі_ нібы горы на ўлонні роднае зямлі.
  2. У нас уся агародніна _ свая.
  3. Грыбы _адзін у адзін.

А10.Знайдзіце ў сказе дзейнік і выпішыце яго.

Ціхім вечарам  тры падарожнікі падышлі балотам да ўзмор’я.

Дзейнік і выказнік. Працяжнік паміж імі.

Варыянт ІІ

А1.Адзначце сказы, у якіх выдзеленыя словы – дзейнікі.

  1. Алена Анатольеўна,відаць, пакрыўдзілася на нас.
  2. Найважнейшы клопат бацькоў – выхаванне дзяцей.
  3. Нехта наважыўся пераскочыць праз вогнішча, за ім пачалі скакаць іншыя.
  4. Дуб, што некалі стаяў каля вёскі, помню з дзяцінства.
  5. Збіралася паступаць ва ўніверсітэт і Таня – мая лепшая сяброўка.

А2.Адзначце сказы, у якіх выдзеленыя словы – выказнікі.

  1. Нарэшце хлопцы вырашылі спыніцца адпачыць.
  2. Маленькія елачкі тут зуім непрыкметныя.
  3. Хай заўжды будзе сонца!
  4. Увесь тыдзень надвор’е было цудоўнае.
  5. Сонечная, звонкая ад спеву птушак раніца.

А3. Адзначце сказы, у якіх правільна ўказаны граматычныя асновы.

  1. У вялікай клетцы сядзелі два бурыя мядзведзі.
  2. Максім,пакажы нам альбом з малюнкамі.
  3. Я не магу не сказаць вам праўды.
  4. Пачынала падаць з дрэў лісце.

А4.Адзначце сказы, у якіх простыя дзеяслоўныя выказнікі.

  1. Як пухам, засыпала і хвою, і елку, і клён.
  2. Размова неўзабаве перайшла ў сварку.
  3. Пеця – скок з печы і на двор.
  4. Ты ж не крытыкуеш, а мяшаеш з граззю.
  5. Андрэй вырашыў пайсці да станцыі пешшу.

А5. Адзначце сказы,у якіх састаўныя дзеяслоўныя выказнікі.

  1. Залатым пажарам узнімаўся блішчасты месяц.
  2. Трэба сёння ж прыбраць скошанае.
  3. Праз ірваныя хмары пачалі прабівацца на небе адзіночныя зоры.
  4. Пад кронамі дрэў пануе паўзмрок, прахалода.
  5. Кожны абітурыент павінен зарэгістравацца ў цэнтры правядзення цэнтралізаванага тэсціравання.

А6.Адзначце сказы, у якіх састаўныя іменныя выказнікі.

  1. У пяшчотных сонечных промнях пазалаціліся ствалы хвой.
  2. Перад навальніцай рыба зусім перастала брацца.
  3. Уначы куст бэзу здаецца вялікім дрэвам.
  4. Усе талеркі рознага колеру і памеру.
  5. Шырыня,прастор – не акінуць вокам!

А7. Адзначце правільнае сцвярджэнне.

  1. Дзейнік можа быць выражаны толькі назоўнікам або займеннікам у назоўным склоне.

2)Выказнік – галоўны член сказа, які абазначае тое, што гаворыцца пра дзейнік.

А8.Адзначце сказы, у якіх на месцы пропуску неабходна паставіць працяжнік.

  1. Пра ўсё даведацца і ўсё ўбачыць _ гэта мая мара.
  2. Пяць і тры _ восем.
  3. Гусь свінні _не сяброўка.
  4. Прырода любая мая! Я _ твой заступнік.
  5. Усяслаў _адзін з самых знакамітых полацкіх князёў.

А9.Адзначце сказ, у якіх на месцы пропуску працяжнік не ставіцца.

  1. Цікавы субяседнік _ Васіль.
  2. Знайсці грыб у стракатым дыване апалай лістоты _ справа нялёгкая.
  3. Паясы _ частка беларускага нацыянальнага адзення.
  4. Сто чалавек _ калектыў не маленькі.

А10.Знайдзіце ў сказе дзейнік і выпішыце яго.

У паводзінах хлопцаў было нешта цікавае.

Адказы

Варыянт 1

А1. 2,3,4

А2.1,2,4

А3.1,4,5

А4.2,3,4

А5.1,2,4

А6.1,2

А7.1

А8.1,4

А9.1,2

А10.Тры падарожнікі

Варыянт 2

А1.1,3

А2.1,2,3

А3.1,4

А4.1,3,4

А5.2,3,5

А6.3,4,5

А7.2

А8.1,2,5

А9.1

А10.Нешта дзіцячае.