Спіс адкрытых семінараў Лабараторыі распазнавання і сінтэзу маўлення
Адрас: АІПІ НАН Беларусі, вул. Сурганава, 6, пакой 430 (калі не пазначана іншае ў павестцы)
Кіраўнік семінараў: Юрась Гецэвіч, Адкзаны за супрацоўнікаў: Маргарыта
Статус: Вольныя для наведвання. Уваход на семінар дазволены пры наяўнасці пропуску ў АІПІ НАН Беларусі. Яго можна атрымаць праз кантакты.
Пратаколы: семінары да 2016-02-01, семінары пасьля 2016-02-01, семінары пасьля 2017-02-01
Больш інфармацыі пра семінары на нашым сайце http://ssrlab.by/adkrytyja-seminary
Дата, час, месца | Тэма (пункты) | ||
2024 | |||
2023 | |||
У чацьвер 11:00 (2022-12-27) ў нас адбудзецца адкрыты семінар лабараторыі.Месца: 203 пакой (адказныя Маргарыта, Наста Д., Давід, Андрусь Б) |
| ||
23 сьнежня 2021 |
| ||
24 сьнежня 2020 |
| ||
24 сьнежня 2019 |
| ||
11 ліпеня 2019 (чацвер)12:00-18:00Тэхніка, даезд, ад’езд: Зміцер Дзенісюк, Андрэй БакуновічКава-паўза: Эвеліна Русецкая, ЮрасьФатаграфаванне: Эвеліна, Зьміцер | ВЫЯЗНЫ СЕМІНАР
| ||
22 сьнежня 2018 |
“Ня бойцеся! Бо вось, я дабравешчу вам вялікую радасьць, якая будзе ўсяму народу,
| ||
28 чэрвеня 2018 (чацвер)10:00-15:00Cакратарства, пратакол: Марына Марчык, |
| ||
21 чэрвеня 2018 (чацвер)11:00-12:00, пакой 430Cакратарства, пратакол: Марына МарчыкТэхніка, крэслы:Зміцер Дзенісюк,Максім ГалаўчакКава-паўза:Эвеліна Русецкая,Павал Гусціновіч |
| ||
БУДУЧЫЯ СЕМІНАРЫ (у раскладзе магчымыя змены) | |||
25 чэрвеня 2018 (чацвер)11:00-12:30Месца — п.Акінчыцы,Тэхніка, даезд, ад’езд: Зміцер Дзенісюк, Максім ГалаўчакКава-паўза: Эвеліна Русецкая, Павал ГусціновічФатаграфаванне: Эвеліна | ВЫЯЗНЫ СЕМІНАР
| ||
21 чэрвеня 2018 (чацвер)11:00-12:00, пакой 430Cакратарства, пратакол: Марына МарчыкТэхніка, крэслы:Зміцер Дзенісюк,Максім ГалаўчакКава-паўза:Эвеліна Русецкая, Павал Гусціновіч |
ПРАТАКОЛ
Дзякуй тым, хто прыходзіў на кансультацыі. Вікторыя Захарава абараніла магістерскую на 10, таксама абараніліся Артур Гізун і Ганна Шыхава. Цяпер у нас на вытворчай практыцы два студэнты.
Ездзіў разам з калегамі з міжнароднага аддзелу. Мы жылі недалёка ад месца канферэнцыі, гатэль быў на беразе ракі, у якой нават можна было злавіць ласося. Былі на халодным Нарвежскім моры. У першы дзень быў халодны вецер. Транхайм — студэнцкі гарадок, палова жыхароў студэнты. На ўсіх сэсіях рабіліся стрымы, і цяпер іх можна паглядзець. Распавядаў пра нашу працу прадстаўнікам GEANT. Ганна Карпенка: Што больш за ўсё спадабалася? Зміцер: Уразіла, што доўгі светлавы дзень і што халодна. Канферэнцыя была арганізавана цікава. Зміцер: Плакат выглядаў бледна ў параўнанні з астатнімі, а таксама наша тэма была спецыфічнай. Яшчэ ў мяне бралі інтэрв’ю. Юрась: Наша гісторыя павязаная з Нарвежскай. Вядома, што ў першым тысячагоддзі адтуль прыбыў Торвальд Вандроўнік, які прапаведаваў у Полацку. Таксама беларусы абліччам падобныя да балтаў, нарвегаў. Нарвегія — краіна-прадстаўнік хрысціянскай культуры.
Прашу адкрыць сайт КрокЭпа. Дзякуй папярэдняй камандзе за працу, каманда будзе мяняцца: на гэтым тыдні мы абмяркоўвалі перадачу абавязкаў. Зараз КрокЭп нам крыху дапаможа. Ідэя выязнога семінара — абмеркаваць навукова-культурную тэму. Звычайна выязны семінар складаецца з культурнай праграмы і пашыранай кава-паўзы пад адкрытым небам. У горадзе не так проста яго арганізаваць, таму прыходзіцца нешта прыдумваць. Хочацца выехаць за Менск, таму была прапанова паехаць у Стоўбцы. На мяжы Стоўбцаў ёсць сядзіба Якуба Коласа. Другі варыянт — Ракуцёўшчына каля Краснага, дзе сядзіба Максіма Багдановіча. Прапаную прагаласаваць. Дата — панядзелак. Краснае: 8 галасоў (Зміцер, НастаД, Паша, А.У., Міхал, Марына, Макс, НастаК) Стаўбцы: 4 галасы (Ала, ГаннаК, Макс, НастаК) Устрымаўся: 1 чалавек (Станіслаў) Не змогуць быць: 3 чалавекі (Саша, Алена, А.У.) Новыя прапановы: Музей у Мінску + Пціч / Дразды / Цнянка (Паша, Міхал) Ала: Можа, замовіць машыну (маршрутку) туды і назад?
На гэтым і наступным тыднях перадаем свае абавязкі. Перадалі Насце Драгун весці бібліятэку. Трэба перадаць адказнасць па публікацыях, табелі і календары. Госці Мікіта Супрунчук: Дзякуй, што аператыўна прынялі. У 2002 годзе скончыў філфак БДУ і аспірантуру па славянскіх мовах. Цікаўлюся распазнаваннем і сінтэзам маўлення, корпуснай лінгвістыкай. Традыцыйнае мовазнаўства не дае мне асалоды і перспектывы, таму шукаю новыя тэмы для паглыблення і плённай працы. Андрэй Гаравы: вучуся ў БДУ на 3 курсе, праходжу тут вытворчую практыку.
| ||
14 чэрвеня 2018 (чацвер)14:00-16:00, пакой 430Cакратарства, пратакол: Марына МарчыкТэхніка, крэслы: Зміцер Дзенісюк, Максім ГалаўчакКава-паўза: Эвеліна Русецкая, Павал Гусціновіч |
ПРАТАКОЛ
Вітаю, паважаныя супрацоўнікі! Хацеў бы падзяліцца кароткімі навінамі пра працу лабараторыі:
Прэзентацыя: https://drive.google.com/open?id=1STcUbDxT8SkUZaIcvsvNK8F5LNuqK-e5
Прэзентацыя: https://drive.google.com/open?id=1STcUbDxT8SkUZaIcvsvNK8F5LNuqK-e5
Паважаныя калегі, тыя, у каго сканчваецца кантракт, на наступным тыдні перадайце свае абавязкі. Пераезд з 19 у 432 адбудзецца ў ліпені. Калі ласка, 15.06-16.06 перадайце абавязкі па Корпус.бай.
| ||
7 чэрвеня 2018 (чацвер)11:00-12:30, пакой 430Cакратарства, пратакол: Марына МарчыкТэхніка, крэслы: Зміцер Дзенісюк, Максім ГалаўчакКава-паўза: Эвеліна Русецкая, Павал Гусціновіч |
ПРАТАКОЛ
| ||
31 траўня 2018 (чацвер)11:00-12:30, пакой 430Cакратарства, пратакол: Марына МарчыкТэхніка, крэслы: Зміцер Дзенісюк, Максім ГалаўчакКава-паўза: Эвеліна Русецкая, Павал Гусціновіч |
ПРАТАКОЛ
Прэзентацыя: https://drive.google.com/open?id=18a88N5kocBP3RByITWdk8xuFLRc99v0m
Прэзентацыя: https://drive.google.com/open?id=1lqoy4shpFOWW_F9EVbreKo7GS-5KMApH Ала: У чым сутнасць праекту “Белдзяржлес”? Міхал: Прыкладанне, якое дапамагае работнікам лесанарыхтоўкі справаздачыць вынікі працы. Ала: Што наконт падобнага дапаможніка для РНПЦ? Юрась: Што думаеце дапрацоўваць? Міхал: Трэба дапрацаваць “Лес”. Юрась: Ці ёсць магчымасць адключыць старыя мадулі “Разумніка” пасля дапрацоўкі новага дызайну? Міхал: Так. Ала: Ці ёсць магчымасць пачуць склады7 Міхал: Так, у старой версіі агучваюцца склады і прыклады.
Прэзентацыя: https://drive.google.com/open?id=1s2BFQsyEbDE3QRfzJtv0Q3nWUqTo6Hnj Гэтай тэмай цікавіцца кафедра славістыкі Ольдэнбургскага ўніверсітэта. Спасылка на базу: http://belzdb01.virt.uni-oldenburg.de:9080/exist/apps/belzsdb/index.html Ала: Чаму гэта робіцца за мяжой? Юрась: На гэтае пытанне яны адказалі мне пытаннем: “А чаму ў вас гэта яшчэ не зроблена?” Немцы даследавалі сваю літаратуру ўздоўж і ўпоперак, таму цяпер бяруцца за літаратуру суседніх краін. Гэта закранае палітыку і эканоміку і пасля вяртаецца да іх у выглядзе прыбытку.
Прэзентацыя: https://drive.google.com/open?id=18a88N5kocBP3RByITWdk8xuFLRc99v0m Юрась: У нас забяруць 19 пакой, таму ў чэрвені нас чакае чарговы пераезд: супрацоўнікі з 19 мусяць вярнуцца ў 430 ці 432, і іншыя супрацоўнікі пакояў 430 і 432 часткова пераедуць між пакоямі. Ганна: Сёння аддаем рэчы, сабраныя для дзяцей. Патрэбныя +2 чалавекі, каб дапамагчы іх занесці на Акадэмічную, 15.
| ||
24 траўня 2018 (чацвер)9:00-10:30, пакой 430, пакой 100.Cакратарства, пратакол: Марына МарчыкТэхніка, крэслы: Зміцер Дзенісюк, Максім ГалаўчакКава-паўза: Эвеліна Русецкая, Ганна Станіславенка |
ПРАТАКОЛ
Вітаю! На мінулым тыдні мы ўдзельнічалі ў TIBO-2018. Мяне ўразіла распрацоўка Белавіі "Васіліса" і іншыя маўленчыя тэхналогіі. Удзельнічалі ў канферэнцыі ў НЦПІ, дамовіліся на падпісанне пагаднення аб супрацоўніцтве, а менавіта — распрацоўка і ўкараненне машыннага перакладу. Мелі камандзіроўку ў Маладэчна, дамовіліся на: падпісанне інфармацыйнага пагаднення (школа будзе пляцоўкай апрабацыі нашых распрацовак), паразмаўлялі, каб зрабіць працоўнае месца для слабабачачага дзіцёнка, які зможа карыстацца юрыдычнымі дакументамі; распавялі пра магчымасці стварэння рэжымаў для слабабачачых на сайтах.
Прэзентацыя: https://drive.google.com/open?id=1H7q-GRkwqAipL7jHJqmMzKb2nm9FOHvm Юрась: Што складаней — зацвердзіць гукавы файл ці адхіліць? Ганна: Зацвердзіць, многія запісы неідэальныя.
Прэзентацыя: https://drive.google.com/open?id=1t_m8gTT-hEfjXE7NilMsYAhWSVxwJRNs Юрась: Мы ўжо даўно пазнаёміліся з НЦПІ, зрабілі ім прапанову аб супрацоўніцтве. На наш зварот НЦПІ адрэагавала заўвагай, што сэрвіс праверкі правапісу прапускае слова “камп’ютэр” як правільнае, у той час як дзейнічаюць новыя правілы, паводле якіх трэба пісаць “камп’ютар”. Нажаль, яны не зразумелі спецыфіку і прынцып працы нашага сэрвіса: трэба ўключаць толькі тыя слоўнікі, якімі хочаш скарыстацца. Ала: У юрыдычнай сферы ёсць спецыфіка. Юрыст не можа пісаць не ў згодзе з законам. Магчыма, на гэтым слайдзе варта раскрыць спецыфіку. Заканадаўства краіны лічыцца даступным, калі грамадзянін можа атрымаць да яго доступ на зручнай яму дзяржаўнай мове. Даступнасць таксама азначае, што чалавек з інваліднасцю, напрыклад, слепаглуханямы, можа самастойна азнаёміцца з заканадаўствам пры дапамозе адмысловых тэхналогій. На першым плане знаходзіцца патрабаванне па мове. 25 беларускіх кодэксаў апублікаваныя сёння па-руску, і 1 — па-беларуску. У пэўны час былі ўнесеныя праўкі ў закон аб мовах: замест патрабаваня прыняцця заканадаўчых актаў на “беларускай і рускай” была зроблена праўка на “і/ці”. Цяпер органы, якія прымаюць заканадаўчыя акты, карыстаюцца гэтым. Можна зрабіць выснову, што справа з’яўлення беларускамоўнага заканадаўства залежыць ад ініцыятывы прымаючага органа. Сітуацыя з двухмоўем у заканадаўстве характэрная не толькі для Беларусі. [Слайд з табліцай адпаведнасці дзяржаўных моў і моўнай прыктыкі ў заканадаўстве.] Юрысты падтрымліваюць думку аб прыняцці заканадаўчых актаў на дзвюх мовах, паколькі шануюць літару закону. Ёсць таксама пытанне аўтэнтыфікацыі тэксту заканадаўчага акту на дзвюх мовах. Выснова — патрэбны дасканалы машынны пераклад. Чаму не падыходзяць тыя машынныя пераклады, што ёсць? У сінанімічным шэрагу трэба выбраць правільны адпаведнік, а таксама зважаць на тэрміналогію каментароў. Марына: Слайд з адпаведнасцю дзяржаўных моў і моўнай практыкі ў юрыдычнай сферы — выходзіць, Беларусь усё-такі сумнае выключэнне? Ала: Так. Юрась: Якая сітуацыя ў нашых краін-суседак? Магчыма, нам варта пашырыць гэтую табліцу. Ала: Не хапіла часу даследаваць гэтыя краіны. Наколькі ведаю, юрыдычныя акты на англійскай мове там друкуюцца. Ва Украіне добра, што пачалі перакладаць на украінскую, але робяць гэта татальна: перакладаюць нават геаграфічныя назвы. Марына: Заўвага, выказаная НЦПІ пра СпэлЧэкер, застаецца актуальнай. Калі выключыць слоўнік СБМ1987, то адключыцца большая частка задзейнічанай лексікі. Прыклад: “Чарнобыльская малітва” з СБМ1987 — 779 невядомых слоў, без СБМ1987 — 1164 словы (385 слоў розніцы). У дадзеным выпадку НЦПІ мае рацыю, і гэта наша задача — выправіць недакладнасць. Юрась: Мы ўвогуле не кранаемся пытання правапісу. Галоўнае, што разумее пад словам карыстальнік. Задача была такая: даць ад слоўнікаў карысны аўтаматычны эфект. Мы як лабараторыя не збіраемся звужаць для сябе рынак, таму вось сэрвіс, у якім разнастайнасць пашыраецца дзякуючы даданню любых, разнастайных слоўнікаў. Ала: Юрыстам можна даць тады скарочаны варыянт сэрвіса.
Прэзентацыя: https://drive.google.com/open?id=1H7q-GRkwqAipL7jHJqmMzKb2nm9FOHvm
| ||
10 траўня 2018 (чацвер)11:00-12:30, пакой 430Cакратарства, пратакол: Марына МарчыкТэхніка, крэслы: Зміцер Дзенісюк, Максім ГалаўчакКава-паўза: Эвеліна Русецкая, Павал Гусціновіч |
ПРАТАКОЛ
Заяўлены намі плакат прыняты на TNC на poster session.
Прэзентацыя: https://drive.google.com/open?id=1udF0Zx-Z5U-xdOM795L8DDe2Q5RpbBKD Б.М.: З якім дакладам едзеш? Зміцер: Гэтую канферэнцыю арганізуе GEANT, Basnet - партнёр. Мы падавалі сумесны з робататэхнікамі даклад пра тое, як кіраваць робатамі праз інтэрнэт. Марына: Над чым найбольш спадабалася працаваць? Зміцер: Прыемна, калі атрымліваецца! Калі замоўца задаволены. Ала: Зазаначу, што слова “накірунак” у беларускай мове не існуе, ёсць “напрамак” і “кірунак”.
[Без прэзентацыі] Літаратурны талент С. Алексіевіч, паводле майго меркавання, у 1) перажыванні і 2) прафесійным інтэрв’юіраванні. Першае выданне кнігі — 1997 г., пераклады на беларускую і англ. мову (2005), Прэмія нацыянальнага кола кніжных крытыкаў (ЗША, 2005). Героі кнігі: жонка пажарнага, сяляне-самасёлы, бежанцы з азіяцкіх краін, вайскоўцы, бацькі дзяцей з паталогіямі, маладыя людзі, што не змаглі стварыць сям’ю пад ціскам грамадства з-за таго, што яны з чарнобыльскай зоны, фатографы, журналісты, навукоўцы: фізікі-ядзершчыкі, супрацоўнікі Інстытута ядзернай энергетыкі НАН Беларусі (заг. лаб., дырэктар). Кожная краіна паклала на алтар перамогі тое, чаго было не шкада: ЗША - матэрыяльную дапамогу, СССР - жыцці сваіх грамадзян. Гэтае выказванне справядлівае і да паводзінаў сваецкай улады падчас аварыі на Чарнобыльскай АЭС: у ахвяру заспакойванню прыносіліся жыцці грамадзян СССР, праз страчаны час і недахоп праўдзівай інфармацыі.
Прэнтацыя: https://drive.google.com/open?id=18mE77LeKJEskf6HTMzN49t4rkEVoGZ0s Б.М.: Наш сінтэзатар можа выдаваць любую хуткасць, дыктар можа чытаць з любым тэмбрам, а таксама можна выкарыстоўваць аўдыякнігі. Ала: У чым канчатковая карыснасць гэтага сэрвіса? Юрась: Каб праверыць гіпотэзу. Напрыклад, на тэлевізіі ёсць такая праблема. Хуткасць прамовы насамрэч нелінейная, бо ёсць чалавечы фактар. (некалькі сугучных пытанняў: “Дык навошта?”) Юрась: Зараз я распавядаю пра эксперымент па стварэнні сэрвіса і яго вынікі.
Прэзентацыя: https://drive.google.com/open?id=1xj10RcgoW7nxgZL-rcis3FGT5tbBvwNl
| ||
3 траўня 2018 (чацвер)9:30-11:00, пакой 430Cакратарства, пратакол: Марына МарчыкТэхніка, крэслы: Зміцер Дзенісюк, Максім ГалаўчакКава-паўза: Эвеліна Русецкая, Павал Гусціновіч |
ПРАТАКОЛ
На мінулым тыдні вырашаліся пытанні па некаторых нашых праектах. Сённяшні дзень будзе насычаны: семінар, прэзентацыя кнігі, візіт замежных навукоўцаў.
У лабараторыі я сумяшчальнік, к.т.н. Займаўся праектам па распазнаванні эмацыйнага маўлення. На рынку сучасных ІТ дамінуе распазнаванне маўлення, накіраванае на атрыманне тэксту з маўлення, у той час як астатнія аспекты маўлення пакідаюцца па-за ўвагай, хоць маўленне надзвычай багатае, можа шмат паведаміць пра стан чалавека. Гэта можа быць выкарыстана ў працы call-цэнтра, а таксама ў мабільнай праграме, якая на аснове аналізу навакольнага асяроддзя воспроизводит візуальныя сімвалы эмоцый (забаўляльны аспект, які можа быць выкарыстаны для папулярызацыі брэнда). Юрась: Якія планы па спісе эмоцый? В.: Датасэт у Насты. Т.Р.: Якія лінгвістычныя параметры? Ці ўлічваюцца лексемы? Вадзім: Арыентуемся толькі на фізічныя параметры сігнала. А.К.: Якія базавыя эмоцыі? В.: ... Стандартны набор — сум, радасць, агрэсія, страх, нейтральная эмоцыя. Каб выбраць, трэба глядзець на канцавы прадукт — больш ці менш тонкая градацыя патрабуецца. Межы эмацыйных станаў — складаныя. А.К.: Чаму патрэбна працаваць з аўдыязапісамі, а не дадзенымі, напрыклад, дэтэктараў хлусні? В.: У call-цэнтрах заўжды ёсць пасада супервайзера, які сочыць за адпаведнасцю карпаратыўнай палітыцы. Яму трэба праслухоўваць вялікія масівы інфармацыі, шукаць і аналізаваць спрэчныя моманты. Яму будзе карысны інструмент, які апрацуе гэты масіў і прамаркіруе цікавыя для аналізу месцы. Таксама плануем дадаць магчымасць распазнавання ў рэжыме рэальнага часу.
Прэзентацыя: https://drive.google.com/open?id=1TV1mn1blnafOlbHfj75N916XjgBRDZ2a У дадзеным даследаванні маўленне разумеецца вельмі вузка: штодзённае непадрыхтаванае маўленне, арыентаванае на літаратурную норму, але можа не супадаць з кадыфікаванымі нормамі. Адхіленне ад нормы зазвычай успрымаецца як памылка, але насамрэч мае свае заканамернасці. Юрась: Ці пачне гутарковае маўленне дыктаваць норму? Т.Р.: Так і павінна быць. Марына: Дзе мяжа паміж тым, што мы ўплываем на норму, і тым, што норму трэба шанаваць? Як не кінуцца ні ў адну з крайнасцяў? Не стаць “сухім” і не стаць трасяншчыкам? Т.Р.: Не адчуваем гэтага, бо няма беларускамоўнай базы. Норму нельга прыдумаць. Будзе так, як людзі гавораць, і тады гэта можна ўвесці ў слоўнік. Навукоўцы мусяць гэта адсарбіраваць і ўводзіць. Фіксаваць тое, што сыходзіць, і што пераважае. Трэба шукаць кампраміс. Ганна: А што тады шкодзіць беларускай мове? Т.Р.: Шкодзіць моўная агрэсія маладых людзей і суб’ектыўнасць адносна наркамаўкі (ці, радзей, тарашкевіцы). Слоўнік пабудаваны на лексіцы, зафіксаванай у 50-60 гады. Лексіка змяняецца! Усё адкінуць немагчыма і непатрэбна. Маладым людзям варта прыходзіць да кампрамісу. Умераны пурызм! Не трэба дзяліць людзей па сапраўднасці, ад гэтага пакутуе сама мова. Мы мусім аб’яднацца. Ганна: Я сама вывучыла беларускую мову. Вы казалі, што ў новага пакалення няма базісу, дыялекту. А дзе ж набрацца базісу? Чытаць класікаў з тлумачальным слоўнікам і запамінаць ды выкарыстоўваць новыя словы? Дзе знайсці асяроддзе з нерускамоўным базісам? Т.Р.: Мастацкая літаратура — добра. Важна глядзець тлумачальныя слоўнікі (напр., слова “апынуцца” мае мноства сінонімаў і адценняў). Адзін аўтар можа суб’ектыўна падаваць адрозныя ад рускай словы, што збядняе мову. Як з любой мовай, найперш трэба на ёй размаўляць. Дарэчы, вясковыя дыялекты цяпер разбураюцца праз рускамоўнае тэлебачанне. У нас усіх збольшага рускамоўны базіс, ён ужо ўсталёўваецца ў падручніках. А.К.: Можа, вам нешта вядома пра памякчэнне зацвярдзелых? Чаму некаторыя людзі так размаўляюць? Т.Р.: Гэта можна пачуць збольшага ад людзей, якія карыстаюцца беларускай факультатыўна. Ведаю выключэнне: беларускамоўная дзяўчына з выключна мяккім “ч”.
Прэзентацыя: https://drive.google.com/open?id=1n9nQhOg4dP3V0L8pqo-W-3ey-txT44Mk
Прэзентацыя: https://drive.google.com/open?id=17sWr_dg0e1AudWrZwxUkdgfYjLz43w1b
| ||
26 красавіка 2018 (чацвер)11:00-12:30, пакой 430Cакратарства, пратакол: Марына МарчыкТэхніка, крэслы: Зміцер Дзенісюк, Максім ГалаўчакКава-паўза: Эвеліна Русецкая, Павал Гусціновіч |
ПРАТАКОЛ
Вітаем новага супрацоўніка — Алу Анатоллеўну, кандыдата філалагічных навук (хутка пачуем яе выступ па тэме дысератцыі).
Прэзентацыя: https://drive.google.com/open?id=1v1vopm0gTgI10fmc5_lZuA4YvKuS22GJ Б.М.: Бачны вялікі аб’ём працы. Скажыце падрабязней, пра якую вычытку і генерацыю была гаворка? Марына.: 5 сэрвісаў нашай платформы corpus.by пры выкарыстанні ў пэўным парадку дазваляюць вычытваць тэксты, гэты алгарытм я прэзентую. Пад генерацыяй маюцца на ўвазе алгарытмы генерацыі, прадстаўленыя ў сэрвісах “Генератар транскрыпцый”, “Генератар алфавітна-прадметнага паказальніка”, з дапамогай якіх мы згенеравалі 2 выданні.
Прэзентацыя: https://drive.google.com/open?id=1apTV5w2I9DT8Cwwrhwfc5dLsTB3dbdbn Мяне зацікавіла, што націск у гэтым слоўніку пастаўлены на галосную, а не на склад, як у слоўніках ангельскай мовы. А.А.: Ці прыдатны гэты слоўнік для носьбітаў нямецкай мовы, зважаючы на вялікі аб’ём інфармацыі? Ю.: Немцы працуюць у сваім стылі — над тым, каб усё апісаць. Ганна: Выкладаючы нямецкую мову ў МДЛУ, нам не рабілі акцэнт на фанетыцы. Вымаўленне ў нямецкай мове вывучаюць, зыходзячы з вывучэння асноўных спалучэнняў, нямецкае вымаўленне не лічыцца складаным. Слоўнік, пра які ідзе гаворка, — акадэмічнае выданне для фіксацыі вымаўлення. А.А.: Чаму пытанне націску ўвогуле важнае? Ю.: У англійскай мове націск ставіцца перад націскным складам. Пытанне ў тым, ці браць IPA-транскрыпцыю, і кірылічную ці міжнародную. Пытанне знаёмства замежнікаў з кірыліцай складанае.
Прэзентацыя: https://drive.google.com/open?id=1hBSKYJpo0j-qluPhEww898OsB7pBY6Yj
| ||
19 красавіка 2018 (чацвер)11:00-12:00, пакой 430Cакратарства, пратакол: Марына МарчыкТэхніка, крэслы: Зміцер Дзенісюк, Максім ГалаўчакКава-паўза: Эвеліна Русецкая, Павал Гусціновіч |
ПРАТАКОЛ
Сёння маем выступ пра сінтэз маўлення. Распачатыя працы па праекце пра М.К. Агінскага. Дамовіліся на пераклад артыкулаў Вікіпедыі з адным з наведвальнікаў Адкрытага семінара. Па камздраве перайшлі з С# на Python. Зміцер: Дзякую праграмістам і перакладчыкам. Першаснай задачай была лакалізацыя сайта на беларускую і англійскую мову, а пасля вырашылі перапісаць сайт, бо было складана яго адміністраваць. Кожны супрацоўнік можа займацца яго тэставаннем і паведамляць пра знойдзеныя памылкі. Юрась: Знешне сайт выглядае гэтаксама, а праграмная частка перапісаная. Плануем дадатковы функцыянал: галасавыя функцыі (сінтэз і распазнаванне).
Прэзентацыя: https://drive.google.com/open?id=1Yw1IGAii2FKzzulPPPGX75XBoo7BVbXo Арфаэпічны слоўнік дае актыўнае мноства беларускіх слоў з нормай вымаўлення. Варта адзначыць дасягнутае і акрэсліць, да чаго варта імкнуцца (напрыклад, да слоўніка з парадыгмамі). Некаторыя аспекты нашай працы мы разглядалі па факце, пасля выдання кнігі. Я шукаў памылкі, задаючы сабе пытанне: дзе я мог памыліцца? І сапраўды, знайшоў 73 памылкі, што датычыліся непаслядоўнасці ў самім слоўніку.
Напрыклад, у АСБМ апынулася слова “небудзь”, няправільна “вычапленае” нашым алгарытмам апрацоўкі. Наступным этапам з’яўляецца ўдасканаленне сінтэзу маўлення, таму мы шукалі, дзе памылкі дапускае машына, а не чалавек (то бок знойдзеныя ў фанетычным працэсары сінтэзатара маўлення). Знойдзена 1060 памылак. Яшчэ мушу даследаваць іх і зрабіць сістэматызацыю. Напрыклад, ёсць выпадкі, калі без семантыкі не абысціся (“адзявацца” і “АДзявацца”). Патрэбна дадаць у алгарытм марфемны разбор. Бліжэйшая задача: класіфікаваць гэтыя памылкі і выправіць іх, альбо дадаць выключэнні. Гэта таксама мае бліжэйшыя навуковыя планы. Б.М.: Што будзе са словаформамі? Станіслаў: Праблема яшчэ не даследаваная, але лічым, што генерацыя будзе працаваць гэтаксама. Усё, што можам зрабіць, — згенераваць і прапанаваць вычытаць. Б.М.: Памылкі алгарытмізаваныя? Станіслаў: Яшчэ не, і гэта мая бліжэйшая праца. Ала: Словы, дзе “ё” не пад націскам, малалікія, варта не парушаць алгарытм і зрабіць іх выключэннямі. Станіслаў: Апынулася, што корань “радыё” досыць папулярны і прыдатны для генерацыі новых слоў, таму баюся яго спісваць. У астатнім згодны. Б.М.: Гэта дысертацыйная тэма? Гэта ж такі маленькі кавалачак сінтэзатара. Што вы паспелі яшчэ зрабіць? Вы плануеце на абароне паказаць гукавы матэрыял? Станіслаў: Хацелася б. Восенню гэтыя працы павінны скончыцца. Юрась: Пытанне са словам “адзявацца” — хіба не “апранацца”? Станіслаў: Такое слова ёсць у граматычным слоўніку. Па транскрыпцыі мы можам адрозніць, пра што гаворка. Якое слова мелася на ўвазе ў граматычным слоўніку, мы так і не даведаемся :) З В.П. мы вырашылі, што слова “адзявацца” ў сэнсе “апранацца” існуе. Ала: Маю ідэі па тэме, пасля абмяркуем.
Прэзентацыя: https://drive.google.com/open?id=13agsf-kvmTC1u3EVPDXdWHa1ZbDUd5Z6
| ||
12 красавіка 2018 (чацвер)11:00-12:30, пакой 430Cакратарства, пратакол: Марына МарчыкТэхніка, крэслы: Зміцер Дзенісюк, Максім ГалаўчакКава-паўза: Эвеліна Русецкая, Павал Гусціновіч |
ПРАТАКОЛ
На гэтым тыдні выйшаў сюжэт перадачы «Навукаманія» пра нас, а таксама прыйшлі студэнты на практыку. Сёння пагаворым па навуковай працы лабараторыі, пачуем справаздачу супрацоўніцы Алены і пазнаёмімся са студэнтамі. Спадзяюся, вам будзе цікава праходзіць у нас практыку.
Прэзентацыя: https://drive.google.com/open?id=0Bzwtgh3DBqU4UG40aVZUb1hoRUJFVEJXam9zalFJcVZkWjlv Б.М.: Лепш рабіць прэзентацыю з вялікімі літарамі на белым фоне. Юрась: Колькі атрымліваецца перакладаць у дзень? Алена: Залежыць ад колькасці працоўнага часу на пераклады. Юрась: Напрыклад, у сераду? Алена: 7500 сімвалаў.
Прэзентацыя: https://drive.google.com/open?id=1Jg5lVijEP0ewgTkxpeYqo2SHjkLylian Прагляд відэа: https://www.youtube.com/watch?v=VlY1Z3SfoXY Б.М.: Добрая ідэя аднаўлення слоўніка. Трэба рабіць сумесна з мовазнаўцамі.
Прэзентацыя: https://drive.google.com/open?id=18NPC5lONJP3b9BX3710iCChDEx8ideyy
Міхейко Дзмітрый: Па маёй дыпломнай працы прапанавалі дадаць галасавы модуль. Паўлаў Станіслаў: Таксама прапанаваны галасавы модуль. Прыбыш Алена: Я займаюся класіфікацыяй музычных жанраў з дапамогай нейрасеткі. Мне прапанавана павялічыць дата-сэт, а таксама, магчыма, ёсць праблемы ў алгарытме. Міско Аляксандр: Мне прапанавана выкарыстоўваць мікрафон і дынамік у сістэме, а таксама стварыць прыладу запісу і прайгравання тэксту.
| ||
5 красавіка 2018 (чацвер)11:00-12:30, пакой 430Cакратарства, пратакол: Марына МарчыкТэхніка, крэслы: Зміцер Дзенісюк, Максім ГалаўчакФота: Зміцер Дзенісюк Кава-паўза: Эвеліна Русецкая, Павал Гусціновіч |
ПРАТАКОЛ
Вітаем нашых гасцей! На гэтым тыдні:
Таксама сёння зацверджаны бюджэт прац па LesStatApp.
Прэзентацыя: https://drive.google.com/open?id=12BXGU6_iZqudf2fv58UP_uFcIciOjImk Для нас важна мець еўрапейскага партнёра ў сферы нашых прац. Ала Кірдун: Для напрацоўкі матэрыялаў заключаецца дамова? Юрась: Напачатку — прапанова дапамагчы і паўдзельнічаць у навуцы, пасля — падпісанне дамовы. Асабістыя дадзеныя і фразы, датычныя асабістага, выдаляюцца, паколькі мэта — не запісаць дадзеныя, а запісаць, як чалавек гаворыць.
Прэзентацыя: https://drive.google.com/open?id=1s0p1Ws3jYUSjLrUG1ARIB6X71PycZUb- Барыс Мефодзьевіч: Дзякуй за вялікія літары! :) Ксенія: SMM — якая статыстыка па колькасці лайкаў у суполцы VK? Можа, у KrokApp ёсць Інстаграм? Эвеліна: Інстраграма няма, статыстыку лайкаў не адсочваем. Марына: Можам даць доступ да статыстыкі суполкі VK. Марына: Апошнім часам у Эвеліны з’яўляецца ўсё больш новых адказнасцей, з якімі яна паспяхова спраўляецца.
Прэзентацыя: https://drive.google.com/open?id=10LGHd7hs2HI1JQmli7NE-5UZS1Z7k3ug
Госці — падрабязней пра сябе: Ксенія Гадзецкая: Я з Магілёва, навучаюся ў ЕГУ, спецыялізацыя - культурная спадчына. У гэтым годзе працую з усім горадам Магілёвам. Ала Кірдун: Цяпер беспрацоўная. Да студзеня працавала ў Дзяржкамітэце судовых экспертыз, узначальвала лабараторыю фанаскапічных экспертыз. Ранейшая праца таксама звязаная з Акадэміяй навук. Займалася семантыкай і прагматыкай беларускай мовы, дыягностыкай вуснага маўлення ў залежнасці ад сацыяльных параметраў, а таксама тэмай экстрэмізму. Ад нас патрабавалі не столькі ўнёску ў навуку, колькі распрацовак для практычнага прымянення. Хочацца застацца ў навуцы. Алеся Андрэева: У мяне падобная гісторыя. А.К.: Дзякуючы нашым экспертызам многія людзі былі апраўданыя да суду. Б.М.: Якія словы — экстрэмізмы? А.К.: Такіх словаў няма. Усё залежыць ад сэнсу, укладзенага ў гэтыя словы. Юрась: Віншую ўсіх са святам Пасхі, якое аб’ядноўвае ўсіх беларусаў у адзін народ. Віншую з фізічнай незалежнасцю і зычу духоўнай незалежнасці, якая магчымая ў свабодзе збаўлення ў Ісусе Хрысце!
| ||
29 сакавіка 2018 (чацвер)11:00-12:30, пакой 430Cакратарства, пратакол: Марына МарчыкТэхніка, крэслы: Зміцер Дзенісюк, Максім ГалаўчакКава-паўза: Эвеліна Русецкая, Павал Гусціновіч |
ПРАТАКОЛ
Да нас зноў прыязджала “Навукаманія”, а таксама на гэтым тыдні ідзе рэкламная кампанія аўдыгіда “БНР100”. Цяпер мы прыпынілі некаторыя актыўнасці дзеля асноўных прац па ІК-502 (распазнаванне). Важныя таксама праца па API (для замежнікаў) і пошук яшчэ аднаго распрацоўшчыка (вызначыліся, што Павал будзе вучыцца).
Прэзентацыя: https://drive.google.com/open?id=1JYOSnzbo5zyWcPsKm-bqCWlZSR3wmR52 EXMARALDA — інструмент для атрымання транскрыбіраванага размечанага тэксту, каб ствараць карпусы маўлення і рабіць лінгвістычныя даследаванні. Б.М.: Незразумела, для чаго гэта нам. Ю.: Каб пайшоў праект. Зараз трэба разабрацца, як зручна размячаць маўленне, і прадстаўляць гэты спосаб.
Прэзентацыя: https://drive.google.com/open?id=1jqJfUe_DR5KtkZF4qy0by4DvlpNyUnnH Б.М.: Вы ўжываеце замежнае слова “менеджмент”. Як гэта па-руску? Н.: Гэта каардынацыя праекта: збіраю каманду, прызначаю сустрэчы, з’яўляюся звеном камунікацыі паміж замоўцам і выканаўцам, выдаю заданні і прымаю іх вынікі. Б.М.: Падрабязней пра распазнаванне і Вашу ролю. Н.: Я шукаю матэрыял і яго тэкставы выгляд, разбіваю на кавалкі і выдаю тым, хто робіць сегментацыю. Б.М.: Больш жаночых ці мужчынскіх галасоў? Н.: Мужчынскіх 4, жаночых 2-3. ¼ базы начытаная адным чалавекам (мужчынам). Б.М.: Далей пра Вашу працу. Н.: Набор базы са студэнтамі: рыхтавала для іх матэрыялы і вадзіла ў 19-ю на начытку.
Прэзентацыя: https://drive.google.com/open?id=1dPVqHKyFuV3v75YPqjaEsYjkdCrvDErq
Прэзентацыя: https://drive.google.com/open?id=1gFeVX1iEicB1ReRufSexbZzSgycvK8e7
| ||
22 сакавіка 2018 (чацвер)11:00-12:30, пакой 430Cакратарства, пратакол: Марына МарчыкТэхніка, крэслы: Зміцер Дзенісюк, Максім ГалаўчакКава-паўза: Эвеліна Русецкая, Павал Гусціновіч |
ПРАТАКОЛ
Адбыліся 4 падзеі: перадача “Навукаманія” зняла сюжэт пра нашы мабільныя праграмы; адбыўся выступ на журфаку БДУ пра наш алгарытм вычыткі тэксту на беларускай мове; прысутнасць і выступ на канферэнцыі, прысвечанай БНР; апрабацыя аўдыягіда “БНР100” і ўдзел у экскурсіі па мясцінах БНР.
Прэзентацыя: https://drive.google.com/open?id=1-lPpV2_mNbEdT7xLL1nUAwIV6_c92xn9 У Нямеччыне бясплатная адукацыя. Я быў на факультэце лінгвістыкі і іншых культурных адукацыйных курсаў. Магчыма, пры канцы траўня паеду зноў у Нямеччыну, Герд Генчаль прыедзе да нас у чэрвені. Збіраемся ў верасні падаць супольны праект. Марына: Наколькі перашкаджаў моўны бар’ер? Юрась: Маё акружэнне ведала беларускую, да таго ж там ёсць павага да асобы: немцы ўважлівыя да цябе, дапамагаюць падабраць словы і паразумецца.
Кірыл Прэзентацыя: https://drive.google.com/open?id=1YvIV-GEYcLQOo-J27ZdMs7tA0kR9mXDo Мая праца ў гэтым перыядзе заключалася ў пераносе майго сэрвіса на Linux. Атэстацыя: 11/12 — за, 1/12 — устрымаўся. Юрась: пажаданне надаць увагу публікацыям і дасылаць справаздачы своечасова. Станіслаў Прэзентацыя: https://drive.google.com/open?id=1a4sfUGvqzjzZLwG6ZxusyT3jp4DFhkja Зроблены чарнавік агляду сучаснай літаратуры па тэме, на яго аснове выдвінутыя прапановы. Ганна: Калі будзе новы голас? Станіслаў: Калі будуць пройдзеныя прапанаваныя мной этапы. Юрась: Спашукальнік, сашукальнік ці суіскальнік? Станіслаў: Ва ўсіх дакументах у мяне “спашукальнік”, а афіцыйны пераклад “сашукальнік”. Прыстаўка “спа-” ў беларускай мове лепш перадае асаблівасці гэтага слова. Юрась: Underresourced азначае, што рэсурсы ёсць, але не сабраныя. Юрась: Трэба ўвесці канкрэтныя параметры для часткі “заканчэнне”. “[Гэтыя 2-3] параметры мы хацелі б павялічыць да [такога] ўзроўню дзякуючы ўвядзенню дадзеных прапаноў”. Можна паразважаць над суб’ектыўнымі параметрамі = параметрызаваць суб’ектыўныя водгукі і пажаданні. Атэстацыя: 12/12 — за.
Прэзентацыя: https://drive.google.com/open?id=1GJ980bJaahBf2DEbdMDOYMNFlaQGP0iq
Прэзентацыя: https://drive.google.com/open?id=1mbK29WrX_-gj9TD-aPBML1_-S4Csu-sI
| ||
17 сакавіка 2018 (субота)10:15-14:00, пакой 430 | Адкрыты семінар адбываецца ў фармаце апрабацыі аўдыягіда «БНР100», прымеркаванага да канферэнцыі «Беларуская Народная Рэспубліка ў гісторыі беларускай нацыянальнай дзяржаўнасці» і юбілею абвяшчэння Трэцяй устаўной граматы.
| ||
15 сакавіка 2018 (чацвер)11:00-12:30, пакой 430Cакратарства, пратакол: Марына МарчыкТэхніка, крэслы: Зміцер Дзенісюк, Максім ГалаўчакКава-паўза: Эвеліна Русецкая, Павал Гусціновіч | Адкрыты семінар адбываецца ў фармаце наведвання канферэнцыі «Беларуская Народная Рэспубліка ў гісторыі беларускай нацыянальнай дзяржаўнасці». Праграма (увага на нумары старонак)
| ||
1 сакавіка 2018 (чацвер)14:00-15:30, пакой 206Cакратарства, пратакол: Марына МарчыкТэхніка, крэслы: Зміцер Дзенісюк, Максім ГалаўчакКава-паўза: Эвеліна Русецкая, Павал Гусціновіч |
Прэзентацыя: https://drive.google.com/open?id=1Ekzufv6xWKQi_VVQAKBgyy_X9YFKDD2J
Прэзентацыя: https://drive.google.com/open?id=0Bzwtgh3DBqU4cjktMkFtQVh5VTZOYWJKS3hEV3ZoLXc5eGNz Марына: Якая праца больш за ўсё спадабалася? Павал: Праграмаванне. Ганна: Якія планы па сэрвісе “Распазнаванне мовы”? Павал: Далучыць нейрасеткі.
Падчас падрыхтоўкі я зразумеў, які ж гэта маштаб — гісторыя Польшчы. Польшча — гэта краіна-радзіма славянства. Самыя чыстыя этнічныя славяне — гэта палякі, чэхі і славакі. Нашы продкі крывічы, дрыгавічы і радзімічы — нашчадкі ляхітув, прарадзімай якіх была тэрыторыя Польшчы. Мы шчыльна звязаныя з Польшчай, таму падзеі нашых гісторый пераплятаюцца. Хрышчэнне польшчы 906 г. — пачатак польскага хрысціянства. Місіянеры казалі, што палякі найбольш ахвотна прымалі веру Хрыстовую. Гэта пачатак польскай дзяржавы і нацыянальнай ідэі. Польшча — гэта апошні мур заходняга хрысціянства, далей пачынаецца візантыйскае хрысціянства. Першы пісьмовы помнік — хроніка Гала Амоніма (пач. XII ст.), напісаная на лаціне і мае апісальны характар (без інтэрпрэтацый). Вінцэнт Кадлубак (1050-1122) — стварыў польскую гістарычную хроніку. Пра тое якім чынам Польшча з’явілася. Там ёсць і фантастычныя звесткі (“палякі разбілі Македонскага”), але ў гэтым творы ён вынайшаў і распаўсюдзіў паняцце “польскі народ”. Словы “народ” і “нацыя” ў Польшчы маюць адзінства. Асаблівасць: пачаў апісваць гісторыю народу. Народ можа быць без кіраўніка, а кіраўнік без народу — ніяк. Царква ёсць душа і сумленне народу, а народ ёсць целам, і пакуль ёсць царква, жыве і Польшча. Псалтыр каралевы Ядвігі (канец 16 ст.) — упершыню на польскай (старапольскай) мове. Звязаны з Ягелонскім універсітэтам (цэнтр польскай культуры). Пачатак 15 ст. — уздым універсітэтва (прыехала шмат гусітаў) пасля заняпаду (звязаны з заняпадам дзяржавы). Ягелонскі ўніверсітэт прымаў гусітаў. Пераклад гэтага Псалтыра зроблены пад уплывам гэтых падзей. 14 ст — Польская ўлада аслабела. Польшча пад ударам немцаў. Насоўваецца ВКЛ, якое не лічылася хрысціянскім, а з поўдня — мусульмане (заняпад Візантыі). “Багародзіца” — адна з найстарэйшых песняў на польскай мове. Ян Длугаш — напісаў гісторыю польскага народу, стварыў гістарычны эпас, якім амаль да сучаснасці карыстаюцца палякі. Першы прафесійны гісторык у сучасным значэнні слова. Гісторык не выкладае факты, а даследуе, стварае ўласную канцэпцыю, інтэрпрэтуе мінулае, каб паказаць, як жыць у будучыні. Ягелонская канцэпцыя: місія Польшчы — хрысціянізацыя Літвы. Пасля хрысціянізацыі ліцвінаў ёсць магчымасць мець саюзнікаў, з якімі можна супрацьстаяць немцам. Біблія каралевы Соф’і Гальшанскай (1455) — Соф’я з беларускага роду, прафінансавала першы пераклад Бібліі на польскую мову, які стаў базісам для друкаваных перакладаў. Яна была чалавекам Рэфармацыі, знаходзілася пад уплывам гусіцкіх ідэй. Біблія Яна Леапаліты (1561 г.). 16 стагоддзе — барацьба між каталіцкай царквой і Рэфармацыяй. Першая друкаваная Біблія — каталіцкая (= зроблена католікам пад эгідай каталіцкай царквы). Берасцейская Біблія (1563) — пратэстанцкая Біблія на польскай мове. Паспрыяла фармаванню польскай літаратурнай мовы. Біблія Якуба Вуйка — асацыюецца з перамогай контррэфармацыі. Пратэстантызм станавіўся верай эліты. У Польшчы, у адрозненні ад ВКЛ, была добра сфармаваная нацыянальная ідэя, у якой было замацавана каталіцтва. Рэфармацыя пачалася ў Польшчы, а працягнулася і завяршылася ў ВКЛ. Ян Каханоўскі “Сем псальмаў пакаяння” (1579). Пётр Скарга (1536-1612) — паспрыяў перамозе контррэфамацыі. Спыніў студэнтаў Віленскага ўніверсітэта ў місіянерскіх памкненнях: “Тут Індыя, тут працуйце!” Місіянеры не бачаць тых “індусаў”, якія на радзіме з усіх бакоў. Быў радыкальны: “Хто пакідае Польшчу, той здраднік, таму няма апраўдання”. Стварыў сістэму езуіцкіх калегіўмаў, езуіцкі тэатр, заснавальнік віленскай езуіцкай друкарні. 1569 — Рэч Паспалітая Двух Народаў, якая пачынае жыць контррэфармацыйным жыццём. Гэта час, вядомы ў нас як паланізацыя, але таксама і час дэмакратыі. Літаратурны часопіс “Забавы пшыемнэ і пожытэчнэ” — вялікі ўнёсак у польскую літаратуру, а таксама выглядаў, як сучасны часопіс. Падзелы Рэчы Паспалітай (1772, 1793, 1795). Казімеж Боадзінскі (1791-1835) — пачынальнік польскага рамантызму. Захоплены ўзорам Напалеона і прыкладам французаў. Але пасля ўбачыў сапраўдную вайну. Самая прыгожая натура ва ўмовах вайны здольная на кепскія ўчынкі, несумяшчальныя з шляхетнасцю. “Не Напалеон, але Хрыстос” — Той, Які без аніводнага жаўнера заваёўвае людзей, даючы кожнаму збаўленне. Патрыёт роднага краю, жадаў прапаведаваць простым людзям. Паэзія маральнага права. Пачуцці могуць падмануць розум чалавека: прывесці яго да нечаканых кепскіх учынкаў. Ягоныя вершы пра каханне — вершы пра каханне пасля шлюбу. Чым даўжэйшая вернасць у каханні, тым больш чалавек уласна разумее, што гэта такое. Генрык Сянкевіч — Польшча перажывае 3 паразы паўстання. Кожнае пакаленне пачынае шукаць адказ на пытанне, чаму ж выніку няма? Прыходзіць пакаленне, якое кажа, што маральныя ідэалы і паўстанні — ерунда, не трэба ў гэта лезці, трэба рабіць арганічную працу, займацца пазітывізмам (крытыка польскага рамантызму). “Літаратура павінна быць чытвом для сярэднестатыстычнага чалавека”. Сянкевіч — супраць пазітывізму, падымае рамантызм на новы ўзровень, лічыць яго не марным. “Агнём і мячом” (1884) — яго героі супрацьстаяць акалічнасцям. Пераадоленая прыземленасць пазітывізму, Сянкевіч ідзе ўперад. Большасць нічога не вырашае, усё вырашаюць героі. Калі няма герояў, большасць нічога не вартая. Героі — самаахвярныя, гарачыя. (Пазітывісты крытыкавалі жыццё дзеля іншых.) “Патоп” (1886) — твор пра пакаянне і паўстанне з попелу асобнага чалавека. Нават калі лічыш сваё жыццё марным, можаш падняцца. Раманы друкаваліся ў часопісах (газета “Час”). Пазітывісты лічылі, што іх ніхто не будзе чытаць, але яны займелі незвычайную папулярнасць. Чытачы сабралі грошы, каб набыць Сянкевічу маёнтак, каб той мог толькі пісаць раманы падчас пенсіі. “Крыжакі” — напісаныя ў час русіфікацыі. Польшча ў складзе Расійскай Імперыі. Баляслаў Прус — пазітывіст, апанент Сянкевіча. Пісаў эпічныя творы “эзопапай мовай”. “Фараон” — няма нічога новага ў жыцці. Чалавека нельга змяніць, ён такі, які ёсць, няма нічога новага ў свеце. Песіміст. “Вяселле” С.Выспянскага — мадэрнізм. Вялікага сэнсу шукаць не трэба, жыццё складаецца з прыватных сэнсаў. Каб зразумець, трэба перажыць. Сэнс барацьбы за Польшчу — у самой барацьбе. А што, калі перамога, што пасля? Людзі, што выхоўваліся на гэтых п’есах, няправільна разумелі перамогі, цікавасць жыцця: дзяўчына кажа “так” — як жа, а за што цяпер змагацца? :) Польшча 1921-1939 гг. — самастойная дзяржава. Стэфан Жэромскі (1864-1925) — “Верная рака”: як паўстанцам жыць пасля паўстання, быць верным сваім абаяцанням яны не здольныя. У. Рэймант “Хлопы”. Адзіная здаровая сіла ў Польшчы — гэта сяляне, здаровыя, прамалінейныя. Праблема, калі ў вёску прыехаў шляхціц і падняў пытанні, аб якіх сяляне і не задумваліся — “баламуціць” народ сваімі высокімі праблемамі. Напісаў гісторыю падзелаў Рэчы Паспалітай. “Ночы і дні” М.Дамброўскай — паднята пытанне, колькі часу можна кахаць мёртвага. Яе хвалявала, што ідэал вернасці загінуламу паўстанцу дэфармаваўся. Але ў цэлым ідэал застаўся, адрадзіўся праз нейкі час. Чэслаў Мілаш — ухваляў ідэалы, але зрабіў выснову, што з імі складана жыць, ён будзе ажыццёўлены пасля перамены сэрца чалавека. Ежы Анджэеўскі — 1) Камунізм у Польшчы не прыжывецца, ён чужы, неўласцівы, ненатуральны, не вытрымае. 2) Вялікая справа ў тым, што Польшча мае хрысціянскі ідэал, але захаваць яго пасля змагання з камунізмам будзе цяжка. Цяпер Польшча мае выпрабаванне свабодай, вынік якога адлюструецца і на польскай літаратуры. Марына: Прыкладна колькі год Польшча была пад акупацыяй расійскай імперыі? А.У.: 122 гады 7 месяцаў пад акупацыяй была частка краіны. Ад падзелаў Рэчы Паспалітай да 1918 — разрыў у гісторыі незалежнасці. Марына: Якія творы Сянкевіча раіце да прачытання? А.У.: Найбольш шаную “Патоп”, але гэта сур’ёзны, сумны твор. Раю “Агнём і мячом”, “Quo Vadis” (хоць апошні асабіста не вельмі падабаецца). Марына: Якой мовай звяртацца да простых людзей, каб быць для іх аўтарытэтам, а не летуценным шляхціцам? А.У.: Лічыць іншага чалавека роўным сабе ці вышэй за сябе. Гэта дапамагае. Пры размове зверху ўніз можна нарабіць шмат памылак. Размова як з роўным ці вышэйшым = важна, што чалавек мне скажа. У першую чаргу пачуць чалавека і тады ўжо нешта гаварыць. Запытваць. Сказаць тады, калі пачуў. Ганна: Раіце пачытаць раман “Верная рака”? Хто ж у ім меў рацыю? А.У.: Раман сумны. Адчуваецца песімізм Жыромскага. Не раіў бы чытаць у першую чаргу, хіба пры даследаванні. Ганна: У мяне шмат кніг пералічаных аўтараў за выданнем савецкага часу. Ці спрычынілася савецкая цэнзура да іх? А.У.: Не думаю, што адцэнзуравана цэлымі кавалкамі, як Даніэля Дэфо. Згаданыя творы напісаныя пад Расійскай акупацыяй, і каб выдаццца, аўтары пісалі, ужо ў пэўным сэнсе цэнзуруючы сябе (у Сянкевіча няма твораў пра вайну з Расеяй).
Прэзентацыя: https://drive.google.com/open?id=1Ekzufv6xWKQi_VVQAKBgyy_X9YFKDD2J
| ||
22 лютага 2018 (чацвер)11:00-12:30, пакоі 206, 430Cакратарства, пратакол: Марына МарчыкКава-паўза: Эвеліна Русецкая, Павал Гусціновіч |
ПРАТАКОЛ
| ||
15 лютага 2018 (чацвер)11:00-12:30, пакой 430Cакратарства, пратакол: Марына МарчыкТэхніка, крэслы: Зміцер Дзенісюк, Максім ГалаўчакКава-паўза: Эвеліна Русецкая |
ПРАТАКОЛ
Вітаю ўсіх, асабліва Эвеліну, якая выйшла з бальнічнага! На мінулым тыдні было шмат сустрэч. Да нас прыехалі людзі з Гродна, якія пабачылі КрокЭп і папрасілі зрабіць аўдыягід па Аўгустоўскім канале. Былі сустрэчы па ЛЛБ: Алена была на сустрэчах у Цэнтры даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры з гэтай нагоды, таксама з’явілася 2-я прапанова па ЛЛБ. Сёння, заўтра і паслязаўтра ідзе канферэнцыя OSTIS, у якой удзельнічае Вадзім.
Прэзентацыя: https://drive.google.com/open?id=1Zs_B22hNRs5Tqyz6kyMy9uyjyXpCl0nn Пытанне для разважання: у якіх межах можна дзяліцца ідэямі?
Прэзентацыя: https://drive.google.com/open?id=1n-_TmFh2hxx87WKS3SfPdYoP4nSf6Guh Марына: Любімая праца? Нелюбімая ці складаная праца? Максім: Было складана працаваць над RHVoice. Падабаецца вывучаць Python.
Прэзентацыя: https://drive.google.com/open?id=1yS5zHSp2cmk7Gfev5bMaNrTAZRfiOydk
| ||
8 лютага 2018 (чацвер)11:00-12:30, пакой 430Cакратарства, пратакол: Ганна СтаніславенкаТэхніка, крэслы: Зміцер Дзенісюк, Максім ГалаўчакКава-паўза: Ганна Станіславенка |
На мінулым і гэтым тыдні адбываліся розныя сустрэчы: у Прэзідыуме наконт аўдыягіда па выставе распрацовак НАН Беларусі, па аўдыягідзе па горадзе Крычаў, па Аўгустоўскім канале; з гісторыкамі ў інстытуце гісторыі НАН Беларусі.
https://drive.google.com/open?id=1-1jV2Fb6z5Mr1-BlFYjG5W8Jn0gQpHwH
https://drive.google.com/open?id=1tYfohEMMwKG3Q9zQANCz5eqrG9rSSR6H
Усе падзеі нанесены на наш каляндар https://ssrlab.by/calendar
-
| ||
1 лютага 2018 (чацвер)11:00-12:30, пакой 430Cакратарства, пратакол: Марына МарчыкТэхніка, крэслы: Зміцер ДзенісюкКава-паўза: Марына Марчык, Павал Гусціновіч |
ПРАТАКОЛ
Прэзентацыя: https://drive.google.com/open?id=1RdSFVMm881YPsCTs1uZ7_tbM4kS2oc5o У пятніцу былі экспанентамі на выставе “Дзень навукі” у НББ (фота ў прэзентацыі). Станіслаў: Звярніце ўвагу на пакрыццё Палесся кантэнтам KrokApp :)
“Дапрацоўка KrokApp 2.0” / Міхал Прэзентацыя: https://drive.google.com/open?id=1ETHXe4sNuU-j8LxBFqTUlYeI1nYs55MC “Сегментацыя аўдыёдадзеных” / Кірыл Прэзентацыя: https://drive.google.com/open?id=1i606zAirMPjBrciOfeCey9gbgDX4jpO- Пытаньні: Станіслаў: Працы па сэрвісе“Service of Getting Commands for HTK” прыпыненыя? Кірыл: Ён працуе, але працы пакуль прыпыненыя. Станіслаў: Будзем уніфікаваць назву. Значыць, можам з ім нешта рабіць, напрыклад, лакалізацыю. На прыкладзе твора У.Караткевіча зрабіць пераклад (прататып) празаічнага тэкста ў лібрэта з выкарыстаннем сэрвісаў corpus.by / Андрэй Уладзіміравіч Выкананне: Вынік: https://docs.google.com/document/d/1gFRFz20Hj3J0k1CVK28qqME-780AXBZw21r14DqQV5E/edit?usp=sharing Абраў твор Уладзіміра Караткевіча “Казка пра Пятра-разбойніка” (282 словы). Выкарыстоўвалі толькі словы Караткевіча, у выніку атрымалася ~200 слоў. У наступны раз, калі карыстацца толькі лексікай пісьменніка, трэба заліваць іншыя творы Караткевіча і браць адтуль словы. Вынік: з празаічнага твору атрымаўся больш “плаўны” твор дзякуючы сэрвісам. Пры дапрацоўцы можа выкарыстоўвацца ў якасці лібрэта. Каб, напрыклад, зрабіць такім жа чынам “Каласы”, на цяперашні час гэтая праца зойме доўгі час. Быў выкарыстаны сэрвіс “Упарадкаванне па алфавіце” наадварот (па канчатках). Марына: Чаму выбралі менавіта такое заданне? А.У.: Натхніўся операй.
Прэзентацыя: https://drive.google.com/open?id=1w6GdwE5jAzpLI_m3Wt3gxqu61IykztzB Рэзалюцыя: Напісаць манаграфію цягам 2018 году.
Прэзентацыя: https://drive.google.com/open?id=1RdSFVMm881YPsCTs1uZ7_tbM4kS2oc5o
| ||
25 студзеня 2018 (чацвер)11:00-12:30, пакой 430Cакратарства, пратакол: Марына МарчыкТэхніка, крэслы: Зміцер ДзенісюкКава-паўза: Марына Марчык, Павал Гусціновіч |
ПРАТАКОЛ Вітаю ўсіх! На мінулым тыдні была працоўная субота. Дзякуй усім, хто арганізаваў святкаванне ТОП-10. На гэтым тыдні мы мелі шмат званкоў па скайпе з Юрасём, а таксама да нас завітвалі журналісты. Зараз прапаную ўсім паглядзець цудоўнае відэа аб тым, як зазвычай праходзіць любое абмеркаванне :) Гэтая каманда рэкламуе свае бізнэс-паслугі праз іранічныя відэа. Думаю, кожны пазнаў сябе ў адной ці некалькі роляў.
Станіслаў Прэзентацыя: https://drive.google.com/open?id=1DAG3_vzLHUuNOBU2Y0Ge1S9mA-n7aM4w Маім заданнем быў парсінг граматычнага слоўніка. Што трэба было зрабіць? У слоўніку запісы з фарматаваннем: кінематаграфічны, -ая, -ае, і ў кожным радку ёсць канчаткі, якія азначаюць цэлае слова. Калі чалавеку гэта зразумела, то кампутару — не, і трэба было “аднавіць” цэлыя словы, прычым з захаваннем націску. Гэта была няпростая задача, асабліва калі пададзены варыянты праз слэш. Прыйшлося разабрацца ва ўтварэнні прыметнікаў. Вынік: распрацаваны алгарытм парсінга прыслоўя і прыметніка Ганна: Якія высновы можна зрабіць з атрыманых лічбаў? Станіслаў: У кожнага слова ёсць у сярэднім 21 форма. Наз 12-13, прым 25-20, прыслоўе — самая “малаформенная” часціна мовы, таму ў сярэднім гэта праўда. Ганна: Якія былі памылкі? Станіслаў: Сутыкаўся з такім: напрыклад, забыты склон або не пастаўлены націск для нейкага слова, бывалі лішнія прабелы. На націск 50, на склон 40. Правяраў сам сябе, задаючы “if” і памылку, якую мог бы зрабіць сам. Дзесьці вынік быў 0, дзесьці 7, дзесьці 200. На прыслоўі пайшло гадзін 5-8, на прыметнік — тыдзень па 8 гадзін працы штодня ў адным тэмпе. Давальны склон самы адназначны і бяззменны, шануйце гэты склон! :) Ганна: Ці плануеш ты напісаць артыкул? Станіслаў: Напісаць-та можна, але гэта алгарытм завостраны пад канкрэтную кнігу і на іншым выданні не спрацуе. Для лінгвістаў цікавасць у тым, што камп’ютар дае ўбачыць статыстыку, якую “на вока” не адчуеш. Ганна: Цікавая можа быць менавіта статыстыка па канчатках. Станіслаў: Можна зазначыць, што трэба паляпшаць даведнікі па беларускай мове, бо выяўлена шмат цікавых выключэнняў. Алена Прэзентацыя: https://drive.google.com/open?id=0Bzwtgh3DBqU4OXM2OHlnRFg2RC1hZ3RyNFhuWk1FZWtULWJr У гэтай прэзентацыі будзе найменш малюнкаў за ўсю гісторыю маёй працы. ЛЛБ — міжнародная праграма трансмяжовага супрацоўніцтва паміж Лат Літ і Бел. Выйграўшыя могуць прэтэндаваць на грантавыя сумы. Ёсць яшчэ Польшча-Украіна-Беларусь. Метадычка не змяняецца, і гэта можа быць карысным. Ганна: Лічбы крытэраў вы вызначаеце ці яны? Алена: Мы павінны трэкіць праз супрацоўніцтва з мясцовымі турыстычнымі ўладамі, якія рэгіструюць колькасць турыстаў. Ганна: Мяне засмуціў пункт пра забарону на “штучную кааперацыю”. Алена: Кожны мусіць зрабіць унёсак, каб не было сітуацый, што некага дадалі толькі дзеля атрымання грошай. Ёсць праграма, у якой будзе бачна, хто над чым працаваў. Нельга падавацца аднабока, бо будзе бачная спекуляцыя. Алена: Калі каму цікава, то ёсць праект Польшча-Украіна-Беларусь, куды падацца прасцей, і вось цяпер ёсць прыклад падачы. Эвеліна Прэзентацыя: https://drive.google.com/open?id=0Bzwtgh3DBqU4YmppZTBHcUZUdGR4cmhvbnFQTnNLZEdlTVlV Маё заданне было стварыць 5 аб’ектаў па Маладэчне для КрокАп. Чакала, што будзе прасцей, апынулася зусім не так. На вакзале ніхто не даў рады па цікавай інфармацыі. Цікавы аб’ект — настаўніцкая семінарыя, якая знаходзіцца на тэрыторыі завода, на які не пускаюць. Маладэчанскага замка ўвогуле няма! :) Наста: Колькі кропак па Маладэчне? Эвеліна: 5. Наста: Фоткі арыгінальныя? Эвеліна: Так. Нехта: Чаму не ўзяла Мінск? Эвеліна: Мне бліжэй ездзіць да Маладэчна, чым да Мінска. Для Мінска шмат інфармацыі, а па Маладэчна складаней знайсці цікавы кантэнт. Ганна: Давайце дадзім Эвеліне доступ кантэнт-правайдэра ў кансоль? Наста: Зрабі тэчку з кантэнтам, дзе будуць назва, тэкст, фоткі. І дашлі спасылку. Паша Прэзентацыя: https://drive.google.com/open?id=0Bzwtgh3DBqU4WjBPQy1hdjhxaWhoVlpTOENiRFhaVHpmZDR3 Заданне: дадаць некалькі моў. Дадаў украінскую і нямецкую. Хацеў дадаць францускую, але яна пачала канфліктаваць з англійскай і нямецкай. Ганна: Французская апрыёры канфліктуе з англійскай і нямецкай :) Ганна, Станіслаў, Алена: Трэба назваць селектар нейкім чынам! Гэта выбар тэставага тэксту, так? Таксама можна дадаць працэнт супадзення з мовамі. “Магчыма, гэта … мова”. Станіслаў: Як можна папаўняць правілы, не будучы праграмістам? Можна дапрацоўваць абгортку, але праца такога сэрвіса грунтуецца на правілах. Ганна Карпенка Прэзентацыя: https://drive.google.com/open?id=0Bzwtgh3DBqU4N2Z3NDh3RE5SNExzUW9FcmNHLURFZ1Bhblc0 Мела працу па сегментацыі. Алена: Дзе тут крэатыўнасць? :) Ганна: Тут мала крэатыву :) Наста: Былі памылкі? Ганна: Так, і таму пасля памылак я пачала слухаць зыходны аўдыяфайл цалкам.
Прэзентацыя: https://drive.google.com/open?id=1p1Sa2thMktqP8OTcBqJORp4k1lhVGFzQ НастаК: Якая праца найбольш спадабалася? НастаД: Пераклады на англійскую мову. Марына: Якая праца больш за ўсё не спадабалася? Наста: Напісанне хэлпаў.
Прэзентацыя: https://drive.google.com/open?id=1Dk0SSQtRgQcJf-RTljhT6DA383p6_vmg
| ||
20 студзеня 2018 (чацвер)11:30-13:30, пакой 430Cакратарства, пратакол: Марына МарчыкТэхніка, крэслы: Зміцер ДзенісюкКава-паўза: Марына Марчык, Максім Галаўчак, Павал Гусціновіч | СВЯТКАВАННЕ
ПРАТАКОЛ
Прэзентацыя: https://drive.google.com/open?id=1gbhMK5LuQ7OHZ7OxIn02aqkUNr0x0Jew
Прэзентацыя: https://drive.google.com/open?id=1vXcuAyqPk9nSvuAgQpu1z7TUej9vjUam
| ||
18 студзеня 2018 (чацвер)14:00-15:00, пакой 430Cакратарства, пратакол: Марына МарчыкТэхніка, крэслы: Максім Галаўчак, Зміцер ДзенісюкКава-паўза: Марына Марчык, Павал Гусціновіч |
ПРАТАКОЛ
Вітаю ўсіх! На гэтым тыдні мы здалі гадавую справаздачу па дзейнасці лабараторыі, справаздачу публікацый, фотасправаздачу. У аўторак да нас прыязджала тэлевізія здымаць сюжэт пра “Арфаэпічны слоўнік”. Вынік можна будзе пабачыць 29.01 ў перадачы “Навукаманія”, а таксама пашукаць нас на іх youtube-канале. Таксама быў дасланы Nooj-report і быў Skype-call з Нямеччынай. Толькі што да нас меліся завітаць (але так і не дайшлі) госці з Сірыі. Таксама адбылася нарада маладых вучоных. Дзякуй усім, хто дасылае справаздачы, а таксама за скрыны ў іх.
Прэзентацыя: https://drive.google.com/open?id=0Bzwtgh3DBqU4Y0RYa3RqcFV0UHBKb2RJNHJ6cVo0UWc5eGg0 Пэўны час таму ў нас з’явіўся такі праект. Ёсць аддзел, які працуе з людзьмі, занятымі дрэванарыхтоўкай. Яны замовілі праграму ў студэнтаў, але тыя не ўклаліся ў тэрміны і не выканалі ТЗ. Праз У.А. Лапіцкага (Юрась каментуе допісам ад 2018-01-22 — У.А. Лапіцкі ўзгадаў пра нашае партфоліа з мабільнымі распрацоўкамі) гэты аддзел звярнуўся да нас з прапановай дапрацаваць праграму. Мэта праграмы — аўтаматызаваць справаздачнасць. Ганна: Што было самым складаным? Наста: Дамовіцца з Кацярынай. Яна доўга не адказвала, мяняла свае рашэнні. Асноўная праца заняла 1 тыдзень, а астатнія пара тыдняў сышлі на дапрацоўку. Ганна: Дзе захоўваецца дакументацыя? Наста: На маім кампутары.
Наста Казлоўская Прэзентацыя: https://drive.google.com/open?id=1m4SPvPlKZAEc9C--8p63-tmsXPW2gS7E Ганна: Што такое “інтэнты для працы з камерай”? Наста: Магчымасць уключыць у праграме камеру і сфатаграфаваць злачынства. Ганна: А што такое “двухпанэльныя інтэрфейсы”? Наста: Там пазначана, што я да гэтага не дайшла. Ідэя: Зрабіць пра іх выступ на АС, калі Наста разбярэцца. Зміцер Дзенісюк Мая калядная праца замянілася крытычным заданнем. Такім чынам, у канцы 2017 году мы залілі новы сайт komzdrav-misnk.gov.by з магчымасцю перакладу на розныя мовы. Таксама некаторыя супрацоўнікі вычытвалі пераклады. Юрась здаў гатовы сайт У.А. Лапіцкаму. Прэзентацыя: https://drive.google.com/open?id=1emJ0gTnkK_A7Ieqz13Pi2nFm_3vxR-BG
Прэзентацыя: https://drive.google.com/open?id=1EcaI-tUuGPT2ad4t44ISxtvMEynUYsHV Ганна:
Абмеркаванне конкурсу АІПІ:
| ||
11 студзеня 2018 (чацвер)11:00-13:00, пакой 430Cакратарства, пратакол: Марына МарчыкТэхніка, крэслы: Максім Галаўчак, Зміцер ДзенісюкКава-паўза: Марына Марчык, Павал Гусціновіч |
ПРАТАКОЛ
Вітаю ўсіх па заканчэнні Калядных прац! Сёння паслухаем справаздачы калядных прац — Максіма і маю.
Максім Галаўчак Прэзентацыя: https://drive.google.com/open?id=0Bzwtgh3DBqU4UWtPN2Z3N1dGYjFzdnZ3SVVWY2ZTSWpnUjJN
Прынята! Марына Марчык Прэзентацыя: https://drive.google.com/open?id=1i8MLtqjs8JhBri_HPvVcsHJmX5cMfP0X
Прынята!
Прэзентацыя: https://drive.google.com/open?id=1LxVcrkW4HIT685wyCh11rg9Zvn1shLCV Ганна: Варта удакладніць дэдлайн на NooJ. Epic win! Дэдлайн падачы эбстракатаў — не 15.01, а ажно 31.01!
| ||
22 снежня 2017 (пятніца)13:00-17:45, пакой 430Cакратарства, пратакол: Марына МарчыкТэхніка, крэслы: Максім Галаўчак, Зміцер ДзенісюкКава-паўза: Марына Марчык, Павал Гусціновіч |
ПРАТАКОЛ
ВЯЛІКАЯ ГАДАВАЯ ПРЭЗЕНТАЦЫЯ: https://drive.google.com/open?id=1pa8y4HSY43Pc-h0KQYFc2vS2o0i1tpFP Рэзалюцыя:
Дасягненні Лабанава Б.М.: https://drive.google.com/open?id=1zPb4DvGXFimVZWB-rlzDTL0oQryKT-Oz ДАСЯГНЕННІ астатніх супрацоўнікаў: https://drive.google.com/open?id=1sQmvUjH9CN5BxGposGKWSWT7a_Uoq1ps
| ||
14 снежня 2017 (чацвер)11:00-12:30, пакой 430Cакратарства, пратакол: Ганна СтаніславенкаТэхніка, крэслы: Зьміцер Дзенісюк, Максім ГалаўчакКава-паўза: Ганна Станіславенка |
ПРАТАКОЛ
Вітаю! Мінулы тыдзень быў вельмі насычаным на падзеі: канферэнцыя “Эвангельская царква: гісторыя і сучаснасць”, дзе мы прадстаўлялі мабільную прграму “Друк ВКЛ”, ІІ з’езд вучоных ў панядзелак, аўтарак і сераду, круглы стол з Рычырдам Гэмбэлам у Інстытуце гісторыі, падрыхтоўка справаздач па праэктах. Дзякуй усім за актыўную працу і за аператыўнасць у патрэбныя моманты. Зараз пдрабязней пра некаторыя падзеі, а пасля нас чакае сумесны тэматычны выступ Станіслава і Алены. Іх выступы прысьвечаны даследаванняю моў з нестандартнага для нас ракурсу. Тэму і прадмет дакладаў яны выбралі і прапанавалі самі і таксама прысвяцілі свой асабісты час на падрыхтоўку. Таму будзем уважлівыя і ў канцы выступаў зможам задаць пытанні і падыскутаваць.
У панядзелак у 10:00 быў у Інстытуце гісторыі круглы стол з госьцем з ЗША навукоўцам-гісторыка Рычардам Гэмбэлам. Фотасправаздача: https://drive.google.com/open?id=1P8YR7awocSf9nSuAzL8Xlv_7bUjQOl3Y
Фотапрэзентацыя: https://drive.google.com/open?id=1oJOpv8m0qCCTOHPEOHiw2kTmIzQ6ZvjB Фотасправаздача за панядзелак: https://drive.google.com/open?id=1lmFMwpYjbSx3CKYl3X2_8SA2tqMDNSFS Фотасправаздача за аўторак: https://drive.google.com/open?id=1sYJW3wt-8Kr6roeYVfXCqMqnIWlDJnlo Фотасправаздача за сераду: https://drive.google.com/open?id=1GV6tfMin3D161pIiz2LAFXmjXOHtInD5 Мы мелі гонар удзельнічаць ў з’ездзе вучоных і на секцыі №1 і на асноўным паседжанні ў Палацы Рэспублікі. Заезд пачаўся ў панядзелак у Палаце Рэспублікі і ў Інстытуце фізікі. У аўторак ў Інстытуце фізікі адбывалася праца секцыі №1, дзе мы ўдзельнічалі нашай выставай. Дзякуй Марыне, Эвеліне, Паўлу і Максіму за арганізацыю і правядзенне выставы. У сераду было паседжанне ў Палацы Рэспублікі, дзе наша лабараторыя выстаўляла таксама свае распрацоўкі разам з Суперкамп’ютарам, Робатамі, Медыцынскім прагназаваннем. Дзякуй Зьмітру, Станіславу, Алене, Марыне за дапамогу. Таксама Міхасю, які падрыхтаваў афлайн версіі нашых праграм для дэмастрацыі. Выстава прайшла добра. Мабільнай праграмай, якую мы рабілі адмыслова для з’езду “Музей НАНБ” зацікавілася Вольга Анатольеўна Гапоненка, кіраўнік аддзела прэмій, стыпендый Прэзідыума НАН.
Прэзентацыя: https://drive.google.com/open?id=1oJOpv8m0qCCTOHPEOHiw2kTmIzQ6ZvjB Падчас выступу я закрану наступныя пытанні: Хто такі Оўэн Барфілд у кантэксце знаёмай нам гісторыі? Тэорыя эвалюцыі Дарвіна ці тэорыя эвалюцыі Барфілда? Што такое слова і слоўнік паводле Барфілда? Як перакласці слова Logos? Ці магчыма «правільна» перакласці старажытны тэкст? Ці можа лінгвістыка фарміраваць светапогляд? О́ўэн Ба́рфілд (па-ангельску: Owen Barfield; 9 лістапада 1898 — 14 сьнежня 1997) — брытанскі філосаф, паэт і крытык. Уваходзіў у клуб Інклінгаў, сябраваў з Джонам Толкінам і Клайвам Льюісам. Мяне зацікавіў гэты пісьменнік. Пра яго я даведаўся калі чытаў летась кнігу пра зусім іншага пісьменніка. Пражыў Барфілд 99 год. Недаўна я звярнуў увагу, што ўсе кнігі з хронік Нарніі маюць прысвячэнні. І я зразумеў, што ня ведаю ніводнага чалавека з гэтых прысвечэнняў. І самая вядома кніга “Леў, вядзьмарка, гардэроб” прысвячаецца Люсі Барфілд. Льюіс і Барфілд былі добрымі сябрамі. Хоць і часта спрачаліся. Барфілда называлі "Першы і апошні інклінг". Паэтычны стыль: даследаванне сэнсу — адна з самых значных кніг Барфілда. Барфілд прыйшоў у навуку пасля цікавай гісторыі ў школе, калі яго аднакласнік звярнуў увагу на адну метафару. Пасля Барфілд захапіўся вывучэннем моў. Барфілд рухаецца ад даследавання розніцы ранняй і позняй мовы да пытання паходжання мовы, а ад пытання паходжання мовы, да пытання паходжання чалавека і сутыкаецца з супярэчнасцю з тэорыяй Дарвіна. Рухаючыся ў глыбіню гісторыі мовы ён знаходзіць мову з кожным крокам ўсё больш і больш вобразнай, а сучасная мова, наадварот, поўная нематэрыяльных але і не вобразных слоў – адмерлых метафар (метафар, якія згубілі сваю першапачатковую вобразнасць). Альбо на нейкім этапе эвалюцыі ўся чалавечая раса пакрылася россыпам паэтаў, альбо сыходнай кропкай не магла быць свядомасць жывёліны, для якой паняцця значэння ўвогуле не існуе. Насуперак «фантазіі Дарвіна» Барфілд прапануе канцэпцыю старажытнага семантычнага адзінства і эвалюцыі свядомасці.
Прэзентацыя і матэрыялы: https://drive.google.com/open?id=1N_QCwqGyCORWAXvPe_W2kac5KitLEkUm Пра фільм Прыбыццё. У цэнтры фільма жанчына-лінгвіст. І мой выступ сугучна з пытаннем Станіслава: ці ўплывае мова на ўспрыняцце сусвету. Але як і Станіслаў я не адказваю прама на гэтае пытанне, але даю вам падумаць. У фільме паказана графічная мова. І тое, як каманда лінгвістаў і фізікаў яе разгадвае. Таксама фільм закранае гіпотэзу лінгвістычнай адноснасці Сэпіра-Уорфа: Структура мовы ўплывае на сьветаўспрыняцце і погляды яго носьбітаў, а таксама на іх кагнітыўныя працэсы. Цікава, што да фільма была адмыслова зроблена навуковая падрыхтоўка. Стваральнікі выкарыстоўвалі сучасныя тэхналогіі кампаніі Вольфрам. Падрыбязней можна пачытаць тут http://blog.stephenwolfram.com/2016/11/quick-how-might-the-alien-spacecraft-work/ .
https://drive.google.com/open?id=1U0ePttWT8A0jYFt4MaYEBZcxetIV36wA
Нагадваю пра Крэатыўныя працы.
| ||
7 снежня 2017 (чацвер)11:00-12:30, пакой 430Cакратарства, пратакол: Марына МарчыкТэхніка, крэслы: Зьміцер Дзенісюк, Станіслаў ЛысыКава-паўза: Марына Марчык, Павал Гусціновіч |
ПРАТАКОЛ
https://drive.google.com/open?id=1F-3sCKhnX6FUr0GlH6HcyNhYoxoRoAhk
Фота: https://drive.google.com/open?id=1mi2w2dGZ7WDiPvlKgUgseIJ9y1q6YsDy Гэтая выстава будзе праводзіцца і ў наступныя гады. Таксама да нас падыходзіў карэспандэнт газеты “Рэспубліка”. Шукаць матэрыялы пра нас у газеце “Рэспубліка” / Марына
Прэзентацыя: https://drive.google.com/open?id=1MExm1cdaVoieOGsMsmV37engYkRNV1wg Ганаруся нашым выязным семінарам і тым, што змагла разабрацца ў аўдыце, а таксама заяўкай для конкурса БРФФД па УДК з НББ. Зафіксаваць план па запаўненні журналу прыходу/сыходу на працу / Ганна Марына: Што табе больш за ўсё падабаецца / не падабаецца рабіць? Ганна: Падабаецца прыдумваць новыя ідэі, складаць план іх выканання. Некалі зрабіла так для UDC Decoder, і Максім вось выканаў. У спрыяльны час задумалася б над перспектывамі KrokApp. Больш за ўсё не падабаюцца працы па komzdrav.by. А.У.: Ці і вы пішаце справаздачы? Ганна: Усе тут прысутныя дасылаюць справаздачы. Маю справаздачу чытаюць Юрась, Станіслаў і Марына. Станіслаў: Ёсць легенда, што той, хто становіцца кандыдатам навук, больш не піша справаздач Юрасю :)
Прэзентацыя: https://drive.google.com/open?id=1F-3sCKhnX6FUr0GlH6HcyNhYoxoRoAhk
| ||
30 лістапада 2017 (чацвер)Падрыхтоўка: Зьміцер Дзенісюк, Станіслаў Лысы, Алена Крывальцэвіч, Эвеліна Русецкая |
| ||
23 лістапада 2017 (чацвер)11:00-12:30, пакой 430Cакратарства, пратакол: Марына МарчыкТэхніка, крэслы: Зьміцер Дзенісюк, Станіслаў ЛысыКава-паўза: Марына Марчык, Павал Гусціновіч |
ПРАТАКОЛ
Прэзентацыя: https://drive.google.com/open?id=1Vefb6EqRk0MvlksdB9F1q2YlwCLjcedx Адбылася камнадзіроўка ў ISTIC — аналаг нашага інстытута ў Кітаі. У Кітаі 1 кв.м. плошчы каштуе 15000. Таксама ў Кітаі дарогі пабудаваныя так, што на іх мала паваротаў. Большасць машын едзе па прамой, і не ўтвараюцца пробкі. Наведалі Forbidden city — аналаг нашай рэзідэнцыі Радзівілаў. Цяпер у Кітаі дазволена мець не 1, а 2 дзіцяці. Насамрэч у Кітаі можна мець колькі заўгодна дзяцей, але трэба разумець, што краіна сацыялістычная, і гэты сацыялізм праяўляецца ў пажаданнях да грамадзян мець не больш за 2 дзяцей. Калі іх болей за 2, то кошт жыцця ў краіне для іх рэзка падвышаецца. Распавёў пра тэкставую, гукавую апрацоўку, corpus.by, KrokApp, дзе іх уразіла кітайская мова. Шукалі ідэі, як сумесна ствараць гісторыка-культурныя электронныя слаі. У Кітаі электрычныя матацыклы. Таксама існуюць забароны на карыстанне машынай. (Нумар сканчваецца на пэўныя лічбы — можна ездзіць у пэўныя дні, і наадварот. Хочаш ездзіць штодня — май 2 машыны.) Бачыў плошчу Тяньаньмэнь, дзе некалі адбылася дэманстрацыя. У Кітаі зачынены Гугл, замест яго ёсць лакальныя пошукавікі. Наконт легендарнага пекінскага смогу — быў невялічкі, але кітайцы казалі, што нам пашанцавала з надвор’ем: пачатак лістапада найлепшы для наведвання Кітаю. Марына: Раскажыце падрабязней пра забарону на Google. Юрась: Google не “забаронены”, але не падлучаецца, не загружаецца. Вайбер спрацаваў некалькі разоў. праграмкі кшталту WhatsApp варта ўсталёўваць загадзя, не ўнутры Кітаю. ГаннаК: Як падымаліся і спускаліся на сцяну? Юрась: Падымацца лягчэй, чым спускацца. Там ёсць поручні. Рэкамендацыя для тых, хто падымаецца: людзі адразу бягуць, а трэба падняцца, адпачыць, пайсці зноў, эканоміць сілы і трошкі адпачываць на прыступках.
Размаўляе на многіх мовах. “Дзікі” RHVoice не прамаўляе беларускія сімвалы /і/, /ў/ (называе назву сімвала). Можна навучыць яго прамаўляць /і/ як /и/ (“і” рускае). Я справіўся з задачай: RHVoice чытае сімвальна па-беларуску. Але недзе працэнтаў 40 выдае памылковыя націскі. Для навін гэта некрытычна, а мастацкая літаратура гучыць не вельмі добра. Як атрымаць файл са словаформамі, дзе прадстаўленыя націскі, каб гэты голас навучыць расстаўляць націскі? Праз месяцы 2 можна будзе атрымаць нармальную якасць сінтэзу. Атрымаю псеўдабеларускую мову, з тым адрозененнем, што паўсюль будзе “г” выбухное. Праз гэты час змагу прадставіць вынік. Юрась: Вы праграміст па адукацыі ці самі навучыліся? Уладзімір: Гуманітарый, псіхолаг. Праграмы перакладаю, бо цікавіць. Гэта маё хобі. Юрась: RHVoice — падрабязней, што гэта. Уладзімір: Гэта вольны сінтэзатар маўлення. На сайце выкладзеныя ўсе зыходнікі, кожны можа зайсці і скампіляваць сабе прадукт. Сёлета ўкраінцы зрабілі голас “Анатоль”, але ён непрыдатны для беларускай мовы. Псеўдабеларускі голас назавем “Алесь”. Да лета, пакуль не было Арфаэпічнага слоўніку, мне было настолькі цікава і патрэбна гэта, што ледзь не ўзяўся сам за яго. Слоўнік і голас можна рабіць уручную (з 0%), але тады гэтая праца расцягнецца на гады. Аляксандр Севярын, праграміст, мае суполку аднадумцаў, я яе прадстаўнік. Кажа, калі знойдзецца слоўнік, тады можна будзе зрабіць і справу. БМ.: Ці вы чулі наш сінтэзатар? Запытайце ў загадчыка. Юрась: Нашы распрацоўкі былі заточаныя пад некаторыя замовы. Яго можна выкарыстоўваць у асабістых мэтах, не для продажу. Нам бракуе тэставання сінтэзатара праз API, бо ў такіх замовах усё сшыта разам і API не патрабуецца. Арфаэпічны слоўнік — там толькі пачатковыя формы слоў і інфінітывы. Там ёсць пытанне з магчымасцю выкарыстання. Але мэтава, кропкава мы можам гэтым падзяліцца. Але гэтыя дадзеныя не павінны быць даступныя ў рэжыме Ctrl-C, Ctrl-V. Мы павінны абмеркаваць, дамовіцца пра гэта. Наступная праца можа ісці такім чынам: Зміцер — інсталяцыя з API, Станіслаў — пад RHVoice можна зрабіць версію сінтэзатара, Ганна Станіславенка — супраца з інстытутам мовы і літаратуры. З вашага боку хочам бачыць прадстаўніцтва таксама. Хоць як прыватная асоба вы таксама можаце напісаць такую заяву на інстытут. Можам даць частку слоў менавіта па тых тэкстах, якія вы прапануеце (мастацкія, публіцыстычныя). Для тэставання мы можам імі падзяліцца. Пасля вы зможаце паказаць вынік тэставання. Уладзімір: Мэта: сінтэзатар, даступны ў інтэрнэце. Юрась: Па выніках зробім яшчэ адну сустрэчу, дзе будзе прадстаўлены вынік тэставання. Далей вы зможаце на аснове гэтага па камерцыйна-навуковым шляху знайсці фундатараў. Нам база словаформ была перададзеная для навуковых мэтаў. Наступны тыдзень: скантактавацца па мэйле. Накірункі супрацы: 1) наша распрацоўка, 2) ваша распрацоўка, 3) камбінаваны прадукт, створаны на аснове словаформ з націскамі. Умова: вынік не павінны быць даступны ў адкрытым доступе. Збыт трэба будзе ўзгадняць з намі. Мы адкрытыя і хочам атрымаць укараненне, але ёсць гэтыя фармальныя пытанні. Чакаем ад вас на наступным тыдні мэйла. Б.М.: Можна напісаць ліст дырэктару, які б даў дазвол аддаць. Юрась: Усё роўна трэба будзе адказаць па сутнасці. Але дырэктару Вы ўсё роўна можаце напісаць і без нас.
Рэзалюцыя: Даслаць 3-4 фота праграмы (9) (скрыны ці відэа).
Прэзентацыя: https://drive.google.com/open?id=1HrIvAWR1VEJEoNfLw6mYIKFdphzy2TLu
Прэзентацыя: https://drive.google.com/open?id=1oGUOuux-HTbzudKG7uXR5yeQhppzdU9K Для камандзіроўкі быў створаны KrokApp, дзе былі пазначаныя афлайн-версіі, сярод якіх і Карэлічы (па іх было 3 кропкі). Атрымалі цікавыя заўвагі (гл. прэзентацыю).
Юрась: Хутка з’яжджаю паводле стыпендыі DAAD. В.а. на 3 месяцы застанецца Ганна Станіславенка. Буду старацца прыехаць на калядны час, адзначыць з лабараторыяй калядны семінар.
| ||
16 лістапада 2017 (чацвер)9:00-16:00, пакой 430Падрыхтоўка: Марына Марчык, Зміцер Дзенісюк, Максім Галаўчак |
| ||
2 лістапада 2017 (чацвер)11:00-12:30, пакой 430Cакратарства, пратакол: Марына МарчыкТэхніка, крэслы: Зьміцер Дзенісюк, Станіслаў ЛысыКава-паўза: Марына Марчык, Павал Гусціновіч |
ПРАТАКОЛ
https://drive.google.com/open?id=0Bzwtgh3DBqU4Si1ERVYxaVdqNVE Дзякую за ўдзел у канферэнцыі «Моладзь у навуцы»! Таксама мы прайшлі аўдыт. Віншуем Вадзіма з атрыманнем пасведчання кандыдата навук! Вадзім: Без вашай маральнай дапамогі, лічу, не змог бы так выдатна скончыць гэтую справу. Усім натхнення, поспеху і сіл на заняткі навукай! Дзякуй вам! Юрась: Атрымаў сёння таксама кітайскую візу.
Прэзентацыя: https://drive.google.com/open?id=0B91bopL3G6i2VE9MWG1heWxVYUE 4 эры маўленчых тэхналогій: механічныя, электрамеханічныя, электронныя, лічбавыя (hardware (маленькія камп’ютары), software (праграмныя прадукты)) маўленчыя тэхналогіі. Сучаснасць — у перасячэнні hardware і software. Мэта лабараторыі: даследаваць тэорыю і распрацоўваць практыку маўленчых тэхналогій. Накірункі: распрацоўка шматмоўнага сінтэзу і распазнавання маўлення, фармалізацыя мовы, сістэмы для адукацыйных мэтаў і для людзей з абмежаванымі магчымасцямі. Для гэтага неабходныя добрыя лінгваакустычныя рэсурсы. Інтэрнэт-тэхналогіі (ІТ) — распрацоўка дэма-версій праграм, алгарытмаў лакалізацый, сайтаў, стабільных паслядоўных мануфактур. Мабільныя тэхналогіі (МТ) — рэальныя мабільныя праграмы-дэма. ЭЛАР — электронныя лінгваакустычныя спісы для распазнавання і сінтэзу маўлення, вычытка, распрацоўка лакалізацыйныя стратэгіі, пераклад, выданні. Адкрыты семінар — прэзентацыя, пошук і кантактаванне з замоўцам, артыкулы, актуалізацыя сайтаў і сацсетак, кіраванне працамі студэнтаў. Цяпер папрашу сакратароў бліжэй пазнаёміць нас з распрацоўкамі семінараў.
Прэзентацыя: https://drive.google.com/open?id=0B4greSawqUiSZVQ2cG9JY0ZZVnM Мэтай было акрэсліць распарцоўкі ёмка, але каб прэзентацыя ахоплівала нашы распрацоўкі па групах. Сінтэз маўлення прадстаўлены ў некалькіх інтэрнэт-сэрвісах. Распазнаванне маўлення: алгарытмы распазнавання праз Sphinx, алгарытмы распазнавання інтанацый. (Падрабязней у прэзентацыі.)
Прэзентацыя: https://drive.google.com/open?id=0BzntWzL_hM6LZXAyRXZXYk5UaDA Гаворачы калькулятар — агучвае лічбы на беларускай мове. Біблія — мае больш за 1500 спамповак. KrokApp 1.0 — Эксперыментальныя: Складальнік фраз, KrokAdd — паўраспрацоўка для збору кантэнту ў KrokApp. (Падрабязней у прэзентацыі.)
Прэзентацыя: https://drive.google.com/open?id=1Sick-nTm7BxCOZY7kl6V6FhAIGuMO19k Мы прадастаўляем кантэнт іншым семінарам: тэкст, гук, выява для турыстычнай, адукацыйнай сферы, вэб-сайтаў. (Падрабязней у прэзентацыі.) Б.М.: Калі казаць пра распрацоўкі ў Кітаі, то няварта казаць пра Гаворачы калькулятар і Гаворачы гадзіннік, бо гэта зроблена даўно і ва ўсім свеце. Юрась: Мы не ведаем, для каго выступаем і што з гэтага атрымаецца. Вадзім: У прэзентацыі Юрася маленькія літары. Тэхнічныя спецы могуць запытацца пра мову GO, як мы яе выкарыстоўваем, варта падрыхтаваць адказ на гэтае пытанне. У прэзентацыі Станіслава “prototype” замяніць на “service”, а таксама на іх зашмат тэксту. Юрась: Гэтыя каталогі будзем весці, актуалізоўваць. Паставім лінкі. Каб, калі ў нас папросяць выступіць, у нас быў актуальны матэрыял.
Прэзентацыя: https://drive.google.com/open?id=0B4sTd7A9b-NgaXZBNDhrdjRTaUE Падсумаванне ўсяго перыяду працы. Рэзалюцыя: Майстар-клас па карыстанні GitLab! Б.М.: Што такое komzdrav? Саша: Сайт камітэта аховы здароўя. Юрась: Што самае праблемнае з сэрвісаў было? Саша: Ды няма такога, хіба былі праблемы з настройкай. Юрась: Якія перспектывы лакалізацыі для камздрава? Саша: Складана сказаць. Пачалі працы па лакалізацыі інтэрфейса. Фултайм — пару тыдняў, крыху менш месяца, але якасць коду на сайце не палепшыцца. Юрась: Аляксандр ужо стаміўся выпраўляць памылкі ў сегментацыі. Просьба акуратна выконваць сегментацыю.
| ||
26 кастрычніка 2017 (чацвер)11:00-12:30, пакой 430Cакратарства, пратакол: Марына МарчыкТэхніка, крэслы: Зьміцер Дзенісюк, Станіслаў ЛысыКава-паўза: Марына Марчык, Павал Гусціновіч |
ПРАТАКОЛ
https://drive.google.com/open?id=0Bzwtgh3DBqU4SzFPTEhWM3dwWW8
Ездзілі па фондаўскай праграме. Зладзілі фотапаляванне, агрэсіўны піяр KrokApp і выведку на месцы :) Бачылі царкву, ратушу, Заходнюю Дзвіну, Кіраўскі мост, помнік Пушкіну (нечакана для Віцебска!), палац губернатара, помнік героям вайны 1812 году, мемарыял Другой сусветнай вайны, арт-цэнтр Марка Шагала, помнік Уладзіміру Караткевічу, царкву Дабравешчання (будынак 12 ст.), драматычны тэатр (пабудаваны на месцы замка), арт-прастору (музей сучаснага мастацтва з працамі мясцовых мастакоў, філіял якога адчыніцца ўзімку і абяцае быць крутым і незвычайным для Беларусі). Вынікі: 2 усталяваных кантакты. Высновы на будучыя камандыроўкі:
Трэба зрабіць: апрацаваць фота, дадаць лагатып KrokApp на кожнае, выставіць фотасправаздачу ў сацсеткі Юрась: Ці ўдалося паказаць Віцебск афлайн? Ганна: Не, бо на мой тэлефон не ўсталёўваецца, а на Эвелініным была анлайн-версія. Юрась: Дзякуем за паездку і справаздачу!
Прэзентацыя: https://drive.google.com/open?id=1lc_usQA-ujL08v688ja35hHluHEu7iA9
Ганна: Што будзеце чытаць? А.У.: Скончым сегментацыю, пачытаю навуковую літаратуру. Рэзалюцыя: зрабіць 3-4 слайды паводле справаздачы, дадаць у пратакол. Станіслаў: Якая з прац найбольш спадабалася? А.У.: Вычытка НЗПРП на беларускай мове! Да таго чытаў Новы Запавет гадоў 35 таму. Б.М.: Была зроблена сегментацыя чаго? А.У.: Гукавых файлаў і адпаведных ім тэкставых кавалкаў. Б.М.: На сказы ці на што? А.У.: На сэнсава завершаныя кавалкі працягласцю каля 30 секунд. Б.М. Якія былі галасы? Якія тэксты? А.У.: Мастацкія тэксты. Бунін, Караткевіч, шмат іншых невялікіх. На беларускай мове ўсё. Б.М: Для якой мэты гэта ўсё робіцца? Наста: Для распазнавання на сістэме Sphinx, якой трэба падаваць 30-секундныя кавалкі. Аўдыякніга вялікая, і каб падаваць сістэме 30-секундныя кавалкі, мы іх сегментуем. Б.М.: Колькі было дыктараў? Наста: Шмат. Па часе і аб’ёме пераважна мужчынскія галасы. Жаночыя галасы больш эмацыйныя, больш скачкоў інтанацый. Б.М.: Прафесійныя ці не? Наста: І прафесійныя, і аматарскія галасы (аднак, начытаныя па пэўных правілах).
https://drive.google.com/open?id=0Bzwtgh3DBqU4SzFPTEhWM3dwWW8
Прэзентацыя: https://drive.google.com/open?id=0B4greSawqUiSX1p4dkg1S1AtVVE У пэўны час на міжнародным з’ездзе славістаў было прынята рашэнне стварыць мапы OLA (лінгвістычная геаграфія і структура мовы) — Агульнаславянскі лінгвістычны атлас. Словы наносяцца з транскрыпцыяй і фіксацыяй асаблівасцяў. Былі падзелены на 830 пунктаў, дзе былі праведзеныя апытанкі кшталту: «Якім словам называецца жанчына ў дзень вяселля?» Дзе казалі «маладая», дзе «малодка». З аднаго боку, гэта дыялект, з другога — гэта асаблівасці вымаўлення. З цягам часу дадаюцца новыя пытанні, новыя фанетычныя з’явы. Наша частка працы была ў тым, што быў спіс пунктаў, дзе, што і як вымаўляецца ды як гучыць, ёсць нанясенне гэтых пунктаў на мапу, а таксама своеасаблівае АПП з колькасцю з’явы, размеркаванне колькасці па народах, і прасцей будзе гэта ўсё ўбачыць, адкрыўшы http://www.corpus.by/OLA/. Устаўляючы дадзеныя з Excel, мы знайшлі не 829 пунктаў, як лічылася заўжды, а 830 :) Алена: Якая была логіка выбару лексікі? Не знаходжу яе :) Станіслаў: Магчыма, ёсць групоўка па тэматыках. Алёна: Наклад ёсць? Які? Станіслаў: Напэўна, па пальцах можна пералічыць. Алёна: Напісана, 300 экзэмпляраў. Юрась: Каб людзям даваць знаёміцца з гэтымі матэрыяламі, трэба ствараць электронныя мапы. Словы нанесці на мапу, дадаць гукавыя вобразы.
| ||
19 кастрычніка 2017 (чацвер)11:00-12:30, пакой 430Cакратарства, пратакол: Марына МарчыкТэхніка, крэслы: Зьміцер Дзенісюк, Станіслаў ЛысыКава-паўза: Марына Марчык, Павал Гусціновіч |
ПРАТАКОЛ
Вітаем госця — Міколу Волкава, знаўцу шматлікіх беларускіх гарадоў. Ён адлюстроўвае гісторыю як на папулярным, так і на навуковым узроўні. Сёння паслухаем пра апошнія падзеі нашай лабараторыі, а пасля будзе выступ Міколы, а далей Зміцер распавядзе пра паўгады сваёй працы.
Вітаю ўсіх! Я прадстаўляю Інстытут гісторыі НАН Беларусі, а таксама працую ў архіве. Што датычыць кнігі, то ў гісторыкаў асаблівая спецыфіка: кнігі бываюць розныя па мэце напісання, змесце і навуковым узроўні. Асаблівую ўвагу звяртаю на кнігу пра Слуцк, бо яна прысвечана канкрэтнай мясцовасці. Кнігі з пазнакай «Беларуская навука» часта напісаныя вельмі акадэмічна, не маюць ілюстрацый, хоць візуалізацыя часам дае столькі ж ці нават больш, чым сам тэкст. Навукоўцы не заўжды ўмеюць правільна стварыць візуальны кантэнт. У гэтай жа кнізе вы пабачыце малюнкі, што прыцягваюць увагу. Слуцк — горад са значнай гісторыяй, гэта самы вялікі прыватна-ўласніцкі горад. Большасць тагачасных гарадоў належала дзяржаве, а Слуцк быў прыватна-ўласніцкі. У Слуцку была моцная пратэстанцкая (кальвінская) абшчына, а таксама заснавана першая гімназія (самая старая школа ў Беларусі), было моцным і праваслаўе. Таксама на плане бачна, што горад быў пераўтвораны ў крэпасць (фартэцыю). У 17 ст. ў Слуцку жыло каля 7000 чалавек. Цяпер гэта раённы цэнтр, які зараз фактычна не мае гісторыка-культурных каштоўнасцяў. Справа ў тым, што Слуцк доўга быў драўляны, ўся драўляная спадчына згніла або згарэла. Я ведаю шатландца, які быў захоплены Слуцкам да таго, што прыехаў туды, і самае лепшае, што ён тут знайшоў, — будынак гімназіі. Астатнія значныя аб’екты на мясцовасці досыць незразумелыя. Але ёсць шмат архіваў, дзе захаваліся звесткі пра Слуцк. Мы маем горад, якога няма, але па шматлікіх графічных і пісьмовых крыніцах можна зразумець, як выглядаў горад. Як гэта папулярызаваць? Людзям цяпер збольшага складана чытаць навуковыя творы, і ў саміх навуковых выданняў маленькі наклад. 200-300 экзэмпляраў — стандарт для навуковага выдання, у лепшым жа выпадку гэта 1000 экзэмпляраў. Навуковае выданне зазвычай трапляе ў рукі да вузкіх спецыялістаў ды іншых навукоўцаў, і на гэтым яго распаўсюд сканчваецца. Кампутаровыя тэхналогіі якраз могуць дапамагчы больш распаўсюдзіць навуковыя выданні. Напрыклад, 3D-візуалізацыя — гэта выдатна. Калі стаіш на самой мясцовасці, на пэўным месцы, і дазнаешся, што, напрыклад, тут была ратуша, — гэта зусім іншае ўспрыманне прасторы. Напрыклад, у Слуцку быў кальвінскі збор, пабудаваны ў асаблівым нямецкім стылі, а таксама захаваліся яго выявы. Падысці да месца, дзе ён стаяў, і ўбачыць візуалізацыю — гэта моцна. У гэтым плане кампутаровыя тэхналогіі былі б вельмі карысныя. Але не будзем забывацца, што кніга ўсё роўна застаецца карыснай, паколькі можа легчы ў аснову многіх даследаванняў. Б.М.: Колькі было насельніцтва габрэйскай нацыянальнасці? М.В.: Прозвішча «Слуцкер», паказвае нам, хутчэй за ўсё, 100%-га габрэя :) Калі ішла Невядомая ці як называюць яшчэ Трынаццацігадовая вайна, Слуцк тады не ўзялі. Але праблема была ў тым, што насельніцтва абяднела, яно не магло заставацца ў гарадах — яго выганялі. Габрэі напачатку выкупілі многа пляцу на рынку. У XVIII ст. усе вуліцы і плошчы ўжо былі скупленыя габрэйскім насельніцтвам. У XIX ст. Слуцк стаў амаль цалкам габрэйскім. Б.М.: Ці ёсць нешта электроннае, каб можна было даслаць сябрам і знаёмым? М.В.: Не, нажаль няма, мы працуем на вынік, напрыклад, у выглядзе кнігі. Юрась: Трэба электронную кнігу выставіць на Amazon! М.В.: Выдавецтва не зможа на гэта згадзіцца. Але я асабіста ня супраць. Юрась: Мы шмат разоў ездзілі ў Слуцк. Ці можна рэканструяваць стары Слуцк, каб гэта можна было гэта ўставіць у мабільную праграму? Колькі матэрыялаў ёсьць наяўных для такіх гістарычных аб’ектаў, вуліц? М.В.: Ёсць па Слуцку цікавая падборка планаў — «Слуцк на старых планах». У Слуцку ёсць планы пачатку XVIII ст. — немцы вельмі дакладна ўсё памералі. Яшчэ ёсць інвентары горада таго часу, дзе нават шырыня вуліц пазначана. План вельмі добра зроблены, калі яго накладаць на Google maps. Па Слуцку ёсць планы і чарцяжы аб’ектаў, па якіх можна рабіць 3D мадэлі, але пытанне, як гэта рэалізаваць. Пра слуцкую вялікую гісторыю мала хто ведае, і гэта праблема. Усё, што ведаюць случчане, — гэта пра Жукава. Праблема свядомасці там калі не катастрафічная, то блізкая да таго. Юрась: Наколькі там добра з лакальнымі ці мясцовымі музеямі? М.В.: Кіраўнік дзяржавы вырашыў зрабіць слуцкія паясы брэндам, і былі вялікія ўкладанні ў музей, ён сапраўды выглядае нядрэнна. У краязнаўчым музеі ў Слуцку я таксама быў, але выглядаў ён вельмі сумна. Цяпер яго перарабліваюць, але ў мяне сумныя спадзяванні, што ён не стане перадавым. Вельмі перспектыўнай лічу Слуцкую гімназію — будынак, які захаваўся і які можна раскручваць. Ганна: Хто рабіў фота для выданняў? М.В.: Музеі, а таксама сярод іх мае здымкі. Ганна: Вас не запрашалі на тэлебачанне? Ці ёсць запрашэнні на перадачы? М.В.: З тэлебачаннем працаваць складана, паколькі інтэрв’ю абразаюць не так, як таго жадае чалавек, які яго дае. Таксама самі выданні не вельмі добра вядомыя. Тут пытанне таго, каб людзі проста даведаліся пра кнігі. Не ведаю, як гэта зрабіць. Ганна: Піяр кнігі — задача выдавецтва, а не аўтара. М.В.: Ёсць яркія прыклады гэтага, напрыклад, кнігі Арлова, дзе вядомыя і яны самі, і аўтар. Так, раскрутка кніг — гэта маркетынгавае пытанне. Памятаю выставу з унікальнымі экспанатамі, арганізатары якой, напрыклад, не заняліся прасоўваннем, і яна не стала вядомай. Не выкарыстоўваецца прасоўванне навуковых вынікаў праз сацыяльныя сеткі. Дзяржаўныя выдавецтвы спачатку ўкладаюць вялікія грошы ў прадукт, але недастаткова займаюцца яго рэкламай, каб апраўдаць укладанні. Ганна: Ці ёсць магчымасць у Вас ці Вашых калег даваць адкрытыя лекцыі? Я чула пра “Лятучы ўніверсітэт”, напрыклад. Ці можна нешта такое зрабіць на базе Інстытута гісторыі? Казаць пра гэта ў больш папулярным фармаце? Напрыклад, гэтым займаецца ПВТ, робячы шоў, прыцягваючы людзей з Акадэміі навук, каб пасля “перацягнуць” іх да сябе. Ці ёсць магчымасць “запаліць”? М.В.: У пэўным сэнсе мы маем папулярны фармат: напрыклад, для нас арганізуюць канферэнцыі, вязуць у горад правядзення, дзе, нажаль, нас сустракаюць не вельмі адпаведныя слухачы: напрыклад, вузканавуковыя даклады слухаюць школьнікі. Пры прэзентацыі кнігі можна нават дамовіцца з Інстытутам на актавую залю, але гэта будзе вельмі фармальна напружаная справа, паводле якой нават складана арганізаваць кава-паўзу. Самім навукоўцам хочацца займацца сваёй справай, пісаць кнігі. Есць нефармальныя формы распаўсюду гістарычных ведаў, напрыклад, “Цэх жывой гісторыі”. Але на базе Інстытута гэта будзе выглядаць вельмі афіцыёзна. Юрась: Па Слуцку ў прыкладанні KrokApp мы зараз маем 4 кропкі. Якія яшчэ 4-5 кропак варта дадаць у праграму? Ці можна да вас звяртацца па кансультацыі? М.В.: Пытанне не ў саміх кропках, а ў тым, наколькі можна раскруціць гэтую тэму і зрабіць цікавай. Важна, каб кожны аб’ект даносіў чытачу нешта сутнаснае. Можна некаторыя аб’екты раскруціць і дадаць графіку.. Напрыклад, можна пазначыць Цытадэль. Калі ідзеш па маршруце і бачыш яго ўпершыню, гэта адно, але калі ідзеш і ведаеш перадгісторыю — гэта зусім іншае. Па адной толькі слуцкай вуліцы можна наставіць мноства кропак, але як гэта зрабіць лагічна? Можаце падымаць літаратуру: напрыклад, у маёй кнізе ўсё досыць кампактна апісана, на падставе яе можна пісаць тэксты. Юрась: Дзякую Мікола за адказ. Мы вельмі хочам усталёўваць сувязь з прафесіяналамі, якія змогуць даць нам глыбіню. Марына: Колькі часу прайшло ад ідэі кнігі да выдання? М.В.: Спачатку была не ідэя кнігі. Падчас працы ў пэўны момант назапашваецца крытычная колькасць матэрыялу, і ты разумееш, што яму можна надаць форму кнігі. Над матэрыяламі па Слуцку я працаваў 8-9 год. Само выданне ішло з 2015 па 2017 гады. Алена: Усе гэтыя планы, малюнкі аблічбаваныя? Дзе яны захоўваюцца? М.В.: Так, маю іх у лічбавым варыянце. Але скан з архіву — гэта ўсё ж не твой скан. Архівы абмяжоўваюць аўтараў у плане выкарыстання: трэба падпісваць згоду на пэўныя межы распаўсюду, а таксама могуць быць абмежаванні па публікацыі. Сканы ў мяне ёсць, але самастойна распаўсюджваць я іх не магу. А вось нейкі план з публікацыі ўжо можна распаўсюджваць — са спасылкай на публікацыю-крыніцу. Тэарэтычна сканы ёсць, з іх выкарыстаннем — пытанне. Ганна: Ці бяспечна яны захоўваюцца? Згарыць, напрыклад, кампутар... М.В.: У гэтым плане ўсё надзейна :). 3 копіі як мінімум. Юрась: Дзе кнігу можна набыць? М.В.: Яна атрымалася даволі дарагая. У крамах каля 55 р., у выдавецтве ў раёне пр-та Пераможцаў 44 р. Юрась: Рэзалюцыя: набыць кнігу «Слуцк на старых планах» ды атрымаць подпіс аўтара. М.В.: Я меў некалькі аўтарскіх асобнікаў. Юрась: Наколькі сам Слуцк, яго інтэлігенцыя, пазнаёміліся з выданнем? Была там прэзентацыя? М.В.: Так, была, ездзілі ў Слуцк, распавядалі. Мясцовыя ўлады даведаліся пра кнігу, калі быў расповед пра яе ў Мінску. Хутчэй за ўсё будуць яе выкупаць, бо гэтая кніга ім вельмі дарэчы на многіх урачыстасцях.
Прэзентацыя: https://drive.google.com/open?id=0B4greSawqUiSWTFTbFJuSU0xdUU Юрась: Пра якую працу баліць сэрца, каб была скончана? Зміцер: Дарабіць Калькулятар да канцавой кропкі. Бо ён сам па сабе раскручваецца, хачу яго завяршыць, каб там не было моцных недапрацовак. Ёсць агучка да квадрыльёнаў, і па гэтым прыйшоў камент: «А што далей?» :) Юрась: Трэба дайсці да гугала! Зміцер: Яшчэ хачу дадаць у генератар спасылак міжнародныя фарматы. Юрась: А яшчэ Зміцер жаніўся! Віншуем! Зміцер: Гэта асабісты вынік :)
Юрась: Таксама мусім у хуткім часе забраць у Андрэя Кіма аўдыядарожкі фільмаў, каб адправіць іх на трэніроўку распазнавання маўлення.
| ||
12 кастрычніка 2017 (чацвер)10:00-11:30, пакой 430Cакратарства, пратакол: Марына МарчыкТэхніка, крэслы: Зьміцер Дзенісюк, Станіслаў ЛысыКава-паўза: Марына Марчык, Павал Гусціновіч |
ПРАТАКОЛ
Добрая падзея тыдня — віншуем Ганну з паступленнем у аспірантуру! Таксама Станіслаў згенераваў да кожнага слова з арфаэпічнага слоўніка гукавы файл. Выйшла 1,7 ГБ дадзеных, цяпер можна выпусціць дыск з гучаннем беларускіх словаў. Вельмі жадаем, каб да кожнага слова ў будучым былі начытка (мужчынскім, жаночым, дзіцячым галасамі) і сінтэзаванае маўленне.
Дадаць спіс новых сэрвісаў / Марына, Станіслаў
| ||
5 кастрычніка 2017 (чацвер)10:00-11:30, пакой 430Cакратарства, пратакол: Марына МарчыкТэхніка, крэслы: Зьміцер Дзенісюк, Станіслаў ЛысыКава-паўза: Марына Марчык, Павал Гусціновіч |
ПРАТАКОЛ
Вітаем Алену Гюнтар! Дзякуем за доўгую працу ў лабараторыі, дзякуем, што Алена працягвае наведваць нас. Праца Алены ў лабараторыі была звязана з фанетыкай і паляпшэннем сінтэзатара. Таму сёньня мы ёй дорым выданьне “Арфаэпічны слоўнік беларускай мовы”, у якім Алена прымала самы непасрэдны ўдзел. Дадам, што мы зараз рыхтуем прэзентацыю слоўніка і яго мабільную версію: учора Міхал з Настай прадэманстравалі першую версію гэтай праграмы. Прэзентацыя: https://drive.google.com/open?id=0Bzwtgh3DBqU4cHdVRm1qVW5yVTA
Прэзентацыя: https://drive.google.com/open?id=0B4greSawqUiSRU1sbk42X3hqZmM Фоткі: https://drive.google.com/open?id=0BwrMdK0c4USvYzl4UG5yUDJud1E
Прэзентацыя: https://drive.google.com/open?id=0B91bopL3G6i2MTBIc0hxdXYzcTg Фоткі Нашы: https://drive.google.com/open?id=0B4greSawqUiSak9abDlCNFdsQ00 EaPEC Day 1: https://www.facebook.com/237422319923949/photos/?tab=album&album_id=515665298766315 EaPEC Day 2: https://www.facebook.com/237422319923949/photos/?tab=album&album_id=516058602060318 Асноўны лозунг — Let’s collaborate! Мэта канферэнцыі — супрацоўніцтва з усходнееўрапейскімі краінамі. Было каля 70 чалавек. Былі прадстаўнікі акадэмічных сетак усходнееўрапейскіх краін, што адкрытыя для супрауцоўніцтва з Беларуссю. Быў цікавы выступ з Эстоніі — самай інфарматызаванай краіны Еўропы, пра што і казала прадстаўніца краіны. Наш удзел: Poster Session з плакатам пра Custom Audio Guide і KrokApp (як прыклад), а таксама дэманстрацыя Internet Services for Virtual Labs — перадача сігналаў, якія ўвасабляюцца ў механічныя рухі. Калегі з Познані пакіравалі робатам, які знаходзіўся ў АІПІ, праз вялікую адлегласць. Гэта дазволіць аб’ядноўвацца ў лабараторыі не па геаграфічнай прыкмеце, а паводле тэмы супрацы. Звяртаю ўвагу на выступ Таццяны Лядновай, якая распавядала пра падачу на Horizon 2020 (відэа).
| ||
29 верасня 2017 (пятніца)10:00-11:30, пакой 430Cакратарства, пратакол: Марына МарчыкТэхніка, крэслы: Зьміцер Дзенісюк, Станіслаў ЛысыКава-паўза: Марына Марчык, Павал Гусьціновіч |
ПРАТАКОЛ Юрась: Радыя прывітаць усіх рана раніцай, радыя вітаць Юлію Задаранок. Сёння пагаворым пра падзеі мінулага тыдню, пачуем падрабязныя справаздачы з двух нядаўніх падзей — канферэнцыі і кангрэсу.
Прэзентацыя: https://drive.google.com/open?id=0B91bopL3G6i2ZWdRdlI0NWVhbTg
Прэзентацыя: https://drive.google.com/open?id=0Bzwtgh3DBqU4QVp5eUhnYVBGeEU Спяшайцеся пабачыць аркуш Бібліі Гутэнбэрга і выданні Скарыны! Выстава месціцца ў Нацыянальнай Бібліятэцы Беларусі ў памяшканні «Музей кнігі», каштуе каля 5 р.. Выстава працягнецца яшчэ некалькі месяцаў, але экспазіцыя будзе мяняцца, і можна не паспець пабачыць аркуш ды скарынаўскія выданні. Рэзалюцыя: Прапанаваць варыянты правак для сэрвісу SpellChecker, каб карыстальнік інтуітыўна разумеў, што патрэбныя яму слоўнікі трэба выбіраць самастойна.
Прэзентацыя: https://drive.google.com/open?id=0BzntWzL_hM6LUndkVlBUN2FFRkE Дадалі 5 кропак па Свіслачы, адмыслова агучылі іх. Звяртайце ўвагу на наяўнасць гуку на канферэнцыі — мне давялося запускаць праграму з мабільнага. Юрась: Дзякуем Міхалу за афлайнавую версію KrokApp 1.0!
Прэзентацыя: https://drive.google.com/open?id=0B91bopL3G6i2ZWdRdlI0NWVhbTg Юрась, Марына: Сачыце за дэдлайнамі самастойна — каляндар насычаны ажно да снежня.
| ||
21 верасня 2017 (чацвер)10:00-11:30, пакой 430Cакратарства, пратакол: Марына МарчыкТэхніка, крэслы: Зьміцер Дзенісюк, Станіслаў ЛысыКава-паўза: Марына Марчык |
ПРАТАКОЛ Юрась: Сёння будзе шмат навуковых справаздач, а таксама Валер Віктаравіч раскажа пра паездку на кангрэс даследчыкаў Беларусі ў Варшаву.
Станіслаў Прэзентацыя: https://drive.google.com/open?id=0B4greSawqUiSU2Z6c0JpVDY0bnhQZUhGT0VHV0tZbThEODMw Юрась: Колькі застаецца фармальных патрабаванняў? Станіслаў: Каб давучыцца, патрэбныя 2, а каб абараніцца — 3. Ужо ёсць 2 (слоўнік і ВАК-артыкул). Юрась: Так, кніга (арфаэпічны слоўнік) лічыцца ВАК-артыкулам. Валер Віктаравіч: Які вынік будзе на выхадзе дысертацыі? Станіслаў: Распрацаваныя новыя алгарытмы, якія будуць пацьверджаныя рэалізацыяй у выглядзе сэрвісаў. Юрась: Рэкамендуем да атэстацыі! (Галасаванне. Адзінагалосна!) Станіслаў, звярніце ўвагу на фармальныя патрабаванні. Кірыл Прэзентацыя: https://drive.google.com/open?id=0B4greSawqUiSN25raE5Hb3VVY28 Валер Віктаравіч: Вынікі выкладзены на сайт? Кірыл: Загружаныя, але карыстальніку яшчэ недаступныя. В.В.: Сістэма будзе рэагаваць на любога карыстальніка? Кірыл: Так, на ўсіх. Юрась: Што па фармальных момантах? Кірыл: Апошняя публікацыя была год таму (1 лістапада на PRIP-2016). Юрась: Звярніце ўвагу на публікацыі, падавайце нешта ў друк. Што з выстаўленнем у інтэрнэт? Кірыл: На Linux пайшло, у інтэрнэт Станіслаў заліў. Юрась: Выступалі на Кангрэсе з дакладам, які зваўся “Вычытка і генерацыя тэкстаў на беларускай мове вялікага памеру”, а таксама ездзілі ў Свіслач на канферэнцыю, дзе распавядалі пра KrokApp. Просім карыстацца, крытыкаваць. Юрась: Рэкамендуем да атэстацыі! (Адзінагалосна) Юлія, сушукальніца на філфаку. Прэзентацыя: https://drive.google.com/open?id=0B4greSawqUiSUXFYeG04R2xWSUU Алена: Рэсурс у вольным доступе? Юлія: Не. Алена: Якія паказчыкі паспяховасці? Юлія: Практычнае валоданне. Студэнты прадстаўляюць свае вынікі праз удзел у канферэнцыях і кантактаванні з носьбітамі мовы. Алена: Ці ідзе практыкаванне (студэнт прамаўляе)? Юлія: Выбудавалі размоўныя фразы, падмацавалі інтанацыйным матэрыялам. Алена: Словы пра тое, што электронныя рэсурсы маюць нізкі кошт тыражавання — насамрэч яны будуць мець нізкі кошт толькі пры наяўнасці фінансавання. Калі нехта захоча набыць яго, адзінкавае тыражаванне будзе каштаваць шмат. Спадабаўся уступ, было цікава. Была дзіўнай фраза “мова — гэта агучаная думка”, шмат супярэчлівых момантаў. Ганна: Напачатку было досыць шмат разважанняў, як яны звязаныя з тэмай? Юлія: Філасофскія разважанні былі для тлумачэння тэрміна “звуква”. Ганна: Гэта даволі далёка ад заяўленай тэмы. Раю для абароны, хоць гэта і гуманітарная спецыяльнасць, скараціць гэты тлумачальны ўступ. Юлія: Гэта спецыяльна для лабараторыі, для гэтага выступу. Юрась: Дзе збіраецеся абараняцца? Юлія: Залежыць ад таго, што скажуць апаненты (ёсць 2 варыянты). Юрась: Ці ёсць параўненне з іншымі сістэмамі, маркетынгавае даследаванне? Што менавіта ў вашай сістэме лепш? Юлія: Пачынаем з рускай мовы, працягваем нямецкую. Зыходзіла з таго, што ў сістэме ўжо гатовыя якасныя веды. Юрась: 50% работ у Вашай сферы — сістэмы навучання іншым мовам, іх вельмі шмат. У чым Ваша сістэма лепш? Юля: Там гатовыя веды. У LinguaLeo, напрыклад, праца ідзе толькі з націскамі кнопак. Юрась: Пашырце, калі ласка, матэрыялы пра саму сістэму (больш скрыншотаў), параўнанне з аналагамі (5-6) ці што іх няма, складзіце параўнальную табліцу па некаторых крытэрыях. Прапаную пераабараніцца на Адкрытым семінары. Наста: На якім узроўні валодання мовай былі студэнты, што пачыналі працаваць з сістэмай? Юлія: З нулявымі ведамі, з сярэднім узроўнем і з узроўнем ніжэй сярэдняга. В.В.: Колькі часу заняло стварэнне праграмы? Юлія: 5 месяцаў. Наста: Задума, пэўна, была даўно? Юлія: Так, таму яна змагла рэалізавацца ў цяперашнім выглядзе за кароткі час. Юрась: Можа, паспрабаваць абараніцца ў педагогіцы? Калі не ўдасца параўнацца з аналагамі, то можна пайсці ў педагогіку, бо яе тут вельмі шмат. В.В.: Можаце прадэманстраваць працу ў нас на кафедры. Юрась: Галасаванне: 18 чалавек прысутнічае, рэкамендуюць да абароны (5), устрымалася (13). Прызначыць сустрэчу-абмеркаванне вынікаў. Рэзалюцыя — ацаніць працу Юліі на асобнай сустрэчы і на яшчэ адным Адкрытым семінары.
Вітаем студэнтаў і госцю! Распавядзіце трошкі пра сябе і сферы зацікаўленасцяў у лабараторыі.
| ||
14 верасня 2017 (чацвер)10:00-11:30, пакой 430Cакратарства, пратакол: Марына МарчыкТэхніка, крэслы: Зьміцер Дзенісюк, Станіслаў ЛысыКава-паўза: Марына Марчык |
ПРАТАКОЛ
Пачнем рухацца па пляне з канца, паколькі Алена рыхтуе нам відэа пра канферэнцыю ў Празе.
Юрась: Памянялі Кірылу профіль дысертацыі. Сустрэўся з магістранткай Веранікай Захаравай. Праводзілі сустрэчы па праектах. Пачаліся студэнцкія праекты. Актуалізоўваў з Марынай заяўкі на канферэнцыі. Максім: Выконваў лабараторныя 7 і 8, са Станіславам адчыняў пакой 100, каб пускаць студэнтаў на заняткі. Чытаў падручнік па фізіцы за 10 клас. Станіслаў: Удзельнічаў у канферэнцыі, некалькі разоў сустрэўся з Валянцінай Паўлаўнай, абмеркавалі будучыя праекты. Рабіў справаздачу па другім этапе аспіранцкага гранта. Дапамагаў супрацоўнікам, якім быў патрэбны. Міхал: Дадаў Свіслач у KrokApp, рабіў KrokApp 2.0. Аляксандр: Займаўся push-паведамленнямі ў KrokApp. Зміцер: Перанялі працы па komzdrav.by. Лабараторыя спадара Лапіцкага прапанавала нам пераняць гэты праект. Юрась: Будзем старацца, каб уся лабараторыя ў ім удзельнічала. Мы маем навуковы праект (ІК502), а менавіта гэты праект будзе вельмі практычным, у ім усе змогуць патрэніраваць свае здольнасці. Эвеліна: Займалася сацсеткамі, наведала семінар па МТ, праходжу практыку, займалася фатаздымкамі па батанічным садзе. Праблема ў тым, што тыя сектары, што мы фатаграфавалі, вельмі вялікія. Ёсць розныя віды раслін у адным вялікім сектары. Наста: Перакладала інфармацыю пра Ваўкавыск, рабіла сегментацыю, чытала пра УДК. Марына: Пісала некалькі артыкулаў, пераймала кіраўніцтва студэнцкай практыкай, арганізоўвала мінулы адкрыты семінар, удзельнічала ў канферэнцыі. Алена: Была ў адпачынку за свой кошт. Рыхтавала артыкул на NooJ-2017, прэзентацыі па KrokApp, правяла семінар па МТ.
Прэзентацыя: https://drive.google.com/open?id=0B4greSawqUiSYVpIcTZQUUpGR2M [Прагляд відэа] З’ездзілі дзякуючы таму, што ў мінулым годзе КрокАп выйграў фінансаванне на EaPConnect, усё было аплочана. Такія камандыроўкі варта працягваць, каб асвяжаць розум, пашыраць сваё бачанне і разумець Эўропу знутры.
| ||
7 верасня 2017 (чацвер)11:00-12:30, пакой 203Cакратарства, пратакол: Марына МарчыкТэхніка, крэслы: Зьміцер Дзенісюк, Станіслаў ЛысыКава-паўза: Марына Марчык |
ПРАТАКОЛ
Вітаю ўсіх! Пачынаем сезон адкрытых семінараў. Верасень — пачатак працоўнага перыяду, завяршэнне часу адпачынкаў, “мёртвага” сезону. Гэта ўжо традыцыя нашай лабараторыі — святкаваць дзень беларускага пісьменства, калі мы падсумоўваем гісторыю ў гэтай сферы. Асабліва святкуем у гэтым годзе, бо маем юбілей — 500 год беларускай Бібліі. Гэта быў сур’ёзны тэхналагічны прарыў. Цяпер мы маем электронныя кнігі, але і цяпер кошт друкаванай кнігі, якаснага выдання застаецца вялікім. Паслухаем нашага госця — кандыдата гістарычных навук. Ён распавядзе пра сучаснае кнігадрукаванне, а мы пакажам нашы выданні.
Прэзентацыя: https://drive.google.com/open?id=0B4sTd7A9b-NgRFNkR2pEckl1cnM 1990 г. — юбілей: 500 год з часу нараджэння Францыска Скарыны. Цяпер святкуем юбілей ягонай Бібліі. Мяркуюць, што яму было 27, 30 або 37 гадоў у час, калі ён надрукаваў Біблію. Беларусь у гэты час яшчэ частка савецкага блоку. Не было гаворкі пра незалежную Беларусь, мала людзей пра яе марылі. Самая савецкая рэспубліка сярод усіх 15, нават само кіраўніцтва і навакольныя краіны казалі, што Беларусь хутчэй за ўсе іншыя рэспублікі збудуе камунізм, што беларуская талака — гэта правобраз камуністычнага грамадства. Гонар за камунізм суправаджаўся адрывам ад нацыянальнай тоеснасці. Трэба было перастаць быць беларусам. Але кім пасля гэтага стаць? Была афіцыйная пастанова: расейскую мову на афіцыйным узроўні назвалі “роднай” мовай для народаў СССР. Выкладчыкам расейскай мовы даваліся надбаўкі. Гэта ўсё — кантэкст, у якім адбывалася святкаванне 500-годдзя з часу нараджэння Скарыны. Перабудова: Акадэмія навук першай пачала рухацца ў змене мыслення. Выдавецтва “Навука і тэхніка” запусціла серыю выданняў “Нашы славутыя землякі” — пачалі выдаваць кнігі пра беларускіх навукоўцаў, вынаходнікаў, прычым з акадэмічнай крыніцы, на акадэмічным узроўні. 1989 год — “Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны”. На гербе таварыства — скарынаўскае “сонца маладзіковае” і герб Пагоня. Мэта таварыства — дабівацца зменаў у законе аб мовах. Фармальна мовы былі роўныя, але фактычна галоўнай была расейская. 26 студзеня 1990 г. — закон аб мовах у БССР. Пастаноўлена: да 2000 году ўсе сферы жыцця БССР мусяць быць пераведзеныя на беларускую мову. На беларусізацыю медыцыны, напрыклад, адводзілася 4 гады, на заканадаўства — 10 год, БДУ мусіў перайсці за 3 гады, Акадэмія навук за 6 год (і іншыя тэрміны для іншых сфер). Расейская мова лічылася мовай міжнацыянальных зносін. 27 ліпеня 1990 — дэкларацыя аб суверэнітэце: законы рэспубліканскія маюць перавагу над законамі саюзнымі. 1990 г. — упершыню ў СССР выйшла легальнае выданне Бібліі (факсімільнае выданне Скарыны). Да 1988 г. за распаўсюд Бібліі быў прызначаны пераслед. Яшчэ існаваў СССР, а ў беларускіх крамах былі афіцыйна выдадзеныя Бібліі. Гэтая падзея адбылася ў час святкавання 500-годдзя Францыска Скарыны. Па даце першадруку беларусы апярэджвалі ўсіх у СССР, па друку Бібліі — толькі некалькі народаў былі раней беларусаў. Падстава для нацыянальнага гонару ўмацоўвалася! 1990 г. — канец “спецхрану”. Гэта захоўванне кніг, якія можна было чытаць толькі з афіцыйнага дазволу кіраўніка (у ВНУ, лабараторыі і г.д.) і тлумачэння, навошта чытаеш. Апублікаваць паводле чытання такіх кніг можна было толькі крытыку. На чытанне адводзіўся канкрэтны адрэзак часу, чалавек ішоў для чытання ў асобны кабінет. Напрыклад, на “спецхране” была кніга Вацлава Ластоўскага “Кароткая гісторыя Беларусі”. 25 жніўня 1991 г. — дэкларацыі аб суверэнітэце нададзены канстытуцыйны статус. 18 кастрычніка 1991 г. — закон “Аб грамадзянстве Рэспублікі Беларусь”, грамадзянам выдадзеныя двухмоўныя пашпарты (на беларускай і ангельскай мовах). 1992 г. — увядзенне беларускіх грошай. 1991 г. — наноў выдадзены Новы Запавет і Псальмы ў перакладзе Лукаша Дзекуць-Малея, 20 000 асобнікаў. Хрысціянства перажывала “рэнесанс” пасля савецкага часу. Выдаваліся незалежныя часопісы — “Спадчына”, “Беларуская мінуўшчына”. Выйшла “Энцыклапедыя гісторыі Беларусі” ў 6 тамах. 1995 г. — Сагановіч “Невядомая вайна”. 1995 г рэферэндум аб мовах. Наданне рускай мове статусу дзяржаўнай: 83,3% за, 12,7% супраць. Яўка была 56% ад спісу выбаршчыкаў.. 1996 г. — “Беларуская энцыклапедыя” ў 18 т., серыя “Беларускі кнігазбор”. Васіль Быкаў Пісаў творы, што не адпавядалі савецкай прапагандзе, праўдзіва адлюстроўвалі падзеі Другой сусветнай вайны. У 1999 г. ён выехаў у Фінляндыю, Нямеччыну, Чэхію, а ў Беларусь прыехаў толькі памерці. Выходзіць “Збор твораў Васіля Быкава” (пазначана, што выдадзены на тэрыторыі Расіі). Выходзяць слоўнікі: польска-беларускі (2004), англа-беларускі (2006), нямецка-беларускі (2006). Мала тэрміналагічных слоўнікаў, выйшлі толькі Слоўнік медыцынскіх тэрмінаў (2011), Правілы дарожнага руху па-беларуску (2012) Для замежнікаў — дзікасць! “Як так не было ПДР па-беларуску, а як жа вы раней здавалі?” Выходзіць “Вялікі гістарычны атлас Беларусі” (2009 — …). Мяжа — самы сур’ёзны і палітычны момант у гісторыі :) 3 тамы, цяпер рыхтуецца 4-ты (там будзе адлюстраваная змена межаў БССР, Вільня-Беласток, як мяняліся межы). Наша гістарычная навука дайшла да таго, што мы можам выразна акрэсліць свае межы. “Збор твораў Уладзіміра Караткевіча” (2012 — …) “Краіна Беларусь”, “Вялікае княства Літоўскае” (У. Арлоў) Выходзяць выданні поўнай Бібліі па-беларуску. Біблія — асноўны тэкст заходняй культуры, таму ў кожным еўрапейскім народзе паўстае вострае пытанне культуры біблійных перакладаў. 2015 г. — здабытак нашай літаратуры, Нобелеўская прэмія Святланы Алексіевіч “за шматгалосую творчасць, помнік пакуты і мужнасці ў наш час”. Яна — першы “нобелеўскі” грамадзянін. Праз 109 гадоў пасля фармавання літаратурнай мовы атрымаць Нобелеўскую прэмію — дасягненне. Жанр — дакументальны (амаль мастацкая проза), гэта размовы з людзьмі, як яны бачаць сваю асабістую гісторыю. Кожную кнігу Алексіевіч піша 4-7 год, апытвае 400-500 чалавек. “У вайны не жаночае аблічча”, “Цынкавыя хлопчыкі”, “Чарнобыльская малітва”, “Час сэканд-хэнд”. Даследуе пытанні маладых людзей, якія “не нарадзіліся ў савецкім саюзе, але савецкі саюз нарадзіўся ў іх”. 2017 г. — 500 год беларускага кнігадрукавання. Уваходзім у гэтае свята з незалежнай дзяржавай, нобелеўскай прэміяй. Завершана факсімільнае выданне твораў Скарыны. Выходзяць выданні Новага Запавету, перакладзеныя з арыгінальных моў. Нядаўна выйшаў Новы Запавет, выдадзены праваслаўнай царквой. У Беларусі 2 356 000 беларускамоўных чалавек, а беларускіх Біблій — 100 000 асобнікаў. Даступнасць беларускай Бібліі для носьбітаў — на ўзроўні афрыканцаў :( 2017 г. — Арфаэпічны слоўнік беларускай мовы. Акрэслена, зафіксавана беларускае маўленне (беларускае вымаўленне будзе зразумелым нашчадкам праз 500 год). Неўзабаве адбудзецца кангрэс “500 год беларускага кнігадрукавання”. Міхал: Якія перспектывы развіцця беларускамоўнага кнігадруку? А.У.: Добрыя! Цяпер адбываюцца пэўныя рэчы, якія сведчаць пра гэта: тыя, хто не зацікаўлены ў развіцці беларускай мовы, тым не менш пераходзіць на яе (крамы, запраўкі і г.д.). Шмат залежыць і ад чалавека: калі кожны, хто яе ведае, пачне ёю карыстацца паўсюль, атмасфера хутка зменіцца. Нобелеўская прэмія, дазволены канцэрт Вольскага — гэта магчымасці. І як кожны гэтым скарыстаецца? Што ты зрабіў, дзе быў у час спрыяльны? Мы не ўсе магчымасці выкарыстоўваем. Быкаў казаў: самае страшнае для творцы — гэта не цэнзура, а самацэнзура. Яна не дае раскрыцца, ажыццявіцца, не дае скарыстацца магчымасцямі. Палітыка Сталіна была акрэслена Хрушчовым як тэрарыстычная, але людзі яшчэ доўга баяліся ўзгадаць Сталіна, распавесці пра рэпрэсіі. Магчымасцямі трэба карыстацца; каб імі скарыстацца — трэба іх бачыць, а каб бачыць — трэба выхадзіць за межы звыклага, пашыраць сваё бачанне. Алесь: Што ўплывала на беларускую мову на працягу гісторыі? Старабеларуская мова адрознівалася ад сучаснай беларускай. Калі з’явілася сучасная беларуская мова? А.У.: Старабеларуская — мова, на якой друкаваў Скарына, Цяпінскі і г.д. Дзяржаўная мова ВКЛ, на якой створаны шматлікія помнікі беларускага пісьменства. Яна называлася “руская мова”. У 17 стагоддзі яна пачала занепадаць: пасля паразы рэфармацыі, пачатку паланізацыі эліты, вайны, пра якую пісаў Сагановіч. Эліта (адзіны пісьменны пласт тагачаснага грамадства!) — перайшла на польскую мову. Усё гэта прывяло да заняпаду. Не засталося аўдыясведчанняў, мы не ведаем, як людзі казалі, як гучала тая мова. Але ведаем, што гэтая мова была падобная! Падобная да сучаснай беларускай. Помнікаў пісьмовасці не стваралася на працягу 150 гадоў. Гэта прывяло да разрыву гісторыі гэтай мовы на старабеларускую і сучасную. 19 ст. — інтэлігенцыя пачала падымаць звесткі пра гэтую мову, запісваць, як гаварылі беларускія людзі. Гэта працэс, характэрны для многіх моў. У нас таксама і 2 правапісы. У нас слабейшая нацыянальная тоеснасць, таму слабейшае пачуццё моўнай ідэнтычнасці. Нават ВКЛ дагэтуль не тоесны з Беларуссю ў галовах беларусаў. Беларусь менавіта была, з’яўлялася Вялікім Княствам Літоўскім, а не знаходзілася ў яго складзе. Юрась: Хто былі першадрукары нашых суседзяў? А.У.: Іван Фёдараў — першадрукар Украіны, Расеі (выдаў “Апостал” на царкоўнаславянскай мове). Летувісы: лютэранскі Катэхізіс (1547); палякі — першая Біблія па-польску (1561). Станіслаў: Ці ёсць канкрэтныя навіны па перакладах Бібліі з арыгінальных моў? А.У.: Ёсць група Ірыны Дубянецкай, перакладае Антоній Бокун, ёсць ініцыятыва ад каталіцкай царквы — чакаем некалькі перакладаў. Гэта не мара, ужо вядзецца рэальная праца па перакладзе. Юрась: Якіх кнігаў нам не хапае наогул у краіне? А.У.: У шмат якіх сферах жыцця ў Беларусі не хапае напрацовак. Навукоўцам шмат не хапае, напрыклад, тэрміналагічных слоўнікаў. Тэрміналагічная камісія працавала ў 20-я гады, прайшло амаль 100 год, патрэбна вялікая праца. Не хапае перакладаў з заходніх моў. Заходняй літаратуры больш перакладалася ў 1930-я гг., чым цяпер. Дзіцячай літаратуры (якаснай, недарагой, масавай). Ёсць савецкія пераклады з выразанымі хрысціянскімі момантамі (адыход ад арыгіналу — вялікі недахоп перакладу). Масавых папулярных часопісаў па-беларуску (для сярэднестатыстычнага чытача).
Юрась: Студэнты цяпер праходзяць заняткі па штучным інтэлекце, можа завітаць кожны жадаючы (аўд. 100). Таксама будзем шчыльней назіраць за падачамі на канферэнцыі, дбайце, каб у вас былі публікацыі. | ||
| ВЫЯЗНЫ СЕМІНАР
ПРАТАКОЛ
Праграма прадстаўлена. Рэзалюцыя: начытаць гуказапісы для дэманстрацыйнай мадэлі аўдыягіда, адаптаванай для музея.
| ||
21 чэрвеня 2017 г.(серада)13:30пакой – 430 |
| ||
14 чэрвеня 2017 г.(серада)11:00-12:30пакой – 430Cакратар – Ганна СтаніславенкаПратакол – Марына МарчыкАдказныя за тэхніку і крэслы – Зьміцер Дзенісюк, Станіслаў ЛысыКава-паўза – Ганна Станіславенка |
ПРАТАКОЛ Сёння маем паўгадавое падсумаванне працы лабараторыі. Спачатку пасумуем асабістыя поспехі, пасля разгледзім агульныя, каб нічога не ўпусціць
Працоўныя і асабістыя дасягненні ўсіх: https://drive.google.com/open?id=0Bzwtgh3DBqU4RmY1Wl9rUWpHQ1E Барыс Мяфодзьевіч: Створана сістэма для навучання інтанацыі маўлення. Па матэрыялах гэтай працы апублікаваны даклад на OSTIS, Дыялог, SPECOM. Быў даклад на Карпаўскіх чытаннях. Падалі артыкул у часопіс «Інфарматыка». Распрацавалі IntonTrainer.
Прэзентацыя: https://drive.google.com/open?id=0Bzwtgh3DBqU4dmJmZmpFUkVrRVE Юрась: Трэба аформіць стэнд з прэзентацыйнымі матэрыяламі. Б.М.: На сайце krokapp.by трэба дадаць больш кропак на Палессі, Прыпяці, Аўгустоўскім канале. Ганна, Станіслаў: Сплаў па Прыпяці! :) Б.М.: Рады выдатным поспехам сваіх лабараторных «дзяцей»!
Прэзентацыя: https://drive.google.com/open?id=0B4srsQ2PBiPNRzZpMWZXTjZCdjg Юрась:
| ||
7 чэрвеня 2017 г.(серада)11:00-12:30пакой – 430Cакратар – Ганна СтаніславенкаПратакол – Марына МарчыкАдказныя за тэхніку і крэслы – Зьміцер Дзенісюк, Станіслаў ЛысыКава-паўза – Ганна Станіславенка |
ПРАТАКОЛ Вітаем гасцей з NeoSound! Жадаем супрацоўнічаць па накірунку апрацоўкі эмоцый. Пагаворым пра вытворчую практыку студэнтаў і асваенне фінансавання з Social Weekend (праходжання курсаў Java). Таксама падзелімся меркаваннямі аб працы сэрвіса «Апрацоўка невядомых слоў».
Прэзентацыя: https://drive.google.com/open?id=0B4greSawqUiSY2FuOFczN2NvdU0 На семінары па МТ было 13 студэнтаў. Мы збіралі вынікі іх працы. Самае адказнае выкананне — Ігар Пісарэвіч (удасканальванне Гаворачага гадзінніка). Першым заданнем было напісанне водгукаў пра нашы сэрвісы і праграмы, сярод іх як банальныя фразы, так і грунтоўныя заўвагі. Некаторыя студэнты распрацавалі асобныя сэрвісы, іншыя начытвалі тэксты. Двое студэнтаў размеркаваліся да нас. Алена: Аляксандра Цынцова піша дыпломную працу па KrokApp, канцэнтруецца на стварэнні тэматычнай экскурсіі. У будучым дададзім яе распрацоўку ў праграму. Юрась: Такім чынам, студэнты папрацавалі добра, дзякуем ім і выступоўцам.
Прэзентацыя: https://drive.google.com/open?id=0B4greSawqUiSLURlRG8yTGtJaDg Юрась: Што хочаце цяпер распрацоўваць? Наста: Спачатку нам трэба набрацца вопыту. Алена: Трэба паспрабаваць працу з рознымі платформамі. Юрась: Можам прыдумаць вам заданні для практыкі!
Прэзентацыя: https://drive.google.com/open?id=0B4srsQ2PBiPNRkJIVGJNclNUd2M Юрась: У аўторак, 14:30 сустракаемся па падачы на канферэнцыю па гісторыі Свіслацкага краю. Таксама ўвесь наступны тыдзень будзем вучыць NooJ і пісаць артыкул паводле яго. Учора наведалі НЦПІ, высветлілі, што неафіцыйны пераклад можна свабодна распаўсюджваць. Таксама ім спадабаліся алгарытмы вычыткі, праз 2 тыдні пойдзем да іх ізноў. Прадстаўленне Арфаэпічнага слоўніка Валянціна Паўлаўна Русак: Лепшы паказчык карысці кнігі — яе выкарыстанне і прачытанне. Падобнага слоўніка для беларускай мовы раней не было. Жадаем, каб слоўнік найхутчэй дайшоў да зацікаўленых, да ўсіх, хто цікавіцца правільным беларускім вымаўленнем. У слоўніку 117 000 слоў з транскрыпцыяй. Новае ў гэтым слоўніку — мы падалі пабочныя націскі ў складаных словах. Разлічваем, што гэтае выданне прыме шырокая аўдыторыя. Працавалі з імпэтам і захапленнем, дзякуем за супрацу. Адныя толькі філолагі дапусцілі і пакінулі б незаўважанымі больш недакладнасцяў, а вычытка машынай дапамагла іх выявіць і выправіць. Юрась: Калі-небудзь зробім асобную прэзентацыю. Вераніка Мандзік: Праца ішла больш за год. Гэтым выданнем у беларускай лексікаграфіцы ўпершыню адлюстравана арфаэпія. Выданне звязанае з тэмай майго дысертацыйнага даследавання, з многімі спалучэннямі я працавала непасрэдна. Радая працы ў менавіта такім аўтарскім калектыве, гэты вопыт карысны мне асабіста і, спадзяюся, калегам узаемна. Чакаем, што гэтая праца будзе запатрабаваная асабліва ў школе, вышэйшай школе, а таксама ў сферы мастацтва вуснага слова: на радыё, тэлебачанні. Ёсць спадзяванні, што гэта знойдзе прымяненне. Дзякуй усім! Станіслаў: Гэта быў мой любімы праект за ўвесь час працы ў лабараторыі. Для мяне асноўнае значэнне гэтага слоўніка ў тым, што кроў аднойчы ў беларусаў возьме свае, і наша задача не згубіць мову за гэты час, захаваць да моманту беларусізацыі. Таму ў гэтым слоўніку мы шмат што захавалі для будучыні. Юрась: Рады, што Валянціна Паўлаўна даверыла нам прапусціць жывое слова праз машыну. Падзяка ўсім, хто «ўтрымліваў» машыну. Таксама вынікі нашай працы даступныя ўсім у сэрвісе генерацыі транскрыпцый. Рады, што тут укладзены і пэўны вынік маёй дысертацыі. Хто знойдзе памылкі, тым за кожную памылку абяцаем шакаладку! :) В.П.: Аляксандр Васіллевіч Тузікаў адным з першых паверыў у праект і падтрымаў яго. Цяпер слоўнік можна набыць у Акадэмкнізе, каштуе 24,5 руб.
Абмеркаванне сэрвіса «Апрацоўка невядомых слоў» Дадаць магчымасць выбару колькасці адлюстраваных на адной старонцы слоў / Станіслаў Станіслаў: Слова, дзе не прапанаваны правільны варыянт націску, выдаляем (верагодна, там лацінскі сімвал ці што іншае, не трэба такое слова прапаноўваць у слоўнік). NeoSound Аляксандр: Фармуем новую каманду. Увесь год прыглядаліся, зразумелі, што жадаем супрацоўнічаць. Лабараторыю разглядаем як цэнтр экспертызы. Мы ж адказваем за манетызацыю, і пры поспеху, спадзяемся, зробім так, каб узнагарода дасталася ўсім. Распрацоўваем прадукт па распазнаванні эмоцый пры тэлефонных перамовах, які спатрэбіцца ў call-цэнтрах для павышэння эфектыўнасці тэлефонных размоваў і продажаў. Сяргей: Займаемся пытаннямі штучнага інтэлекту. Жадаем зрабіць інавацыйны праект. Віталь: Нядаўна пачулі пра праект, зацікавіліся. Жадаем атрымаць практычны вопыт, дапамагчы развіцца. Барыс: Хочам атрымаць вопыт у працэсе сумеснай дзейнасці. Юрась: Таксама два нашых супрацоўнікі на мінулым тыдні здалі кандыдацкі мінімум, Зміцер і Марына. Віншуем (а Змітра яшчэ і з днём Народзінаў!) і жадаем навуковых поспехаў.
| ||
31 траўня 2017 г(серада)11:00-12:30пакой – 430Cакратар – Ганна СтаніславенкаПратакол – Ганна СтаніславенкаАдказныя за тэхніку і крэслы – Зьміцер Дзенісюк, Станіслаў ЛысыКава-паўза – Ганна Станіславенка |
ПРАТАКОЛ
Юрась Гецэвіч: Пагаворым пра палын на месяц, паглядзім, якія нас чакаю заяўкі. Таксама вітаем нашага госьця — Зьмітра. Ён прыйшоў начытаць тэксты для распазнавання маўлення. Станіслаў раскажа пра сэрвіс, які дапамагае апрацоўваць невядомыя словы, якія накапліываюцца пасля праца нашых сэрвісаў corpus.by. Выступ будзе пра тое, як мы бачым паляпшэння нашых лінгвістычных рэсурсаў. У першую чаргу мы кажам пра паляпшэння нашага сінтэзатара беларускага маўлення і пэўным чынам гэта працяг прац над арфаэпічным слоўнікам беларускай мовы. У канцы паспрабуем зацікавіць усіх у працы з невядомымі словамі.
Прэзентацыя: https://drive.google.com/open?id=0B4srsQ2PBiPNS1dXZTlRTHU4SW1SVG1JNjkwZ1p5NUktTXZN Методыка апрацоўкі невядомых слоў: https://drive.google.com/open?id=0B4srsQ2PBiPNd3BDR0NiQmswYjJ2UHlpekNwWXFMVml6Wm4w АПРАЦОЎКА НЕВЯДОМЫХ СЛОЎ для камп’ютарна-лінгвістычнай платформы www.Corpus.by Станіслаў: Асабліва прашу звярнуць увагу ўдзельнікаў семінару ЭЛАР. Сэрвіс «Апрацоўка невядомых слоў» (http://corpus.by/UnknownWordsProcessor) пакліканы дапаўняць і актуалізаваць наяўныя слоўнікі платформы для апрацоўкі тэкставай і гукавой інфармацыі www.Corpus.by словамі, якія найбольш часта вызначаліся, як невядомыя ці некарэктныя ў сэрвісах
Апошнія паўгады мы займаліся ракспрацоўай. Апошнія 3 месяцы яго актыўна тэставалі студэнты 4 курса. Мы назьбіралі крухы менш за 94 тыс. Апрацавалі студэнты амаль 50 тыс. Студэнтаў прапаноўвалася альбо пагшаджацца са слоўнікам. Парадак працы з сэрвісам: 1.Зайсці на старонку сэрвісу: http://corpus.by/UnknownWordsProcessor/?lang=be . 2.Абраць слова для апрацоўкі са спісу ста найбольш частотных невядомых слоў. Калі ніводнае слова са спісу не спадабалася, можна пракруціць спіс далей, націснуўшы на спасылку "Наступныя 100". 3.Адзначыўшы слова, націснуць на кнопку "Перайсці да апрацоўкі абранага слова". 4.Абраць адзін з наступных варыянтаў дзеяння: a.Калі у першым блоку старонкі ёсць наяўная інфармацыя са слоўніка па абраным слове і яна карэктная, націснуць на кнопку "Пагадзіцца са слоўнікамі". Іначай перайсці да пункта 4b. b.Калі Вы ведаеце, як прамовіць дадзенае слова (не гледзячы на тое, ці гэта слова афіцыйнага правапісу, ці неафіцыйнага, ці дыялектнае) – абраць націск з прапанаванага спісу (знак /+/ пасля галоснай – асноўны націск, /=/ пасля галоснай – пабочны націск, напр., чырво+ны, чо=рна-бе+лы), абраць мову слова, абраць катэгорыю слова і націснуць адну з двух кнопак: "Прапанаваць слова" (калі ўсе яго характарыстыкі адназначныя), або "Прапанаваць слова і апрацаваць яго па-іншаму" (калі ёсць іншая карэктная камбінацыя характарыстык, якія апісваюць гэтае слова, напр., слова "дом" мае адназначны націск і катэгорыю, але можа быць апрацавана як слова беларускай мовы і як слова рускай мовы). Калі Вы можаце вызначыць хоць адну характарыстыку слова, то апрацаваць яго, не пазначаючы астатнія характарыстыкі, калі ж не можаце вызначыцца ні з адной, то перайсці да пункта 4c. c.Калі Вы не ведаеце ні як прамовіць дадзенае слова, каб паставіць націск, ні зразумець сэнс слова, каб вызначыць катэгорыю, ні вызначыць мову, то націснуць кнопку "Выдаліць слова". d.Калі па нейкіх прычынах Вы не хочаце апрацоўваць абранае Вамі слова, Вы можаце вярнуцца на галоўную старонку, націснуўшы на спасылку "Вярнуцца да спісу невядомых слоў". 5.Перайсці да пункта 2. Юрась: трэба прыртрымлівацца таго, што трэба “баяцца” выдаляць словы, чым не выдаляць. Бо лепш каб сінтэзатар ставіш націскі і ў тых словах, якія напісаныя з памылкай. Выдаляць трэба выключна рэдка. Станіслаў: ёсць плаы па дапрацоўцы: пашырэнне моў, магчымасць апрацоўваць адразу некалькі слоў ( напрыклад словаформы аднаго слова). Таксама працуем над тым, каб быў эксперт, які б правяраў тое, што апрацавалі студэнты і іншыя. Юрась: будзем прасіць ЭЛАР працаваць над гэтым. І каб выставілі норму, напрыклад, 969 слоў. Ці гадзіну ў дзень на працягу тыдня. Кожнаму супрацоўніку з сённяшняга дня. І ў пункце Рознае на настцпным семінару мы хацелі б пачуць, што яшчэ трэба дапрацаваць. Яшчэ падкрэслі, што гэта база вельмі важна для сінтэзу і распазнавання. Таксама на сайт ў раздзел “Праекты” паставіць метадычку. Будзем шукаць таксама валанцёраў.
Юрась: падаю зараз на ДААД, сёння апошні дзень. Прашу таксама прыбраць калізію ў падзеях на пятніцу. Зараз давайце кожны выказацца, што рабіў на мінулым тыдні і што плануецце рабіць далей. Міхал: Працаваў на КрокЭп, планую працаваць далей над прыкладаннем. Таксама над Разумнікам і прыкладаннем пра дарожныя знакі. Аляксандар: працаваў над сайтам КрокЭп Станіслаў: быў у адпачынку, планую пісаць справаздачы, а таксама працаваць над новым статыстычным сінтэзатарам, і працаваць над сэрвісамі. Эвеліна: плацую з сац.сеткамі і над тэставане прыкладанняў, планую пайсці на сэсію. Наста: каардынавала вычытку ЖК, займалася кантэнтам для КрокЭп, каардынавала сегментацыю аўдыяфайлаў. АУ: займаўся вычыткай ЖК, пачаў працу па сегментызацыі аўдыядадзеных, дадаваў заўвагі да хэлпаў сэрвісаў, скончыў вычытку па Новым Запавеце і Кнігі Прыповесцяў, здымаю заўвагі. Кірыл: працаваў па сваёй сістэме па распазнаванні, атрымаў акустычныя дадзеныя па распазнаванні, але фармат іх не зусімі падыходзіць, думаю, што рабіць. Юрась: Кірыл, падыходзьце ў пятніцу ў 14:30 пагаворым. Наста: перакладала тэксты для КрокЭп, пісала хэлпы. Планую тым жа займацца. Алена: працую над спецыфікацыяй КрокЭп, Ганна: займалася падачай дакумантаў у БРФФД, напісанне тэкстаў КрокЭп. Юрась: у мінулую сераду спрабаваў падаць праект са школаў у Маладзечна, таксама абмяркоўвалі праект Нэасаўнд, планую закінуць ДААД. Паглядзім планавыя заданні, каб паглядзець, якія артыкулы мы можам напісаць. Артыкул, што мы падавалі на ТСД не прайшоў рэцэнзію. Актуальна зараз вельмі збор акустычных дадзеных. Зараз дадзім слова нашаму госьцю Зьміцер: я па адукацыі настаўнік беларускай мове, буду праваць у Ліцэі БДУ. Зараз у мяне ёсць вольны час, каб запісваць тэксты для распазнавання. Юрась: Дзякуй! Невялікі анонс, што чэрвень будзе месяцам закрыцця і справаздач. Папярэдне плануем 28 чэрвеня зрабіць выезны семінар. | ||
24 траўня 2017 г.(серада)11:00-12:30пакой – 430Cакратар – Ганна СтаніславенкаАдказныя за тэхніку і крэслы – Міхаіл, АляксандрКава-паўза – Ганна Станіславенка |
ПРАТАКОЛ
Падзяка за працу на тыдні, за правядзенне семінараў, за падтрымку і падрыхтоўкі прэзентацыі для Нудж 2017.
https://drive.google.com/open?id=0B4srsQ2PBiPNaVZQNFlIMEVoeVk Юрась Гецэвіч: Канферэнцыя адбывалася ў горадзе Кенітра. Гэта прыкладна 40 км ад стліцы Каралеўства Марока Рабата. Шлях туды заняў 23 гадзіны, праз Варшавву, Парыж, Рабат. Назад 27 гадзін. Прымаў нас MISC Laboratory, Faculty of science, Ibn Tofail university. Канферэнцыя была на высокім узроўні, са спонсарскай падтрымкай. Мяне добра сустрэлі, засялілі ў гасьцініцу. Папярэдзілі, што ў цёмны час сутак лепш не выходзіць, бо могуць быць праблемы. Першым дакладам Макс Зільберштайн прадставіў новую версію NooJ v 5. Вось на слайдзе галоўны арганізатар NooJ 2017 – Samir Mbarki. Былі многія нашыя старыя знаёмыя, з якімі размаўлялі пра праекты. Таксама прадставілі украінскі модуль. Цікава, што сп. Алена, якая гэтым займаецца вучылася па нашых навучальных відэа. За якія яшчэ раз падзяка Марыне і Юлі. Цудоўна нас пакармілі на заключнай вячэры, дзе выступаў нацыянальны гурт з Маракеша. Больш фота на сайце канферэнцыі: http://www.uit.ac.ma/nooj17/?p=gallery
Прэзентацыя: https://drive.google.com/open?id=0B4srsQ2PBiPNSE4tbTVRZTFWM00 Пытанні. Б.М.Лабанаў: Дзе можна рэалізаваць вынікі з практычнага пункта гледжання? Юрась: Па-першае, гэта важна для навукі. Па-другое, якраз учора з камандай пра гэта разважалі. Для турызму, на жаль, гэта надта не прыменіш. Бо замкаў ня шмат у Беларусі. І яны хутчэй за ўсё карыстаюцца Trip Advisor. Магчыма, нейкім сеткам крамаў гэта спатрэбіцца. Б.М.Лабанаў: Трэба палепшыць гэты момант ручной працы. Юрась: Ручная праца ўсё роўна патрэбна, бо трэба сабраць корпус тэкстаў і паставіць тэгі. Для разметкі ацэнкі трэба ручная праца. Аляксандр: Чаму менавіта Нудж выкарыстаны для гэтай задачы? Юрась: У Нуджа ёсць + і -. Можна паглядзець на слайд 18. Нудж дазваляе мадэліраваць працу лінгвістам. І камунікацыя паміж лінгвістам і праграмістам становіцца прасцей. Пасля рэалізацыя прадукта будзе на любой мове праграмавання. Б.М.: Якія ёсць канкурэнты ў Нудж? Юрась: Stanford NLP, CMU у асноўным. Але Нудж дазваляе даволі хутка дадаваць любую мову. Можна паглядзець сайт http://www.nooj-association.org/
Юрась: Зараз актыўны буду падавацца на DAAD каб паехаць у Нямеччыну і там шукаць кантакты па праектах распазнавання. Таксама праццуем з Нэасаўнд, з Аляксандрам. Магчыма будуць працы па апрацоўцы гукавых дадзеных з кол-цэнтраў. Таксама мы атрымалі фінансаванне ад БРФФД. Ганна будзе гэтым займацца. Зараз усіх запрашаю на кава-паўзу і пачаставацца салодкасцямі з Марока! | ||
17 траўня 2017 г.(серада)11:00-12:30пакой – 430Cакратар – Ганна СтаніславенкаПратакол – Ганна СтаніславенкаАдказныя за тэхніку і крэслы – Зьміцер ДзенісюкКава-паўза – Ганна Станіславенка |
| ||
10 траўня 2017 г.(серада)11:00-12:30пакой – 430Cакратар – Ганна СтаніславенкаПратакол – Марына МарчыкАдказныя за тэхніку і крэслы – Зьміцер Дзенісюк, Станіслаў ЛысыКава-паўза – Ганна Станіславенка |
ПРАТАКОЛ
Сёння пагаворым пра KrokApp, яго сучаснае і будучыню. Цяпер Алёна перапрацоўвае яго прататып. Выказвайцеся, як яго палепшыць!
Прэзентацыя: https://drive.google.com/open?id=0B4greSawqUiSTG5pZ1NaU3h3bUU KrokApp і KrokAdd лёгка пераблытаць! Цяпер у нас ёсць карыстальніцкая і прэзентацыйная версіі KrokApp. На TIBO высветлілася, што карыстальнікам незразумелыя гэтыя фільтры часу, тэмы, мовы, праз якія трэба прайсці напачатку, каб нарэшце дасягнуць кропкі. У новай мадэлі будзе магчымасць трапіць на экран кропкі проста з мапы. KrokAdd пампуюць толькі студэнты, KrokApp мае сваіх карыстальнікаў, але ўжо губляе іх, бо мы не абнаўляем кантэнт. KrokApp існуе ўжо год. За год мы дасягнулі ўсяго 1000 ўсталёвак, але для нас асабіста гэта прарыў, бо мы рабілі ўсё з нуля. KrokAdd прызначаны для дадання ў KrokApp кантэнту падчас вандроўкі. Мы ўжо з’ездзілі ў дзясятак беларускіх гарадоў і яшчэ збіраемся. Падчас вандровак супрацоўнікі дадавалі кантэнт праз KrokAdd. Тэставалі ў лабараторных, хатніх і палявых умовах. У вандроўках высветлілася, што KrokAdd часам не спрацоўвае. Самая далёкая кропка тэствання, з якой была даслана інфармацыя — Сеул. Планы: перафарматаванне праграмы (выдалілі экраны з фільтрамі, брэйнштормім над зручнасцю для карыстальніка). Юрась: Хто скачаў новую версію KrokApp? (паднялося 3 рукі) У мяне не запускаецца новая версія. Юрась: Якія планы па тэставанні KrokAdd? Алена: План тэставання KrokAdd = план паездак. Ганна: KrokAdd — мучэнне! 3G мае кепскае пакрыццё. У Жлобіне ў нас не атрымалася хутка дадаць помнік, бо з экрану дадання кантэнту злятаў фатаздымак. Алена: Будзем вырашаць, якія палі абавязковыя. Хутчэй за ўсё будзе дастаткова наступных палёў: аўтар, горад, назва славутасці, выява з каардынатамі. Бо рэчы, што ўводзяцца ў астатнія палі, мы робім самі. Ганна: Ідэя: каб уведзеная інфармацыя захоўвалася толькі ў акаунце карыстальніка, а дома можна было б яе ўдасканаліць і зрабіць “кантрольную” адпраўку нам. Юрась: Чакаем новы прататып! Алена: Прататып будзе такім, які вы толькі што бачылі на экране, але на бліжэйшыя паўтара тыдні прататыпіраванне прыпыняецца, бо я занятая падрыхтоўкай да канферэнцыі па NooJ. Юрась: Ідэя: дадаць push-паведамленні пра тое, што дададзены новы кантэнт. Каб юзерам прыходзіла паведамленне, што дадаўся такі-та новы горад.
Зміцер: З’явілася вэб-версія нашага праекта KrokApp — сайт KrokApp. Сайт у стадыі актыўнай распрацоўкі. Я адказны за frontend, Аляксандр — за backend. На мапе ўжо можна бачыць наяўныя ў KrokApp кропкі, каманду, рэкламны ролік, кароткую статыстыку. Будзе: старонка “пра нас”, а таксама мапа, з якой можна будзе патрапіць адразу на старонку кропкі, прачытаць і паслухаць пра яе. Алена: Калі можна будзе пабачыць гэтае новае? Зміцер: Трэба запоўніць актуальнай інфармацыяй блокі кшталту “Пра нас”. Алена: Сёння і зробім! Трэба прыбраць магчымасць спампаваць аўдыя. Ганна: Трэба дадаваць наш вадзяны знак на нашы фота. Аляксандр: Я раблю адмінку, каб нашы кантэнт-мэнэджэры маглі дадаваць кропкі адразу на сайце.
Прэзентацыя: https://drive.google.com/open?id=0B4srsQ2PBiPNbkhKZHJkY0tsb0U Заўтра будзе паездка ў Маладэчна, прапаную сустрэцца пасля семінара і абмеркаваць яе. Юрась: Кангрэс даследчыкаў Беларусі нам прапаноўваў Валер Віктаравіч Варановіч. Ён жа дапамагае з усім — візай, жытлом. Прапаную падаць сэрвіс арфаэпічнай генерацыі слоў, далучайце свае ідэі.
В.а.загадчыка лабараторыі будзе Ганна, але трэба прызначыць в.а. на дні, калі Ганна будзе адсутнічаць. Рэкамендую браць адпачынкі ў сярэдзіне лета (з 17 па 28 ліпеня), паколькі ў лабараторыі будзе спякотна.
| ||
3 траўня 2017 г.(серада)11:00-12:30пакой – 206Cакратар – Ганна СтаніславенкаПратакол – Марына МарчыкАдказныя за тэхніку і крэслы – Зьміцер Дзенісюк, Станіслаў ЛысыКава-паўза – Ганна Станіславенка |
ПРАТАКОЛ На мінулым тыдні мелі выходны. Пачалі рыхтавацца да канферэнцыі NooJ у Марока, прайшлі па вобласці Sentiment Analysis з тэмай «Апрацоўка танальнасці для турыстычнай сферы». Працуем над сайтам KrokApp. Заўжды шчыльна працуем над лінгваакустычнымі рэсурсамі і сёння будзем шмат пра гэта гаварыць. Прывітаем гасцей! Гэта Алеся Генадзеўна Прахарэнка і Валер Віктаравіч Варановіч. На базе нашай лабараторыі пачынае працаваць філіял кафедры камп’ютарнай лінгвістыкі ў БДУ. Паводле яго цяпер мы маем права шмат на што, а таксама атрымліваем і шмат абавязкаў. Паспрабуем сумясціць нашы планы.
Прэзентацыя: https://drive.google.com/open?id=0B4srsQ2PBiPNOTN6Q3FLSk03TjA Ганна Станіславенка: Распавяду пра нашы электронныя лінгваакустычныя рэсурсы. У нашай лабараторыі ідзе праца па розных накірунках. Для менеджменту па накірунках мы маем розныя семінары, і адзін з іх ЭЛАР (электронныя лінгваакустычныя рэсурсы). У яго межах маем праекты: - corpus.by - УДК (Універсальная дзесятковая класіфікацыя, у 2016 годзе выдалі кнігу) - NooJ - ssrlab.by - PR (SMM) лабараторыі - CLARIN кансорцыум - Пераклад Кодэксаў - пераклады Корпус.бай – папаўняем слоўнікі. Таксама распрацоўваем ТЗ для новых сэрвісаў, можам адразу даць рэсурсы. Прыклад – УДК, для якога быў патрэбны АПП. Спачатку быў зроблены тэставы сэрвіс, пасля ён быў дапрацаваны. Робім тэставанне на правільнасць, адсутнасць памылак у гэтым тэставанні. Разглядаем зручнасць карыстання сэрвісамі, распавядаем пра іх у розных арганізацыях. Mobile Apps УДК – выпрацоўваем этапы супрацоўніцтва з Нацыянальнай бібліятэкай. Маем пагадненне да яго і выпрацоўваем крокі супрацы, каб разам выйсці на праект БРФФД. Пераклад заканадаўства на беларускую мову – апроч перакладу гэта папаўненне лінгвістычнай базы, закрываем недахоп юрыдычнай лексікі ў беларускамоўных лінгвістычных рэсурсах. Вычыталі Кодэкс аб шлюбе і сям’і, вычытваем ЖК. Збіраемся звярнуцца ў НЦПІ з просьбай дадаць беларускую версію кодэксаў. на эталон бай. ТБМ таксама займаецца перакладам заканадаўства па-беларуску. Зараз яны перакладаюць ГК. NooJ – распрацоўка JavaNooJ, удзел у NooJ-канферэнцыях. Трымаем кантакт з Максам Зільберштайнам, плануем далучыцца да стварэння NooJ анлайн. Clarin – усё на стадыі распрацоўкі. Удзельнічаць у CLARIN ганарова, у кожнай еўрапейскай краіны ў CLARIN ёсць рэпазіторый з лінгвістычнымі рэсурсамі еўрапейскіх моў і інструментамі для карыстання імі.
Жэня: на слайдзе па кодэксах было пра сінтэзатары маўлення на эталон.бай Юрась: Складаем зварот у НЦПІ, маніторым сітуацыю, як паспяхова звяртаюцца іншыя туды. ТБМ атрымаў абнадзейваючы адказ: НЦПІ мае права публікаваць пераклад на беларускую мову з пазнакай “Неафіцыйны пераклад”. Мелі вопыт выдання Правілаў дарожнага руху па-беларуску. Па вопыце ёсць варыянт публікаваць неафіцыйны пераклад, у будучым Парламент можа абраць неафіцыйную версію для зацвярджэння. У афіцыйным выданні НЦПІ ёсць нават неафіцыйны пераклад Канстытуцыі на англійскую мову. Нажаль, у нас перакладчыцкая дзейнасць не ліцэнзуецца, але такім чынам ёсць шанец перакласці і апублікаваць свой варыянт перакладу. Такім чынам нам лексіка, НЦПІ – пераклад у падарунак. Праз гэта рынак беларускай мовы пашырыцца. Нажаль, 20 год таму перарваўся прынцып паралельнага выдання заканадаўства па-руску і па-беларуску. Жэня: А што менавіта з убудаваннем сінтэзатара? Юрась: Нам параілі не кранаць заканадаўства, бо да НЦПІ ўсе з гэтым звяртаюцца. Мы зробім акцэнт на сінтэзатар, бо НЦПІ гэта больш цікава. Сінтэзатар для заканадаўства важны, бо яно часта мяняецца. З сінтэзатарам яго можна будзе заўсёды слухаць. На беларускай і рускай мовах. Думаем, як ад пачатку не “пасварыцца” з НЦПІ. Мабыць можна прапанаваць сымбалічную плату і аформіць гэта як укараненне. Юрась Гецэвіч пра збор акустычных дадзеных для распазнавання беларускага маўлення Прэзентацыя: https://drive.google.com/open?id=0B4greSawqUiSWHhtS1kyaTF2Mnc Збор акустычных дадзеных для распазнавання беларускага маўлення Аляксандр выбраў платформу Sphinx, Наста займаецца зборам саміх рэсурсаў. Маем розныя акустычныя базы для розных сістэм. Распрацавалі 6 стадый падрыхтоўкі гукавых дадзеных. 0 – падрыхтоўчая (ці гукавы файл адпавядае тэксту) 1 – падрыхтавана (парэзаныя гукавыя і адпаведныя тэкставыя дадзеныя) 2 – гатовы (на трэніроўку – шмат дробных фрагментаў з тэксту) Ёсць сістэма распазнавання маўлення анлайн: (спасылка) Пакуль выконвае задачу 1 – распазнаванне ізаляваных слоў. Задача 2 – каб можна было распазнаваць спантаннае маўленне.
Прэзентацыя: https://drive.google.com/open?id=0B4greSawqUiSbExJYjFxd2pmc1E Валер Віктаравіч: Супрацоўнічаем даўно, прыйшоў час узаконіць наша супрацоўніцтва :) 30 красавіка быў падпісаны загад аб стварэнні кафедры камп’ютарнай лінгвістыкі і лінгвадыдактыкі на базе АІПІ НАН. Кафедра павінна забяспечваць адукацыйны працэс па моўных дысцыплінах. Лінгваакустычны рэсурс з санетамі Шэкспіра на беларускай, англійскай і рускай мовах Алеся Геннадзьеўна: Навуковая дзейнасць кафедры запланавана на 5 год. Спачатку неабходна было стварыць метадалагічныя асновы. У гэтым годзе мусім распрацаваць эксперыментальны лінгвістычны рэсурс. Калі б была праграма, якая дапаможа студэнту суаднесці сваё англійскае вымаўленне з эталонным, будзе выдатна. Існуе англамоўны верш са словамі, цяжкімі для прамаўлення. Будзе файна недзе пачуць гэты верш на брытанскай і амерыканскай англійскай мове, адчуць розніцу. Барыс Мяфодзьевіч: Які працэнт у выкладанні займае фанетыка, інтанацыя? Алеся Геннадзьеўна: Вывучаецца на 1-2 курсе. Практычная фанетыка займае ⅓ заняткаў. 2 пары на тыдзень. Б.М.: Як практыкуюцца студэнты? А.Г.: На партатыўных мабільных прыладах. На 1 курсе выкарыстоўваем праграму прафесара Хігінса. Зараз запісваем маўленне з дапамогай гукавых рэдактараў. Б.М: Гэтыя запісы ў якіх умовах зроблены? А.Г.: У хатніх умовах. Нашы кабінеты не даюць магчымасці студыйнага запісу. Б.М.: Варыянт выканання на хатніх камп’ютарах не разглядаецца? А.Г.: Студэнты самі выбіраюць магчымы для іх варыянт. Б.М: Якія вывучаеце мовы? А.Г.: Шчыльна вывучаем англійскую мову. Б.М.: Брытанскую ці амерыканскую? А.Г.: Абодва варыянты, пачынаем з брытанскай. У праграме, якой мы карыстаемся, ёсць розныя варыянты, нават індыйскі акцэнт англійскай мовы. Юрась: Ці можна выкарыстаць распрацаваныя вамі рэсурсы (санеты) для трэніроўкі сістэмы распазнавання маўлення? Пасля падрабязней пагутарым з Вамі пра гэта. Юрась: Ганна, адскануйце дамову аб стварэнні кафедры (далей у прыёмную і міжнародны).
Прэзентацыя: https://drive.google.com/open?id=0B4srsQ2PBiPNMTlQNlFrT3JSYnM 10 траўня ў 10:00 паставіць сустрэчу з палякамі. Валер Віктаравіч: Будзе Кангрэс даследчыкаў Беларусі, у Варшаве ў кастрычніку. Калі ёсць цікавасць, да 10 траўня можна падаць тэзісы, за падрабязнай інфармацыяй звяртайцеся да загадчыка.
Рабіць рассылку па студэнтах перад семінарамі па ІТ і МТ, каб атрымлівалі гэтыя запрашэнні і наведвалі семінар, за якім замацаваныя.
| ||
26 красавіка 2017 г.(серада)11:00-12:30пакой – 206Cакратар – Ганна СтаніславенкаПратакол – Марына МарчыкАдказныя за тэхніку і крэслы – Зьміцер Дзенісюк, Станіслаў ЛысыКава-паўза – Ганна Станіславенка |
ПРАТАКОЛ Вітаю ўсіх! На гэтым тыдні мелі доўгія выходныя. Сёння будзе незвычайны працоўны дзень – сустрэча з Ігарам Лявонавічам Капыловым. Напачатку ж паглядзім фота і падсумуем ТIBO 2017.
Фота: https://drive.google.com/open?id=0B4greSawqUiSbWw1R3UzajhtYms Юрась: Выстава доўжылася 4 дні. У гэтым годзе ўдалося падрыхтаваць шмат раздатачных і выставачных матэрыялаў — плакат KrokApp, раздаткі KrokApp і раздаткі corpus.by.бай на двух мовах. У першы дзень былі vip-наведнікі, напрыклад, кіраўніцтва ДКНТ. Алена, падзяліцеся ўражаннямі ад выставы. Алена: На маю думку, выстава прайшла без бачнага выніку. Распавялі пра сябе і паглядзелі на іншых. Юрась: Ідэя выставы — прадставіцца свету. Калі не атрымалі дрэннага досведу, то ўжо добра. Алена: Дэманструючы KrokApp, я пабачыла яго хібы і паводзіны карыстальніка ў праграме. Таксама ўсім спадабаўся наш Гаворачы калькулятар. Наш стэнд быў у канцы, таму да нас даходзіла менш наведнікаў, тым больш што паабапал былі папулярныя караоке ад ГКНТ і цір ад БНТУ. Юрась: У 2013 годзе мы стаялі з гаворачым робатам у лепшым месцы і стамляліся ад вялікай колькасці наведнікаў. Алена: Цяпер мы былі ў нязручным месцы, нас блыталі з суседзямі ці пыталіся пра распрацоўкі суседзяў. Нам было не параўнацца з павільёнамі Velcom, Huawei, мы выглядалі вельмі фармальна. Юрась: Напярэдадні выставы СТВ зняла пра нас кароткі ролік. Алена: Так, пасля яго ўсе пыталіся пра суперкамп’ютар, пра які ў роліку гаворка ішла пасля нас. Юрась: Ролік кароткі, але ў нас ужо некалькі такіх рэпартажаў з розных каналаў, у нас фармуецца ў выніку свой відэа канал. Мы дэманстравалі гатовы KrokApp, а таксама настройвальны аўдыё-гід, які дэманструе ідэю, што мы можам зрабіць аўдыё-навігатар па патрэбнай замоўцы тэрыторыі. Такім чынам, мы пазіцыянуем зараз KrokApp не як толькі сам KrokApp, але як прыклад канкрэтнай навігацыйнай платформы паводле ўніверсальнага задзелу.
Юрась: Спадзяюся, Вы патлумачыце нам розніцу паміж Інстытутам мовазнаўства і Цэнтрам даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры. Хочам даведацца, чым займаецца Інстытут, якія накірункі, якія планы, што мы можам рабіць супольна КАПЫЛОЎ Ігар Лявонавіч Прэзентацыя: https://drive.google.com/open?id=0Bzwtgh3DBqU4cTkwbkZUS0VrQXM Наш інстытут — старэйшая навуковая ўстанова ў краіне. Акадэмія навук пачыналася са стварэння ў 1922 годзе навукова-тэрміналагічных камісій. У лістападзе 1929 году быў створаны Інбелкульт, асновай якога і былі гэтыя камісіі. У 2019 годзе рыхтуемся да юбілею! За 90 гадоў Інстытут перажыў багата, яго гісторыя шчыльна звязана з гісторыяй Беларусі. Напрыклад, у 1930-я гады ў Інстытуце было мала супрацоўнікаў у сувязі з рэпрэсіямі. У свой час Інстытутам кіравалі Кандрат Крапіва, Міхась Лынькоў, акадэмік Падлужны і многія вядомыя людзі. Чым сёння жыве Інстытут? Гэта адзіная ў краіне навуковая ўстанова, што планамерна даследуе беларускую мову. Ёсць у Беларусі мовазнаўчыя кафедры, але гэта трохі іншае, кафедры забяспечваюць толькі навуковы працэс. У Інстытуце мы вызначаем прыярытэты на дзяржаўным узроўні. Напрамкі даследаванняў:
Цяпер працуем над пяцітомным тлумачальным слоўнікам. Папярэдні слоўнік адлюстроўвае пасляваенную моўную рэчаіснасць, новы ж мае на мэце поўна зафіксаваць і адлюстраваць стан мовы на 100-гадовым адрэзку часу, пачынаючы ад “Нашай Нівы” 1905 году. Як ствараецца слоўнік? Слоўнік павінны поўна адлюстроўваць лексічны стан мовы. Мы аблічбавалі мастацкую літаратуру, публіцыстыку. Раней публіцыстыка не бралася ў аснову слоўніка, сёння ж СМІ адыгрываюць значную ролю ў фарміраванні мовы і павінны ўлічвацца. Рэлігійная лексіка. Калі мы жылі ў часы ваяўнічага атэізму СССР, рэлігійная лексіка не ўключалася ў слоўнік. Цяпер жа ёсць беларускамоўныя набажэнствы і 5 перакладаў Бібліі на беларускую мову. Таксама ахапілі і навуковыя тэксты, прычым жадалі, каб была рэпрэзентатыўнасць розных галін навукі. Хацелася б улічыць і падручнікі, але, нажаль, яны перакладзеныя з рускай мовы, а пераклад страчвае вартасць для слоўніка. Улічылі і афіцыйна-дзелавы стыль, але, нажаль, мала законаў прымаюцца ад пачатку па-беларуску, а пераклад — гэта не тое, што арыгінал. Нашы планы, накірункі працы, праекты, ідэі:
Нацыянальная лацінка! У 1991 годзе надыйшла незалежнасць Беларусі, і ААН запатрабавала (адно з патрабаванняў як да незалежнай краіны) распрацаваць нарматыўны дакумент, які дазволіць перадаваць беларускамоўныя назвы на ўсіх мовах свету праз лацінскія літары. Японцы, кітайцы і іншыя народы з нелацінскай пісьменнасцю мусяць таксама мець свой варыянт лацінкі, каб і іх назвы можна было перадаваць на ўсе мовы свету. Лацінка беларусам не чужая, многія помнікі пісьменства напісаныя на лацінцы. Хіба што ў 16–17 ст. гэта была польская лацінка, а ў канцы 17 ст. старабеларуская мова выйшла з афіцыйнага ўжытку, замест яе перайшлі на старапольскую. Далей беларускія землі знаходзіліся ў складзе Расійскай імперыі. У сярэдзіне 19 ст. пачаліся павевы адраджэння беларускай мовы. Быў выпрацаваны нацыянальны варыянт лацінкі, які адштурхоўваўся трохі ад польскай. Гэты варыянт добра адлюстроўвае беларускае вымаўленне. “Наша Ніва” пэўны час выходзіла на лацініцы і кірыліцы. Узнікла неабходнасць распрацоўкі нарматыўнага дакумента— узялі за аснову “нашаніўскую” нацыянальную лацінку, прынялі сістэму, адправілі ў ААН. У ААН яе ўхвалілі, зарэкамендавалі ўсяму свету для перадачы беларускіх назваў. У 2013 годзе гэтая лацінка была выкарыстана ў метро падчас падрыхтоўкі да сусветнага чэмпіянату па хакею. Узнікла непаразуменне, калі замежны госць не змог належна прачытаць лацінкавыя назвы. Але ж яна не для літаратурнага вымаўлення замежнікамі, а для зразумеласці і магчымасці больш-менш блізка вымавіць беларускую назву для пісьменнага жыхара любой краіны. У нас нарэшце сфарміраваўся нацыянальны варыянт лацінкі! Юрась: Ёсць праект slounik.org, чый ён? Ці не вашага Інстытута? Капылоў І.Л.: Гэта нечы прыватны праект, не інстытуцкі. Уладзімір Аляксандравіч: Збіраемся развіваць уласны слоўнікавы партал. Юрась: Ці ёсць планы па агучаных слоўніках? Ці вядуцца працы па акустычных даследаваннях мовы? Капылоў І.Л.: Няма тэхнічнай магчымасці гэта рэалізаваць, але гэта вельмі перспектыўны напрамак, які зможа быць рэалізаваны з дапамогай АІПІ. Юрась: 240 000 граматычных адзінак, пра якія Вы вялі гаворку, ёсць недзе ў электронным выглядзе ці няма? Капылоў І.Л.: Гэта рабочы рэестр, працуем пакуль над іншым аспектам. Будзем гэта абмяркоўваць. Бо, напрыклад, ёсць некалькі варыянтаў некаторых слоў. Чакаюць, што Інстытут стане арбітрам і абярэ ды зацвердзіць правільныя варыянты, але ж мы даследуем мову, а яна развіваецца. У нас будуць пэўныя крытэры выбару для такіх пар (жанры, частотнасць ужывання кожнага з пары слоў). У слоўніку не павінна быць анархіі, мы будзем індывідуальна падыходзіць да варыятыўнасці кожнага слова. КОШЧАНКА Уладзімір Аляксандравіч Нас прасілі прааналізаваць уласныя імёны на сайце Акадэміі навук. У выніках бачым вялікую неўнармаваную варыятыўнасць, што з’яўляецца парушэннем заканадаўства, бо назвы мусяць транслітаравацца. Сустракаемся са складанасцямі ў гэтай сферы, напрыклад, да нас прыходзяць сваякі, у якіх прозвішча ў пашпарце запісана па-рознаму. Выдаем ім даведку, што гэта адно і тое ж прозвішча і адна сям’я. У пашпартных сталах людзі зараз усё часьцей і часьцей адмаўляюцца ад транслітарацыі іх імя і прозвішча з беларускай мовы. Капылоў І.Л.: Так, сёння ў пашпартным стале вы можаце выбіраць, з якой мовы транслітараваць ваша імя і прозвішча паводле адмысловай інструкцыі. Тады ў сем’ях і з’яўляецца варыятыўнасць напісання. Кошчанка У.А.: Таксама мы не можам зразумець саму інструкцыю, паводле якой адбываецца транслітарацыя, нам заўжды дасылаюць спасылкі на розныя сістэмы. Існуюць: 1. Афіцыйная пастанова аднаго з міністэрстваў 2. ICAO — інструкцыя па транслітарацыі ў машыначытэльны радок (гаворка пра ніжні радок на старонцы пашпарту з фотаздымкам). Трэба на заканадаўчым узроўні разабрацца, якім жа варыянтам пастаянна будзем пераводзіць. ICAO не рэгулюе нацыянальны стандарт! Існуе сістэма А (дыякрытыкі) і Б (без дыякрытыкаў). Даследаваў таксама сайты незалежных арганізацый на варыятыўнасць лацінкі, і там таксама непарадак. Наша геаграфічная лацінка прынятая на міжнародным узроўні і рэкамендаваная для ўсіх краін свету, чаму ж краіна пра гэта не ведае і не карыстаецца ёй? Google заўжды карыстаецца ўзаконенымі сістэмамі, і як толькі з’явілася зацверджаная геаграфічная беларуская лацінка, Google адразу перайшоў на яе. Ім можна карыстацца як транслітаратарам. Якое выйсце з варыятыўнасці і блытаніны? Нацыянальная сістэма раманізацыі — перадача нацыянальнага алфавіту лацінскімі літарамі. Гэтая сістэма раманізацыі мусіць распаўсюджвацца на ўсе пласты лексікі. Ганна: Адна сістэма і для геаграфічных, і для ўласных імён? Кошчанка У.А.: Так. Не павінна быць сітуацый, што супадаючыя прозвішча і назва населенага пункта пішуцца па-рознаму. Ганна: Правільна “Surhanava street” ці “vul. Surhanava”? Кошчанка У.А.: Калі мы рыхтаваліся да чэмпіяната свету па хакеі, людзі выказваліся супраць напісання “vul.”. Мы зрабілі запыт у ААН, і прыйшоў адказ, што часткі кшталту “вул.”, “воз.” (возера), “р.” (рака) і г.д. з’яўляюцца часткай геаграфічнай назвы і не перакладаюцца. Калі замежнік прыязджае ў нашу краіну, то яму лепш сказаць ламанае “vulitsa”, чым незразумелае многім мясцовым жыхарам “стрыт”. Нават ламанае “вуліца” будзе зразумела і пачута мясцовымі жыхарамі, таксама гэтым захоўваецца аўтэнтычнасць. Скарачэння жа “str.” у англійскай мове няма. Ганна: Слоўнік спартыўнай і турыстычнай тэрміналогіі — гэта тое, што зараз ідзе, ці магчымы праект? Капылоў І.Л.: Гэта магчымы праект. Юрась: Такім чынам, сёння ў нас быў круглы стол, калі мы пазнаёміліся з Інстытутам, даведаліся, што вам цікава і што “баліць”, каб знайсці нагоды разам рухацца далей і задаволіць патрэбы беларускага грамадства. Мы ж у лабараторыі маем корпус, але не лінгвістычных рэсурсаў, а платформу для розных рашэнняў і спосабаў працы з гэтымі лінгвістычнымі рэсурсамі:
Прэзентацыя: https://drive.google.com/open?id=0Bzwtgh3DBqU4Mkp4ckk4b193cnM
Алена: Ці ўдзельнічаем у выставе Big Data? Юрась: Хочам паўдзельнічаць. Удакладню ў кіраўніцтва, ці пажаданы наш удзел.
| ||
17 красавіка 2017 г.(панядзелак)11:00-12:30пакой – 430Cакратар – Ганна СтаніславенкаПратакол – Марына МарчыкАдказныя за тэхніку і крэслы – Зьміцер Дзенісюк, Станіслаў ЛысыКава-паўза – Ганна Станіславенка |
ПРАТАКОЛ Прывітанне ўсім! Хачу ўсіх павіншаваць са святам! Хрыстос Уваскрос! (Усе: Сапраўды ўваскрос!) Сёння будзе расповед пра камандыроўку ў Капенгаген ад Ганны Станіславенка, а таксама будзе прэзентацыя прыгод выдання “Пляменнік чараўніка” ад Надзеі Кім. На мінулым тыдні мы прымалі дэлегацыю палякаў з Познані. Падзякуем Ганне і Змітру за працу. Таксама мы рыхтаваліся да выставы — TIBO’2017: стварылі сайт для KrokApp — krokapp.by, krokapp.com, krokam.by, krokam.com. Давалі прэзентацыю алгарытмаў вычыткі электронных тэкстаў у БДТУ. БРФФД-НІФК у гэтым годзе падавацца не будзе — неабходны яшчэ адзін год, каб прапрацаваць больш падрабязна праект. Перадаю слова Ганне.
Фота- і відэаматэрыялы з кмандзіроўкі: https://drive.google.com/open?id=0B4srsQ2PBiPNR3pUNFBkTVg3M1k Гэта быў шэраг майстар-класаў, прысвечаных таму, як сумясціць тэхналогіі і мастацтва, ці як паслужыць мастацтву тэхналогіямі. Мы ведаем, што BASNET прадастаўляе інтэрнэт 100 прадпрыемствам Беларусі. BASNET далучаны да GEANT, а GEANT раздае інтэрнэт па усёй Еўропе. Яны ствараюць шмат майстар-класаў. Асноўнае падчас камандыроўкі было пра тэхналогію LOLA — тэхналогію для стрымінга аўдыё і відэа з затрымкай у 20 мілісекунд. Можна рабіць класічны музычны канцэрт, калі гледачы ў Маямі, скрыпач у Маскве, віяланчэль у Вене і г.д. Я ездзіла з загадчыкам міжнароднага аддзела і калегам з іншай лабараторыі — спецыялістам па сетках і па студыях (мікрафонах і г.д.). Чаму ездзілі? GEANT прадастаўляе Беларусі тры такія ўстаноўкі — адна на запчасткі, адна — будзе у інстытуце праблем інфарматыкі, і яшчэ адна будзе ў інстытуце гісторыі. І калі будзе канферэнцыі EaPConnect у Мінску — плануецца зрабіць дэманстрацыйны паказ, як мы крута выкарыстоўваем тэхналогіі. Усё адбывалася ў Капенгагене. Гэта не вельмі цікавы горад, гэта сталіца і яны вельмі эканомяць. Усё вельмі дарагое. Самае топавае месца — Нью Хавэн (Старая гавань). У першую частку нядзелі паглядзелі Капенгаген, схадзілі да русалкі Андэрсэна. Былі прыгожыя цэрквы ў стылі неаготыкі і неакласікі. У панядзелак пачалася праца. Усё адбывалася ў каралеўскай дацкай акадэміі музыкі. Цікава, што гэты будынак здалі ў эксплуатацыю ў 1945 годзе. Гэта былая радыёкропка, яе пачалі будаваць яшчэ у 1939 годзе. Першы дзень — уступны, распавядалі пра софт, з дапамогай можна рабіць канферэнцыі + LOLA + Ultragrid (Чэшская распрацоўка). Прэзентацыі абяцалі, але яшчэ не скінулі. Было каля 70 чалавек, поўнасцю запоўненая аўдыторыя, былі і ІТшнікі, былі прадстаўнікі сетак, былі кампазітары, рэжысёры тэатраў, Распавядалі пра віды мікрафонаў, пра тэхніку, якую лепш выкарыстоўваць, пра відэа. Пасля быў ланч, у памяшканні ёсць зімні сад, можна было выйсці і там адпачыць. Пачалася першая сэсія. Нам паказалі, як адбываецца distance learning: яны гралі адну кампазіцыю ўдваёх, вучань — у Вене, вучыцель — у Даніі. Таксама быў вучань з Маямі. Потым распавядалі, як рабілі пастаноўку Гамлета з фінскімі студэнтамі. Сумесныя рэпетыцыі (адна група ў Лондане, другая ў Хельсінкі). Таксама яны ставілі перфоманс — каманды ў Барселоне, ЗША, Капенгагене.
Прэзентацыя: https://drive.google.com/open?id=0B4greSawqUiSMHdSSHVmYkktakE Надзея Кім: Я , з 10 год займалася конным спортам, пасля паступіла ў лінгвістычны каледж у Беларусі. Пасля каледжа ў Нідэрландах навучалася на конным бізнэсе і эканоміцы. Неяк мне прапанавалі перакласці фільм, і з тых часоў ужо 7 год займаюся перакладам фільмаў. Калі мы нешта робім, важна разумець, чаму мы гэта робім. У Нідэрландах я прыйшла ў царкву, там зразумела, што ў кожнага ёсць сваё пакліканне і прызначэнне. У замежжы, калі ты зусім адзін і без Бога, ты з’яўляешся нічым. Тут, на радзіме, ты — гэта ўсё, калі ты вяртаешся сюды з ведамі, з Богам, усведамляеш сябе беларусам. Мы мусім расказаваць беларусам пра Беларусь, займацца тым, што занядбана ў нашай зямлі. Таму мы вырашылі займацца перакладамі фільмаў і, з нядаўняга часу, кніг. Чаму “Хронікі Нарніі”? Гэтая кніга з’яўляецца сусветна вядомай, а ў Брытаніі нават праграмнай. Наступная кніга “Леў, вядзьмарка і гардэроб” выйдзе да Раства, хоць насамрэч гэта Пасхальная гісторыя. На першай старонцы кнігі напісана, пра каго гэта кніга і якую частку чалавечай гісторыі адлюстроўвае кожная частка “Хронік”. Падчас працы над перакладам былі выкарыстаныя шматлікія слоўнікі: “А або У”, Вялікі слоўнік беларускай мовы, Даведнік па літаратурнай праўцы, Жывая мова, 20 крокаў да беларускай мовы, а таксама інтэрнэт-рэсурсы http://dobrapis.info/, http://slounik.org/, праверка правапісу http://bnkorpus.info/, ReadAloud. Слоўнік Крапівы не лічу слоўнікам. У парах кшталту “цягнік-поезд”, “квіток-білет” выбіраем цягнік і квіток, словаў “поезд” і “білет” не павінна існаваць. Мы не ўжываем нейкіх дужа асаблівых самабытных словаў. . Калі сустракаюцца адзінкавыя выпадкі, у якіх небеларускамоўны чалавек не зразумее асаблівае слова, мы раней мы такія выпадкі пакідаліцяпер не. Лічу, што трэба набліжацца да арыгінальнай мовы: пры выбары “Ватсан ці Ўотсан” мы выберам “Ўотсан”. Бываюць цікавыя сітуацыі. Каня з Хронік Нарніі звалі Strawberry, і ў рускай мове для захавання гэтага імя персанажу ўвогуле памянялі пол (кабыла Землянічка). Мы перанялі прыём украінскіх перакладчыкаў і назвалі каня Агрэстам, падабраўшы іншую ягадку і захаваўшы сутнасць персанажа. Як перакласці яго наступнае імя, якое значыць “апярэнне стралы”? Мы назвалі яго Крылатым. Як робіцца аўдыякніга? Для кожнага актора прапісваем ролі і даем голасу актора кодавае імя, напр, Павал Харланчук — голас М1, што значыць мужчынскі 1. Для дыктараў уведзеныя спецыяльныя значкі: птушка ўверх — паўза ў паў секунды, рыска — паўза ў секунду (раз), дзве рыскі — доўгая паўза, дзве секунды (раз, два). Таксама для актораў прапісваем усе фанечныя асаблівасці мовы: мяккасці (сьнег), яканне (не/ня, без/бяз), падаўжэнні (застанесся). Наступным беларускім фільмам “Кінаконга” будзе “Кніга Ілая”, трэйлер: https://drive.google.com/open?id=0B4sTd7A9b-NgdDhrR3BraHRtd3M Барыс Мяфодзьевіч: Ці цяжка атрымаць аўтарскія правы на пераклад? Надзея: У нашай краіне тэрмін аўтарскіх правоў на гэтую кнігу скончыўся, можна перакладаць. Затое быў няскончаны тэрмін аўтарскіх правоў на ілюстрацыі. Б.М.: Хто дапамагаў у фінансаванні? Надзея: У кнізе ёсць старонка падзяк спонсарам. Таксама збіралі сродкі на talaka.by па прынцыпе перадзамовы: людзі плацілі за асобнік будучай кнігі для сябе, а таксама маглі ахвяраваць звыш таго. На ахвяраванні мы выдалі астатнія экзэмпляры кнігі. Б.М.: Ці плацілі акторам агучкі? Надзея: Так. Б.М.: Грошы атрымаў “Пазітыў-цэнтр”? Надзея: Так. Адбылася віктарына: https://drive.google.com/open?id=0Bzwtgh3DBqU4ck13VGlXUVRQTlE, у якой перамаглі Максім (кніга) і Міхал (аўдыякніга)!
Прэзентацыя: https://drive.google.com/open?id=0B4srsQ2PBiPNQVF4TDREbGJfaXM
| ||
12 красавіка 2017 г.(серада)пакой – 20313 красавіка 2017 г. | EaPConnect workshop: Eastern Neighbourhood collaboration (Collegues form Poznań Supercomputing and Networking Center) | ||
5 красавіка 2017 г.(серада)11:00-12:30пакой – 430Сакратак, пратакол – Марына МарчыкАдказныя за тэхніку і крэслы – Зьміцер Дзенісюк, Станіслаў ЛысыКава-паўза – Марына Марчык |
| ||
29 сакавіка 2017 г.(серада)11:00-12:30пакой – 430Cакратар – Ганна СтаніславенкаПратакол – Марына МарчыкАдказныя за тэхніку і крэслы – Зьміцер Дзенісюк, Станіслаў ЛысыКава-паўза – Ганна Станіславенка |
ПРАТАКОЛ
Сёння ў нас шмат гасцей, студэнтаў, гэта добра. Пачынаем штотыднёвы семінар, калі раз на тыдні лабараторыя збіраецца разам і мы можам пачуць пра зробленыя распрацоўкі і планы. Просьба да студэнтаў разважаць, што вам цікава, і далучацца да працы ў рамках сваёй практыкі.
Прэзентацыя: https://drive.google.com/open?id=0Bzwtgh3DBqU4SU5hdWFZUnVVR0k Б.М.: Ці пазначаецца аўтарства? Юрась: Абмяркуем гэтае пытанне на семінары па інтэрнэт-тэхналогіях. Юрась: Ці ёсць таксама парадак апісання мабільных праграм? Марына: Трэба ствараць два апісанні: больш маркетынгавае для Google Play і падрабязнае для ssrlab.by. Б.М.: Наколькі складана зрабіць відэахэлп? Марына: Першы і пакуль адзіны відэахэлп рабіла доўга, бо ў новай справе трэба спачатку “пратаптаць сцежку”. Спадзяюся, другія пойдуць хутчэй. Высілкаў спатрэбіцца столькі, колькі іх і павінна сыходзіць на цікавае і якасна змантаванае, прадуманае відэа.
Прэзентацыя: https://drive.google.com/open?id=0B4sTd7A9b-NgMFNJb01GS0pEV3M Ёсць ідэі каля 10 тэматычных экскурсій па Менску для KrokApp. У гэтым выступе прадстаўлю прыклад, як можа выглядаць рэалізацыя экскурсіі “Менск — сталіца Беларускай Народнай Рэспублікі”. Пачынаецца экскурсія на вакзале, дзе аўдыягід распавядзе пра Курлоўскі расстрэл. На месцы наступнай кропкі — юрфаку БДУ — месцілася жандармская ўправа, тут будзе распаведзена пра ўладу і настроі ў тагачасным Менску. На скрыжаванні К.Маркса і Свярдлова — расповед пра “нашаніўскі” перыяд і БСГ. На Леніна, 14 — пра выданне Ўстаўных грамат БНР. Каля Купалаўскага тэатра будзе распаведзена пра Першы Усебеларускі з’езд. На Плошчы Свабоды, 7 пачуем пра наступ кайзераўскай Нямеччыны і адначасовы адыход бальшавікоў — перыяд каля 5 дзён, калі ў Менску фактычна не апынулася знешняй улады, і ўладу ўзяў у рукі Урад БНР. Далей сядзіба ўраду БНР пра Берасцейскае пагадненне: рада між Нямеччынай і бальшавікамі ў Брэсце, па выніках якой палова Беларусі была аддадзеная немцам. З’яўляецца 2-я ўстаўная грамата, якая абвяшчае БНР у межах рассялення і колькаснай перавагі беларусаў. Валадарскага, 9 — Народны Сакратарыят, урад БНР. Пры канцы экскурсіі карыстальнік паслухае тэкст Трэцяй устаўной граматы БНР. Паслухаць Трэцюю Устаўную грамату! Наста: Колькі часу зойме такая экскурсія? Юрась: Па досведзе ўдзелу ў падобных экскурсіях: у залежнасці ад варыянтаў па максімуму ці мінімуму 2-3 гадзіны. Найменшая версія ўціскаецца ў 1 гадзіну. Усё залежыць ад колькасці кропак і дадання больш ці менш аўдыяматэрыялаў. Ганна: З улікам таго, што гэта аўдыягід, прайсці кропкі, слухаючы запісы падчас хады, можна за 1 гадзіну. Алена: Ці плануюцца ўстаўкі між кропкамі? Ці будзе проста “пераходзім далей”? Юрась: Будуць перабіўкі кшталту “А далей мы паслухаем… Для гэтага трэба перайсці туды-та”. Можна ўстаўляць музыку. Так, можна будзе дадаць сэнсавыя пераходы. Ганна: Запаўняць пераходы не трэба, чалавек ідзе сабе і ўсё. Гэта пытанне лагічных пераходаў паміж тэкстам. Будзе карысным таксама фонавае тлумачэнне: “А зараз перайдзіце туды-та, павярніце направа, пасля налева…” Ці каб канец аўдыязапіса аўтаматычна перакідваў на карту. Студэнтка: Можна дадаць арыентаванне па сучасных кропках, напрыклад, “Вы мусіце прайсці побач з кавярняй такой-та…” Юрась: Паводле гістарычных дакументаў гэтай тэматычнай экскурсіі віншую з Незалежнасцю БНР, якой сёлета 99 год, зычу падрыхтавацца да святкаваньня 100-годдзя БНР у наступным годзе!
Прэзентацыя: https://drive.google.com/open?id=0B4srsQ2PBiPNWmo0NHQ4N1dWOGM Заўтра круглы стол у Інстытуце гісторыі і сустрэча з нашымі партнёрамі ў Маладэчна наконт убудавання сінтэзатара. У суботу выступ у БДТУ. Юрась: Калі ў каго будзе жаданне трапіць на TIBO, то пішыце Алене, ёсць магчымасць вас туды правесці. Будзем рэкламаваць KrokApp, каб атрымаць інвестарскія прапановы ці сустрэць зацікаўленых у яго развіцці. На наступным семінары просьба да ўсіх студэнтаў прысутнічаць і прадставіць вынікі зробленай вамі працы на той момант, а таксама па магчымасці завітаць у лабараторыю.
| ||
22 сакавіка 2017 г.(серада)11:00-12:30пакой – 430Cакратар – Ганна СтаніславенкаПратакол – Марына МарчыкАдказныя за тэхніку і крэслы – Зьміцер Дзенісюк, Станіслаў ЛысыКава-паўза – Ганна Станіславенка |
ПРАТАКОЛ
Вітаю ўсіх! Мінулы раз сустракаліся ў вялікай залі, сёння ў малой. Спадзяюся, яшчэ будзем займаць вялікую залю нашым семінарам. Сёння пазнаёмімся з распрацоўкай “Гаворачы гадзіннік”, пачуем справаздачу аспірантаў за працу ў першым паўгоддзі навучання ў аспірантуры.
Прэзентацыя: https://drive.google.com/open?id=0B4greSawqUiSbjZfNkw5TUVFeG8 Усе спампаванні з Беларусі. Гаворачы гадзіннік можна знайсці ў Google Play. Там цяперашняя версія, у будучым праграма павінна выглядаць іначай (скрыны на слайдзе). Гэта праграма для агучвання бягучага часу, у будучым у яе будзе дададзены будзільнік. Юрась: Ці ў планах ёсць даданне іншых моў? Эвеліна: Спачатку беларускую распрацуем, над мовамі падумае пасля. Марына: Ці можа ён агучваць час праз інтэрвалы? Эвеліна: Так, можна будзе задаць інтэрвал, і гадзіннік будзе дапамагаць у тайм-мэнэджмэнце. Ганна: Колькі актыўных усталяванняў? Эвеліна: 7. Юрась: Ці ёсць канкурэнты? Эвеліна: Так. Юрась: Разглядзі канкурэнтаў, беларускамоўных, польскамоўных. Юрась: Можа, лепш начытаць час голасам? Дзіцячы, мужчынскі, жаночы. Эвеліна: Дзякуй за прапанову. Госць: Трэба папрацаваць над інтанацыяй. Юрась: Так, гэтая праблема вырашыцца, калі зробім начытку часу дыктарскімі галасамі. Ян: Дадайце тыповыя беларускія выразы, напрыклад, на будзільнік “Уставай, братка!” Юрась: Дзякуй, цікавая прапанова! Станіслаў: Дадайце магчымасць запісваць і дадаваць нейкія свае фразы. Юрась: Так! Кожную гадзіну “Пішы дысертацыю! Пішы дысертацыю!” :) Юрась: Ці будзе агучванне даты? Эвеліна: Гэта ж гадзіннік, а не каляндар. Калі агучваць усё, то гэта будзе арганайзер. Юрась: Жадаем поспехаў у далейшым праектаванні!
Станіслаў Лысы, 1-е паўгоддзе 2-га году навучання Прэзентацыя: https://drive.google.com/open?id=0B4greSawqUiSajRYellMcFRwRzVqMzdKQkUzdXJRczVET3E4 У межах працы створаны сэрвіс “Прыярытэзацыя невядомых слоў”, які дапаможа сістэматызаваць словы, што разумеюцца нашымі сэрвісамі як невядомыя. Істотна, што сэрвіс паказвае словы ў парадку частаты з’яўлення: ад найбольш часта сустрэтых да адзінкавых. Такім чынам наперадзе спісу знаходзяцца частаўжываныя словы, якія сапраўды вартыя разгляду і дадання ў слоўнік, а не словы з адзінкавымі абдрукоўкамі. Сярод невядомых могуць патрапіцца і словы, што не былі ў слоўніку на момант з’яўлення, у гэтым выпадку сэрвіс паказвае інфармацыю пра яго цяперашнюю наяўнасць у слоўніку. У тым жа выпадку, магчыма, спатрэбіцца паставіць іншы націск у слове. Юрась: Выказваю станоўчую ацэнку працы аспіранта. (Галасаванне за атэстацыю) Адзінагалосна! Кірыл Нікалаенка, 1-е паўгоддзе 1-га году навучання Прэзентацыя: https://drive.google.com/open?id=0B4greSawqUiScTlfMEJfNUQtMXc Юрась: Які памер баз у гадзінах? Кірыл: Для англійскай мовы 40.000 гадзін. Юрась: На якія платформы ўдалося пакласці алгарытм? Кірыл: Для Linux не ўсё працуе як павінна. Юрась: Якія артыкулы будуць? Кірыл: Была публікацыя на PRIP Юрась: Прапаную паспрабаваць публікавацца ў “Інфарматыцы”. Ці можаце выкарыстаць базу, якая рыхтуецца для Sphinx? Кірыл: Невядома, ці падыйдзе, трэба спрабаваць. Юрась: Наста, дайце Кірылу спасылку на базу. Кірыл, звярніце ўвагу на публікацыі, за першы год пажадана мець ВАК-артыкул. Просьба часцей камунікаваць з групай распазнавання і наведваць лабараторыю. Выказваю станоўчую ацэнку працы аспіранта. (Галасаванне за атэстацыю) Адзінагалосна! Ёсць у нас яшчэ адна аспірантка, але яна ў адпачынку па доглядзе за дзіцёнкам, ёй цяпер справаздачыцца не трэба.
Прэзентацыя: https://drive.google.com/open?id=0B4srsQ2PBiPNeHA4aEVwUkgtWUE Юрась: Спіс удзельнікаў на TSD будзе супадаць са спісам удзельнікаў ІК-502. З вамі будзе сустрэча заўтра ў 15:30. Адна з паездак на TSD будзе аплачана праз выйгрыш ад EaPConnect. Просьба ўдзельнічаць у Enlighten Your Research, можна падаць corpus.by, узнагародай ёсць пашыраны інтэрнэт-трафік і аплата канферэнцыі па выбары прызёра. Заўтра будзе сустрэча з Батанічным садам, хто жадае — звяртайцеся, далучайцеся.
Просьба да студэнтаў распавесці пра ход практыкі. Максім: Выканаў апісанне праграмы Дыктафон. Антон: Папаўняю базу KrokApp. Ян: Навучаюся камп’ютарнай лінгвістыцы, 2-гі курс. Жадаю паглыбіцца ў гэтую сферу. Антон: Склаў апісанне мабільнай праграмы, папаўняў акустычную базу. Наста: Папаўняла акустычную базу, займаюся дыпломам па класіфікацыі выяў, хацелася б стварыць адмысловы сэрвіс.
| ||
15 сакавіка 2017 г.(серада)09:30-11:00АКТАВАЯ ЗАЛЯCакратар – Ганна СтаніславенкаПратакол – Марына МарчыкАдказныя за тэхніку і крэслы – Зьміцер Дзенісюк, Станіслаў ЛысыКава-паўза – Ганна Станіславенка |
| ||
1 сакавіка 2017 г.(серада)11:00-12:30пакой – 430Cакратар – Ганна СтаніславенкаПратакол – Марына МарчыкАдказныя за тэхніку і крэслы – Зьміцер Дзенісюк, Станіслаў ЛысыКава-паўза – Ганна Станіславенка |
ПРАТАКОЛ
Прэзентацыя: https://drive.google.com/open?id=0B4greSawqUiSTmZic3ZsRHBWUTA Калькулятар у Google Play можна спампаваць тут: https://play.google.com/store/apps/details?id=by.ssrlab.ssrlab_calc
Прэзентацыя: https://drive.google.com/open?id=0B4srsQ2PBiPNT25hV1dMVTJqNjQ Навуковыя адкрыцці лічацца грамадскім здабыткам, таму вучоны павінен дзяліцца сваімі матэрыяламі і актыўна прапаноўваць іх увазе іншых, што “выклікае да жыцця” навуковую публікацыю. Жартаўлівы галоўны закон навуковай дзейнасці гучыць так: “Publish or perish” – “Публікуйся ці сыходзь”. Што цікава, англійскае слова citation азначае ўзгадванне, спасылку і не адпавядае слову цытаванне (у бел. і рус. мовах), якое азначае даслоўнае паўтарэнне чужога тэксту. Для цытавання выкарыстоўваецца слова quotation. Індэксы цытавання – гэта базы дадзеных, якія ўтрымліваюць інфармацыю пра публікацыі і іх цытаванне. Гэта паказчык аўтарытэтнасці і папулярнасці аўтара; гэты паказчык вымяраецца аб’ёмам і частатой цытавання яго прац. Ганна: Барыс Мяфодзьевіч, падзяліцеся, як жа дасягнуць высокіх паказчыкаў цытавання сваіх прац? Б.М.: Па-першае, пісаць добрыя працы. Паверхневая публікацыя не дасягне поспеху. Па-другое, мець акаўнт на ResearchGate і сачыць за цытаваннем сваіх прац там. Таксама ёсць такі рэсурс, як ГуглАкадэмія, але праца ў ёй менш персаналізаваная. Карысная спасылка да прэзентацыі (пра Імпакт-фактар): http://ggpi.org/files/RINC.pdf
Прэзентацыя: https://drive.google.com/open?id=0B4srsQ2PBiPNbkRFVjFwblh1S00 Шаноўныя студэнты, семінары па Мабільных тэхналогіях і Інтэрнэт-тэхналогіях будуць адбывацца, трэба іх наведваць, хто за якім семінарам замацаваны. Каляндар з іх раскладам можна ўбачыць тут (звычайна гэтыя семінары чаргуюцца па аўторках і пачынаюцца ў 11:00). Прайшлі дэдлайны падачы заявак на некаторыя праекты. Таксама на некаторыя праекты паспяхова падаемся, пішам артыкулы.
| ||
22 лютага 2017 г.(серада)11:00-12:30пакой – 430Cакратар – Марына МарчыкПратакол – Марына МарчыкАдказныя за тэхніку і крэслы – Зьміцер Дзенісюк, Станіслаў ЛысыКава-паўза – Ганна Станіславенка |
ПРАТАКОЛ Вітаю! Павестка семінару на слайдзе.
Прэзентацыя: https://drive.google.com/open?id=0B4srsQ2PBiPNb3l1UzZHZnFHMVU Прэзентацыі з майстар-класу: https://drive.google.com/drive/folders/0B4srsQ2PBiPNbEJIbW13NWZlMVk?usp=sharing Камандыроўка доўжылася з 8.02 па 11.02. 08.02 быў дзень пералёту і засялення. 09.02 адбыўся майстар-клас па рэпазіторыях, гэта была вузкая тэхнічная тэма. У слухачоў быў розны бэкграўнд і вопыт – ад даўніх удзельнікаў CLARIN да тых, хто толькі збіраецца далучыцца. Гэтая розніца, нажаль, не была ўлічаная. Прагучала як шмат абсалютна зразумелых, так і шмат новых рэчаў. Распавялі пра складанасці стварэння рэпазіторыя ў CLARIN, патрабаванні да гэтага. Былі удзельнікі з Бразіліі, Нямеччыны, Францыі, Латвіі і многіх іншых краін. Нават быў прадстаўнік Кембрыджа. 10.02 быў працяг майстар-класа, дзе больш падрабязна распавялі пра магчымасці рэпазіторыя. Асабістая выснова – лепш выкарыстоўваць DSpace. 11.02 – дзень пералёту ў Беларусь. Магчыма, падрыхтую больш падрабязную прэзентацыю пра DSpace. Алена: Дык ці магчыма і ці трэба Беларусі ўступаць у CLARIN? Ганна: Нам уступіць у CLARIN магчыма, але гэта доўга, магчыма, паўгады. Нам трэба дамаўляцца з адным з міністэрстваў, сплаціць annual fee – унёсак на ўступленне ў CLARIN, а таксама адпавядаць патрабаванням CLARIN цягам усяго часу ўдзелу ў ім і разабрацца з усімі ліцэнзіямі. Сэнс уступаць ёсць збольшага для самога гэтага кроку і факту супрацоўніцтва, папулярызацыі беларускай навукі. Алена: У міністэрстве мы мусім патлумачыць падставы ўступлення. Ганна: Гэта прапішам лёгка, фармулёўка мэты CLARIN добрая. Таксама адна з прычын – мы атрымліваем доступ да big data. Сам майстар-клас не быў накіраваны адказаць на гэтае пытанне. Што рэальна было зроблена карыснага з дапамогай CLARIN, распавядаецца на іншым мерапрыемстве. Алена: Ці можам мы даваць доступ да рэсурсаў CLARIN, напрыклад, студэнтам? Ганна: Усё залежыць ад умоваў ліцэнзіі. Напрыклад, я выкладваю свае вынікі ў рэпазіторый і пазначаю “дазвол карыстацца ў некамерцыйных мэтах”. Студэнт рэгіструецца, мы праглядаем яго рэгістрацыю і ён атрымлівае доступ. Корпус.бай – гэта не сховішча рэсурсаў, а іх прымяненне, а CLARIN – менавіта сховішча, дзе рэсурсы можна спампоўваць.
Прэзентацыя: https://drive.google.com/open?id=0Bzwtgh3DBqU4QWZXREVTeDVxN0U
Прэзентацыя: https://drive.google.com/open?id=0B4srsQ2PBiPNbnhHTEQyNDlSQ0E Абвесткі датычаць усіх і кожнага :) Пасля кава-паўзы супрацоўнікам абавязкова, студэнтам – пажадана прысутнічаць на мерапрыемстве ў актавай залі – агульным пасяджэнні АІПІ, дзе будуць таксама ўзнагароджвацца пераможцы навуковых конкурсаў. Eastern Partnership 2017 – натхняю паўдзельнічаць тых, хто працуе над распазнаваннем.
| ||
15 лютага 2017 г.(серада)11:00-12:30пакой – 203Cакратар – Марына МарчыкПратакол – Марына МарчыкАдказныя за тэхніку і крэслы – Зьміцер Дзенісюк, Станіслаў ЛысыКава-паўза – Марына Марчык |
ПРАТАКОЛ Сённяшні семінар будзе больш тэматычным. Напачатку ў кантэксце праекта KrokApp пачуем больш пра культуру і гісторыю, а менавіта беларускае кнігадрукаванне з 30-х па 90-я гады мінулага стагоддзя. Пасля абмяркуем вашыя заданні, каб далей вы маглі працаваць самастойна, выконваючы іх. Калі ласка, праглядайце ўважліва мэйлы.
Прэзентацыя: https://drive.google.com/open?id=0B4greSawqUiSTmFSRXU2NmxqT1k Разгледзім складаны перыяд: ад часоў Саюзу вызвалення Беларусі да атрымання нашай краінай незалежнасці. 1930-я гады вельмі трагічныя – гэта час, калі цягам сталінскіх рэпрэсій былі расстраляныя 1,3 млн беларусаў, збольшага прадстаўнікоў інтэлігенцыі. Былі сярод іх і навукоўцы. Яркі твор таго часу – “У капцюрох ГПУ” Францішка Аляхновіча, які паверыў, што ў БССР сапраўды адбываецца адраджэнне, і накіраваўся туды з захаду. Аляхновіч хутка быў арыштаваны і трапіў у ГПУ, што месцілася ў будынку цяперашняга ГУМа. Гэта першая ў свеце кніга ўспамінаў вязня савецкіх лагераў, яна была перакладзеная на шматлікія мовы. Многія кнігу крытыкавалі і сцвярджалі, што апісанага ў кнізе проста не можа быць: чалавек не можа вытрымаць столькі, колькі апісана ў кнізе. Напрыклад, не можа столькі працаваць, пастаянна галадаючы. Кніга беларускага аўтара выклікала ўзрушэнне ва ўсім свеце, і Саветы павінны былі на яе нейкім чынам рэагаваць. Але ў 30-х таксама адбываліся пераклады сусветнай літаратуры, напрыклад, “Таямнічы востраў” Ж.Верна. Гэта час найбольшых рэпрэсіяў, але і многіх перакладаў, бо ў школе не было такога прадмету як руская літаратура. Многія творы былі перакладзеныя не з арыгіналу, а з расейскай. 1938 год – сакратар ЦК кампартыі БССР Панамарэнка сцвярджае, што ў беларускай мове ёсць “фашысцкія, нацдэмаўскія” словы. Напрыклад, гэта слова “агульнанацыянальны”, бо змяшчае ў сабе сцверджанне, што Беларусь – асобная дзяржава, і было заменена на слова “рэспубліканскі”. Таксама слова “Нямеччына” было заменена на “Германія”. І гэтаксама з шэрагам іншых словаў, напрыклад, “угодкі” – “гадавіна” і г.д. 1920-я гады – беларуская інтэлігенцыя перад выбарам: хрысціянская ці камуністычная Беларусь? У Заходняй Беларусі пераважае выданне рэлігійнай літаратуры, а таксама пераклады Бібліі. У 1931 г. пастар Лукаш Дзекуць-Малей выдаў Новы Запавет і Псальмы на беларускай мове. Яе асобніка сёння, нажаль, няма ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі, але сцвярджаюць. Нагадаю, у СССР забаранялася мець Біблію. Гэта і час твораў Адама Станкевіча (“Хрысціянства і беларускі народ”). Выданні выходзілі на кірыліцы і на лацінцы, падчас аднаго з народных галасаванняў была абрана лацінка, бо яна лепш перадае адметнасці беларускай мовы. Іншы твор Станкевіча – “Доктар Францішак Скарына – першы друкар Беларусі”. Адбывалася “бітва за Скарыну” – спрэчкі наконт яго поглядаў і ролі ў гісторыі Беларусі. 1939 год і пачатак Другой сусветнай вайны. Беларусь падзеленая на рэйхскамісарыяты. Вільгельм Кубэ зрабіў стаўку на адыход ад бальшавіцкасці да нацыянальнага і зварот беларусаў да Нямеччыны, але нацысцкія злачынствы пераважылі гэтыя намаганні. Таму цяпер, нажаль, беларуская мова, бела-чырвона-белы сцяг і “Пагоня” памылкова асацыююцца з нацысцкім рухам у Беларусі. У 1956 годзе адбыўся 20 з’езд КПСС, на якім Хрушчоў назваў палітыку Сталіна тэрарыстычнай. З гэтай нагоды масава выходзяць палітвязні і людзі ў лагерах, пачынаецца новы перыяд. Мікола Садковіч – працаваў у шэрагу беларускіх ВНУ, аўтар адзінага на сённяшні момант гістарычнага раману пра Скарыну – “Георгій Скарына”. Узгадвае ў творы пра бітву пад Воршай, акрэслівае, што ВКЛ было Скарыну не чужое. У гэты ж час беларускія пісьменнікі, каб выдаць кнігу на беларускай мове насуперак цэнзуры, пісалі па-беларуску, перакладалі на расейскую, выдавалі ў Маскве, а пасля можна было і выдаць арыгінал па-беларуску. Гэта дазволіла асветліць і распаўсюдзіць многія раней забытыя беларускія творы. Максім Танк – БССР сустрэла яго засцярогай: “Гучна па-беларуску не размаўляйце”. Максім Танк сустрэў тут пэўны дысананс, бо чакаў, што ў БССР будуецца “беларускі дом”. Ён друкаваў творы, што выбіваліся з сацрэалізму – плыні, якая павінна была паказваць толькі станоўчыя бакі жыцця ў савецкім грамадстве. Спрычыніўся да святкавання угодкаў Каліноўскага, займаючы высокую дзяржаўную пасаду. Існаваў падпольны друк. Біблія была цалкам забаронена – Біблію здабыць амаль немагчыма. Існаваў падпольны друк, які выконваўся дома і меў літары сіняга колеру, Таксама біблійныя пераклады выходзяць на эміграцыі – у Нью-Ёрку выйшла Біблія ў перакладзе Станкевіча, у якой, аднак, было багата наватвораў. Ніл Гілевіч – “антыпод” Максіма Танка. Танк быў эўрапейскім чалавекам, Гілевіч жа ўсё жыццё на той момант праводзіў у Савецкім Саюзе. У нейкі момант Ніл Гілевіч зразумеў, што Савецкі лад няправільны. У савецкія часы за вершы па-беларуску плацілі няблага. У 1974 годзе Гілевіч піша паэму “Сказ пра Лысую гару”, дзе ў гратэскнай форме паказвае, як закуліссе савецкіх пісьменнікаў б’ецца за ганарары. З’яўляецца гурт “Песняры” – расеец па нацыянальнасці, Мулявін пакладае беларускія творы на музыку. Таксама адбываецца урбанізацыя. Масы беларускамоўнага насельніцтва пераяжджаюць у Мінск і становяцца рускамоўнымі. Называлі гэта “сена на асфальце” – калі чалавек русіфікуецца, забываецца на свае карані, страчвае сваю тоеснасць і нават прагне гэтага забыцця. Песняры ж паказалі, што не ўсё так проста і беларушчыне не канец. “Каласы пад сярпом тваім” – адбывалася нават змаганне за гэты раман. Галоўны яго герой – не селянін, а князь. Сяляне ж наадварот у рамане высмейваюцца, паказана, што селянін абмежаваны, бывае сквапны, дбае толькі пра сябе, а паны дбаюць пра дабрабыт краіны і за гэтага ж селяніна гінуць у паўстанні. Падымаецца ўсё пісьменніцтва і крытыкуе Караткевіча. Раман жа ў бібліятэках быў вельмі зачытаны. “Дзікае паляванне караля Стаха” – таксама папулярны і нават рамантычны твор, дзе галоўны герой самастойна супрацьстаіць злу, калі здавалася, гераіні ўжо не дапамагчы. Аповесць будуе іншы вобраз Беларусі і беларуса. Васіль Быкаў – чалавек, які паказаў вобраз несавецкай вайны. Лаўрэатка нобелеўскай прэміі назвала Быкава сваім настаўнікам. “Мёртвым не баліць” – твор, у якім галоўны герой Сахно робіць усё па-інструкцыі, але насамрэч гэта нялюдскія паводзіны. Цяпер гэты твор ёсць у продажы нават без купюр. Алесь Адамовіч – большую частку жыцця пражыў у Расеі, ствараў дакументальную прозу. Зрабіў шмат для Святланы Алексіевіч, каб яна стала нобелеўскай лаўрэяткай. Даследаваў “анатомію злачынца” – што адбываецца ў галаве чалавека, які выконвае злачынны загад. Даследаваў біяграфію карнікаў і прыйшоў да высновы, што ў цэлым яны выглядаюць, як нармальныя людзі. Многія нацысцкія карнікі, напрыклад, былі ўзорнымі сем’янінамі, але ж прафесія ў іх такая – людзей паліць. У савецкай свядомасці ўзнікае пытанне: як так? Злачынец жа павінны быць нейкім монстрам з ікламі! Паколькі савецкія злачынцы самі такія ж – карнікі ў акуратных выпрасаваных кашулях. Злачыннасць жа палягае не ў тым, што чалавек страшны, а ў тым, што ён робіць няправільны выбар. “Буквар” Анатоля Клышкі, “Беларуская савецкая энцыклапедыя” Петруся Броўкі... На 50-я угодкі кастрычніка Пятрусь Броўка “прабівае” магчымасць стварэння беларускай энцыклапедыі. Кожны народ складае энцыклапедыю са свайго пункту гледжання, і вось прыйшла магчымасць ставрыць беларускую энцыклапедыю – універсум ведаў пра свет з пункту гледжання Беларусі. Адпрацаваная беларуская тэрміналогія, у складанні якой бралі ўдзел 125 акадэмікаў! “Гісторыя БССР” Лаўрэнція Абэцэдарскага (16 выданняў!). Пасля інцыдэнту на лекцыі Абэцэдарскі задаў студэнтам заданне апісаць, што ж адбылося. Па праверцы іх расказаў высветлілася, што ўсе апісалі падзею па-рознаму. Абэцэдарскі сказаў: “А наколькі ж складаней для гісторыка разабрацца, што ж адбылося, тым больш калі гэта было не ўчора!” “Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі” – 7 тамоў, у якім апісаны кожны помнік культуры, што дазволіла захаваць многія гісторыка-культурныя каштоўнасці. 1976 год – пераклад твора “Рабінзон Круза”. Мікола Ермаловіч “Па слядах аднаго міфа” – праца, што дапамагла вярнуць ВКЛ у беларускі кантэкст. Мікола Улашчык – гісторык, якому быў забаронена жыць у БССР. Але яго творы важныя аж да сённяшняга часу. Гэта і яго “Гісторыя беларускага летапісання” выданая з каментарамі, і сацыяльны аналіз, які выявіў прынцыповую адрознасць сацыяльнай структуры Беларусі ад расейскай. Сцяпан Александровіч, Генадзь Кісялёў – лідары філалагічнага пакалення. Святлана Алексіевіч. Беларуская мова, забароненая да 1906 г, у 2015 годзе атрымлівае Нобелеўскую прэмію! Першы яе твор – “У вайны не жаночае аблічча”, апошні на дадзены момант – “Цынкавыя хлопчыкі”, гэта ўспаміны ветэранаў Аўганістана, якія дайшлі да спробы самагубства. А.У.: Дзе быў згаданы Вамі вялізны Сталіну? А.Унучак: На цяперашняй Кастрычніцкай плошчы. Ю.Г.: Наколькі адцэнзураваны “Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі”, ці было перавыданне? А.Унучак: Мяркую, што мала адцэнзураваны, бо ў ім быў упор на мастацкую і архітэктурную, а не гістарычную значнасць. Перавыдання на сённяшні дзень няма. Ю.Г.: Вялікі дзякуй за агляд, скарыстаемся атрыманымі ведамі і дададзім культурную інфармацыю ў нашыя прыстасаванні.
Прэзентацыя: https://drive.google.com/open?id=0B8hxPq5HaFDiZ2ZwR0x1NkY5dlk У аўторак 21 лютага адбудзецца семінар па Мабільных тэхналогіях. Група студэнтаў, якія маюць заданні ў рамках гэтага семінару, павінна прыйсці на гэты семінар.
Спасылка на заданні: https://docs.google.com/document/d/1DHYGVzRUozdg6sMvzg8t2luJ2zbE0tgF_sMMVG7O0Aw/pub Прэзентацыя: https://drive.google.com/open?id=0B91bopL3G6i2dGRaREFrMGNtS1E
| ||
8 лютага 2017 г.(серада)11:00-12:30пакой – 430Cакратар – Марына МарчыкПратакол – Марына МарчыкАдказныя за тэхніку і крэслы – Зьміцер Дзенісюк, Станіслаў ЛысыКава-паўза – Марына Марчык |
ПРАТАКОЛ Вітаю ўсіх студэнтаў у нашым інстытуце. Тут шмат лабараторый, сёння вы пазнаёміцеся з нашымі распрацоўкамі. Тут студэнты з трох розных факультэтаў, вы будзеце працаваць з намі каля 4 тыдняў, таму прапаную ўсім у канцы семінара пазнаёміцца. У нас 3+1 семінараў, тры з якіх распрацоўніцкія, а чацвёрты – Адкрыты семінар, на якім мы паказваем навуковыя вынікі і распрацоўкі, знаходзімся зараз менавіта на ім.
Прэзентацыя: https://drive.google.com/open?id=1GLc42ROvmNEx0YZG6AxF1WelX_4LcHhK6mU87QQCj9k Раздрукаваныя буклеты знаходзяцца ў 430 пакоі у тэчцы “Прэзентацыйныя матэрыялы”. Выдавецкі аддзел згадзіўся штомесяц друкаваць нам 30 буклетаў, будзем паступова папаўняць запасы.
Прэзентацыя: https://drive.google.com/open?id=0B4greSawqUiSUkVRSENhaDFoeHM – На якой мове напісаны сэрвіс распазнавання? Аляксандр: Абалонка сайта напісаная на php, сам сэрвіс на Java.
Прэзентацыя: https://drive.google.com/open?id=0Bzwtgh3DBqU4S3FNdHc2VWNsX2s Юрась: На наступным тыдні (чц, пт) сыходжу ў адпачынак на 2 тыдні, будзьце гатовыя пераняць адказнасці загадчыка лабараторыі. Cтартап Kuoll, які завітаў на наш Адкрыты семінар вясной, выйграў фінансавую падтрымку ў памеры $130 тысяч, поўны тэкст навіны па спасылцы.
Знаёмства са студэнтамі: Сіняк Сяргей – 4 курс, займаюся распазнаваннем музыкі. Людміла Ліфанава – БДУКМ, тэма дыплома – сацыяльная рэклама, зацікавіў KrokApp. Алянсандра Цынцова – БДУКМ, тэма дыплома “Распаўсюд хорар-жанра ў сетцы інтэрнэт”, цікаўлюся стварэннем рэкламных матэрыялаў. Настасся Лапцінская – распрацоўка вэб-прыкладанняў на Java, зацікаўлена ў паляпшэнні навыкаў. Антон Мазур – БДУ, 5 курс, тэма “Разумны дом”, цікаўлюся распрацоўкай вэб-прыкладанняў на Java. Максім Галаўчак – 5 курс, факультэт радыёфізікі, тэма “Лазер з выцякаючай модай”. Аляксандр Кірын – цікавая апрацоўка гуку, арганізацыя ўласных праектаў (апрацоўка гуку і іншае). Юрась: Можаце папрацаваць над інтанацыямі з Барысам Мефодзьевічам. Дар’я Бондар – удзельнічаю ў розных праектах, якімі займаецца мой навуковы кіраўнік (Каткоўскі). Павал Гусціновіч (хварэе). Юрый Шумскі – меркаваная тэма “Падлік пасажырапатоку ў грамадскім транспарце Берасця”. Наста Сцепчанкова – тэма “Кантроль стану раўнавагі для людзей з абмежаванымі здольнасцямі”. Не толькі распрацоўка прыстасавання, але і самога счытвальнага механізма яго працы. Жадаю зрабіць ужо наяўныя тэхналогіі болей “разумнымі” – навучыць счытваць імпульсы. Дударава Паліна 4 курс БДУКІ “Стварэнне музычных фанаграм на аснове папуры”, мне цікавыя графічныя рэдактары, распрацоўка сайтаў і smm. Хатняе заданне для ўсіх студэнтаў:
Далей сістэматызуем графік працы з кожным з вас. Таксама пастараемся паказаць суперкамп’ютарны цэнтар, каб вам было таксама цікава. Кава-паўза | ||
1 лютага 2017 г.(серада)11:30-13:00пакой – 430Cакратар – Ганна СтаніславенкаПратакол – Марына МарчыкАдказныя за тэхніку і крэслы – Зьміцер Дзенісюк, Станіслаў ЛысыКава-паўза – Ганна Станіславенка |
ПРАТАКОЛ
Пачатак семінару затрымаўся, бо мае студэнты-завочнікі вельмі зацікавіліся сэрвісамі www.corpus.by. Падзяка за добрыя сэрвісы, чакаем новых хэлпаў. Таксама зараз хварэюць Алена, Станіслаў і Іван. Віншую з 1-м месцам у конкурсе распрацовак маладых навукоўцаў! Перамагла каманда Алены, Насты і Міхала з прадстаўленнем KrokApp, хоць насамрэч калектыў складальнікаў заяўкі быў большы. Трэба зазначыць, што ў нас былі моцныя канкурэнты з сур’ёзнымі праектамі, але іх праблема была ў няправільным прадстаўленні заяўкі.
Заданні і іх выкананне: https://drive.google.com/open?id=1ZBTzuwFyTm1Awmmkmsm8Q83HFPQMW1te-X-pLmOooHk Прэзентацыя-каментар да прац па Калядным перыядзе: https://drive.google.com/open?id=0Bzwtgh3DBqU4WWtucXFRYWpPdFk Б.М.: Адкуль узятыя гэтыя 50 словаў у слоўніку SpellChecker? Марына: З аўтаматычнай рассылкі спісу невядомых Спэлчэкеру слоў, які складаецца падчас усіх карыстанняў сэрвісам, а таксама пры праверцы тэксту вядомых мастацкіх твораў на беларускай мове. Ю.Г.: Даслалі яшчэ некалькі зборнікаў з нашымі публікацыямі, даведайся, ці можам мы іх уключыць у справаздачу.
Прэзентацыя: https://drive.google.com/open?id=0B4srsQ2PBiPNMWExdmF6OFBTOVU Звяртаю ўвагу, што вымаўляецца “Clárin” – з націскам на “а”. Clarin – сховішча моўных рэсурсаў і тэхналогій. Мэта: сабраць усе моўныя электронныя рэсурсы Еўропы. У CLARIN Virtual Language Observatory маюцца беларускамоўныя рэсурсы, сярод якіх знойдзены цікавы рэсурс Greatlitvan (Bielarus) Holy Bible. Відэа пра ўдзел Летувы ў Clarin: https://www.youtube.com/watch?v=YerhgrE0w-w Польскія рэсурсы развітыя лепш летувіскіх, а таксама маецца мабільнае прыкладанне. Сайт з польскімі рэсурсамі: https://clarin-pl.eu/pl/slowa-dnia-nowa-witryna-clarin-pl/. Ён мае цікавыя інструменты, напрыклад, слова дня – найбольш ужываныя ў СМІ словы, а таксама старонка з сэрвісамі, падобнымі на сэрвісы www.corpus.by. Б.М.: Якія могуць быць складанасці ў камандыроўцы і ўваходжанні Беларусі ў Clarin? Ганна: Правы, звязаныя з інтэлектуальнай уласнасцю, а таксама пытанне, наколькі мы ім тэхнічна падыходзім. Але нашы рэсурсы знаходзяцца анлайн, праблем быць не павінна. Таксама трэба будзе пастарацца ўдзельнічаць у тэхнічным семінары і зразумець яго настолькі, каб магчы перадаць веды ў лабараторыі па вяртанні. Таксама могуць быць складанасці з фармальным бокам уваходжання Беларусі ў CLARIN. Б.М.: Ці фінансуюць яны штось? Ганна: Наадварот, краіна-ўдзельнік плаціць за ўваходжанне ў кансорцыум. Выгода ў тым, што пры пашырэнні ўдзелу ў Clarin краіна-ўдзельнік становіцца заўважнай. Ю.Г.: Як ідзе працэс твайго вывучэння сэрвісаў Корпус.бай? Ёсць задача пазнаёміцца з праграмісцкай часткай. Ганна: Гэтае азнаямленне пачнецца сёння. Ю.Г.: Паколькі Станіслава няма, азнаёмся з сэрвісамі Змітра і Аляксандра. Рэзалюцыя: ЭЛАРу і Інтэрнэт-тэхналогіям азнаёміцца з усімі сэрвісамі, размешчанымі тут: http://clarin-pl.eu/pl/uslugi/
Прэзентацыя: https://drive.google.com/open?id=1ifolKIQQ90uKRwE-mfSghiqMoQyEDgt8y78esjRyvFc Звяртаю ўвагу, што нас чакаюць працы ў 19-м пакоі, неабходна яго прыбраць і адаптаваць для гуказапісу, наколькі гэта цяпер магчыма. Ю.Г.: Калі ласка, паспрабуйце падаць нешта на канферэнцыю TSD па распазнаванні.
Ю.Г.: Дапамагайце па працах у 19-й, трэба яе трошкі абжыць. Просьба, каб падчас прац там абавязкова прысутнічала некалькі чалавек прынамсі ў мэтах бяспекі.
|