Спіс адкрытых семінараў Лабараторыі распазнавання і сінтэзу маўлення

Адрас: АІПІ НАН Беларусі, вул. Сурганава, 6, пакой 430

Кіраўнік семінараў: Юрась Гецэвіч

Сакратар: Ганна Станіславенка

Статус: Вольныя для наведвання. Уваход на семінар дазволены пры наяўнасці пропуску ў АІПІ НАН Беларусі. Яго можна атрымаць праз кантакты.

Пратаколы: семінары да 2016-02-01, семінары пасьля 2016-02-01, семінары пасьля 2017-02-01 

Больш інфармацыі пра семінары на нашым сайце http://ssrlab.by/adkrytyja-seminary 

Дата, час, месца
(1 у тыдзень)

Тэма (пункты)

15 лютага 2017 г.

(серада)

11:00-12:30

пакой - 203

Cакратар - Марына Марчык

Пратакол - Марына Марчык

Адказныя за тэхніку і крэслы - Зьміцер Дзенісюк, Станіслаў Лысы

Кава-паўза - Марына Марчык, Наста Казлоўская

  • Уступ / Юрась Гецэвіч
  • Гістарычны дамен у пісьмовасці і выданнях 30-90-х гадоў XX ст./ канд.гіст.навук А.У. Унучак
  • Абвесткі на тыдзень і месяц / Алена
  • Давядзеньне індывідуальных заданьняў для студэнтаў вытворчай практыкі (люты-сакавік 2017).
    Спасылка на заданьні:
    https://docs.google.com/document/d/1DHYGVzRUozdg6sMvzg8t2luJ2zbE0tgF_sMMVG7O0Aw/pub  / Юрась, Алена
  • Рознае  
  • Кава-паўза (у 430 пакоі)

БУДУЧЫЯ СЕМІНАРЫ*

*у раскладзе магчымы змены

22 лютага 2017 г.

(серада)

11:00-12:30

пакой - 430

Cакратар - Марына Марчык

Пратакол - Марына Марчык

Адказныя за тэхніку і крэслы - Зьміцер Дзенісюк, Станіслаў Лысы

Кава-паўза -  Ганна Станіславенка

  • Уступ / Юрась Гецэвіч
  • Справаздача па камандзіроўцы ў Чэхію і ўдзелу ў майстар-класе CLARIN / Ганна
    (удакладняецца)
  • Вычытка электронных тэкстаў юрыдычнага дамену сэрвісамі платформы www.corpus.by / Марына 
  • Абвесткі на тыдзень і месяц / Ганна
  • Рознае
  • Кава-паўза

15 лютага 2017 г.

(серада)

11:00-12:30

пакой - 203

Cакратар - Марына Марчык

Пратакол - Марына Марчык

Адказныя за тэхніку і крэслы - Зьміцер Дзенісюк, Станіслаў Лысы

Кава-паўза - Марына Марчык

  • Уступ / Юрась Гецэвіч
  • Гістарычны дамен у пісьмовасці і выданнях 30-90-х гадоў XX ст. / канд.гіст.навук А.У. Унучак
  • Абвесткі на тыдзень і месяц / Алена
  • Давядзеньне індывідуальных заданняў для студэнтаў вытворчай практыкі (люты-сакавік 2017) / Юрась, Алена
    Спасылка на заданні:
    https://docs.google.com/document/d/1DHYGVzRUozdg6sMvzg8t2luJ2zbE0tgF_sMMVG7O0Aw/pub 
  • Рознае
  • Кава-паўза

Сённяшні семінар будзе больш тэматычным. Напачатку ў кантэксце праекта KrokApp пачуем больш пра культуру і гісторыю, а менавіта беларускае кнігадрукаванне з 30-х па 90-я гады мінулага стагоддзя. Пасля абмяркуем вашыя заданні, каб далей вы маглі працаваць самастойна, выконваючы іх. Калі ласка, праглядайце ўважліва мэйлы.

  • Гістарычны дамен у пісьмовасці і выданнях 30-90-х гадоў XX ст. / канд.гіст.навук А.У. Унучак

Прэзентацыя: https://drive.google.com/open?id=0B4greSawqUiSTmFSRXU2NmxqT1k 

Разгледзім складаны перыяд: ад часоў Саюзу вызвалення Беларусі да атрымання нашай краінай незалежнасці.

1930-я гады вельмі трагічныя – гэта час, калі цягам сталінскіх рэпрэсій былі расстраляныя 1,3 млн беларусаў, збольшага прадстаўнікоў інтэлігенцыі. Былі сярод іх і навукоўцы. Яркі твор таго часу – “У капцюрох ГПУ” Францішка Аляхновіча, які паверыў, што ў БССР сапраўды адбываецца адраджэнне, і накіраваўся туды з захаду. Аляхновіч хутка быў арыштаваны і трапіў у ГПУ, што месцілася ў будынку цяперашняга ГУМа. Гэта першая ў свеце кніга ўспамінаў вязня савецкіх лагераў, яна была перакладзеная на шматлікія мовы. Многія кнігу крытыкавалі і сцвярджалі, што апісанага ў кнізе проста не можа быць: чалавек не можа вытрымаць столькі, колькі апісана ў кнізе. Напрыклад, не можа столькі працаваць, пастаянна галадаючы. Кніга беларускага аўтара выклікала ўзрушэнне ва ўсім свеце, і Саветы павінны былі на яе нейкім чынам рэагаваць.

Але ў 30-х таксама адбываліся пераклады сусветнай літаратуры, напрыклад, “Таямнічы востраў” Ж.Верна. Гэта час найбольшых рэпрэсіяў, але і многіх перакладаў, бо ў школе не было такога прадмету як руская літаратура. Многія творы былі перакладзеныя не з арыгіналу, а з расейскай.

1938 год – сакратар ЦК кампартыі БССР Панамарэнка сцвярджае, што ў беларускай мове ёсць “фашысцкія, нацдэмаўскія” словы. Напрыклад, гэта слова “агульнанацыянальны”, бо змяшчае ў сабе сцверджанне, што Беларусь – асобная дзяржава, і было заменена на слова “рэспубліканскі”. Таксама слова “Нямеччына” было заменена на “Германія”. І гэтаксама з шэрагам іншых словаў, напрыклад, “угодкі” – “гадавіна” і г.д.

1920-я гады – беларуская інтэлігенцыя перад выбарам: хрысціянская ці камуністычная Беларусь? У Заходняй Беларусі пераважае выданне рэлігійнай літаратуры, а таксама пераклады Бібліі. У 1931 г. пастар Лукаш Дзекуць-Малей выдаў Новы Запавет і Псальмы на беларускай мове. Яе асобніка сёння, нажаль, няма ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі, але сцвярджаюць. Нагадаю, у СССР забаранялася мець Біблію.

Гэта і час твораў Адама Станкевіча (“Хрысціянства і беларускі народ”). Выданні выходзілі на кірыліцы і на лацінцы, падчас аднаго з народных галасаванняў была абрана лацінка, бо яна лепш перадае адметнасці беларускай мовы. Іншы твор Станкевіча – “Доктар Францішак Скарына – першы друкар Беларусі”. Адбывалася “бітва за Скарыну” – спрэчкі наконт яго поглядаў і ролі ў гісторыі Беларусі.

1939 год і пачатак Другой сусветнай вайны. Беларусь падзеленая на рэйхскамісарыяты. Вільгельм Кубэ зрабіў стаўку на адыход ад бальшавіцкасці да нацыянальнага і зварот беларусаў да Нямеччыны, але нацысцкія злачынствы пераважылі гэтыя намаганні. Таму цяпер, нажаль, беларуская мова, бела-чырвона-белы сцяг і “Пагоня” памылкова асацыююцца з нацысцкім рухам у Беларусі.

У 1956 годзе адбыўся 20 з’езд КПСС, на якім Хрушчоў назваў палітыку Сталіна тэрарыстычнай. З гэтай нагоды масава выходзяць палітвязні і людзі ў лагерах, пачынаецца новы перыяд.

Мікола Садковіч – працаваў у шэрагу беларускіх ВНУ, аўтар адзінага на сённяшні момант гістарычнага раману пра Скарыну – “Георгій Скарына”. Узгадвае ў творы пра бітву пад Воршай, акрэслівае, што ВКЛ было Скарыну не чужое. У гэты ж час беларускія пісьменнікі, каб выдаць кнігу на беларускай мове насуперак цэнзуры, пісалі па-беларуску, перакладалі на расейскую, выдавалі ў Маскве, а пасля можна было і выдаць арыгінал па-беларуску. Гэта дазволіла асветліць і распаўсюдзіць многія раней забытыя беларускія творы.

Максім Танк – БССР сустрэла яго засцярогай: “Гучна па-беларуску не размаўляйце”. Максім Танк сустрэў тут пэўны дысананс, бо чакаў, што ў БССР будуецца “беларускі дом”. Ён друкаваў творы, што выбіваліся з сацрэалізму – плыні, якая павінна была паказваць толькі станоўчыя бакі жыцця ў савецкім грамадстве. Спрычыніўся да святкавання угодкаў Каліноўскага, займаючы высокую дзяржаўную пасаду.

Існаваў падпольны друк. Біблія была цалкам забаронена – Біблію здабыць амаль немагчыма. Існаваў падпольны друк, які выконваўся дома і меў літары сіняга колеру, Таксама біблійныя пераклады выходзяць на эміграцыі – у Нью-Ёрку выйшла Біблія ў перакладзе Станкевіча, у якой, аднак, было багата наватвораў.

Ніл Гілевіч – “антыпод” Максіма Танка. Танк быў эўрапейскім чалавекам, Гілевіч жа ўсё жыццё на той момант праводзіў у Савецкім Саюзе. У нейкі момант Ніл Гілевіч зразумеў, што Савецкі лад няправільны. У савецкія часы за вершы па-беларуску плацілі няблага. У 1974 годзе Гілевіч піша паэму “Сказ пра Лысую гару”, дзе ў гратэскнай форме паказвае, як закуліссе савецкіх пісьменнікаў б’ецца за ганарары.

З’яўляецца гурт “Песняры” – расеец па нацыянальнасці, Мулявін пакладае беларускія творы на музыку. Таксама адбываецца урбанізацыя. Масы беларускамоўнага насельніцтва пераяжджаюць у Мінск і становяцца рускамоўнымі. Называлі гэта “сена на асфальце” – калі чалавек русіфікуецца, забываецца на свае карані, страчвае сваю тоеснасць і нават прагне гэтага забыцця. Песняры ж паказалі, што не ўсё так проста і беларушчыне не канец.

“Каласы пад сярпом тваім” – адбывалася нават змаганне за гэты раман. Галоўны яго герой – не селянін, а князь. Сяляне ж наадварот у рамане высмейваюцца, паказана, што селянін абмежаваны, бывае сквапны, дбае толькі пра сябе, а паны дбаюць пра дабрабыт краіны і за гэтага ж селяніна гінуць у паўстанні. Падымаецца ўсё пісьменніцтва і крытыкуе Караткевіча. Раман жа ў бібліятэках быў вельмі зачытаны. “Дзікае паляванне караля Стаха” – таксама папулярны і нават рамантычны твор, дзе галоўны герой самастойна супрацьстаіць злу, калі здавалася, гераіні ўжо не дапамагчы. Аповесць будуе іншы вобраз Беларусі і беларуса.

Васіль Быкаў – чалавек, які паказаў вобраз несавецкай вайны. Лаўрэатка нобелеўскай прэміі назвала Быкава сваім настаўнікам. “Мёртвым не баліць” – твор, у якім галоўны герой Сахно робіць усё па-інструкцыі, але насамрэч гэта нялюдскія паводзіны. Цяпер гэты твор ёсць у продажы нават без купюр.

Алесь Адамовіч – большую частку жыцця пражыў у Расеі, ствараў дакументальную прозу. Зрабіў шмат для Святланы Алексіевіч, каб яна стала нобелеўскай лаўрэяткай. Даследаваў “анатомію злачынца” – што адбываецца ў галаве чалавека, які выконвае злачынны загад. Даследаваў біяграфію карнікаў і прыйшоў да высновы, што ў цэлым яны выглядаюць, як нармальныя людзі. Многія нацысцкія карнікі, напрыклад, былі ўзорнымі сем’янінамі, але ж прафесія ў іх такая – людзей паліць. У савецкай свядомасці ўзнікае пытанне: як так? Злачынец жа павінны быць нейкім монстрам з ікламі! Паколькі савецкія злачынцы самі такія ж – карнікі ў акуратных выпрасаваных кашулях. Злачыннасць жа палягае не ў тым, што чалавек страшны, а ў тым, што ён робіць няправільны выбар.

“Буквар” Анатоля Клышкі, “Беларуская савецкая энцыклапедыя” Петруся Броўкі... На 50-я угодкі кастрычніка Пятрусь Броўка “прабівае” магчымасць стварэння беларускай энцыклапедыі. Кожны народ складае энцыклапедыю са свайго пункту гледжання, і вось прыйшла магчымасць ставрыць беларускую энцыклапедыю – універсум ведаў пра свет з пункту гледжання Беларусі. Адпрацаваная беларуская тэрміналогія, у складанні якой бралі ўдзел 125 акадэмікаў!

“Гісторыя БССР” Лаўрэнція Абэцэдарскага (16 выданняў!). Пасля інцыдэнту на лекцыі Абэцэдарскі задаў студэнтам заданне апісаць, што ж адбылося. Па праверцы іх расказаў высветлілася, што ўсе апісалі падзею па-рознаму. Абэцэдарскі сказаў: “А наколькі ж складаней для гісторыка разабрацца, што ж адбылося, тым больш калі гэта было не ўчора!”

“Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі” – 7 тамоў, у якім апісаны кожны помнік культуры, што дазволіла захаваць многія гісторыка-культурныя каштоўнасці.

1976 год – пераклад твора “Рабінзон Круза”.

Мікола Ермаловіч “Па слядах аднаго міфа” – праца, што дапамагла вярнуць ВКЛ у беларускі кантэкст.

Мікола Улашчык – гісторык, якому быў забаронена жыць у БССР. Але яго творы важныя аж да сённяшняга часу. Гэта і яго “Гісторыя беларускага летапісання” выданая з каментарамі, і сацыяльны аналіз, які выявіў прынцыповую адрознасць сацыяльнай структуры Беларусі ад расейскай.

Сцяпан Александровіч, Генадзь Кісялёў – лідары філалагічнага пакалення.

Святлана Алексіевіч. Беларуская мова, забароненая да 1906 г, у 2015 годзе атрымлівае Нобелеўскую прэмію! Першы яе твор – “У вайны не жаночае аблічча”, апошні на дадзены момант – “Цынкавыя хлопчыкі”, гэта ўспаміны ветэранаў Аўганістана, якія дайшлі да спробы самагубства.

А.У.: Дзе быў згаданы Вамі вялізны Сталіну?

А.Унучак: На цяперашняй Кастрычніцкай плошчы.

Ю.Г.: Наколькі адцэнзураваны “Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі”, ці было перавыданне?

А.Унучак: Мяркую, што мала адцэнзураваны, бо ў ім быў упор на мастацкую і архітэктурную, а не гістарычную значнасць. Перавыдання на сённяшні дзень няма.

Ю.Г.: Вялікі дзякуй за агляд, скарыстаемся атрыманымі ведамі і дададзім культурную інфармацыю ў нашыя прыстасаванні.

  • Абвесткі на тыдзень і месяц / Алена

Прэзентацыя: https://drive.google.com/open?id=0B8hxPq5HaFDiZ2ZwR0x1NkY5dlk 

У аўторак 21 лютага адбудзецца семінар па Мабільных тэхналогіях. Група студэнтаў, якія маюць заданні ў рамках гэтага семінару, павінна прыйсці на гэты семінар.

  • Давядзенне індывідуальных заданняў для студэнтаў вытворчай практыкі (люты-сакавік 2017) / Юрась, Алена

Спасылка на заданні:

https://docs.google.com/document/d/1DHYGVzRUozdg6sMvzg8t2luJ2zbE0tgF_sMMVG7O0Aw/pub 

Прэзентацыя: https://drive.google.com/open?id=0B91bopL3G6i2dGRaREFrMGNtS1E 

  • Рознае
  • Кава-паўза (у 430 пакоі)

8 лютага 2017 г.

(серада)

11:00-12:30

пакой - 430

Cакратар - Марына Марчык

Пратакол - Марына Марчык

Адказныя за тэхніку і крэслы - Зьміцер Дзенісюк, Станіслаў Лысы

Кава-паўза - Марына Марчык

  • Уступ / Юрась Гецэвіч
  • Прадстаўленне прэзентацыйных матэрыялаў семінару па Інтэрнэт-тэхналогіях" / Марына
  • Распазнаванне маўлення на мабільным тэлефоне / Аляксандар 
  • Абвесткі на тыдзень і месяц / Алена
  • Рознае
  • Кава-паўза

ПРАТАКОЛ

Вітаю ўсіх студэнтаў у нашым інстытуце. Тут шмат лабараторый, сёння вы пазнаёміцеся з нашымі распрацоўкамі. Тут студэнты з трох розных факультэтаў, вы будзеце працаваць з намі каля 4 тыдняў, таму прапаную ўсім у канцы семінара пазнаёміцца. У нас 3+1 семінараў, тры з якіх распрацоўніцкія, а чацвёрты – Адкрыты семінар, на якім мы паказваем навуковыя вынікі і распрацоўкі, знаходзімся зараз менавіта на ім.

  • Прадстаўленне прэзентацыйных матэрыялаў семінару па Інтэрнэт-тэхналогіях" / Марына

Прэзентацыя: https://drive.google.com/open?id=1GLc42ROvmNEx0YZG6AxF1WelX_4LcHhK6mU87QQCj9k 

Раздрукаваныя буклеты знаходзяцца ў 430 пакоі у тэчцы “Прэзентацыйныя матэрыялы”. Выдавецкі аддзел згадзіўся штомесяц друкаваць нам 30 буклетаў, будзем паступова папаўняць запасы.

  • Распазнаванне маўлення на мабільным тэлефоне / Аляксандар 

Прэзентацыя: https://drive.google.com/open?id=0B4greSawqUiSUkVRSENhaDFoeHM 

– На якой мове напісаны сэрвіс распазнавання?

Аляксандр: Абалонка сайта напісаная на php, сам сэрвіс на Java.

  • Абвесткі на тыдзень і месяц / Алена

Прэзентацыя: https://drive.google.com/open?id=0Bzwtgh3DBqU4S3FNdHc2VWNsX2s 

Юрась: На наступным тыдні (чц, пт) сыходжу ў адпачынак на 2 тыдні, будзьце гатовыя пераняць адказнасці загадчыка лабараторыі.

Cтартап Kuoll, які завітаў на наш Адкрыты семінар вясной, выйграў фінансавую падтрымку ў памеры $130 тысяч, поўны тэкст навіны па спасылцы.

  • Рознае

Знаёмства са студэнтамі:

Сіняк Сяргей – 4 курс, займаюся распазнаваннем музыкі.

Людміла Ліфанава – БДУКМ, тэма дыплома – сацыяльная рэклама, зацікавіў KrokApp.

Алянсандра Цынцова – БДУКМ, тэма дыплома “Распаўсюд хорар-жанра ў сетцы інтэрнэт”, цікаўлюся стварэннем рэкламных матэрыялаў.

Настасся Лапцінская – распрацоўка вэб-прыкладанняў на Java, зацікаўлена ў паляпшэнні навыкаў.

Антон Мазур – БДУ, 5 курс, тэма “Разумны дом”, цікаўлюся распрацоўкай вэб-прыкладанняў на Java.

Максім Галаўчак – 5 курс, факультэт радыёфізікі, тэма “Лазер з выцякаючай модай”.

Аляксандр Кірын – цікавая апрацоўка гуку, арганізацыя ўласных праектаў (апрацоўка гуку і іншае).

Юрась: Можаце папрацаваць над інтанацыямі з Барысам Мефодзьевічам.

Дар’я Бондар – удзельнічаю ў розных праектах, якімі займаецца мой навуковы кіраўнік (Каткоўскі).

Павал Гусціновіч (хварэе).

Юрый Шумскі – меркаваная тэма “Падлік пасажырапатоку ў грамадскім транспарце Берасця”.

Наста Сцепчанкова – тэма “Кантроль стану раўнавагі для людзей з абмежаванымі здольнасцямі”. Не толькі распрацоўка прыстасавання, але і самога счытвальнага механізма яго працы. Жадаю зрабіць ужо наяўныя тэхналогіі болей “разумнымі” – навучыць счытваць імпульсы.

Дударава Паліна 4 курс БДУКІ “Стварэнне музычных фанаграм на аснове папуры”, мне цікавыя графічныя рэдактары, распрацоўка сайтаў і smm.

Хатняе заданне для ўсіх студэнтаў:

  1. Пазнаёміцца з распрацоўкамі Лабараторыі распазнавання і сінтэзу маўлення
  • Зайдзіце на www.corpus.by, прачытайце ўсе хэлпы, якія там ёсць (хэлп у правым ніжнім куце, пазначаны знакам “?”).

    Паглядзіце працу сэрвіса: панаціскайце на розныя кнопкі, націсніце на кнопкі атрымання вынікаў. Запішыце 1-3 сказы, як вы зразумелі, для чаго гэты сэрвіс. Адзначайце памылкі, глюкі, прапаноўвайце ідэі паляпшэння, а таксама стварэння сваіх уласных сэрвісаў. У дзень такім чынам знаёмцеся з 4 і больш сэрвісамі. Пасля будзем запытвацца, што вы праглядзелі.
  • Зайдзіце на старонку мабільных праграм лабараторыі (SSRLab у Google Play), азнаёмцеся з імі: усталюйце ўсе праграмы, паглядзіце, “пратыкайце”, як яны працуюць (і можна выдаліць).
  • У чацьвер 9 лютага ў 15:00 прыходзьце ў актавы зал, вам распавядуць пра распрацоўкі інстытута.
  1. Прымяніць вашыя зацікаўленасці і з імі паўдзельнічаць у працы лабараторыі
  2. Выканаць фармальнасці

Далей сістэматызуем графік працы з кожным з вас. Таксама пастараемся паказаць суперкамп’ютарны цэнтар, каб вам было таксама цікава.

Кава-паўза

1 лютага 2017 г.

(серада)

11:30-13:00

пакой - 430

Cакратар - Ганна Станіславенка

Пратакол - Марына Марчык

Адказныя за тэхніку і крэслы - Зьміцер Дзенісюк, Станіслаў Лысы

Кава-паўза - Ганна Станіславенка

  • Уступ / Юрась Гецэвіч
  • Справаздача за Калядны перыяд (крэатыўныя працы і іншае) / Марына
  • Прадстаўленне распрацовак семінару “ЭЛАР”: прэзентацыя пра CLARIN / Ганна
  • Абвесткі на тыдзень і месяц / Ганна
  • Рознае
  • Кава-паўза

 ПРАТАКОЛ

  • Уступ / Юрась Гецэвіч

Пачатак семінару затрымаўся, бо мае студэнты-завочнікі вельмі зацікавіліся сэрвісамі www.corpus.by. Падзяка за добрыя сэрвісы, чакаем новых хэлпаў. Таксама зараз хварэюць Алена, Станіслаў і Іван. Віншую з 1-м месцам у конкурсе распрацовак маладых навукоўцаў! Перамагла каманда Алены, Насты і Міхала з прадстаўленнем KrokApp, хоць насамрэч калектыў складальнікаў заяўкі быў большы. Трэба зазначыць, што ў нас былі моцныя канкурэнты з сур’ёзнымі праектамі, але іх праблема была ў няправільным прадстаўленні заяўкі.

  • Справаздача за Калядны перыяд (крэатыўныя працы і іншае) / Марына

Заданні і іх выкананне:

https://drive.google.com/open?id=1ZBTzuwFyTm1Awmmkmsm8Q83HFPQMW1te-X-pLmOooHk 

Прэзентацыя-каментар да прац па Калядным перыядзе:

https://drive.google.com/open?id=0Bzwtgh3DBqU4WWtucXFRYWpPdFk 

Б.М.: Адкуль узятыя гэтыя 50 словаў у слоўніку SpellChecker?

Марына: З аўтаматычнай рассылкі спісу невядомых Спэлчэкеру слоў, які складаецца падчас усіх карыстанняў сэрвісам, а таксама пры праверцы тэксту вядомых мастацкіх твораў на беларускай мове.

Ю.Г.: Даслалі яшчэ некалькі зборнікаў з нашымі публікацыямі, даведайся, ці можам мы іх уключыць у справаздачу.

  • Прадстаўленне распрацовак семінару “ЭЛАР”: прэзентацыя пра CLARIN / Ганна

Прэзентацыя: https://drive.google.com/open?id=0B4srsQ2PBiPNMWExdmF6OFBTOVU 

Звяртаю ўвагу, што вымаўляецца “Clárin” – з націскам на “а”. Clarin – сховішча моўных рэсурсаў і тэхналогій. Мэта: сабраць усе моўныя электронныя рэсурсы Еўропы.

У CLARIN Virtual Language Observatory маюцца беларускамоўныя рэсурсы, сярод якіх знойдзены цікавы рэсурс Greatlitvan (Bielarus) Holy Bible.

Відэа пра ўдзел Летувы ў Clarin: https://www.youtube.com/watch?v=YerhgrE0w-w 

Польскія рэсурсы развітыя лепш летувіскіх, а таксама маецца мабільнае прыкладанне. Сайт з польскімі рэсурсамі: https://clarin-pl.eu/pl/slowa-dnia-nowa-witryna-clarin-pl/. Ён мае цікавыя інструменты, напрыклад, слова дня – найбольш ужываныя ў СМІ словы, а таксама старонка з сэрвісамі, падобнымі на сэрвісы www.corpus.by.

Б.М.: Якія могуць быць складанасці ў камандыроўцы і ўваходжанні Беларусі ў Clarin?

Ганна: Правы, звязаныя з інтэлектуальнай уласнасцю, а таксама пытанне, наколькі мы ім тэхнічна падыходзім. Але нашы рэсурсы знаходзяцца анлайн, праблем быць не павінна. Таксама трэба будзе пастарацца ўдзельнічаць у тэхнічным семінары і зразумець яго настолькі, каб магчы перадаць веды ў лабараторыі па вяртанні. Таксама могуць быць складанасці з фармальным бокам уваходжання Беларусі ў Клэрын.

Б.М.: Ці фінансуюць яны штось?

Ганна: Наадварот, краіна-ўдзельнік плаціць за ўваходжанне ў кансорцыум. Выгода ў тым, што пры пашырэнні ўдзелу ў Clarin краіна-ўдзельнік становіцца заўважнай.

Ю.Г.: Як ідзе працэс твайго вывучэння сэрвісаў Корпус.бай? Ёсць задача пазнаёміцца з праграмісцкай часткай.

Ганна: Гэтае азнаямленне пачнецца сёння.

Ю.Г.: Паколькі Станіслава няма, азнаёмся з сэрвісамі Змітра і Аляксандра.

Рэзалюцыя: ЭЛАРу і Інтэрнэт-тэхналогіям азнаёміцца з усімі сэрвісамі, размешчанымі тут: http://clarin-pl.eu/pl/uslugi/ 

  • Абвесткі на тыдзень і месяц / Ганна

Прэзентацыя: https://drive.google.com/open?id=1ifolKIQQ90uKRwE-mfSghiqMoQyEDgt8y78esjRyvFc 

Звяртаю ўвагу, што нас чакаюць працы ў 19-м пакоі, неабходна яго прыбраць і адаптаваць для гуказапісу, наколькі гэта цяпер магчыма.

Ю.Г.: Калі ласка, паспрабуйце падаць нешта на канферэнцыю TSD па распазнаванні.

  • Рознае

Ю.Г.: Дапамагайце па працах у 19-й, трэба яе трошкі абжыць. Просьба, каб падчас прац там абавязкова прысутнічала некалькі чалавек прынамсі ў мэтах бяспекі.

  • Кава-паўза

25 студзеня 2017 г.

(серада)

11:00-12:30

пакой - 430

Cакратар - Ганна Станіславенка

Пратакол -  Ганна Станіславенка

Адказныя за тэхніку і крэслы - Станіслаў Лысы

Кава-паўза - Ганна Станіславенка

  • Уступ / Юрась Гецэвіч
  • Справаздача за Калядны перыяд (крэатыўныя працы і іншае) / Міхал, Вадзім
  • Прадстаўленне сэрвісу “Раманізатар” / Аляксандар
  • Абвесткі на тыдзень і месяц / Ганна
  • Рознае
  • Кава-паўза

ПРАТАКОЛ

  • Уступ / Юрась Гецэвіч

Вітаю! Павестка на сёння перад вамі.

Учора мы былі ў нам дыр. Ён вельмі звярную нашую ўвагу на ЛЛБ. І прасіў падацца на яе.

  • Справаздача за Калядны перыяд (крэатыўныя працы і іншае) / Міхал, Вадзім

Міхаіл: Маё заданне:

Юрась: Ці ёсць апісанне? Варта зрабіць 5-6 слайдаў. 10 сказаў апісання і прадэманстраваць нам наступны раз.

Яўгенія: гэтае прыладанне разам з КрокЭп?

Міхал: Не, пакуль асобна.

Наста: Што калі ў мяне няма Андроід?

Міхал: Можна праз сайт.

Вадзім: Колькі месца займае і якое патрабаванне да доступу?

Міхал: Прыкладна 4 мб.

Наста: Ці будзе рэгістрацыя на прыкладанне?

Міхал: Мабыць.

Вадзім: Гэта асобна ідзе прыкладанне?

Міхал: Так, але яно для КрокЭд.

  • Справаздача за Калядны перыяд (крэатыўныя працы і іншае) / Вадзім

Юрась: Дадайце матэрыялы ў адпаведную тэчку.

Вадзім: Заданне: https://docs.google.com/document/d/1rf2XSioHHxBirI_en5Ae1wG1TgSKsGRdPlHjdb4rL9E/edit Прэзентацыя: https://drive.google.com/open?id=0B4srsQ2PBiPNSkFaeVhNOHdvZzg 

Таксама падрыхтаваў артыкул на OSTIS. Распрацаваў ідэі для лагатыпа Corpus.by. Можна выкарастаць беларускі арнамент для нашага лагатыпа. Як прыклад можна ўзяць МакДональдс

Пытанні

Юрась: Пра кодэк ОПУС. Ці мы яго тэставалі?

Вадзім: Мы разаўлялі са Змітром. Яму спадабалася, але пакуль экперыментаў не было. Зміцер сам збіраецца гэта пратэставаць, бо ў яго ёсць база.

Юрась: Паспрабуйце разам. Было б цікава паглядзець на адных і тых жа файлах. Таксама просьба скінуць артыкул і зыходнікі.

  • Прадстаўленне сэрвісу “Раманізатар” / Аляксандар

Прэзентацыя: https://drive.google.com/open?id=0B4srsQ2PBiPNTzhLVFJRUW1MUUk 

Пытанні

Алёна: Ён бярэ толькі беларускую мовы?

Алесь: Ён бярэ ўсё кірылічнае.

Юрась: Чаму спасылкаа ўсёткі на вікіпедыю?

Алесь: Калі ў нас паявіцца хэлп, там будуць усе спасылкі.

Юрась: Лепш тут і на самім сэрвесы для большага даверу паставіць спасылкі на арыгінальныя артыкулы.

Б.М.Лабанаў: А чаму такая назва?

Юрась: Так у асноўным кажуць замежнікі.

Станіслаў: Гугл больш ведае слова Transliterator (500 000 сустраканняў).

Вадзім: Для таго каб знаходзіцца лепш увесці іншую назву.

Юрась: Але я думаю, варта правесьці невялікае даследаванне пра тое якая лепш назва. Наста Драгун піша хэлп і якраз у гэтым можа дапамагчы. Аляксандар, папрацуйце над гэтым пытанне разам.

Юрась: Таксама на мінулым тыдні ў Інстытуце мовы і літаратуры зацікаваліся гэтым. Асабліва іх цікаваіць напсіанне імёнаў. Бо шмат у іх запытаў пра рознаснае напісанне і скланенне імёнаў уласных.

  • Абвесткі на тыдзень і месяц / Ганна

Прэзентацыя: https://drive.google.com/open?id=0B4srsQ2PBiPNMzlIdWxzdXZTeUk 

Юрась: таксама варта дадаць, што мы чакаем дэлегацыю з Познані з суперкамп’ютарнага цэнтру.

Вадзім: Ці ёсць ужо канкрэтная праграма?

Юрась: Мы ім напісалі ліст, чакаем адказу. Далей будзем глядзець. Алёна на крэатыўных працах зрабіла прыблізную павестку візіту. Алёна, дашліце Зьмітру. Ён адказны за гэты накірунак Познані. Там далей будзем разам выпрацоўваць павестку.

  • Рознае

Юрась: У пятніцу мы вырашалі глядзець нашыя Планавыя, каб усе распрацоўкі былі заўважаны і далей выкарыстоўваліся.

Ганна: Давайце таксама падзякуем Яўгеніі за яе працу перад сыходам у адпачынак і ў дэкрэт!

18 студзеня 2017 г.

(серада)

11:00-12:30

пакой - 430

Cакратар - Ганна Станіславенка

Пратакол - Марына Марчык

Адказныя за тэхніку і крэслы - Зьміцер Дзенісюк, Станіслаў Лысы

Кава-паўза - Ганна Станіславенка

  • Уступ / Юрась Гецэвіч
  • Справаздача за Калядны перыяд (крэатыўныя працы і іншае) / Ганна і Наста, АУ, Аляксандр
  • Прадстаўленне распрацовак семінару “Мабільныя прыкладанні” / Наста
  • Абвесткі на месяц / Ганна Станіславенка
  • Рознае
  • Кава-паўза

ФАКТ

Юрась: Вітаю! Шаноўныя калегі, зараз час плянаванняў. Павестка на сёння перад Вамі. Пачнем у тым жа самым парадку, што і мінулы раз.

  • Справаздача за Калядны перыяд (крэатыўныя працы і іншае) / Ганна і Наста, АУ, Аляксандр

Яўгенія: https://drive.google.com/open?id=0B3rlFWggdHHzenZfam9pbW9DOGs 

Юрась: Сумарна прапрацавана слоў?

Яўгенія: 4 800, з 1516 лексем - распісаныя парадыгмы. З распісанымі парадыгмамі - 24 тыс. І да праграмістаў у мяне шмат заўваг да распрацоўшчыкаў. І сур’ёзныя недахопы ў слоўніку самім. Каб выкарыстоўваць яго трэба дапрацаваць.

Юрась: Са Станілавам дадайце слоўнік, паразмаўляем пра дапрацоўку

Юрась: Якія гарады перададзены гісторыкам?

Наста: Бабруйск і Орша. У Б - 3 кропку, у Оршу - 2.

Юрась: Гісторыкі спачатку прачытаць бел версію, пасля каманда перагледзець свае рус і англ тэксты. І ўсё разам аддаем яшчэ раз гісторыкам.

Юрась: Як вам новы мікрафон?

Наста: Ён добра запісвае, але запісвае ўсё што адбываецца. Можна набыць “глушылку” шумоў.

Юрась: Пакуль Марына на сэсіі можна браць яе ноўтбук і мікрафон і ісці ў 19 пакой.

Аляксандар: сёння зрабіў новую акустычную базу. а на аўтатэсць больш за 90 асодкаў.

Юрась: што уваходзіць у акустычную базу?

Аляксандар: Вопратка студэнтамі, Лесі запісы, лабараторныя студэнтаў, запісі з КрокАпп.

Юрась: 97 хв мы начытаі для крокэпа і мы гэта выкарыстоўваем для распазнаванне. і той жа эксперымент мы можам зрабціь для рус мовы і анг мовы. І так можам атрымаць распазнаванне для трох моў.

АУ: цікава, што адны і той жа выраз у двух Эвангелляў па рознаму перакладзены.

І другое заданне - зрабіць слоган для НББ.

Юрась: Дзякуй! Заданні добра выкананыя. Такая рэзалюцыя: Выправіць пратакол правак. Адабраць рэальныя памылкі. Зрабіць сустрэчу з аўтарам.

Ганна: ці ўсе кнігі НЗ вычытаныя?

АУ: Палову. Трэба дачытаць, каб не кідаць напалову.

Юрась: Ёсць у анлайн выкладзена. Можна адтуль узяць тэкст. Але глядзець уважліва, бо магчыма, што там ужо выпраўлены файл https://www.bible.com/ru/bible/1573/jhn.1 .

  • Прадстаўленне распрацовак семінару “Мабільныя прыкладанні” / Наста

Прэзентацыя: https://drive.google.com/open?id=0B4srsQ2PBiPNYVlqMUF3Y3JmcG8 

Наста: Агульная тэма майго выступу: што новага за апошнія два-тры месяца з’явілася ў КрокЭп. Змяніўся знешні выгляд праграмы. Было 3 гарады, зараз 11. Таксама зараз ёсць эксперыментальная праграма, для дадавання кантэнту - KrokAdd

Новае ў тэх.рэалізацыі: аптымізацыя кода, дапрацоўка плэера, кантэнт асобна ад кода, аўдыё і выявы онлайн. Апошнія навіны:- першыя грошы (MaeSens), публікацыі ў СМІ, супраца з гісторыкамі і ЭЛАР, 781 спампаванне.

Дзякуй за ўвагу! Магу адказаць на вашыя пытанні.

Юрась: ці патрэбна нам яшчэ статыстыка? не проста колькасць спампаванняў, але і што больш слахюць, якую версію карыстаюць

Наста: Нам хацелася ўвогуле даведацца пра партрэт свайго карыстальніка: дзе вандруе і г.д. І хацелася б ведаць, што сапраўды цікавей.

Юрась: Была ідэй друкавацца ў рэгіянальных газетах.

Наста: залежыць ад таго, на якім этапе мы знгаходзімся праекта. Ці зараз этап самім нешта разсылаць журналістам?

Юрась: ці можам мы ўжо карыстацца КрокЭдам? каб праз яго атрымліваць кантэнт ад людзей.

Наста: Ужо з сэрвера мне прыходзіць мэйлы.

Юрась: Учора са сп.Бураўкінам (працуе ў аддзеле Карэняка) хадзілі да ген. дырэктара. Бураўкін склаў дамову, што ў Ін культуры прыйдуць студэнты. У карсавіку яны прыкладна прыйдуць. і мы можам даць заданне папўненне кантэнту. Яшчэ невядома, якая спецыяльнасць.

Наста: Працу са студэнтамі канешне трэба наладзіць. Да вясны шмат, што можа змяніцца. і калі прыйдуь  будзем канкрэтна размаўляць.

Яўгенія: Быў плян дадаць гпс-навігацыю. Што зараз з гэтым?

Наста: зараз на карце стаяць меткі славутасцяў. І ёсьц метка, дзе знаходзішся ты асам. і праз гугл мэпс можна пабудаваць шлях да славутасцяў.

Яўгенія: Чаму не папаўняецца, напрыклад, Мінск? Бо камусці іншыя гарады нецікавыя.

Наста: Зараз мы папўняем гарадамі. Пасля будзем дарабліваць Мінск. Немагчыма дадаваць кропку ў гадзіну. Карыстальнкіі розныя, і гэта патрабавання толькі невялікай групы людзей.

Яўгенія: У вялікія гарады варта дадаваць.

Наста: Мы абралі шлях папаўнення новымі гарадамі, каб іх было чым больш.

Ганна: Ці няма push-паведамленняў ад праграммы?

Наста: калі мы будзем праходзь каля нейкага будынка, то такія паведамленні будуць прыходзіць. Не ведаю, ці ёсць у плянах рабіць паведамленні, калі ёсць апдэйты. зараз мы спрабуем зрабіць абнаўленне кантэнта без абнаўлення кода. То бок не трэба спампоўваць КрокЭп для з’яўленне ў проге новых аб’ектаў. Тут і можна рабіць push-паведамленні.  

Кірыл:  ці ёсць у плане перавод у афлайн?

Юрась: яна была офлайн зараз онлайн, плянуем зрабіць офлайн Мінск, а пасля некаторыя іншыя аб’екты.

Наста: Кантэнт будзе захоўваецца ў кэш. Па дэфолту будзе анлайн версія.

Юрась: тут пытанне і карты, і аўдыё.

Наста: можа карытсальніку даваць выбар: якую мову, які горад спампоўваць, пакуль у яго ёсць інтэрнэт.

Юрась: Была думка рабіць “інтэлетуальную” сістэму, якая будзе разумець куды едзе чалавекі будзе даваць парады. Што вы думаеце пра дадаванне распазнаванне маўленне? Каб было цалкам інтэрактыўнае прыкладанне.

Наста: мне падаецца хутчэй не, чым так.   

  • Абвесткі

Прэзентацыя: https://drive.google.com/open?id=0B4srsQ2PBiPNYkI4R1g5SDRmNXc 

  • Рознае

Юрась: Генеральны дырэктар гатовы нас падтрымаць фінанамі для паездак для партнераў. Колькасць канферэнцый мы хочам паменшыць, а павялічыць колкасць ВАК-артыкулаў: па УДК, па распазнаванні агульны. Ідзе велмьі шмат прапаноў па EapConnect. Адна палепшыць матэрыяльна-тэхнічную базу па хуткаму перадачы аўдыя і відэа. Можа выкарыстоўваць гэта разам з робататэхнікамі. Другая - паездка ў Капенгаген. Там майстар-кляс па тым, як прымяняць тэхналогіі ў культуры. Скажыце Ганне, хто зацікаўлены, мы абярэм кандыдатуру.

Яўгенія: Як мы арганізоўваем наш дзень на канферэнцыі?

Юрась: Трэба выбраць чалавека, які зарэгіструе нас і будзе да нашых выступаў. Выступоўцы далучацца непасрэдна на выступ. Гэта з 14:00.

Юрась: Просьба ўдзельнічаць у праектах і самім у ніх падавацца. Так будзе ўсім прасьцей. Сёння будзе актуалізацыя заявак па канферэнцыях, праектах, артыкулах.

+РЭЗАЛЮЦЫЯ: можна корпус.бай дадаць у сац. сетку, прывязаць да акаунта, куды будуць прыходзіць заўвагі. Таксама можа зрабіць некую простую форму на корпус.бай, па якой будуць адпраўляцца заўвагі.

11 студзеня 2017 г.

(серада)

11:00-12:30

пакой - 430

Cакратар - Ганна Станіславенка

Пратакол - Марына Марчык

Адказныя за тэхніку і крэслы - Зьміцер Дзенісюк, Станіслаў Лысы

Кава-паўза - Ганна Станіславенка

  • Уступ / Юрась Гецэвіч
  • Прагляд выступу на тэлевізіі каманды KrokApp
  • Справаздача за Калядны перыяд (крэатыўныя працы і іншае) / Станіслаў, Алена, Зьміцер, Эвеліна
  • Планы на першае паўгоддзе 2017  / Юрась Гецэвіч
  • Абвесткі на месяц / Ганна Станіславенка
  • Рознае
  • Кава-паўза

ПРАТАКОЛ

Вітаю вас у Новым годзе! Яшчэ раз віншую з Раством Ісуса Хрыста. Зычу посьпехаў у навуцы! Галілей сказаў, “матэматыка – гэта мова, на якой Бог напісаў Сусьвет”, таму жадаю, каб мы далей распрацоўвалі больш навуковых прадуктаў, якія вырашаюць складаныя праблемы і дапамагаюць людзям, так як мы пакліканыя ведаць і матэматыку і інфарматыку.

  • Прагляд выступу на тэлевізіі каманды KrokApp

Відэаролік: http://ssrlab.by/archives/5032 

8 студзеня на тэлеканале Беларусь 1 выйшаў сюжэт пра KrokApp. Хачу пажадаць, каб у нас было больш праектаў, вартых зацікаўленасьці тэлеканалаў. Гэта адзнака якасьці! Няхай каманда распрацоўшчыкаў KrokApp выканае тое, пра што абяцала ў роліку.

  • Справаздача за Калядны перыяд (крэатыўныя працы і іншае) / Станіслаў, Алена, Зьміцер, Эвеліна

Цяпер некаторыя супрацоўнікі адсправаздачацца па працах за Калядны перыяд, які мы яшчэ называем “прымусовым паходам у бібліятэку”. Хочацца, каб нашыя супрацоўнікі часьцей там бывалі.

Станіслаў

Заданьне: напісаць ВАК-артыкул

Вынік: https://drive.google.com/open?id=0B9FiyNMQHRskMEh3bEJPR21WT3M 

Мне трэба было завяршыць напісанне гэтага артыкула. На працягу гэтага часу артыкул быў даведзены да стадыі, у якой патрэбная вычытка суаўтарамі і адпраўка.

Б.М.: Не ўбачыў ва ўводзінах акрэсьленай мэты. Назва пра адно, уводзіны пра іншае.

Станіслаў: Ідэя была ў тым, што ёсць сэнс напісаць артыкулы на дзьве тэмы, тут яны аб’яднаныя.

Б.М.: Лепш менш, ды лепш.

Ю.Г.: Трэба вызначыць калектыў суаўтараў.

Б.М.: “Шырокае прымяненне” ці “шырокае ўжыванне”?

Алена

Заданьні і спасылкі на вынікі: https://drive.google.com/open?id=0B8hxPq5HaFDiSFl1bHdUTzhzTE0 

Б.М.: Чаму так шмат задач наставілі?

Ю.Г.: Кожны сам сабе ставіў задачы.

Б.М.: Ці можа лепш было сканцэнтравацца на 1-2 важных задачах і давесьці іх да канца?

Алена: Я ўдзельнічаю адразу ў вялікай колькасьці задач лабараторыі, у працоўны час не заўжды ёсць для ўсяго месца. На крэатыўныя працы выбрала менавіта тое, што мне асабіста цікава і ў чым магу праявіць сябе.

Ю.Г.: Алена маладая і шмат можа.

Б.М.: Баюся, што такім чынам ніводная задача ня будзе даведзена да канца. Але так мне ўсё падабаецца.

Ю.Г.: Што за бібліятэка, пра якую вы казалі?

Алена: Яна адчыненая да 14 студзеня, даступная па спасылцы: http://nasb.gov.by/rus/news/1876/ 

Зьміцер

Заданьне: Дадаць 1 міжнародны фармат у Генератар спасылак на публікацыі.

Вынік: Дададзена магчымасць генерацыі спасылак на кнігу і артыкул часопісу ў міжнародным фармаце Chicago.

Ю.Г.: Гэта самы папулярны па карыстанні сэрвіс Корпус.бай, хачу пажадаць, каб новыя фарматы зьяўляліся далей.

Эвеліна

Заданьні: 1) Стварыць відэа для калькулятара, 2) знайсці і прааналізаваць канкурэнтаў KrokApp.

Відэа не змагла зняць. Я выcпрабавала каля 10 прыкладанняў для мабільнага тэлефона, каб здымаць экран, але ніводнае не падышло для майго тэлефона. Паспрабавала запіс з фотаздымача, але атрымліваецца непрыгожа.

KrokApp адзіны ў сваім родзе. У яго шмат пераваг. Аўдыягіда толькі па гарадах Беларусі няма (невялічкая прэзентацыя)

  • Планы на першае паўгоддзе 2017  / Юрась Гецэвіч

Падрабязна ў прэзентацыі: https://drive.google.com/open?id=0Bzwtgh3DBqU4WHQ2dEpvQUtVeUU 

Планы ствараюцца для таго, каб стварыць прынамсі прыкладную мадэль працы на год. Маем канкрэтныя вынікі ў 2016 годзе і схему штотыднёвай працы ў лабараторыі на 2017 год.

У плянах на 2017 адносна супрацоўнікаў – чытаць кнігі! Чытаньне інтэрнэту не замяняе чытаньне кніг, інтэрнэт можа толькі прыводзіць да кніг.

Алена: Дзе семінар па распазнаванні?

Ю.Г.: Цяпер усім семінарам даведзена займацца і сінтэзам, і распазнаваньнем. Людзі, якія хочуць займацца, напрыклад, распазнаваньнем, павінны далучыцца да нейкага семінара.

Б.М.: Якія ідэі па інвестыцыях у акустычныя базы?

Ганна: Што маецца на ўвазе пад стварэньнем кансорцыума па УДК?

Ю.Г.: Выданьні УДК ёсць, калі пачнуцца пытаньні – патрэбны кансорцыум па абнаўленьні табліц УДК. Мы можам рабіць гэта для беларускай мовы.

Міхал: Я не пазначаны сярод удзельнікаў KrokApp.

Б.М.: Колькі выйграў КрокАп?

Алена, Ю.Г.: Каля $600 (за вылічэньнем падаткаў).

Яўгенія: У маніторынгу прапісана Юля, так разумею, яна ж звольнілася? Ці ёсць дамова з Юляй аб нейкай дапамозе па праекце?

Ю.Г.: Так, у Юлі скончыўся кантракт, ёсць дамоўленасьць пра далейшае кантактаваньне, трэба дамовіцца і аб дапамозе.

Эвеліна: Былі пляны пра лінгвістычныя курсы для супрацоўнікаў.

Ю.Г.: Не прапісаў тут гэты пункт, але ён у ваходзіць у пункт “Павысіць веды”.

Б.М.: Пляны па супрацоўніцтве з робататэхнікамі ёсьць?

Ю.Г.: Так, па праекце “Дапамога людзям з інваліднасцю праз робататэхнічныя і маўленчыя тэхналогіі”. Асноўная ідэя – каб людзі з інваліднасцю маглі камунікаваць пры дапамозе відэавобразаў.

  • Абвесткі на месяц  / Ганна Станіславенка

Прэзентацыя: https://drive.google.com/open?id=0B4srsQ2PBiPNT0ZFZVp6aVZ5VlE 

Б.М.: Прапусьцілі “Дыялог” (падача не скончылася) і інфармацыю пра LLB.

  • Рознае

  • Кава-паўза

Семінар святочны

21 снежня 2016 г.

(серада)

11:00-12:30

пакой - 430

Cакратар - Ганна Станіславенка

Пратакол - Марына Марчык

Адказныя за тэхніку і крэслы - Зьміцер Дзенісюк, Станіслаў Лысы

Кава-паўза - Ганна Станіславенка

Семінар святочны

  • Уступ / Юрась Гецэвіч
  • Справаздача працы лабараторыі за другое паўгоддзе 2016 г. / Юрась Гецэвіч

  • Планаванне прац па Калядны перыяд
  • Абвесткі на месяц / Ганна Станіславенка
  • Рознае
  • Кава-паўза

ПРАТАКОЛ

Віншую ўсіх са Святам! У нашай краіне ёсць не толькі дзьве Пасхі, але і два Раства. Не зважаючы на нейкія даты, проста хачу вас усіх павіншаваць, бо Ісус Хрыстос нарадзіўся для ўсіх. І мы вядзем адлік часу з яго нараджэння.

Сёння пабачым таксама справаздачу за ўвесь год, агульную і асабістыя справаздачы. Таксама будуць конкурсы з прызамі і вялікая нефармальная частка.

На мінулым тыдні мы вярнуліся з камандыроўкі з Літвы. Таксама на выходных я сустракаўся з нямецкім прафесарам, які ўжо шмат год вывучае беларускую фанетыку. Ён быў у захапленні ад corpus.by і перадае ўсім прывітанне.

  • Справаздача працы лабараторыі за другое паўгоддзе 2016 г. / Юрась Гецэвіч

Агульны агляд. Просьба звярнуць увагу, калі нейкае ваша дасягненне забытае, бо гэтую прэзентацыю мы перашлем для агульнаінстытуцкай справаздачы.

Прэзентацыя: https://drive.google.com/open?id=0Bzwtgh3DBqU4QnJ5cDdVaW5ua0k 

  • Планаванне прац па Калядны перыяд

Кожны падрыхтаваў слайд з пералікам сваіх асноўных дасягненняў за гэты год – тры працоўных дасягненні і адно асабістае. Таксама агучым свае працы на Калядны перыяд.

Прэзентацыя: https://drive.google.com/open?id=0Bzwtgh3DBqU4cmZhYWxFSjBGbjA 

  • Рознае

Юрась Гецэвіч: Таксама хачу павіншаваць усіх з Раством яшчэ раз, падрыхтаваў усім камп’ютарна-лінгвістычнае віншаванне: https://drive.google.com/open?id=0B4sTd7A9b-Nga01qS0lydGlkaXM 

  • Кава-паўза

Адбылася Калядная віктарына: https://drive.google.com/open?id=0B4srsQ2PBiPNTVAtYWdxaEFGRkk 

3-е месца – Міхал Шыбко

2-е месца – Зміцер Дзенісюк

1-е месца – Марчык Марына

Семінар

14 снежня 2016 г.

(серада)

11:00-12:30

пакой - 430

Cакратар - Ганна Станіславенка

Пратакол - Марына Марчык

Адказныя за тэхніку і крэслы - Станіслаў Лысы

Кава-паўза - Ганна Станіславенка

  • Уступ / Ганна Станіславенка
  • Паведамленне пра лематызатар ЭКБМ / Аксана Ваўчок, Уладзіслаў Парыцкі
  • Абвесткі на тыдзень і месяц / Ганна Станіславенка
  • Рознае – Планаванне прац па Калядны перыяд / Ганна Станіславенка
  • Кава-паўза

ПРАТАКОЛ

  • Уступ / Ганна Станіславенка

Нягледзячы на тое, што некаторыя нашы супрацоўнікі ў камандыроўцы, павестка сёння насычаная. Сёння ў нас прысутнічае госць. Спачатку пачуем ягоны выступ пра лематызатар, пасля пачуем абвесткі на бліжэйшы час, адсправаздачымся па працы на тыдні і пагаворым аб працы ў калядны перыяд.

  • Паведамленне пра лематызатар ЭКБМ / Аксана Ваўчок, Уладзіслаў Парыцкі

Створаны эксперыментальны корпус беларускай мовы (але праца над ім прыпынена). Спампаваць лематызатар можна тут:

альбо тут (пабачыць з інструкцыяй па выкарыстанні).

Тая версія лематызатара, якую можна спампаваць з Github'а, датуецца 2014 годам і таму крыху менш функцыянальная, чым новы варыянт, які я дэманстраваў. Напрыклад, у ёй адсутнічае механізм гіпотэз.

Глядзім працу лематызатара. Падрабязней у прэзентацыі: 

https://drive.google.com/open?id=0B4srsQ2PBiPNTDd0b014X0RiSTRPeVRMTmFTSU5LR1NXeFpj 

Яўгенія: Чаму прыпынілася праца над эксперыментальным корпусам?

Уладзіслаў: Аксана абаранілася, я ж яшчэ не абараніўся – не стае вольнага часу, каб працягваць.

Ганна: Граматычная база, да якой звяртаецца лематызатар, складалася ўручную? Тэгі ставіліся ўручную?

Уладзіслаў: Гэта вынік граматычнага парсінга слоўніка, які знаходзіцца на slounik.org. Мы вольна ставіліся да ўвядзення новых форм.

Ганна: Тэгі – хто іх распрацаваў?

Уладзіслаў: Мы з Аксанай. Ёсць адзін мінус – у іх сумяшчаюцца граматычныя і назоўніка-семантычныя ўласцівасці. Гэта вынік ручной працы.

Ганна, Яўгенія: У нас ёсць падобны праект – генератар парадыгмы слова.

Уладзіслаў: Так, лематызатар пакуль не мае такой інтэрактыўнасці, гэта больш кансольная прылада. Нам трэба працаваць над яго большай інтэрактыўнасцю.

Ганна: Думаю, што мы як лабараторыя будзем не супраць прадаставіць гэтай прыладзе месца на corpus.by.

Станіслаў: Наколькі slounik.org карэктна пераносіць слоўнікі на сябе?

Уладзіслаў: Дзесь на літары “п” былі спрэс адны памылкі. Шмат абдруковак, памылак у націску.

Станіслаў: Так, і мы з гэтым сутыкаліся.

Ганна: Уладзіслаў, скажыце, якім чынам мы можам далей супрацоўнічаць. Якія тэмы актуальныя?

Уладзіслаў: Не так шмат студэнтаў, якія пішуць працы па кампутаровай лінгвістыцы, але ёсць зацікаўленыя. Можна паказаць той жа corpus.by, пазнаёміць з сучаснымі прыладамі, напрыклад, распазнаваннем аўтарства. Важна пазнаёміць з гэтым першакурснікаў.

Ганна: Мы можам прапанаваць 2 віды лекцый. Альбо нешта з заглыбленнем у тэорыю, альбо практычнае – вырашаць канкрэтную задачу для нейкага курса.

Уладзіслаў: Можна пачаць працу па давядзенні лематызатара да выгляду, гатовага быць размешчаным на corpus.by.

Ганна: Гэтую працу, канешне, можна зрабіць, гэта толькі пытанне часу. Але лекцыі таксама важныя. Мы адкрытыя на прапановы, напішыце нам пасля Вашы прапановы да нас.

Уладзіслаў: Ёсць толькі адзін момант, які ўскладняе: наша кафедра прыярытэтна працуе са студэнтамі-замежнікамі", г. зн. не айчыннымі студэнтамі, а пераважна кітайцамі і туркменамі, якім складана патлумачыць, дзеля чаго варта займацца камп'ютарнай лінгвістыкай. Няма падстаў лічыць, што сітуацыя зменіцца.

Ганна: Ёсць такі момант. Студэнты-беларусісты пішуць свае працы па-беларуску, кожнаму трэба, каб прынамсі не было памылак у працы. З дапамогай корпус.бай можна вырашыць задачу па вычытцы. Мы распавядзем ім: задачу і як можна яе хутка вырашыць. Папярэдне трэба зацікавіць студэнтаў ды знайсці час, месца.

Уладзіслаў: Распавесці ім, як хутка выканаць руцінную справу? Добра, можна скантактавацца на наступным тыдні.

  • Абвесткі на тыдзень і месяц / Ганна Станіславенка

Глядзім каляндар і прэзентацыю https://drive.google.com/open?id=0B4srsQ2PBiPNcEZOMGIyeTJJb2c 

Семінара па мабільных не будзе, але ён пройдзе ў фармаце ўдзелу ў SW8, пайсці могуць усе супрацоўнікі, але трэба зарэгістравацца. У пятніцу будзе сустрэча з выкладчыцай з ЕГУ па KrokApp. Таксама будзе семінар па распазнаванні, просьба да Аляксандра запрасіць Ганну Карпенка.

Наступны Адкрыты семінар будзе святочным. Рыхтуйцеся да таго, каб да канца года закрыць свае актыўныя заданні.

  • Рознае – Планаванне прац па Калядны перыяд / Ганна Станіславенка
  • Кава-паўза

Семінар

7 снежня 2016 г.

(серада)

11:00-12:30

пакой - 430

Cакратар - Ганна Станіславенка

Пратакол - Марына Марчык

Адказныя за тэхніку і крэслы - Зьміцер Дзенісюк, Станіслаў Лысы

Кава-паўза - Ганна Станіславенка

  • Уступ / Юрась Гецэвіч
  • Справаздача па камандзіроўцы ў Познань / Юрась Гецэвіч, Станіслаў Лысы, Зьміцер Дзенісюк, Алена Крывальцэвіч
  • Справаздача па ўдзеле ў паўфінале Social Weekend / Алена, Наста, Марына
  • Абвесткі на тыдзень і месяц / Ганна Станіславенка
  • Справаздача прац за тыдзень, планаванне наступнага / кожны

  • Рознае

  • Кава-паўза

ПРАТАКОЛ

  • Уступ / Юрась Гецэвіч

На мінулым тыдні некаторых людзей з каманды не хапала яны былі ў камандыроўцы. На гэтым семінары мы ўсе разам. Тыдзень пачаўся актыўна, працягваем кантактаваць па праекце з Літвой. Учора таксама наша каманда прайшла ў фінал Social Weekend.

Ганна: На мінулым тыдні адбыліся нашы звычайныя семінары, апроч семінара па Нудж. Былі дэдлайны канферэнцый, таксама ішлі працы па УДК.

  • Справаздача па камандзіроўцы ў Познань / Юрась Гецэвіч, Станіслаў Лысы, Зьміцер Дзенісюк, Алена Крывальцэвіч

Фота з камандыроўкі: https://drive.google.com/open?id=0B4sTd7A9b-NgX24wRWdWcWtFc28 

Першы дзень быў лёгкі, адбываўся сам даезд да месца. У аўторак наведалі познаньскі суперкампутаровы цэнтр (PCSS). Увесь інтэрнэт, які мы маем у акадэмічнай сетцы Беларусі, ідзе да нас дзякуючы гэтаму цэнтру. Робататэхнікі распавялі пра свае распрацоўкі, пасля мы – пра сваю лабараторыю. Наведалі тамтэйшую лабараторыю сінтэзу маўлення, гэта быў добра абсталяваны пакой са шматлікімі мікрафонамі і абшыўкай. Там маецца распазнаванне спантаннага польскага маўлення, якое выкарыстоўваецца для занатоўкі пратаколаў. Таксама яны займаюцца высокаякасным запісам. Маецца там і зона адпачынку.

Наведалі радыёэлектронную лабараторыю, якая займаецца спайкай плат. Бачылі распрацаваныя цэнтрам дроны, робата-працаўніка, таксама быў робат-жырафа, прызначаны для кантактавання з людзьмі з абмежаванымі магчымасцямі. Таксама бачылі робата Nao.

Б.М.: Колькі каштуе такі робат?

Ю.Г.: Каля $40.000. Таксама маецца добры інтэрфейс для яго праграмавання.

Маецца стэнд для тэлемедыцыны, на якім у высокай якасці (8К) транслююцца медыцынскія аперацыі. Трансляцыя прызначана для навучання, і дактары з розных краін свету могуць да яе падключыцца. Таксама ёсць лабараторыя Future lab, дзе мадэлююцца будучыя бытавыя працэсы, прадметы побыту будучыні. Ёсць устаноўка для антыгравітацыі, каб адчуць гэты стан.

Дзень 2. Даведаліся пра eduGAIN, рэгістрацыю сэрвісаў. Пасля нас падзялілі на 4 групы для больш шчыльнай працы над зададзенымі пытаннямі. Прымаючаму боку спадабаўся сінтэзатар гаворачай галавы – ён можа выкарыстоўвацца для людзей з абмежаванымі магчымасцямі.

Дзень 3. Пабачылі ўласна суперкампутары, а таксама 360-градусную панэль з тэлевізарамі для трансляцыі 8К відэа.

Алена: Першы раз была ў такой сур’ёзнай камандыроўцы, быў цікавы і шматбаковы досвед. Будзе файна працягваць кантактаваць з палякамі менавіта па сінтэзе і распазнаванні.

Станіслаў: У малых групах была гаворка пра прыстасаванні для дапамогі ў надзвычайных сітуацыях. Прапанова: канвертар азбукі Морзэ навучыць канвертаваць код Морзэ ва ўспышкі святла, якія перадае ліхтарык/белы экран, каб гэты сігнал можна было спаймаць і распазнаць.

Вынікі:

– польская каманда наведае нашу лабараторыю ў лютым, бліжэй з намі пазнаёміцца;

– сумесна з палякамі будзем рыхтаваць заяўку на Horizon 2020;

– цудоўны абмен досведам, супрацоўніцтва.

Падзяка Алене за арганізацыйныя моманты, а таксама ўсім дзякуй за прэзентацыі і лакалізацыю. Цяпер мы яшчэ павінны скласці справаздачу па гэтай камандыроўцы.

  • Справаздача па ўдзеле ў паўфінале Social Weekend / Алена, Наста, Марына

Прэзентацыя: https://drive.google.com/open?id=0Bzwtgh3DBqU4b3kzQ2xjeS1PTEE 

  • Абвесткі на тыдзень і месяц / Ганна Станіславенка

Глядзім каляндар і прэзентацыю: https://drive.google.com/open?id=0B4srsQ2PBiPNVk91TnNPcFdkclk 

Заўтра адбудзецца skype-call, семінар па мабільных, нудж-семінар і сустрэча па актуалізацыі заявак на канферэнцыю.

Звяртаем увагу на ўдзел у канферэнцыях. Плануем, каб у кожнага з тых, хто не мае публікацый, яны нарэшце з’явіліся. Просьба падчас нашай паездкі па праекце LLB падтрымліваць арганізацыйныя справы ў лабараторыі (вітаць гасцей і занатоўваць іх кантакты, падхопліваць працу па сакратарстве на семінарах).

  • Справаздача прац за тыдзень, планаванне наступнага / кожны

Б.М.: Рыхтую даклад на OSTIS, курырую падрыхтоўку двух дакладаў.

А.У.: Скончу артыкул на канферэнцыю, выканаю заданне ЭЛАР па праглядзе беларускай лакалізацыі.

Аляксандр: Буду займацца праектамі корпус.бай, а менавіта сінтэзатарам гаворачай галавы.

Наста: Праца ў межах Social Weekend, давычытваць АПП, дапісаць артыкул.

Яўгенія: Семінар ЭЛАР, пытанні па маніторынгу. Узнаўляю працы па дысертацыі.

Зміцер: Буду разбірацца з тым, як падключыць нашы сэрвісы да eduGAIN.

Кірыл: Буду працягваць распрацоўку свайго сэрвіса, таксама супраца з Ганнай Карпенка, праца па аспіранцкім плане.

Станіслаў: Збіраюся ўдзельнічаць у закрыцці камандыроўкі, працаваць над задачамі па Корпус.бай, скончыць ВАК-артыкул.

Ганна: Здаць УДК, закрыць пытанні па ім. Вычытка англійскай лакалізацыі, папаўняць рэсурсамі.

Ю.Г.: просьба звярнуць увагу на адказ па clarine.

Алена: Прэзентацыя для Social Weekend, закрыццё камандыроўкі, праца па камандыроўцы ў Каўнас.

Эвеліна: Прадумваць прататып Гаворачага гадзінніка, а менавіта – як дадаць таймер. Тэставанне.

Ю.Г.: Далучым цябе да тэставання corpus.by.

Міхал: Праца над дыктафонам. У KrokApp дададзена мапа з кропкамі.

Марына: Буду выконваць заданні па ЭЛАР і Корпус.бай, рабіць 10 відэа па Нудж, дапамагаць у падрыхтоўцы да фінала SW8.

Ю.Г.: Трэба дарабіць англамоўны буклет Корпус.бай.

  • Рознае
  • Кава-паўза

Семінар

30 лістапада 2016 г.

(серада)

11:00-12:30

пакой - 430

Cакратар - Ганна Станіславенка

Пратакол - Марына Марчык

Адказныя за тэхніку і крэслы -

Кава-паўза - Ганна Станіславенка

  • Уступ / Ганна Станіславенка
  • Распрацоўка праграмнай мадэлі ў Axure: спецыфікацыя і прататып / Наста Казлоўская
  • Абвесткі на тыдзень і месяц / Ганна Станіславенка
  • Справаздача прац за тыдзень, планаванне наступнага / кожны

  • Рознае
  • Кава-паўза

ПРАТАКОЛ

  • Уступ / Ганна Станіславенка

Замест уступа давайце прыгадаем, што каму найбольш запомнілася з мінулага тыдня. (Хор галасоў, якія выгукаюць: “АПП!”) Таксама адбыліся семінары і сустрэча па ўдзеле ў канферэнцыях для тых, хто пакуль мае мала публікацый.

  • Распрацоўка праграмнай мадэлі ў Axure: спецыфікацыя і прататып / Наста Казлоўская

Прэзентацыя: https://drive.google.com/open?id=0Bzwtgh3DBqU4S0xUSjJqSGprNWs 

Што такое прататып і спецыфікацыя? Чым яны адрозніваюцца? Ці гэта адно і тое ж?

Навошта патрэбная спецыфікацыя? Бо праграміст не чытае думкі! Каб пазбегнуць непаразуменняў паміж аўтарам ідэі і распрацоўшчыкам.

Практыка стварэння спецыфікацыі ўзнікла нядаўна, таму кожная суполка распрацоўшчыкаў сама вырашае, наколькі разгорнутая спецыфікацыя ёй патрэбная. Прататып – знешняе прадстаўленне карыстальніцкага інтэрфейсу. Наш семінар вырашыў карыстацца менавіта прататыпамі, бо разгорнутая спецыфікацыя прымяняецца для буйных праектаў.

Мы прататыпіруем:

– у Axure

– на паперы (калі гэта ў канкрэтным выпадку зрабіць хутчэй)

Ёсць і аўтарытэтнае меркаванне распрацоўшчыкаў Linux, што спецыфікацыя – рэч тэарэтычная і бескарысная. Але мы пакуль так не лічым.

Ганна: Можаш паказаць прыклад прататыпу на паперы?

Наста: (паказвае першы прататып Разумніка) Зроблены на паперы для таго, каб можна было хутчэй уносіць праўкі.

Ганна: Экшэр не дазваляе хутка выпраўляць?

Наста: Часам лягчэй намаляваць/сцерці ўручную.

Жэня: Колькі людзей у вашай камандзе прататыпіруе?

Наста: Алена, я, Эвеліна, Марына.

Жэня: І як, зразумелыя нашым праграмістам вашы прататыпы?

Наста: Так.

Хтосці: Колькі ў Міхала прататыпаў?

Міхал: 8!

Ганна: Колькі часу займае распрацоўка прататыпу з нуля да здачы праграмісту?

Наста: Залежыць ад таго, наколькі ты разумееш сваю ідэю. Бываюць выпадкі, калі кліент не разумее, што яму трэба. Калі ж усё ў галаве адносна будучай праграмкі раскладзена па пунктах, то прататып можна стварыць хутчэй.

Ганна: Папяровыя прататыпы – распаўсюджаная практыка? Ці гэта толькі мы так робім?

Наста: Не толькі мы, ёсць такая практыка. Любая памылка, выяўленая на паперы, каштуе нашмат менш, чым калі тая ж памылка ўжо падчас распрацоўкі.

Марына: Выходзіць, у межах нашага семінару мы павінны казаць “прататып”, а не “спецыфікацыя”?

Наста: Так. Цяпер жа мы памылкова называем нашы прататыпы спецыфікацыямі.

Жэня: Як завецца чалавек, які гэта распрацоўвае?

Наста: Прататып робіць прататыпер :) Спецыфікацыю – бізнэс-аналітык, які адначасова і вядзе гэты праект.

Ганна: Дык ты – бізнэс-аналітык?

Наста: Прататыпер, але ў нас кожны - чалавек-аркестр :)

Ганна: Спецыфікацыя складаней, чым прататып?

Наста: Так. Прататып – адзін са складнікаў спецыфікацыі. Спецыфікацыя – шырэйшае паняцце, яна ўключае ў сябе прататып.

Гана: Калі гучыць “пакажыце спецыфікацыю”, гэта ў нас значыць “пакажыце прататып”?

Наста: Так, як ужо было сказана, мы блытаем тэрміналогію.

Ганна: Для сайтаў таксама можна распрацоўваць прататыпы?

Наста. Так. Таксама для складання спецыфікацыі трэба вельмі добра уяўляць,чаго хочаш ад праграмы/сайта.

Ганна: Як правільна вымаўляць – “Акшур” ці “Экшэр”?

Наста: “Экшэр”.

Марына: Хто вучыў цябе працаваць у Экшэры, наколькі ўжо ў ім асвоілася?

Наста: Вучыла Алена. Цяпер вывучаю метадам працы ў ім :) Пасля якога 10-га прататыпа ўжо пачынаеш добра разумець, што робіш.

Жэня: Ці варта хадзіць на курсы прататыпіравання?

Наста: Канешне, варта. Я чула расповед дзяўчыны, якая была на такіх курсах, і ўсё выглядае грунтоўна і складана.

Ганна: Напэўна, прафесіянал робіць за дзень тое, што мы робім тыдзень.

Наста: Наша спецыфіка працы пакуль такая: ад нас чакаюць невялікіх і зразумелых прататыпаў.

Жэня: Як наконт адправіць кагосьці ад нашай лабараторыі на такія сур’ёзныя курсы? Каго канкрэтна?

Ганна: Для развіцця (не толькі мабільных праграм, але і Корпус.бай, і ЭЛАР, і г.д.) нам патрэбныя зоркі-прафесіяналы, якія зробяць прарыў і тым самым зрушаць нашы распрацоўкі значна наперад.

Жэня: Мабільныя праграмы развіваюцца досыць хутка.

Ганна: Мабільныя праграмы лягчэй за ўсё прадставіць і патлумачыць людзям, чым працу ЭЛАР ці спецыфіку Корпус.бай.

Ганна: Можна аддаваць 10% часу на навучанне гэтай праграме, напрыклад, прагляд нейкіх анлайн-курсаў па Экшэр.

Марына: Можна спачатку паглядзець навучальныя ролікі па Экшэр на youtube. Прапаную навучацца ўсім магчымасцям Экшэр, адыходзіць ад друкавання спецыфікацыі на карысць дынамічнай html-версіі.

Ганна: А павышэнне нашых здольнасцей у прататыпіраванні не пацягне патрэбу ў павышэнні навыкаў нашых праграмістаў?

Наста: Канешне!

Рэзалюцыі:

– адносна нашых распрацовак ужываць тэрмін “прататып”, а не “спецыфікацыя”

– тым, хто прататыпіруе, павышаць навыкі карыстання Экшэрам

– абмеркаваць пераход прыярытэту ад друкаванага прататыпу да html-версіі / Марына, Юрась

 

  • Абвесткі на тыдзень і месяц / Ганна Станіславенка

Глядзім Каляндар. Звярніце ўвагу, што на гэтым-наступным тыдні надыходзяць дэдлайны канферэнцый.

Эвеліна: Ці будуць крэатыўныя заданні, як і ў мінулым годзе?

Ганна: Спадзяемся!

  • Справаздача прац за тыдзень, планаванне наступнага / кожны

Наста: Вычытка УДК, спецыфікацыя Разумніка.

Жэня: Здача маніторынга.

Марына: Публікацыі, 10-е Нудж-відэа, дробныя заданні па ўсіх семінарах. Артыкул на канферэнцыю.

Саша: Буду распрацоўваць сэрвіс раманізацыі.

Міхал: Буду працаваць над сваімі прыкладаннямі.

Эвеліна: Прататыпіраванне Гаворачага гадзінніка.

А.У.: Падрыхтоўка артыкула да канферэнцыі.

Ганна: УДК, падрыхтоўка за закрыцця году (Марына, хутчэй выстаўляй публікацыі!).

  • Кава-паўза

Семінар

23 лістапада 2016 г.

(серада)

11:00-12:30

пакой - 430

Cакратар - Ганна Станіславенка

Пратакол - Марына Марчык

Адказныя за тэхніку і крэслы - Зьміцер Дзенісюк, Станіслаў Лысы

Кава-паўза - Ганна Станіславенка

  • Уступ / Юрась Гецэвіч
  • Справаздача па публікацыях за 2015 год / Ганна Станіславенка
  • Гістарычны дамен у пісьмовасці і выданнях XX-XXI стст. / кандыдат гістарычных навук А.У. Унучак

  • Абвесткі на тыдзень і месяц / Ганна Станіславенка
  • Планаванне наступнага тыдня / кожны

  • Рознае
  • Кава-паўза

ПРАТАКОЛ

Падзяка ўсім за ўдзел у цудоўнай выставе РІНЦІ, якая адбылася ў чацьвер, 17 лістапада. Таксама вядзем актыўную працу па УДК. Сёння будзем зноў слухаць і разважаць пра пісьмовасць у Беларусі. Бо толькі ведаючы гісторыю, мы можам разумець, куды рухаць працу далей. Але напачатку будзе справаздача па нашых публікацыях, каб мы ведалі, як павінны выглядаць вынікі нашай працы. Таксама рыхтуемся да паездкі ў Познань. Пасля плануецца яшчэ адна паездка (Літва-Латвія).

  • Справаздача па публікацыях за 2015 год / Ганна Станіславенка

Прэзентацыя: https://drive.google.com/open?id=0B4srsQ2PBiPNa2xkQl9PRU1mRTA 

Ёсць наступныя віды навукова-папулярных выданняў: манаграфія, зборнікі навуковых прац, матэрыялы канферэнцый (інакш кажучы, што ёсць пасля канферэнцыі), тэзісы дакладаў канферэнцыі (што падаецца перад канферэнцыяй). Два апошнія – гэта неперыядычныя выданні. Таксама ёсць прэпрынт.

Па выніках працы за год у нашым інстытуце нас чакае статсправаздачнасць, ці пацверджанне публікацый. Што мы робім, калі ў нас з’явілася публікацыя? На выхадзе павінна быць яе копія, якая ўключае вокладку, тытульнік, змест з з указаннем артыкула, сам артыкул. Таксама патрэбна згенераваць спасылку на публікацыю. Адказны чалавек размяшчае яе на сайце. Нашыя публікацыі можна пабачыць у адкрытым доступе тут.

Юрась Гецэвіч: Якая паслядоўнасць выстаўлення публікацый на сайце?

Ганна: Па выхадзе матэрыялаў. Калі канферэнцыя адбылася ў 2015, а матэрыялы выйшлі ў 2016, то мы ставім тэг “2016”.

Яўгенія: Тэчка, якую маем, гэта копія той, што здаецца як справаздача?

Ганна: Як справаздачу мы здаем толькі тытульнік і змест, але збольшага так, гэтая тэчка – копія справаздачнай.

Яўгенія: Што мы робім з тымі зборнікамі, якія да нас не дайшлі, але публікацыі там ёсць?

Ганна: Калі мы здалі арганізацыйны ўнёсак, то зборнік павінны ў нас быць. Калі не – набыць. Не даслалі – высвятляць гэтае пытанне з аргкамітэтам канферэнцыі, прасіць даслаць зборнік.

  • Гістарычны дамен у пісьмовасці і выданнях XX-XXI стст. / кандыдат гістарычных навук А.У. Унучак

Прэзентацыя: https://drive.google.com/open?id=0B4sTd7A9b-NgdmFjZk1aRy0zSVk 

Напярэдадні ХХ ст. быў складаны час: здаецца, з’яўляецца больш магчымасцяў выказацца, але няма магчымасці легальна выдавацца на беларускай мове. Іваноўскі і браты Луцкевічы паставілі перад сабой амбітную задачу: распачаць легальны беларускі друк.

Напачатку яны сутыкнуліся з пытаннем: кірыліца ці лацінка? Вырашана, што беларускі друк будзе выходзіць двума шрыфтамі. Беларускі друк з 1859 года фактычна быў забаронены: лацінкай нельга, кірыліцай жа друкаваць ніхто не жадаў. На лацінцы былі “Дудка беларуская” і “Смык беларускі”, якія выйшлі і распаўсюджваліся нелегальна.

Рэвалюцыя 1905-1907 прывяла да пэўнай лібералізацыі, беларускай мове нададзены статус легальнай, кірыліцы і лацінцы. Адкрылася выдавецкае таварыства “Загляне сонца і ў наша ваконца”, якое плаціла грошы за творы да публікацыі на беларускай мове. Прыбытак ад продажу размяркоўваўся адпаведна ўнёску фундатараў. Першыя 5 год прыбытку не было. Выдавецкая працэдура патрабавала шмат часу, таму, як сведчыць гісторыя, кнігі выходзілі павольна.

Вільня лічылася цэнтрам краю і цэнтрам беларускага руху пачатку ХХ ст. адпаведна. Напачатку пачала выходзіць “Наша Доля”, пасля – “Наша Ніва”. Апошняя мае выключнае значэнне: сфармавала літаратурную беларускую мову, бо была асяродкам шматлікіх сфер ведаў.

Янка Купала – рэдактар-выдавец “Нашай Нівы” ў 1914-1915 гг. Яму даводзілася рэдагаваць вершы. “Некаторыя вершы нельга публікаваць у прынцыпе, але ж як гэта патлумачыць аўтару?” :)

Максім Багдановіч – вывучыў беларускую мову з “Нашай Нівы”, жывучы далёка. Ён не проста вывучыў мову, але і ўкшталтаваў яе. Менавіта ён напісаў верш “Пагоня”.

Вацлаў Ластоўскі – аўтар “Кароткай гісторыі Беларусі”.

Магдалена Радзівіл – мецэнатка беларускага руху, у тым ліку выдання зборніка Максіма Багдановіча “Вянок”.

Мітрафан Доўнар-Запольскі – заснавальнік беларускай прафесійнай гістарыяграфіі. Пісаў працы па эканоміцы нашага краю.

Першая сусветная вайна. “Гоман” – віленская газета, якая прыйшла на змену “Нашай Ніве”. 25 сакавіка 1918 г. – Трэцяя ўстаўная грамата БНР, якая абвясціла беларускую незалежнасць. Таксама гэта час, калі дзейнічаў Слуцкі збройны чын.

Беларусь падзеленая на дзве часткі.  У БССР пачалася беларусізацыя, што таксама з’яўляецца і недарэчнасцю (уявіце русіфікацыю і Расеі, напрыклад). Заснаваны БДУ. Тагачасныя падручнікі для беларускіх школ былі надрукаваныя ў Берліне, сярод іх – “Беларускі лемантар” Сцяпана Некрашэвіча. Пачалі стварацца слоўнікі беларускай навуковай тэрміналогіі. У 1929 палітыка беларусізацыі згортваецца. Міхась Зарэцкі назваў гэтую беларусізацыю “формай з выкручаным і выкінутым зместам”.

Ю.Г.: Ці выходзілі выданні ў Заходняй Беларусі?

Андрусь Унучак: Бальшавікі сцвярджалі, што мір з Польшчай часовы, пісалі, што там адно толькі нацыянальны прыгнёт. Але насамрэч там існаваў шэраг выдавецтваў і ўстановаў, у наступны раз пра гэта будзе распаведзена падрабязней.

Ю.Г.: Нашыя калегі з Расіі просяць нас дасылаць матэрыялы па-ангельску, бо жадаюць таксама ўваходзіць у заходнюю навуковую супольнасць.

  • Абвесткі на тыдзень і месяц / Ганна Станіславенка

Падзеі глядзіце ў Календары.

Падрабязней у прэзентацыі: https://drive.google.com/open?id=0B4srsQ2PBiPNMlR6Qk5IbmhiTDQ 

Нас чакае дэдлайн па АПП. На наступным тыдні адбудзецца камандзіроўка ў Познань, у якую едуць 8 чалавек, чацьвёра ад нашай лабараторыі тры ад сектара робататэхнікі, адзін з аддзела адміністравання і развіцця акадэмсеткі №227.

Ю.Г.: Мы не ўдзельнічаем у ярмарцы SmartPatent, але ці будзем узгаданыя ў каталогу? Трэба гэта высветліць. Так, у каталогу будзем удзельнічаць.

  • Планаванне наступнага тыдня / кожны

А.У.: Вычытка АПП, УДК.

Міхал: Дапрацоўка KrokApp да праекта “Літва-Латвія-Беларусь”.

Наста: Праца з АПП і УДК.

Яўгенія: АПП, справы па ЭЛАР і маніторынгу.

Марына: Вычытка АПП, заданні па Корпус.бай, сакратарства на семінары па Мабільных прыстасаваннях.

Аляксандр: Пачну працу над сэрвісам па раманізацыі (аўтаматычная генерацыя лацінкі).

Станіслаў: Збіраюся рыхтавацца да паездкі ў Познань, завяршаць працу па лакалізацыі, падрыхтоўцы прэзентацыі.

Зміцер: Збіраюся рыхтавацца да паездкі ў Познань. Высвятленне пытанняў з рассылкай grid.by, справы па мабільных прыстасаваннях.

Ганна: Выкананне абавязкаў загадчыка лабараторыі.

Эвеліна: Вяртаюся да працы пасля адпачынку, планую зрабіць відэа па калькулятары.

  • Кава-паўза

Семінар

16 лістапада 2016 г.

(серада)

11:00-12:30

пакой - 430

Cакратар - Ганна Станіславенка

Пратакол - Марына Марчык

Адказныя за тэхніку і крэслы - Зьміцер Дзенісюк

Кава-паўза - Ганна Станіславенка

  • Уступ / Юрась Гецэвіч
  • Выкарыстанне тэхналогіі GPS для сістэматызацыі кантэнту ў мабільных праграмах турыстычнага дамену - выступ на РИНТИ / Крывальцэвіч А.В., Гецэвіч Ю.С., Аляхно В.Л., Дзенісюк Дз.А.  
  • Абмеркаванне выставы на РІНЦІ / Ганна Станіславенка
  • Абвесткі на тыдзень і месяц / Ганна Станіславенка
  • Справаздача прац за тыдзень, планаванне наступнага / кожны

  • Рознае
  • Кава-паўза

ПРАТАКОЛ

Выйшаў зборнік канферэнцыі ITS, таксама спрабавалі наладзіць супрацоўніцтва з Арменіяй, але не падыйшла прапанаваная намі тэма. У выніку аформілі ў штат новую супрацоўніцу і падалі тэму, звязаную з інфарматыкай. Ідуць працы па здачы ІК-502. Падзяка ўсім, хто ўдзельнічаў у гэтых важных справах.

Сёння паслухаем даклады, з якімі заўтра выступім на канферэнцыі РІНТІ-2016. На ёй трэба прадставіць лепшае, што ёсць у нашай лабараторыі.

  • Выкарыстанне тэхналогіі GPS для сістэматызацыі кантэнту ў мабільных праграмах турыстычнага дамену - выступ на РИНТИ / Крывальцэвіч А.В., Гецэвіч Ю.С., Аляхно В.Л., Дзенісюк Дз.А.  

Прэзентацыя: https://drive.google.com/open?id=0B8hxPq5HaFDiZE92dTh2UlZ2eEk 

Наста: Як гучыць тэма даклада?.. Ці ёсць сэнс уключаць у гэты даклад лінгвадыдактычныя функцыі?

Алена: Так, для агульнай карціны.

Наста: Ёсць праграма Your Map Location, але чаму няма расповеду пра само яе ўкараненне? Укараненне ў тым, што мы проста падгрузілі ў KrokApp гэтае прыстасаванне?

Б.М.: Чаму няма агляду падобных праектаў, што ўжо існуюць у свеце?

Алена: Даклад пакуль што менавіта без гэтага. Магу адказаць, што ў нас ёсць канкурэнт izi.TRAVEL, але гэта не датычыцца тэмы даклада.

Ю.Г.: Можна дадаць каротка на двух слайдах пра канкурэнтаў і іх плюсы/мінусы.

А.У.: Гэта канкурэнты з Беларусі?

Ю.Г.: Гэта канкурэнты за мяжой, якім дастаткова проста дадаць беларускія гарады, але чамусьці яны гэтага не робяць. Нашае прыстасаванне мусіць стаць менавіта прадстаўніцтвам беларускіх гарадоў.

Ю.Г.: Можна дадаць пару прыкладаў агучкі па-беларуску і па-ангельску.

Ганна: У нас ёсць лабараторыя, якая займаецца геатэхналогіямі?

Ю.Г.: Яны займаюцца распазнаваннем аб’ектаў на мапах.

Ганна: Я б дадала больш тэксту ў прэзентацыю. Можа, варта дадаць пра Латвію-Літву-Беларусь у канцы? Хоць гэтага пакуль няма, але акрэсліць.

Ю.Г.: Не хапае слайда “Дзякуй за ўвагу!”

Зміцер: Скрыны Your Map Location замяніць, яго мы ўжо палепшылі.

Яўгенія: GPS ужо ўкарэнены ці мы гаворым проста пра будучыню?

Алена: Так, гэта пакуль у планах.

Яўгенія: Варта гэта адзначыць. І на якой стадыі мы зараз?

Алена: Актыўнай распрацоўкі! :)

Ю.Г.:Варта адзначыць, што Your Map Location з’яўляецца прататыпам і для GPS модуля, што будзе ўкарэнены ў KrokApp для навігацыі па аб’ектах, і для праграмы па зборы кантэнту (GPS кропак, даты, часу, тэкстаў і гукавых апісаньняў) ад карыстальнікаў. 

Наста: Выглядае, што зараз мы кажам рэчы істотнейшыя, чым у дакладзе.

Ю.Г.: Так, гэта прагон выступу, а таксама прайшло шмат часу з даты падачы заяўкі, многае змянілася. Таксама варта зазначыць нашы канкурэнтныя перавагі.

Яўгенія: Ці ёсць у нас платны кантэнт? Варта пра яго сказаць.

Алена: Так, будзе, напрыклад, банерная рэклама.

Яўгенія: Калі дададзім новыя гарады?

Алена: Распрацоўваецца сайт, на якім будзе збірацца база дадзеных. Да таго ж сайт павінны быць простым, каб ім мог скарыстацца і чалавек сталага веку.

Яўгенія: Гэта пра экскурсіі, а што пра гарады?

Алена: Будзем абапірацца на сайт radzima.org, будзем пазначаць крыніцы інфармацыі пра гарады.

Яўгенія: І як хутка гэта будзе распрацоўвацца?

Алена: Па меры магчымасці.

А.У.: Ці можна дадаць ролік?

Ганна: Гэта навуковая канферэнцыя, не той фармат.

Алена: Дый час на выступе трэба эканоміць.

Ю.Г.: Можна пра гэта падумаць.

Ю.Г.: З прэзентацыі, з якой мы хадзілі да міністра, можна дадаць статыстыку.

  • Абмеркаванне выставы на РІНЦІ / Ганна Станіславенка

Падрыхтавалі плакат пра Корпус.бай https://drive.google.com/open?id=0B4srsQ2PBiPNLVh5RG9EclRHVHc , яго крыху дапрацавалі ў выдавецкім аддзеле, абапіраючыся на яго, можна распавядаць пра сам сайт. Ёсць буклет пра Корпус.бай https://drive.google.com/open?id=0B4srsQ2PBiPNZWhObVYwZllsWTQ і буклет лабараторыі https://drive.google.com/open?id=0B4srsQ2PBiPNaEhiX3R2MzdPSmc .

Будзе стаяць манітор, ноўтбук.

Ю.Г.: Лепш камп’ютар Станіслава ўзяць.

Якая прэзентацыя будзе паказвацца?

Ю.Г.: Палепшаная прэзентацыя, якую мы паказвалі на BigData.

Сёння ўвечары ўжо будзем усё расстаўляць. Таксама будзе планшэт з усімі нашымі праграмамі і падзарадкай. выстава будзе зранку працаваць, у 9:30 пажадана ўжо там быць. Трэба быць гатовымі да таго, што там будуць людзі, журналісты, іншыя лабараторыі, трэба будзе адказваць на іх пытанні, а таксама паглядзець, што робяць іншыя лабараторыі.,

Ю.Г.: Рабіць акцэнт на сэрвісы візуалізацыі гуку – гаворачую галаву, кажам, што яна анлайн генеруе відэапаток. Бо для лепшага гучання нашага сінтэзатара трэба адпаведныя акустычныя ўмовы, а выява крышачку палягчае ўспрыняццё. Таксама звяртаем увагу на тры словы на плакаце – free use, free access, big data. Звяртаем увагу на Pitch Plotter. Таксама можна паказаць графічнае адлюстраванне алафонных радкоў, які генеруе досыць прыгожыя выявы. Так людзі нашмат лепш успрымаюць.

Ганна: Можа паставіць два маніторы?

Ю.Г.: Можа падключыць манітор Івана ці Станіслава? На адным круціцца прэзентацыя, на іншым паказваем зацікаўленым сэрвісы. Таксама піярым нашых калег – можна ўзгадаць сектар робататэхнікі.

Ганна: Пажадана, каб за сталом было два чалавекі. Таксама пажадана далучацца і быць гледачамі.

Ю.Г.: Зацікаўленым просьба даваць буклеты.

Ю.Г.: Ці будзе ў нас нейкая таблічка з назвай лабараторыі? Трэба, каб яна была па-беларуску.

І просьба ўсім наведаць гэтую выставу! Дзесь з 9 да 11 паглядзець, пацікавіцца, чым займаюцца іншыя лабараторыі, паказаць наш стэнд.

  • Абвесткі на тыдзень і месяц / Ганна Станіславенка

Глядзім каляндар. Таксама абвесткі ў прэзентацыі:https://drive.google.com/open?id=0B4srsQ2PBiPNVm5KWlFGOHhZclk 

Ю.Г.: Рыхтуем заяўку на Horizon 2020 сумесна з палякамі, для гэтага 28 лістапада паедзем у Познань. Туды едуць 4 супрацоўнікі нашай лабараторыі і 4 чалавекі з сектара робататэхнікі. Падзяка Алене за афармленне гэтай паездкі. Рабочая тэма – Robots and Speech. Усё аплочвае Basnet.

  • Справаздача прац за тыдзень, планаванне наступнага / кожны

А.У.: Вычытка УДК, унясенне правак ва УДК. У планах – вычытка АПП.

Міхал: Разбіраў дыктафон Віталя, рабіў Канвертар азбукі Морзэ.

Ю.Г.: Віталь на дадзены момант не з намі, але абяцаў вярнуцца на пэўную частку працоўнага дня.

Наста: У планах апрацоўка АПП, тэставанне мабільных праграм, якое перадала Эвеліна.

Яўгенія: Афармляла заяўку на праект з Арменіяй, удакладняю пытанне па тэме дысертацыі, займаюся ЭЛАРам, прыступіла да вычыткі АПП.

Зміцер: Быў у адпачынку. Удзельнічаў у семінары па Інтэрнэт-тэхналогіях, вырашаў пытанні з тэхнікай. Выконваў заданні па Корпус.бай. Заўтра буду вырашаць пытанні з тэхнікай на выставе. Таксама трэба паабнаўляць мабільныя прыстасаванні.

Аляксандр: Дапрацоўваў сервісы распазнавання і гаворачую галаву, настройваў новае працоўнае месца.

Ю.Г.: Просьба пісаць справаздачы.

Марына: Была ў адпачынку, пачала працу над 9 відэа па Нудж і вычыткай АПП, планую займацца тым жа.

Кірыл: Працягваў працу па сэрвісе распазнавання. Атрымаў план па аспірантуры. Буду рыхтаваць справаздачу на семінар па распазнаванні, які адбудзецца ў пятніцу, а таксама запаўняць і здаваць план па аспірантуры.

Юрась: Удзельнічаю заўтра ў канферэнцыі. Планую зрабіць тур “Літва-Латвія”, а таксама ўдзельнічаць у семінарах.

  • Кава-паўза

Семінар

9 лістапада 2016 г.

(серада)

11:00-12:30

пакой - 430

Cакратар - Яўгенія Зяноўка

Пратакол - АУ

Адказныя за тэхніку і крэслы - Станіслаў Лысы

Кава-паўза - Яўгенія Зяноўка

  • Уступ / Яўгенія Зяноўка
  • (перанос на іншую дату) Распрацоўка праграмнай мадэлі ў Axure: спецыфікацыя і прататып / Наста Казлоўская
  • Абвесткі на тыдзень і месяц / Яўгенія Зяноўка
  • Справаздача прац за тыдзень, планаванне наступнага / кожны

  • Рознае
  • Кава-паўза

ПРАТАКОЛ

  • Уступ / Яўгенія Зяноўка

Сёння ў нас вельмі цесная суполка. Наста захварэла, таму выступу “Распрацоўка праграмнай мадэлі ў Axure: спецыфікацыя і прататып” сёння не будзе. Гэты тыдзень кароткі, і працаваць трэба лепей, каб дасягнуць жадаемых вынікаў.

Іван будзе ў адпачынку з 1 па 30 лістапада. Юрась Станіслававіч, Ганна, Зміцер і Марына таксама ў адпачынку на тыдзень.

У сераду быў Адкрыты семінар. У чацьвер  семінары па Мабільных прыстасаваннях. і па Нудж. Жадаем, каб хутчэй з’явіліся апісанні і відэаролікі для нашых прадуктаў. Адбылася планёрка семінараў.

Было шмат дыскусій на семінары па ЭЛАР наконт таго, як спраўляцца з павялічанай нагрузкай. У мінулую пятніцу прайшла размова з літоўцамі па “Латвія–Літва–Беларусь”.

  • Абвесткі на тыдзень і месяц / Яўгенія Зяноўка

Прэзентацыя: https://drive.google.com/open?id=0B4srsQ2PBiPNT3c5NHhtYjM5OXM 

Каляндар

За гэты тыдзень трэба падрыхтаваць матэрыялы да канферэнцыі.

У чацьвер  дэдлайн па “БРФФИ – ГКН Арм-2017”.

Станіслава чакае ў пятніцу вялікая справаздача па ІК-502 за 2016 г.

У панядзелак у 11.00 –  каляндар, у 11.30 – планёрка семінараў.

Дэдлайн па DAAD – у аўторак, 15 лістапада.

17 лістапада – РІНТІ-2016.

І абавязкова 1 снежня перадаць фінальны прэпрынт УДК у выдавецкі аддзел НББ. Таму трэба хутчэй уключацца ў вычытку АПП, скончыць вычытку Тлумачальнай запіскі па УДК.

Просьба да супрацоўнікаў спраўна дасылаць справаздачы.

  • Справаздача прац за тыдзень, планаванне наступнага / кожны

Віталій: працуе па мабільнаму дыктафону.

Станіслаў: займаўся лакалізацыяй (засталося 6 сэрвісаў), падрыхтоўваў справаздачу па ІК-502. Плануе скончыць гэтую справаздачу і выконваць абавязкі загадчыка лабараторыі.

Яўгенія: амаль увесь час удзельнічала ў семінарах (асноўнае ЭЛАР), выконвае заяўку па праекту з Арменіяй. Плануе вырашыць тэму дысертацыі.

Алесь: працягваў распрацоўку “гаворачай галавы” і будзе займацца сінтэзам распазнавання.

Міхал: займаўся  перапрацоўкай структуры КрокЭпп.

Кірыл: быў у адпачынку.

Эвеліна: тэставала мабільныя прыстасаванні, на наступным тыдні плануе зыйсці ў адпачынак  за свой кошт (на сесію).

АУ: вычытвае Тлумачальную запіску па УДК, працягвае семантычную апрацоўку АПП.

  • Рознае: Абмеркаванне прэзентацыйных матэрыялаў лабараторыі на Social Weekend.
  • Кава-паўза

Семінар

2 лістапада 2016 г.

(серада)

11:00-12:30

пакой - 430

Cакратар - Ганна Станіславенка

Пратакол - Марына Марчык

Адказныя за тэхніку і крэслы - Зьміцер Дзенісюк, Станіслаў Лысы

Кава-паўза - Ганна Станіславенка

  • Уступ / Юрась Гецэвіч
  • Справаздача па ўдзеле ў Social Weekend. Пабудова бізнэс-мадэлі / Алена Крывальцэвіч, Марына Марчык, Наста Краснова
  • Агляд тэм па камп’ютарнай лінгвістыцы / Юрась Гецэвіч
  • Абвесткі на тыдзень і месяц / Ганна Станіславенка
  • Справаздача прац за тыдзень, планаванне наступнага / кожны

  • Рознае: Абмяркаванне плакатаў, буклетаў і іншых прэзентацыйных матэрыялаў лабараторыі на РИНТИ 
  • Кава-паўза

ПРАТАКОЛ

  • Уступ / Юрась Гецэвіч

Ёсць нам чым ганарыцца за мінулы тыдзень!

З’явіліся матэрыялы міжнароднага кангрэсу па інфарматыцы (на дыску) CSIST’2016, таксама нам прыслалі дзве друкаваныя версіі зборніка “Automatic Processing of Natural Language Electronic Texts with NooJ”, ён зарэгістраваны ва ўсіх міжнародных пошукавых сістэмах. Тут ёсць 6 нашых артыкулаў, напісаных у суаўтарстве, дзесь 75% з іх аўтараў – нашы супрацоўнікі.

У сераду быў Адкрыты семінар. У чацвер - семінар па Мабільных прыстасаваннях. Жадаем, каб хутчэй з’явіліся апісанні і відэаролікі для нашых прадуктаў. Семінар па УДК быў выязны – адбыўся ў НББ і быў паспяховы. Было паседжанне навуковай рады, на якім адбылася справаздача Барыса Мяфодзьевіча па камандыроўцы. У пятніцу адбыўся другі дзень Social Weekend – Алена, Наста і Марына вучыліся прасоўванню нашых распрацовак праз медыя. У сераду адбылася размова пра відэа, у чацвер быў майстар-клас па Sony Vegas, а на Social Weekend атрымалі заданне зрабіць відэа пра наш праект. Як бачым, відэа для нас – перспектыўны напрамак. Да выставы рыхтуем сінтэзаванае відэа - “гаворачую галаву”, таксама ў сінтэзатары з’явіўся жаночы голас (голас Алесяі). Адбылася планёрка семінараў.

Таксама вырашалі пытанні па паездцы ў Познань, ад нашай лабараторыі паедуць Алена, Зміцер, Станіслаў і Юрась, зараз ідзе справа па візах. Калі ў каго ёсць ідэі, што там прэзентаваць, – яны вітаюцца. Скантактаваліся з Ансам. Маем ужо нават прафіцыт праектаў! Удзячны ўсім, хто спрыяў гэтаму выніку. Адбыўся семінар па Corpus.by, які быў перайменаваны ў “Семінар па інтэрнэт-тэхналогіях”. Падалі заяўку на ярмарку тэхналогій, і калі нас прымуць, то на Я. Коласа, 27 адбудзецца выстава. Было шмат дыскусій на семінары па ЭЛАР наконт таго, як жа спраўляцца з павялічанай нагрузкай. Але больш адказнасці – больш павагі, мяркую, усе бачаць працу гэтага семінара.

  • Справаздача па ўдзеле ў Social Weekend. Пабудова бізнэс-мадэлі / Алена Крывальцэвіч, Марына Марчык, Наста Краснова

Прэзентацыя: https://drive.google.com/open?id=0B4srsQ2PBiPNNTh2OVpnT3RJdk0 

Хочам прадставіць, дзе можна пабачыць нашы поспехі. Мы прайшлі на праект у намінацыі “па выбары экспертаў”, можна пабачыць па спасылцы.

Дзень 1 – нас вучылі карэктаваць назву праекта, распавялі пра краўдфандынг і сацыяльную адказнасць праекта.

Дзень 2 – нас вучылі камунікацыі з мэтавай аўдыторыяй і журналістамі, распавядалі пра маркетынгавы план праекта, механізмы працы з мясцовымі супольнасцямі, стварэнне віруснага відэа пра праект, а таксама пра бізнэс-мадэль Lean Canvas.

Дзень 3 – нас навучаць візуалізацыі

Пасля нас чакае фінал, у якім адбудзецца пітчынг. Зараз азнаёмімся з практычным прымяненнем бізнэс-мадэлі Lean Canvas (гл. прэзентацыю).

Барыс Мяфодзьевіч: Ці не здаецца вам, што навуковай распрацоўкай і бізнэсам павінны займацца дзьве розныя каманды? Ці можа бізнэсмэн быць навукоўцам?

Алена: Так! Бізнэсмэн можа быць навукоўцам, а навуковец – бізнэсмэнам. Мы атрымалі энцыклапедычныя веды і можам ведаць усё!

Б.М.: Даклад цікавы, яскрава бачна, колькі высілкаў даводзіцца ўкладаць у прыгожае прыстасаванне.

Яўгенія: Ці распісала ты КрокЭп па ўсіх пунктах з гэтай таблічкі?

Алена: Не ўсе

Яўгенія: Што далей з удзелам у СВ?

Алена: У першы дзень мы выканалі ўмовы і таму прайшлі на дзень 2, які таксама даўся паспяхова. Каб не выйсці з праекта ў 3-ці дзень, нам трэба зняць добрае відэа. Ідэі ёсць! Цяпер вельмі вітаюцца прапановы па тэхніцы і дапамозе ў здымках. Першая ідэя - сцэнар з карыстальнікам, 2-я – з акцэнтам на каманду. Мне больш падабаецца першы варыянт, бо ён сюжэтны. Ёсць і 3-ці варыянт – выйсці на вуліцу з апытанкай пра гарады і славутасці.

Ганна: 3-ці варыянт – гэта адзінае, што блізка падобна на віруснае відэа. Галоўнае – прыдумаць цікавыя фармуліроўкі пытанняў і назваць гэтае відэа так, каб пошукавік выдаваў менавіта яго.

Юрась Гецэвіч: Ці бачылі ролік пра love story людзей, якія размаўляюць на розных мовах пры дапамозе прыстасавання-перакладчыка?

Яўгенія: Калі вы павінны гэта зрабіць?

Алена: Усё трэба зрабіць да 8-га лістапада. У бліжэйшы час ідзем здымаць!

Станіслаў: Гэта будуць рэальныя ці падстаўныя людзі?

Алена: Мяркую, і тыя, і іншыя.

Ю.Г.: Ці патрэбныя яшчэ лайкі на старонцы KrokApp?

Алена: Было б нядрэнна.

Ю.Г.: Згодны, што ў нас шмат добрых праектаў, нам трэба ўмець іх правільна прэзентаваць, падавацца.

  • Агляд тэм па камп’ютарнай лінгвістыцы / Юрась Гецэвіч

Прэзентацыя: https://drive.google.com/open?id=0B4srsQ2PBiPNMmNlc0Rjb1ZnMEU 

Што ўкладаюць у тэрмін “кампутаровая лінгвістыка”? Ёсць шмат розных азначэнняў. Зараз пагаворым пра гэта ў межах трох азначэнняў (гл. прэзентацыю).

Алена: Варта адзначыць узроўні тэкста.

Станіслаў: Гэтая тэма ўводзіць лінгвістаў у кампутаровыя тэмы. Ці не зрабіць нешта адваротнае – зрабіць уводныя тэмы ў лінгвістыку для праграмістаў?

Ю.Г.: Імкнемся ўлічыць гэта (слайд).

Алена: Зрабіць тэму пра вытокі – чаму менавіта такі спіс фрэймворкаў?

Ганна: Якія мэты гэтага навучання? Калі проста падцягнуць нашыя веды, то гэта адзін фармат, калі хочам паглыбіцца – гэта іншы, больш падставовы фармат. Якая мэтавая група гэтых заняткаў?

Ю.Г.: Нам трэба “выраўняцца” па некаторых базавых паняццях. Адпаведна ўзнікне маса новых паняццяў і ідэй.

Алена: Мы арыентуемся на навуковы ці карыстальніцкі ўзровень?

Ю.Г.: Паглядзім, як пойдзе. Мэта: ёсць тэма – і пасля гэтага занятку кожны з нас павінны ўмець яе распавесці, каб не трэба было тлумачыць асобна і каб кожны ведаў, куды ісці па тэме/сферы далей. У агульных блоках разгледзім базавы набор тэм, які на паверхні. Мы павінны ведаць, як гэта працуе.

Алена: Хто будзе гэта рыхтаваць і прадстаўляць і як?

Ю.Г.: Праз семінар у форме даклада.

Алена: Калі хочам структурызаваць нашыя веды, то патрэбныя аднастайныя матэрыялы, а кожны з каманды зробіць курс неаднастайным. Калі новы супрацоўнік скарыстаецца гэтымі матэрыяламі, іх рознасць кепска паўплывае на якасць.

Ю.Г.: Не будзем адразу задаваць высокую планку. Магчыма, спачатку пойдзем па буйных тэмах.

Ганна: Патрэбная структура, а не плынь.

Алена: Так, інфармацыя можа не запомніцца.

Ю.Г.: Запомніцца дзякуючы практыцы. Любая з гэтых тэм – на 20-30 хв.

Яўгенія: Няпраўда, не 20-30, больш :)

Алена: Патрэбныя прынамсі 5 базавых тэм. Калі мы не разглядзім асновы, далейшая інфармацыя не будзе ўспрымацца.

Ю.Г.: Спачатку пройдзем тое, у чым мы спецыялісты. Пачаць можна з Нудж.

Яўгенія: Перад пачаткам працы з Нудж трэба патлумачыць тэорыю! Няма сэнсу без тлумачэння, што такое лінгвістычны працэсар.

Ю.Г.: Тлумачэнне будзе.

Яўгенія: Дык для лінгвістаў ці для праграмістаў?

Ю.Г.: Праблема ў тым, што паміж імі няма згоды.

Яўгенія: АВС-курс будзе праходзіць у межах адкрытага семінару?

Ю.Г.: Так.

Ю.Г.: Можна скласці спіс вашых прапаноў па курсе. Папярэдне будзем вырашаць задачы сэмпламі, плюс напачатку тэрміналогія.

  • Абвесткі на тыдзень і месяц / Ганна Станіславенка

Прэзентацыя: https://drive.google.com/open?id=0B4srsQ2PBiPNT3c5NHhtYjM5OXM 

Каляндар

Сёння ўвечары ў ПВТ адбудзецца семінар “Привлечение прямых иностранных инвестиций в ИT сферу”.

4 лістапада – прагляд фільма “Лютар”.

За гэты тыдзень трэба падрыхтаваць макет плаката на выставу РІНТІ.

Просьба да супрацоўнікаў спраўна дасылаць справаздачы.

Таксама просьба хутчэй уключацца ў вычытку АПП!

  • Рознае: Абмеркаванне плакатаў, буклетаў і іншых прэзентацыйных матэрыялаў лабараторыі на РИНТИ 

Матэрыялы да канферэнцыі трэба падрыхтаваць за гэты тыдзень.

  • Кава-паўза

Семінар

26 кастрычніка 2016 г.

(серада)

11:00-12:30

пакой - 430

Cакратар - Ганна Станіславенка

Пратакол - Марына Марчык

Адказныя за тэхніку і крэслы - Зьміцер Дзенісюк, Станіслаў Лысы

Кава-паўза - Ганна Станіславенка

  • Уступ / Юрась Гецэвіч
  • Справаздача семінару Corpus.by / Станіслаў, Іван, Зьміцер, Марына, Вадзім, Аляксандр, Юрась
  • "Абмеркаванне прамоцыі праз відэаролікі інтэлектуальных сістэм : робаты і маўленне" / сектар Робататэхнікі

  • Абвесткі на тыдзень і месяц / Ганна Станіславенка
  • Справаздача прац за тыдзень, планаванне наступнага / кожны

  • Рознае: Абмяркаванне плакатаў, буклетаў і іншых прэзентацыйных матэрыялаў лабараторыі на РИНТИ
  • Кава-паўза

ПРАТАКОЛ

Сёння ў нас дзьве асноўныя тэмы. Быў насычаны тыдзень: мінулы семінар прайшоў добра, мы паказвалі праект прэзентацыі, якую паказвалі на канферэнцыі ўчора, былі студэнцкія праекты, семінар па мабільных прыстасаваннях, які нават зацягнуўся і быў вельмі плённым. Гаварылі пра выставу на РІНТІ. Быў майстар-клас па сінтэзе і распазнаванні і corpus.by на гуманітарным факультэце. Не заўсёды добра ідзе паказ нашых напрацовак у рэжыме анлайн, часам лепш загадзя падрыхтаваць прэзентацыю са скрыншотамі, а інтэрнэт “мець у запасе”, каб паказаць нешта анлайн дадаткова. Адбылася сустрэча па Корпус.бай, а сёньня будзе справаздача гэтага семінара. Ёсьць ідэя пераназваць гэты семінар і перанесьці яго час з 11:00 на 14:00.

Учора адбылася канферэнцыя CSIST, мы выступілі з двума дакладамі. Адбыўся семінар па ЭЛАР, таксама даслалі Nooj-letter. Зьвярнулі ўвагу на пытаньне супрацоўніцтва, якое датычыць усіх семінараў (= кааперацыя для далейшага ўкараненьня нашых распрацовак). Патрэбна, каб кожны семінар меў ліст кантактаў зацікаўленых (= супрацоўніцтва). Створана 8-е відэа па Нудж, а таксама прасоўваюцца мабільныя праграмы.

Ідэя: паказваць Нудж-відэа на нашых семінарах ці пачаць зь іх АВС-курс па кампутаровай лінгвістыцы.

  • Справаздача семінару Corpus.by / Станіслаў, Іван, Зьміцер, Марына, Вадзім, Аляксандр, Юрась

Прэзэнтацыя: https://drive.google.com/open?id=0B4srsQ2PBiPNbmVqd2UtTGdFaEFianlCMWZEYnY2RGlXUFpR 

Справаздача за 8 месяцаў. з 22.02.2016 па 24.10.2016 (дата апошняга семінара).

Пытаньні:

Барыс Мяфодзьевіч: Адкуль узялася такая назва?

Юрась Гецэвіч: У кампутаровай лінгвістыцы папулярнае слова “Корпус”, па аналогіі з корпуснай лінгвістыкай. У нашым выпадку гэта корпус прылад для апрацоўкі тэкстаў і маўлення.

Б.М.: І дамен не быў заняты?

Ю.Г.: Так, быў незаняты.

Б.М.: Мабыць, варта было назваць “Мова.бай”?

Ю.Г.: Не. Таксама мы хочам, каб рэсурсы корпус.бай выкарыстоўваліся і іншымі сайтамі. Корпус.бай ужо мае укараненне некаторых сэрвісаў.

Ганна Станіславенка: У чым інавацыя і які практычны вынік? Што можа быць ня толькі для вышэйшай школы?

Ю.Г.: Унікальнасьць. Нечага падобнага падкрэслена навуковага ў іншых еўрапейскіх краінах няма, хіба толькі coursera. Падобныя праекты накіраваныя збольшага на прадвінутых карыстальнікаў, ідэя ж нашых сервісаў – у простасці і дастпунасці ўсім. Падобны да нашага праект AlchemyAPI. Наш жа засяроджаны на апрацоўцы маўлення і толькі на тэксце не спыняецца.

Інавацыя – гэта значыць вялікі запас канкурэнтнай здольнасьці. У нас канкурэнтаў пакуль няма, бо рынак такіх прадуктаў яшчэ павінны сфармавацца. Канкурэнты ў нас яшчэ ці не зьявіліся, ці не “дасьпелі” да выхаду на рынак. Таму інавацыйная канкурэнтаздольнасьць такіх платформ у Беларусі прадстаўлена адзіным экзэмплярам – нашым corpus.by. Мы дадаем лакалізацыі, каб выйсці на іншыя рынкі, дзе ёсьць канкурэнцыя. Бо адсутнасьць канкурэнтаў таксама можа азначаць і слабасць, нязначнасць гэтага рынку ў нашай краіне.

Рыгор Пракаповіч (наш сённяшні госць): Рады, што змянілася галоўнае меню. Хацелася б яшчэ, заходзячы на сайт, чуць прывітаньне, напрыклад, жаночым голасам. Гэта зрабіла б сайт цікавейшым.

Ю.Г.: Часам людзей такое раздражняе.

Р.П.: Можна ўключыць гэта і паставіць лічыльнік, каб “лавіць” закрыцьці, і зрабіць высновы.

Ю.Г.: Тады рэзалюцыя – дадаць воблака з вітаннем.

Р.П.: Дадайце ў хэлпы крыніцы, спасылкі на публікацыі, спіс літаратуры, як на MathLab.

Ю.Г.: Вельмі слушна, гэтая ідэя ў нас ёсьць, хутка зьявіцца матэматычная мадэль PitchPlotter, а таксама будуць дададзеныя перакрыжаваныя спасылкі.

Б.М.: Што такое Дэманстрацыйны сэрвіс?

Ю.Г.: Гэта шаблон сэрвіса, наш open-source, які любы распрацоўшчык зможа ўзяць і стварыць на яго аснове новы сэрвіс. Далей карыстальнікі будуць і распрацоўшчыкамі нашых сэрвісаў. Заадно будзе расьці трафік і зацікаўленасць.

Б.М.: Колькі лакалізавана сэрвісаў на англійскую мову?

Ганна: Менш за палову, на рускую толькі дэманстрацыйны.

Б.М.: На польскую трэба.

Алена: Мабыць зрабіць, каб сэрвісы ад пачатку былі разбітыя на блокі, катэгорыі?

Ю.Г.: Ідэя нашай рубрыфікацыі - каб адзін сэрвіс мог быць у некалькіх рубрыках. Напрыклад, патрэбна рубрыка па фанетыцы - тады мы яе ствараем, і на гэты стрыжань “нанізваюцца” нашыя сэрвісы, датычныя фанетыкі. Гэта пашырае колы, якім можа быць адрэсаваны наш сайт.

Алена: Незразумелая розніца паміж катэгорыямі “вычытка” і “пісьменніцтва”.

Ю.Г.: Вычытка - спіс сэрвісаў з нашай метадычкі, “пісьменьніцтва” - мінімум інструментаў для любога карыстальніка, умоўна для блогера, якому трэба праверыць тэкст, магчыма, стварыць спасылку. Пасьля гэтым павінны заняцца ЭЛАР. ЭЛАР можа пашырыць пункты збыту = заняцца семантычнай рубрыфікацыяй.

Б.М.: Нерацыянальна выкарыстоўваецца плошча: вялікі прамавугольнік і дробны тэкст у іх. Мабыць, зрабіць некалькі старонак з вялікім шрыфтом?

Ганна: Так, чаму б не павялічыць назву RSS Reader’а ў некалькі разоў?

Ю.Г.: Гэта пытанне да дызайнераў, абмяркуем.

Рэзалюцыі:

  • дадаць на галоўную старонку Корпус.бай воблака з вітаннем
  • паставіць рубрыфікацыю ў павестку ЭЛАР, Марына падрыхтуе ўводзіны ў гэтае пытаньне
  • абмеркаваць з дызайнерамі адпаведнасць памеру назваў і панэлек сэрвісаў на Корпус.бай

  • "Абмеркаванне прамоцыі праз відэаролікі інтэлектуальных сістэм: робаты і маўленне" / сектар Робататэхнікі

Каментар: Цяпер вядзем ліставанне з познаньскім суперкампутаровым цэнтрам, група нашых супрацоўнікаў паедзе ў Познань знаёміцца з іх напрацоўкамі.

А зараз паглядзім два ролікі:

Фэйкавы тэнісны бой спартоўца з робатам https://www.youtube.com/watch?v=tIIJME8-au8 

Робаты-фехтавальшчыкі https://www.youtube.com/watch?v=iUk2RKQcVwc 

Гэта ролікі віруснай рэкламы, карыстальнікі вельмі падымаюць колькасьць праглядаў і самі іх распаўсюджваюць. “Калі вы хочаце стварыць добрую вірусную рэкламу, паглядзіце топавыя ролікі ў youtube.”

Зараз распавяду пра наш вопыт, а пасьля можна зладзіць невялічкі мазгаштурм - паспрабуем стварыць сюжэт віруснага роліка.

Вірусная рэклама пакліканая чапляць за важныя “стрункі”. Ролік з боем робата і тэнісіста падняў чаканні сапраўднага мерапрыемства. Тое ж самае з гэтым відэа, музычныя прыступкі на эскалатары – https://www.youtube.com/watch?v=T_dMfmRJ1nw. Яно пабудзіла ў людзях пэўныя сацыяльныя пачуцьці.

Наша суполка ўкантакце:

“Тэхналогіі персанальнай робататэхнікі” https://vk.com/smartrobo 

Нашыя ролікі:

Беларускі навучальны робататэхнічны канструктар: https://www.youtube.com/watch?v=i0LQg-TG1vo 

Беларускі робататэхнічны канструктар RoboCake: https://vk.com/smartrobo?z=video-84893994_456239026%2Fc0e31cbbc6239408d7%2Fpl_wall_-84893994 

Two-tier mobile robot control system project (робат вандруе па будынку інстытута): https://www.youtube.com/watch?v=42we9W22iCM 

Абмеркаваньне, Ідэі, Пытаньні

Алена: Гэтыя ролікі трэба накіраваць на рэкламу асобнага праекта ці лабараторыі?

Р.П.: Гэта ролік для актывізацыі нашай працы, каб зрабіць рэкляму двум калектывам.

Алена: Вірусныя ролікі робяцца альбо вельмі прафесійна, альбо - вельмі “неахайна” для рэалістычнасьці. Прыгажосьць прафесійнага роліка прыцягвае больш увагі. Таксама можна “дадавацца” да рэклямы іншага брэнда. Таксама вірусны ролік нясе эмацыйны кампанент - хочам мы гледачоў насьмяшыць, ці прымусіць расплакацца, ці яшчэ што.

Ю.Г.: Стварыць ролік “Таемнае жыцьцё робатаў без гаспадароў” :)

БМ: Колькі можна хлусіць у рэкламе? Усё ж гэта нерэальнае!

Каментар: Вірусная рэклама прызначаная зацікавіць, звярнуць увагу, таму мае такі кампанент.

Ганна: Ідэя – робат, які працуе ў нашым інстытуце, нагадвае працаўнікам пра нейкія мерапрыемствы, уключае сьвятло

Рэзалюцыя:

  • трэба сустрэцца (ЮрГ, Рыгор, Алена, Ганна, Марына) і абмеркаваць магчымыя сюжэты ў пятніцу ў 10:00.

  • Абвесткі на тыдзень і месяц / Ганна Станіславенка

Глядзіце Каляндар

Усе падзеі – прэзэнтацыя: https://drive.google.com/open?id=0B4srsQ2PBiPNMndBdmNtaW5hZFk 

31 кастрычніка - кінапаказ фільма “Лютар”

Да суботы жадаючыя могуць паведаміць, каб загадзя атрымаць квіткі.

29-30 лістапада - выязны семінар для тых, хто едзе ў Познаньскі суперкампутаровы цэнтр.

  • Справаздача прац за тыдзень, планаванне наступнага / кожны

Узгаданы спіс тых, хто спраўна дасылае справаздачы. Просьба да астатніх: не губляцца, справаздачы дасылаць.

  • Рознае: Абмяркаванне плакатаў, буклетаў і іншых прэзентацыйных матэрыялаў лабараторыі на РИНТИ

Трэба падрыхтаваць выставу РІНТІ! Рыхтуем з Аляксандрам “гаворачую галаву” анлайн, просьба Барысу Мяфодзевічу - даць спіс візем.

  • Кава-паўза

Семінар

19 кастрычніка 2016 г.

(серада)

11:00-12:30

пакой - 430

Cакратар - Ганна Станіславенка

Пратакол - Марына Марчык

Адказныя за тэхніку і крэслы - Іван Рэентовіч

Кава-паўза - Ганна Станіславенка

  • Уступ / Юрась Гецэвіч
  • Выступ на CSIST’2016: ONLINE  word  paradigm GENERATOR  for electronic grammar  dictionaries completion / Yu. Hetsevich, V. Varanovich, S. Lysy, I. Reentovich, E. Kachan
  • Выступ на CSIST’2016: Computer-based system of analysis and interpretation of speech intonation / B. M. Lobanov, V. A. Zhitko, Y. A. Zdaranok
  • Абвесткі на тыдзень і месяц / Ганна Станіславенка
  • Справаздача прац за тыдзень, планаванне наступнага / кожны

  • Рознае - запрашэнне на АВС-курс па камп’ютарнай лінгвістыцы
  • Кава-паўза

ПРАТАКОЛ

  • Уступ / Юрась Гецэвіч

Справаздача за мінулы тыдзень:

у сераду быў адкрыт семінар, у чацвер быў семінар па мабільных прыстасаваннях, дзе быў госць з робататэхнікаў. Таксама ў чц была навуковая рада. У пятніцу была атэстацыя аспіранта Станіслава.

У панядзелак быў семіанра па корпус.бай, быў каляндар і сустрэча сакратароў семінараў. Таксама была расылка інфармацыйных лістоў па Нудж і УДК у аўторак. У аўторак зранку быў семінар па электронных лінгваакустычных рэсурсаў. І ўвесь аўторак у НББ быў семінар СЕМИНАР ДЛЯ ПОТЕНЦИАЛЬНЫХ ЗАЯВИТЕЛЕЙ И БЕНЕФИЦИАРОВ В МИНСКЕ

  • Выступ на CSIST’2016: ONLINE  word  paradigm GENERATOR  for electronic grammar  dictionaries completion / Yu. Hetsevich, V. Varanovich, S. Lysy, I. Reentovich, E. Kachan

Прэзентацыя: https://drive.google.com/open?id=0B4srsQ2PBiPNYWVlVUxjeHpDN2s 

Юрась: нейкі фрагмент мы ўжо паказвалі прэзентацыі. Сёння мы хацелі больш праставіць наш алгарытм па папаўненне новых слоўнікаў. Ідэю а

Валер Віктаравіч: Алгартым не зусім новы. Сама ідэя. Алгартым разгортвання парадыгмы часцін мовы наступны:

..

адкінуўушы адна літару, магчыма мы знойдзем адпаведнік у слоўніку і з большай верагоднасцб парадыгма новага слова будзе паўтарць тую, што ў слоўніку. І гэтык далей.

Мы стварылі так знаыя флектыўны слоўнік для працы алгарытма.

Юрась: У нас ёсць электронная граматычная база з разгорнутымі парадыгмамі. І наш алгартым звяртаецца да ўсёй базы і правярае супадзенне хваста нашага невядомага слова з ужо вядомымі словамі.

З пункту погляду рэалізацыі праграмістаў усё проста. Зараз спрабуем зрабіць больш зручны інтэрфейс для карыстальнікаў.

Яўгенія распавядзе пра саму працу з алгарытмам.

Яўгенія: Прыклад слова “абмакванне”: пазначаецца часціна мовы, далей пазначаюцца граматычныя прыкметы.

….

Алгартым рэалізаваны на платформе Corpus.by у сэрвісу “Генератар парадыгмы слова”. Карыстальнік указвае некалькі словаформаў адной лексемы і вызначае яе катэгорыю для лепшых вынікаў працы сэрвісу.

Іван распавядзе больш пра статыстыку тэставання.

Іван: Статыстыка паказве, што сістэма працуе на добрым узроўні. Не апрацаваных цалкам слоў - 22 %, Часткова апрацаваных - 45 %.

Юрась: Мы зрабілі бясплатную дастыпную сістэму для карыстання нашымі супрацоўнікамі, студэнтамі, калегамі. Самі слоўнкі, базы закрытыя, іх няма спампаваць.  

Б.М. Лабанаў: перапрацаваць табліцу па статыстычных дадзенах.

РЭЗАЛЮЦЫЯ: дапрацаваць статыстыку, зрабіць больш зразумела; дадаць блок-схемку алгарытму; дадаць прынскрыны працэсу.

  • Выступ на CSIST’2016: Computer-based system of analysis and interpretation of speech intonation / B. M. Lobanov, V. A. Zhitko, Y. A. Zdaranok

Прэзентацыя: https://drive.google.com/open?id=0B4srsQ2PBiPNYVB3bHVMV0pqZEE 

Б.М. Лабанаў: Якія матывы? Інтанацыя мае важнуб роль у камунікацыі, для выдзялення сэнсу, галоўнага і агульнага і іншыя. Таксама інаязычны акцэнт ярэй за ўсё адлюстроўваецца ў інтанацыі. Таму вельмі часта рускамоўныя падаюцца амерыканцам вельмі грубымі.

Струтура даклада:

Сістэма аналізу яшчэ ў стадыі распрацоўкі. Мы падалі гэты праект у Фонд. У праект мы заклалаі што гэта будзе сістэма адукацыі англійскай, рускай і беларускай моў. Сістэму можна прадэманстраваць у межах нашага семінару.

такой сістэмы для адукацыі не існуе, наколькі мы ведаем. Сістэму можна будзе рабіць пад многія мовы.

Юрась: Можна падумаць такую сістэму для мабільных тэлефонаў.

Б.М. Лабанаў: Каманда захапілася працай.

Юрась: трэба ддаваць беларускую мовы

  • Абвесткі на тыдзень і месяц / Ганна Станіславенка

Прэзентацыя: https://drive.google.com/open?id=0B4srsQ2PBiPNQ0xtQWM2eFMxbGc 

  • Справаздача прац за тыдзень, планаванне наступнага / кожны

  • А.У. Бабкоў: скончана вычытка прэпрынта УДК; пачаў перакаладаць КАП, удзельнічаў у працы семінараў.
  • Аляксандр: займаўся распазнаваннем маўлення; планую дапрацаваць сэрвіс на корпус.бай
  • Наста: прымала удзел у Social Weekend, займалася разпрацоўкай мабільных праграм Разумнікам і Складальнікам фраз.
  • Эвеліна: удзельнічала ў семінару па мабільных прыстасаваннях.
  • Яўгенія: выйшла з бальнічанага, займаюся ЭЛАР, рыхтуюся да канерэнцыі
  • Ганна: УДК, ЭЛАР, удзел у падрыхтоўцы семінараў
  • Іван: папаўняю базу корпус.бай, займаўся лакалізацыямі і інш., планую займацца пратаколам семінар, вучуся ў магістратуры; рыхтуюся да канферэнцыі.
  • Кірыл: займаюся распазнаваннем маўлення, працаваў над сваім сэрвісам; спрабаваў атрымаць вынікі канферэнцыі, паступіў у аспірантуру.
  • Станіслаў: абараніў першы год навучання ў аспірантуры, працаваў над тэхнічнымі пытаннямі корпус.бай.
  • Віталь: праходзіў практыку, хачу вырашыць пытанне ўладкаванн на працы.
  • Сяргей (з ФПМ):  я займаюся распазнаванне музыкі, зараз завочна праходжу курс па апрацоўкі гукавых сігналаў; жадаў бы больш працаваць у гэтай сферы.
  • Рознае - запрашэнне на АВС-курс па камп’ютарнай лінгвістыцы
  • Для таго каб зраўняць веды па тэме, будзем праводзіць такія сустрэчы. Запрашаюцца ўсе. Сёння ўступны занятак.
  • Кава-паўза

Семінар

12 кастрычніка 2016 г.

(серада)

11:00-12:30

пакой - 430

Cакратар - Ганна Станіславенка

Пратакол - Марына Марчык

Адказныя за тэхніку і крэслы - Зьміцер Дзенісюк, Станіслаў Лысы

Кава-паўза - Ганна Станіславенка

  • Уступ
  • Справаздача па ўдзеле ў канферэнцыі PRIP'16 / К. Нікалаенка
  • Справаздача па ўдзеле ў 2-й Белорусско-Прибалтийский Форум “Сотрудничество - катализатор инновационного роста”  / А. Крывальцэвіч, М. Марчык
  • Справаздача па ўдзеле ў кангрэсе “Бібліятэка як феномен культуры” / А.У. Бабкоў, Г. Станіславенка
  • Справаздача па камандзіроўцы ў Тбілісі і ўдзеле ў канферэнцыі EaPEC'16 / Ю.С. Гецэвіч
  • Абвесткі на тыдзень і месяц / Ганна Станіславенка
  • Справаздача прац за тыдзень, планаванне наступнага / кожны

  • Рознае

ПРАТАКОЛ

  • Уступ

Сёньня ў павестцы 4 справаздачы, за тыдзень мы паўдзельнічалі ў 4 канферэнцыях. Мы распавядаем пра сябе, гэта добра – бо рэкляма вядзе да праектаў, а праекты да фінансаваньня. Сёньня пагаворым пра канферэнцыю ў БДУ (PRIP), 2-гі Беларуска-Прыбалтыйскі форум, канферэнцыю “Бібліятэка як феномен культуры” і замежную камандыроўку.

  • Справаздача па ўдзеле ў канферэнцыі PRIP'16 / К. Нікалаенка

Гэтая канферэнцыя праходзіць штогод, спачатку яна праходзіла на рускай мове, цяпер выйшла на міжнародны узровень і праходзіць на ангельскай мове.

Прэзентацыя: https://drive.google.com/open?id=0B4srsQ2PBiPNbUxUSmVwdkw2Unc 

Рэзалюцыя: атрымаць зборнік артыкулаў.

  • Справаздача па ўдзеле ў 2-й Белорусско-Прибалтийский Форум “Сотрудничество - катализатор инновационного роста”  / А. Крывальцэвіч, М. Марчык

Прэзентацыя: https://drive.google.com/open?id=0B4srsQ2PBiPNdlFNZndZdWhLcTA 

  • Справаздача па ўдзеле ў кангрэсе “Бібліятэка як феномен культуры” / А.У. Бабкоў, Г. Станіславенка

Нам задавалі пытаньні агульнага характару (напрыклад, што будзем рабіць у гэтым накірунку далей, ці будуць нейкія электронныя рэсурсы). Як далей працягваць УДК? Была паднятая і тэма фінансаваньня. Каверзных пытаньняў не было. Яшчэ быў расповед пра вычытку УДК, які быў па сутнасьці крытыкай зробленай намі працы, але лічу, гэты быў звычайны працоўны момант, які нават патрэбны. Агулам на канферэнцыі абмяркоўвалася, як бібліятэкам Беларусі працаваць у кааперацыі. Была зацікаўленасьць ва УДК.

Прэзентацыя: https://drive.google.com/open?id=0B4srsQ2PBiPNa3JjSzlDMng0bnM 

Рэзалюцыя: Трэба падаць вынікі ў нейкую фондаўскую праграму і супрацоўнічаць з Ромуальдам Браніславівачам Грыгянцам.

  • Справаздача па камандзіроўцы ў Тбілісі і ўдзеле ў канферэнцыі EaPEC'16 / Ю.С. Гецэвіч

Прэзентацыя: https://drive.google.com/open?id=0B4srsQ2PBiPNS3R3bl9BRE04Y3M 

Як мы трапілі на EaPEC? У лютым Аляксандр Васільлевіч прапанаваў нам паўдзельнічаць у канферэнцыі ў Грузіі. Арганізатары – еўрапейцы, а сама канферэнцыя прызначаная для шасьці краін Усходняй Эўропы. Эўразьвяз 20 год фінансуе разьвіцьцё электроннай камунікацыйнай структуры для Эўропы, каб гэтая сетка пашыралася. У Беларусі за гэта адказвае наш інстытут, суперкампутаровы цэнтр прымае інтэрнэт ад правайдэра ў Познані і раздае беларускім арганізацыям. Цяпер маем хуткі інтэрнэт дзякуючы BASNET. Ідэя канферэнцыі: каб гэтыя каналы напаўняліся навуковай інфармацыяй і камунікацыяй.

Былі сэсіі “Астраномія”, “Медыцына”, “Робаты”, “Суперкампутаровы цэнтр” і шматлікія іншыя. Таксама прайшла прэзэнтацыя мабільнага прыстасаваньня KrokApp. Па выніках мы выйгралі выдзелены канал на 50 мбіт, гэтага цалкам хопіць для якаснай працы нашых праектаў. Былі прапановы зрабіць падобнае ў Нямеччыне й Польшчы, таксама гэтым зацікавіліся грузіны. Другая тэматычная прэзэнтацыя была па сінтэзе, а таксама пра схему выкарыстаньня сеткі BASNET.

Clarin: https://www.clarin.eu/ Як адбываецца фінансаваньне праекту на Захадзе: напачатку фарміраваньне каманды, пасьля фіксуецца яе будучы час працы, аплата працы каманды разьлічваецца па пэўных формулах.

У фэйсбуку можна паглядзець фота з канферэнцыі. Ёсьць вынікі па кантактах, якія пазначаныя ў прэзэнтацыі. Ад нашага інстытута было 4 чалавекі – Кавалёў М.Я., Герасюта С.Л., Сяргей Казлоў С.В. і Юрась Гецэвіч.

Агульны настрой канферэнцыі – Let’s Collaborate! Камунікацыя палепшыць якасьць праектаў!

Рэзалюцыі:

– Трэба абавязкова з Clarin пасьля супрацоўнічаць. Мы можам таксама выбраць пару чалавек, якіх Clarin навучыць працы з гэтай вялікай сеткай (рэсурсным цэнтрам), каб палепшыць нашую агульную адукацыю ў гэтай сферы і як сьлед павысіць якасьць супрацоўніцтва.

– Таксама можна атрымаць пароль ад сеткі Wi-fi Giant і мець бясплатны wi-fi па Эўропе.

– Усёй лабараторыяй нам трэба б наведаць суперкампутаровы цэнтр, каб пабачыць яго магчымасьці.

– У каго няма мэйла на basnet, можна зьвярнуцца да Зьмітра і падключыць (папярэдне навучым Зьмітра гэта рабіць).

Пытаньні:

А.У.: Якую краіну прадстаўляе Марыя Мінарыкава?

Ю.Г.: Хоць сама яна славачка, менавіта тут прадстаўляе Эўразьвяз.

Каментар Б.М.: Гэта вельмі важна - распавядаць пра лабараторыю ў заходнім накірунку.

  • Абвесткі на тыдзень і месяц / Ганна Станіславенка

Глядзіце каляндар.

14 кастрычніка – Атэстацыйная камісія па асьпірантуры

15 кастрычніка – Дэдлайн па Computing Conference

У сераду пасьля Адкрытага семінару адбудзецца АВС-курс па камп’ютарнай лінгвістыцы – сустрэча для запаўненьні прабелаў у нашай абазнанасьці ў тэме.

24-27 CSIST’2016 – у нас два даклады.

26 кастр ITS 2016

10 лістапада – надыходзіць дэдлайн па праекце з Арменіяй

15 ліст – надыходзіць дэдлайн па падачы на DAAD. Трэба падацца!

  • Справаздача прац за тыдзень, планаванне наступнага / кожны

Барыс Мяфодзьевіч: Зараз у адпачынку, але ідзе праца па інтанацыйнай праграме.

Юрась Гецэвіч: Займаўся справаздачай праграмы па Распрацоўцы сістэмы апрацоўкі гукавой і тэкставай электроннай інфармацыі.

Іван: Вядзеньне пратакола Корпус.бай, заняткі ў магістратуры. Учора даслаў артыкул з праўкамі ў Нудж-камітэт 2016.  Папаўняў рэсурсы SVN.

Рэзалюцыя: раздрукаваць Nooj-артыкул і прадставіць Юрасю Гецэвічу на праверку, каб усё было максімальна вычытана.

Станіслаў: Лакалізацыя сэрвісаў, раздача доступу ўдзельнікам суполкі ЭЛАР для працы над лакалізацыяй, здаў дакументы за 1 год асьпірантуры, выконваў заданьні па Корпус.бай, удзельнічаў у справаздачы праекта разам з Ю.Г., удзельнічаў у рэдагаваньні артыкула па Nooj.

Зьміцер: Распрацоўка новых прыстасаваньняў. Публікацыя прыстасаваньняў у Google Play.

Каментар Ю.Г.: Мы навуковая ўстанова і распавядаем, ЯК мы гэта робім. Siri, напрыклад, не распавядае пра тое, як створана і працуе.

Алена: Пляную ўдзел у Social Weekend, падачу ў фонд фундаментальных дасьледаваньняў.

Віталь: Дапрацоўка апошняй версіі КропАп, распрацоўка Дыктафона паводле новай спецыфікацыі, праца над функцыяй “ваша месцазнаходжаньне”.

Наста: Распрацоўвала прататып прыстасаваньня Разумнік – дапаможнік дзецям для вывучэньня літар, колераў, лічбаў, складоў, дзён тыдня. Усё агучваецца.

Каментар Ю.Г.: Сымонка ўжо пачаў тэставаньне :)

Прапанова Б.М.: Мабыць, зрабіць гэта для стацыянарных кампутараў?

Прапанова А.У.: Можна агучыць Біблію.

Аляксандр: Займаўся сэрвісам па распазнаваньні.

Рэзалюцыя для ЭЛАР: трэба запісаць добрую лінгваакустычную базу.

Эвеліна: Ствараю прататып гаворачага гадзіньніка.

Міхал: Дадаў сінтэзатар у прыстасаваньні. Буду займацца Morse Coder.

Семінар

5 кастрычніка 2016 г.

(серада)

11:00-12:30

пакой - 430

Cакратар - Яўгенія Зяноўка

Пратакол - Ганна Станіславенка

Адказныя за тэхніку і крэслы - Зьміцер Дзенісюк, Станіслаў Лысы

  • Уступ / Ганна станіславенка
  • Справаздача семінара "Пераклад, вычытка і УДК" / Яўгенія Зяноўка
  • Абвесткі на тыдзень і месяц / Марына Марчык
  • Рознае

ПРАТАКОЛ

Вітаю! На мінулым тыдні быў агульны семінар, семінар па мабільных прыстасаваннях, візіт у міністэрства, семінар па перакладах і вычытцы, які сёння справаздачыцца.

У панядзелак была сустрэча па Корпус.бай, быў інфармацыйны ліст па Нудж, працягваецца праца над навучальнымі відэа - 7 з 12 ёсць. Адбыўся пераезд і перастаноўка. У розным давайце абмяркуем, што атрымалася.  

  • Справаздача семінара "Пераклад, вычытка і УДК" / Яўгенія Зяноўка

(прэзентацыя: https://drive.google.com/open?id=0B4srsQ2PBiPNZ0RpR2IzV2JyV0RQMEVpZHNicVYtWkdRSmFr)

Прадстаўляю вашай увазе справаздачу семінара за 01.04.2016 – 04.10.2016.

Пры стварэнні за мэту мы паставілі:

  • Паляпшэнне якасці сайта ssrlab.by;
  • Папаўненне ssrlab.by праз новыя сэрвісы на corpus.by;
  • Стварэнне слоўнікаў камп’ютарна-лінгвістычных тэрмінаў;
  • Пераклады іншых навукова-публіцыстычных выданняў

(гл. прэзентацыю)

 Планы на будучыню:

  • Змена назвы: Семінар па электронных лінгваакустычных рэсурсах:
  • Сфера дзейнасці:
  • Папаўненне электронных лінгвістычных рэсурсаў;
  • Стварэнне акустычных баз дадзеных;
  • Папаўненне спісаў выключэнняў;
  • Працяг працэса перакладаў і вычыткі.

Станілаў: ці плануецца запрашэнне гасцей на семінар для павышэння кваліфікацыі?

Яўгенія: Так. Тэмы будуць звязаныя з сэрвісамі: на якіх рэсурсах працуюць сэрвісы і іншае, а таксама філалагічныя - Наста будзе нагадваць правілы беларускай мовы.

  • Абвесткі на тыдзень і на месяц  / Марына Марчык

http://ssrlab.by/en/calendar 

Праекты:

http://ssrlab.by/en/praekty-i-konkursy 

Канферэнцыі:

http://ssrlab.by/next-conferences 

Калі ласка, сачыце за дэдлайнамі і прачытвайце напаміны. Дзякуй!

  • Справаздача прац за тыдзень, планаванне наступнага / кожны

Марына: зрабіла 7 відэа па нудж, працую над лагатыпам для корпус.бай, збіраюся перапрацоўваць інфармацыю па сэрвісах.

Наста: займалася тэставаннем KrokApp, шукала дызайнера, стварала спецыфікацыю; будзе працягваць ствараць спецыфікацыю для Складальніка

ГаннаC: праца ў семінарах, аўдыт, падрыхтоўка да кангрэсу, праца з лакалізацыямі, артыкул Нудж.

Станіслаў: праца з лакалізацыямі, запаўненне справаздачы аспіранта

Аляксандр: Распрацоўваў сэрвіс Тэматычнае распазнаванне прамовы. Запусціў яго на серверы ssrlab.grid.by.

Андрэй Уладзіміравіч: працаваў над артыкулам па УДК,  вычытваў прэпрынт№2 па УДК.

Зьміцер:  удзел у семінарах (мабільныя праграмы і корпус.бай); перастаноўка;  праца з мабільнымі праграмамі Складальнік фраз і Разумнік, падрыхтоўка да публікацыі ў Гугл Плэй. Буду працягваць займацца мабільнымі праграмамі

Яўгенія: рыхтавалася да аспірантуры, рыхтавала нудж, працавала над маніторынгам, рыхтавалася да выступа, планую абмеркаваць тэму, рыхтавацца да іспытаў, якія будуць з 7 па 10 кастрычніка, дапрацаваць артыкул для РИНТИ.

Алена: шукала дызайнера, займалася перакладамі, вычыткай, працавала з бізнэс-аналітыкамі, збірала і перапрацоўвала дакументы на міжнародныя заяўкі

 Іван:  Удзельнічаў у (+вёў пратакол) семінары па Корпус.бай;  у семінары па перакладах, адкрытым семінары, працаваў над Нудж-2016 артыкул (эл. верс.),  магістратура, вычытка артыкулаў сайту www.ssrlab.by (працягваецца).

Міхась: распрацоўваў Складальнік фраз, буду далей распрацоўваць

Віталь: займаўся распрацоўкай KrokApp, калькулятара

  • Рознае

Рэзалюцыя: у пятніцу заклеіць вокны, сістэматызаваць літаратуру ў пакоях, азнаёміць усіх з каталогам; набыць шэраг рэчаў у п. 430, 432.

Семінар

29 верасня 2016 г.

(чацьвер)

11:00-12:30

пакой - 430

Cакратар - Ганна Станіславенка

Адказныя за тэхніку і крэслы - Зьміцер Дзенісюк, Станіслаў Лысы

  • Уступ
  • Гадавая атэстацыя аспірантаў за 2015/2016 навучальны год / Станіслаў Лысы
  • Resources and algorithms of text processing for Belarusian and Russian text-to-speech synthesis (выступ для Eastern Partnership E-Infrastructure Conference http://www.eapconference.org/) / Юрась Гецэвіч
  • Этапы падрыхтоўкі першага беларускамоўнага выдання УДК у XXI стагоддзі (выступ для IV Міжнароднага кангрэсу "Бібліятэка як феномен культуры") / Ганна Станіславенка
  • Абвесткі на тыдзень і месяц /Ганна Станіславенка
  • Справаздача прац за тыдзень, планаванне наступнага / кожны

  • Рознае

ПРАТАКОЛ

  • Уступ / Юрась Гецэвіч

Калегі, прывітанне ўсім. У нас сёння семінар, другі раз у чацвер. Не ведаю, як гэта. Думаем перайсці на аўторак, на пачатак тыдня, каб ствараць настрой на тыдзень. Ва ўступе хацелася б расказаць пра мінулы тыдзень, які цалкам перакрыў учарашні дзень. Тыдзень быў звычайны, як і заўсёды. Адбыліся ўсе сустрэчы па календары. Учора сустракаліся з зам-міністра Міхаілам Партновым. У нас засталіся фоткі. Паглядзем іх. Спачатку сустрэў нас неяк аддалёна, але з час атмасфера ўсё паляпшалася. Сказаў, што мы трэція. Раней прыходзілі і іншыя прадстаўнікі. Адзін падобны праект ужо запусцілі па Мінску, але наш больш маштабны, бо па ўсёй Беларусі. Сустрэча прайшла вельмі добра, прадставілі ўсе матэрыялы. абяцалі на працягу двух тыдняў, месяца  яны звяжуцца з намі. Таксама ідзе праца па пераездзе ў пакой 432, па падачы праекта па міжнароднаму супрацоўніцтву. як аказалася, замежнікам цяжка згаджацца на нешта, калі ўказаныя нейція грошы. Зараз муштруем трэцяга замежніка, Макса Зільберштайна, і сёння апошні дзень. Можа ўсё будзе добра. Не ведаю, можа што прапусціў. Ад сябе скажу, што нашы семінары працуюць вельмі добра. Корпус.бай пачынае лакалізацыю сэрвісаў на англійскай, беларускай мовах, мабільныя прыстасаванні развіваюцца як ні адзін іншы семінар, распрацоўваюцца новыя прыкладанні, і гэта радуе. Разважаем над распрацоўкай прыстасаваннях на айфоны, але неабходны дадатковыя грашовыя ўкладанні. На семінары па перакладах, вычытцы, УДК абмеркавалі, і вырашылі пераназваць семінар і пашырыць працу. Папярэдне назва: семінар па электронных лінгвістычна-акустычных рэсурсах. Кожны лінгвіст можа знайсці сабе справу ў межах семінара. Задача ў тым, каб ствараць і  папаўняць лінгвістычныя рэсурсы. Вось такімі 3-4 семінарамі пакрыем усю працу лабараторыі. Зараз паслухаем справаздачу нашага аспіранта. Леся Кайгародава ўзяла акадымічны адпачынак, у яе нарадзілася дзіця. Усім перадае прывітанне.

  • Гадавая атэстацыя аспірантаў за 2015/2016 навучальны год / Станіслаў Лысы

Зараз я агучу кароткую справаздачу за год вывучання. (Прэзентацыя)

Абранне тэхналогіі генерацыі маўленчага сігналу: сінтэз, заснаваны на правілах, сінтэз, распрацаваны на маўленчым корпусе. Далей прадстаўлена схема сінтэзу маўлення па тэксце. Толькі нядаўна зразумелі ,што ў нашым сінтэзатары блокі ідуць не па парадку. Хачу адзначыць, што ў гэтым годзе былі распрацаваныя ангарытм генерацыі транскрыпцый, праграмны прататым, распрацаваны на яго базе, згенераваныя транскрыпцыі масіва электроннага тэксту на базе Слоўніка беларускай мовы 2012 і інш.

Апублікавана 19 прац. Ужо атрыманыя практычныя вынікі даследавання. Па выніках пададзеная стыпендыя Прэзідэнта РБ. Калі каротка, то ўсё.

Юрась: Якія ёсць пытанні? Гэта колькасць прэзентацый за год?

Станіслаў: Не, агульная колькасць.

Ганна: Алгарытмы аўтаматызаванага стварэння лінгвістычных рэсурсаў?

Станіслаў: Так. У першую чаргу, гэта генератар парадыгм слова і іншыя.

Ганна: я так разумею, што папаўненне рэсурсаў адбываецца з запытам на сорпус.бай, ці можа яны будуць папаўняцца праз пошук новых слоў?

Станіслаў: Плануецца распрацоўка алгарытмаў па пошуку новых слоў у Інтэрнэце праз зачытку навін у інтэрнэце. Рыхтуецца распрацоўка алгарытмаў, якія перыядычна будуць шукаць такія словы.

Юрась: што з ВАК-артыкуламі?

Станіслаў: у працэсе. Адзін амаль што гатовы.

Юрась: Прапаную паставіць на галасаванне, хто згодны атэставаць Станіслава? Хто супраць? ну што, адзінагалосна да? Адзначаем у пратаколе і робім выпіску з пратакола. Пярэйдзем далей.

  • Resources and algorithms of text processing for Belarusian and Russian text-to-speech synthesis (выступ для Eastern Partnership E-Infrastructure Conference http://www.eapconference.org/) / Юрась Гецэвіч

Адразу хачу сказаць, што тэму выбраў вельмі агульную. пасля чаго, папрасілі падрыхтаваць анатацыю, якію я ўзяў гатовую. Проста кажучы, гэта тэорыя сінтэзу маўлення. адразу прашу тых хто нядаўна працуе, рабіць сабе нататкі. (Прэзентацыя)

Метады сінтэзавання сігнала: мадэляванне і кампеляцыя гукавога сігнала (дыфонныя, маркаўскія мадэлі, корпусныя мадэлі і інш.). Лінгвістычная структура маўлення складаецца з розных узроўняў: прагматыка, семантыка, сінтаксіс, марфалогія, фаналогія, фанетыка. Трэба праверыць усе ўзроўні сінтэзатара, бо памылка ў якім-небудзь узроўні пагаршае працу астатніх. 9 крокаў лінгвістычнай апрацоўкі ў сінтэзатары неабходна абавязкова зрабіць.На слайдзе прадстаўленая архітэктура лінгвістычнага працэсара сінтэзатара.

Калі гаварыць пра тэкставы працэссар, то ён падзяляецца яшчэ больш: арфаграфічныя словы - самае простае, лікі, лічэбнікі, абрэвіятуры, формулы і г.д. Такі спіс пастаянна павялічваецца.

Апрацоўка лік-лічэбнік. Вось у нас ёсць такі лік 423.567.667: ён разбіваецца на трыяды, пасля паасобку кожная тройка падаецца на апрацоўку. Пазіцыя трыядвы ўплывае на выбар правільнага дапасавання. Давайце паслухаем прыклады. Прыклад: у нас няма 123-га байца.

Апрацоўка дат. Дата - гэта лік.лік.лік. Але трэба ўлічваць сітуацыю. напрыклад: 23 чэрвеня. Яшчэ раз адзначу, што генераваць даты без апрацаваных лікаў немагчыма. Апрацоўка час. Ён выглядае так: лік:лік:лік. алгарытм разбівае дату на кавалачкі да двукроп’я: асобна час, мінуты, секунды.

Апрацоўка рымскіх лікаў: усё проста пераводзім рымскія лікі ў кірылічныя, потым атрыманыя лікі ў лічэбнікі - 41% - большая дакладнаць. Якія памылкі можна пачуць у замежнікаў: дапасаванні па ліках радах і склонах. Алгарытм пераўтварэння складанаструктураваных у арфаграфічны тэкст.

Папаўненне слоўнікаў: 4 слоўніка. Адзін слоўнік атрымалі ў Соўпеля. Мы яго сканвертавалі: 2 мільёны словаформаў і зрабілі для рускай мовы ў 3 мільёны словаформаў. Рэалізавалі іх у электронным граматычным слоўніку. Потым пераканвертавалі яго ў NooJ-фармат.

Алгарытмы дзялення сказаў на сінтагмы для інтанацыйнага модуля.

Ёсць прыклады ўкаранення, убудавання: БДУІР, Расійская НАН, корпус.бай, Нацыянальная бібліятэка, NooJ, правілы дарожнага руху і інш. Вельмі хочам у нашу электронную версію сінтэзатара дадаць вышэй апрацаваныя алгарытмы, дададзім сінтэзатар у KrokApp. Дзякуем за ўвагу. Пытанні? Няма? Можа адразу занадта шмат матэрыялу.

Ганна: па часе. На секцыю 40 хвілін.

Юрась: на даклад 40 хвілін. Два выступы. Мова - англійская. Канферэнцыя міжнародная, таму трэба знайсці тэмы для сутыкнення: ці навука, ці платформа. Будзем глядзець.

Тады пераходзім на апошні грунтоўны пункт.

  • Этапы падрыхтоўкі першага беларускамоўнага выдання УДК у XXI стагоддзі (выступ для IV Міжнароднага кангрэсу "Бібліятэка як феномен культуры") / Ганна Станіславенка

Коратка скажу, што на наступным тыдні мы выступаем на міжнародным кангрэсе “Бібліятэка як феномен культуры. Пачне наш даклад Юрась. (Прэзентацыя)

Юрась: было многа дадзеных, а мы не ведаем, як іх класіфікаваць. Існуе шмат падыходаў. Мы знайшлі УДК, звярнуліся да Кансорцыўма. Нам дазволілі перакласці яго на беларускую мову. Усё выглядала ў выглядзе эксель-табліцы. Пераклалі (2700 класаў), перадалі ў Кансорцыўм. А яны выклалі на сайт. Вырашылі, што праца скончылася. Але прыйшоў ліст з прапановай працягнуць працу. Даслалі нам 10 тысяч класаў. Мы заключылі дагавор з Нацыянальнай бібліятэкай, атрымалі ліцэнзію (былі свае складанасці, бо трэба было запраціць 8 тысяч еўра). Нацыяналка запраціла ўзнос на інтэрнэт-карыстанне. Зноў пачалася праца над перакладам. Сустрэліся са складанасцямі: лексічныя, граматычныя несутыкненні. Працавалі і Алена Скопінава і Таццяна Окрут. Зноў перадалі ў Кансорцыўм. Пачалі вычытку. стварылі сваю сістэму пратакалявання. Ганна працягне. Патлумачыць, як перайшлі да цяперашняга выдання.

Ганна: я далучылася да гэтай працы ў сярэдзіне 2015 года. Пачала працу ў праграме VocEditor. Мы прагралі тэкст праз праграму, зрабілі адну калонку, правяралі атрыманыя словы. Потым перадалі на вычытку галіновым спецыялістам, бо існуе шмат тэрмінаў, якія нам невядомыя. Таксама пачалі працу з НКП. Яны перадалі нам зборнікі 1993 года. Пасля завяршэння электроннай вычыткі, вычыткі галіновымі спецыялістамі, мы дадалі некалькі індэксаў, якія апісваюць рэаліі беларускага народа. Апошні крок: стварэнне АПП. Мы занялі першае месца за распрацоўку АПП. У канцы 2015 года мы падрыхтавалі выланне з рэцэнзіяй ад В.П. Русак, Б.М. Лабанава, уступам і прадмовай. АУ працягне.

АУ: першы погляд на УДК быў вельмі прыемны. Вось так выглядаў (слайд). Гэта афіцыяльны пераклад, які мае сваю ліцэнзію. Калі пачаў працаваць над УДК, сутыкнуўся з такімі праблемамі:велізарны аб’ём тэкстаў, які складаецца з розных абласцей. Нейкіх слоў не знаходзіў у слоўніках, нейкіх слоў не мог знайсці націскі. Новыя словы, якія нядаўна з’явіліся ў лексіцы (бургер бары). Пасля сканчэння вычыткі асобніка падрыхтавалі тлумачальную запіску і методыку падрыхтоўкі электроннага файла для друку прэпрынта №2. Далейшыя планы: збор прапаноў, вычытка, унясенне правак, публікацыя 200 зборнікаў.

Ганна: перад намі стаіць пытанне, як далей пашыраць працу. Думаем пра стварэнне рэдакцыйнай камісіі, пераўтварэнне УДК у электронны рэсурс і асабліва семантычную апрацоўку УДК. Дзякуем за ўвагу. Пытанні?

Юрась: Ці прапісаныя ўсе этапы стварэння (вёрстка, пратакаляванне, экспартаванне і г.д.)?

Ганна: дададзім.

юрась: абавязкова неабходна дадаць. Бо было задзейнічана шмат людзей, рабілі свае рэдактарскія праўкі. І гэта наша праца. Далей. Абвесткі на месяц і тыдзень

Абвесткі на тыдзень і месяц /Ганна Станіславенка

У гадзіну ці трохі пазней пачнецца пераезд. У 2 гадзіны - сустрэча па Нуджы. Калі ласка, усім быць. У 14.30 паседжанне навуковай Рады. Заўтра працягваецца праца па пераезду. Наступны тыдзень: канферэнцыя ПРІП - Нікалаенка выступае, каляндар. аўторак: студэнцкія праекты. У сераду пачатак Міжнароднага кангрэса і г.д. У сераду таксама пачынаецца канферэнцыя ў Тбілісі. Увага! У сераду адкрыты семінар. У чацвер у 11.00 мабільныя прыстасаванні, у 14.00 - нудж-семінар. У пятніцу Яўгенія здае іспыт. Дзякую.

Алена: неабходна 4 мужчыны, бо прыдзецца цягаць мэблю. у 3 гадзіны прыйдзе столяр для таго, каб павесіць дошкі.

Станіслаў: ці будуць студэнцкія праекты?

Юрась: будуць. Я з’яжджаю ў аўторак вечарам.

  • Справаздача прац за тыдзень, планаванне наступнага / кожны

  • Рознае

Семінар

22 верасня 2016 г.

(чацьвер)

11:00-12:30

пакой - 430

Cакратар - Ганна Станіславенка

Адказныя за тэхніку і крэслы - Зьміцер Дзенісюк, Станіслаў Лысы

  • Уступ. Дзень беларускага пісьменства / Юрась Гецэвіч

  • Выданні лабараторыі распазнавання і сінтэзу маўлення / Юрась Гецэвіч
  • Гістарычны дамен: выданні XVI-XІX стст. / А.У. Унучак

  • Заяўка на фонд “Навука - 2017” БРФФД / Б.М. Лабанаў
  • Абвесткі на тыдзень і месяц /Ганна Станіславенка
  • Справаздача прац за тыдзень, планаванне наступнага / кожны

  • Рознае - пераезд у пакой 432 / Алена Крывальцэвіч

ПРАТАКОЛ

  • Уступ. Дзень беларускага пісьменства / Юрась Гецэвіч

Давайце прывітаем нашых сённяшніх гасьцей на семінары: Андрэй Уладзіміравіча Унучака з Інстытута гісторыі, Аксану Ваўчок і Уладзіслава Парыцкага з БДУ, філалагічнага факультэта.

Нядаўна наша краіна адзначала Дзень беларускага пісьменства. Гэта цудоўны час падумаць пра выданьні, публікацыі, кнігі. Мы ўзгадваем пра беларускае выдавецтва, беларусаў, якія штосьці выдалі, важнае для нас ці іншых краін. Сёлетні Дзень беларускага пісьменства праходзіў у Рагачове, мы ж працягваем эстафету ў нашай лабараторыі.

Беларусы – народ кнігі, 500 год таму Францыск Скарына выдаў Біблію ў Празе, мы цяпер на апошняй прыступцы перад 500-годзьдзем гэтай падзеі, і гэты дзень ёсьць таксама падрыхтоўкай да яго. Зараз у нашай лабараторыі ёсьць шмат чаго выдаць, і электронны варыянт не заўжды зручны для гэтага, таму пагаворым пра папяровыя выданьні, да якіх мы спрычыніліся:

  • Правілы дарожнага руху па-беларуску (2012) пры супрацы з ТБМ;
  • УДК (Універсальная дзесятковая класіфікацыя) (2015), прэпрынт;
  • Новы Запавет і Прыповесьці (2016), да якога былі прымененыя нашы сэрвісы вычыткі, а 2 супрацоўнікі ўзгаданыя ў сьпісе карэктараў;
  • Зборнік матэрыялаў па канферэнцыі Нудж (замежнае выданьне), дзесьці праз год атрымаем яго асобнік;
  • Арфаэпічны слоўнік беларускай мовы (2016) (задзены ў вадавецтва пры супрацы з Інстытутам мовы і літаратуры);
  • Зараз працуем над выданьнем Кодэксу аб шлюбе і сям’і КШС. Зроблены машынны пераклад, пазьней вычытаны многімі карэктарамі, зараз таксама на стадыі карэктуры. Сёньня загадчыкам лабараторыі зроблена яго зацьвярджэньне, пасьля перадаем юрысту на праверку на юрыдычную дасканаласьць. У будучым падорым гэтае выданьне розным установам. Навуковая кампанента тут - вычытка, а ў будучым агучка.
  • Матэрыялы канферэнцый Нудж 2011-2014 гг, там ёсьць апроч усяго і нашыя публікацыі.

Гэта сьпіс нашых разнастайных, карысных у розных сфэрах выданьняў, якія вырашаюць розныя пытаньні камп’ютарнай лінгвістыкі. У Францыска Скарына таксама была мэта - лячыць чалавека. Але лячыць яго і ў аспектах фізічных хвароб праз лекі і ў аспекце духоўных - праз Біблію.

  • Гістарычны дамен: Беларуская пісьмовасьць і друк XVI-XІX стст. / А.У. Унучак

А.У. Унучак:

(прэзэнтацыя: https://drive.google.com/open?id=0B4sTd7A9b-NgaUJWWnpJaEQwcDA) 

Аб’ём выданьняў – паказчык эфектыўнасьці працы ў навуцы, фактычна адзіны.

Перыяд 16-19 ст. моцна зьвязаны з друкам, бо адбываецца пераход ад пісьмовасьці да друку, ад рукапісных выданьняў да друкаваных. Гэта паўплывала на стан разьвіцьця нашага народу, яго патэнцыял.

16 ст. - час уздыму ў культуры і адначасова небясьпекі ў палітыцы. Пачак Рэфармацыі і вялікая пагроза з Усходу адначасова. Час здрады – 14-ці князёў на ўсходзе ВКЛ на мяжы з Масковіяй абвясьцілі, што пераходзяць пад уладу Маскоўскага княства. Пачалася вайна, у бітве 14 ліпеня наша войска разгромлена. Забраныя вялізныя тэрыторыі, пад пытаньнем стала незалежнасьць краіны. Праз 7 гадоў пачалася ўнутраная вайна: Міхал Глінскі падняў паўстаньне, на якім прапанаваў абраць яго вялікім князем. Гэтага не адбылося, і ён перайшоў на бок Масквы. Толькі перамога ў Бітве пад Воршай спыніла і стабілізавала на доўгі час гэты фронт.

У такой сітуацыі пачынаюцца, здаецца, нелагічныя рэформы. Асіметрычны адказ на сітуацыю. Да гэтага спрычыніўся Франьцішак Скарына, сын полацкага купца. Ён нарадзіўся на ўсходзе. Адкрыў для нашых продкаў кнігадрукаваньне. Паступіў у Кракаўскі ўніверсытэт, стаў бакалаўрам вызваленых навук. Далей абірае навуковую кар’еру, перад ім будучыня навукоўцы, які жыве і працуе на Захадзе, але мае пры гэтым намер зрабіць нешта вялікае для свайго народу.

І ён сапраўды праславіў нашу краіну ў сьвеце. Падчас вучобы ў дакумантах быў запісаны як палачанін і ліцьвін. Кракаўскі ж універсытэт быў славуты тым, што для яго вельмі шмат зрабілі кароль Ягайла зь Ядзьвігай. У 15 ст. быў гэты ўніверсытэт быў адзіным універсытэтам (пасьля закрыцьця Пражскага), дзе прымалі гусітаў, і самога Скарыну пасьля назавуць гусітам. У гэты час у Скарыны памерлі бацькі, застаўся толькі брат, у якога да таго ж былі фінансавыя праблемы. Той меў моцныя даўгі, трапіў у даўгавую турму. Скарына мусіў яму дапамагаць. Час вайны, магчыма, Скарыну ўжо ня будзе куды вяртацца, калі будуць прайграныя яшчэ колькі бітваў. Пачынае атрымліваць медыцынскую адукацыю. Тагачсныя ўніверсытэты навучалі ў асноўным гуманітарным навукам + медыцыне (адзіны практычны накірунак).

Падуанскі ўніверсытэт зачыняецца, у гэты час Скарына абараняе ступень доктара, яму дазваляюць гэта зрабіць бясплатна, значыць, на той час імя Скарыны было ўжо чымсьці славутым. Яго партрэт зараз ёсьць у залі ўніверсытэту.

Абарона доктарскай ступені тады доўжылася 3 дні: яму цягам 3-4 гадзінаў толькі задавалі пытаньні, на 2-гі дзень той, хто абараняецца, прыходзіў і на гэтыя пытаньні адказваў, а пасьля павінны быў выйграць дыспут. На 3-ці ж дзень адбывалася ўрачыстае прысуджэньне ступені. Абарона праходзіла ў царкве пасьля набажэнства, гэта быў Сабор сьв. Марка. Ступень доктара давала вялікія персьпектывы.

Па абароне зьвесткі пра Скарыну зьнікаюць і зьяўляюцца зноўку толькі ў 1517 г. Ён піша прадмовы да кніг Бібліі. Што адбылося ў яго жыцьці і прывяло да такога рашэньня? Тады хрысьціянскаму сьвету пагражала Асманская імперыя (іслам), якая захапіла Вугоршчыну, Канстантынопаль і прэтэндавала пайсьці і далей. Гэта была магутная пагроза. У Заходняй жа Эўропе – маральны крызіс, тры рымскіх Папы адначасова. Квітнее гандаль індульгенцыямі. Ці доўга так будзе цягнуцца, ці выжыве хрысьціянская Эўропа і хрысьціянства як такое?

І тады паўстаюць рэфарматары. Яна абвяшчаюць патрэбу зьмяніць усё жыцьцё, заклікаюць зьвярнуцца да вытокаў – да Бога, бо йначай зьнікнем з аблічча зямлі. Пачынаецца пераклад Бібліі на нацыянальныя мовы, бо людзі да гэтага моманту не маглі прачытаць Біблію – самае падставовае. Першая друкаваная кніга ў сьвеце - гэта Біблія па-лацінску.

Скарына знаходзіцца ў цэнтры гэтай сусьветнай плыні - пачынае перакладаць Біблію. 5 год ён займаецца перакладам і выданьнем. Цьвёрдая вокладка, малюнкі, вялікі шрыфт, вялікі кошт... Са сродкамі яму дапамаглі 2 віленскія купцы. Знаходзіць грошы на выданьне. НББ цяпер хоча перавыдаць, зрабіць копію Скарынаўскіх выданьняў – і няма грошай!.. У сучасных-та ўмовах!..

Тагачасны кароль Чэхіі паходзіў зь Ягайлавічаў. Скарына скарыстаўся гэтым, адкрыў там кірылічную друкарню. Працуе як папулярызатар кірылічнага друку, за 2 гады выдае кнігі Бібліі. Першае выданьне вельмі добрае, астатнія горшыя. Пераяжджае ў Вільню, адкрывае там друкарню і працягвае выдаваць Біблійныя выданьні (“Малая падарожная кніжыца”, “Апостал”). 1525 г. скончыў кнігадрукаваньне. Усё, што ён выдаваў, было біблійнай тэматыкі.

Агулам выдадзена 10 000 асобнікаў Бібліі, і гэта адкрывае рух да Рэфармацыі ў ВКЛ. Ствараюцца школы, навука, калегіюмы, гімназіі, зборы, друкарні, Статут ВКЛ. Гэта перамяняе грамадства, дае абуджэньне і сілы змагацца за сваю краіну. Людзі вераць: ВКЛ ня зьнікне! Адбываюцца і фінансавыя рэформы.

Падобнае адбываецца ня толькі ў нас, але і па ўсёй Заходняй Эўропе. Зьяўляецца агульнаэўрапейская думка: мы маем за што змагацца - за хрысьціянства, мы ведаем, хто мы – хрысьціяне! Іслам слабее і ўжо ня ёсьць пагрозай.

У 1553 г. перамагае Рэфармацыя і ў ВКЛ. Зьяўляецца новая канфэсія – пратэстанты, а на чале гэтых падзей Мікалай Радзівіл Чорны). Многія з Радзівілаў навяртаюцца і фінансуюць біблійныя выданьні. Мікалай Радзівіл Чорны засноўвае друкарню, выдае там сваё Ліставаньне з Алёізам Ліпаманам, дзе ў форме пытаньняў і адказаў выкладае падставы эвангельскай веры. У 1563 г. выдае Берасьцейскую Біблію, на якую дае 10 000 залатых дукатаў (кошт цэлага горада!)

Хоць захоплены Полацак, друкарская справа Скарыны працягваецца ў Берасьці. Заснавана кірылічная друкарня і ў Нясьвіжы, там выдаецца Катэхізіс – падручнік падставаў хрысціянскай веры. Сымон Будны неўзабаве выдае і свой пераклад Бібліі. Выходзяць і грамадска-палітычныя выданьні – працы Андрэя Воляна. Існуюць тры мовы ў нашым выдавецтве: лаціна, старабеларуская (у 2 шрыфтах, лацінцы і кірыліцы), польская.

1569 - утварэньне Рэчы Паспалітай. Расьце польскамоўны друк. Ствараецца друкарскі бізнэс, напрыклад, Дом Мамонічаў - друкарскае прадпрыемства (параўнальна гэта было буйное дзяржаўнае выдавецтва). Дзейнічае ля 30 гадоў, там выдадзена каля 100 кніг, гэта сімвал усёй выдавецкай справы. Пятром Мсціслаўцам распрацаваны курсіўны шрыфт (рукапісны шрыфт). Тагачасныя друкарні засяроджваліся на паліграфічнай якасьці, пашыраўся і дыяпазон моваў - нямецкая, француская.

17 ст. – зьяўляюцца навуковыя выданьні. Казімір Семяновіч распрацоўвае чарцёж шматступеневай ракеты. Тым часам Дом Мамонічаў у заняпадзе. Адкрываецца Віленскі ўніверсытэт, і справу перахоплівае ўніверсітэцкая друкарня.

18 ст. – стагодзьдзе заняпаду ў друку. Друкуецца толькі Франьцішка Уршуля Радзівіл з мастацкімі творамі.

19 ст. – Страцілі дзяржаўнасьць! З Контаррэфармацыяй прыйшла і паланізацыя, што азначае заняпад культуры. Беларусь захопленая Расейскай дзяржавай, але пакінуты Віленскі ўніверсытэт.

Ствараецца Таварыства філаматаў і філарэтаў (аматары навукі і дабрачыннасьці). Дзейнічае Юзаф Завадскі - першы выдавец твораў Адама Міцкевіча, Яна Чачота. Выдае паэзію, дасьледаваньні. 1823 г. - узбуджаюць крымінальную справу супраць патаемнага таварыства (выкрыта пасьля забытага надпісу на дошцы).

Друк быў пераведзены на лацінку - адбываецца заняпад беларускага кірылічнага друкаваньня. Навучаньне можна было атрымаць толькі па-польску/па-француску. Філаматы і філарэты пачынаюць адраджаць беларускую мову, але не старабеларускую, а больш блізкую да цяперашняй. Ян Баршчэўскі выдае “Шляхціца Завальню”. Ужо выкарыстоўваюцца словы кшталту “беларускае”.

1859 г. - царскія ўлады заўважылі, што выданьні на тэрыторыі Беларусі – гэта не польская мова, а лацінка. Яны выдаюць загад - забараніць друк, а друкарню рассыпаць! Друкаваць толькі кірыліцай. Як друкаваць? Шрыфты ж ёсьць толькі ў Расеі. Усё перайшло ў нелегальную сферу, падпольле. Напрыклад, выдаецца падпольная газэта “Мужыцкая праўда”. Выйшла 7 нумароў.

Другая палова 19 ст. Час арганічнай працы. Расейкая імперыя пастанавіла ўсе народы перавесьці на кірыліцу, былі распрацаваныя кірыліцы для розных моў! Кірыліца для беларускай, польскай, літоўскай, украінскай мовы і г.д. Пашыраецца падпольны друк. Гэта час Дуніна-Марцінкевіча, Франьцішка Багушэвіча. У Расейскай імпэрыі час лібералізацыі, пэўная адліга. Апошнія свае творы Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч ня мог надрукаваць, захаваліся толькі рукапісы.

Зьявіліся спробы пісаць па-расейску пра беларускае - газэта “Гомон”. Логіка наступная: рускія нічога не ведаюць пра Беларусь, бо не могуць прачытаць. Трэба пісаць па-расейску, каб данесьці да расейцаў.

У той жа час адбываецца шэраг тэрарыстычных замахаў на прадстаўнікоў улады з боку беларусаў, што да адраджэньня не прыводзіць. Пісаньне пра беларускія справы па-расейску заглохла, а таксама стала відавочна, што шляхам тэрору Беларусь не адновіш. Таксама выдаецца“Першы слоўнік беларускай гаворкі”.

Пачатак 20 ст. Трэба асабліва зазначыць пра акадэміка Яўхіма Карскага - ён піша па-расейску, у тэрарыстычнай плыні ўдзелу не бярэ. Гэты навуковец у 3 тамах (насамрэч у 7) апісвае ўсю гісторыю беларускай культуры, у тым ліку кнігадруку. Атрымаў стыпендыю ад Расейскай імперыі. Была пастаўлена задача даказаць, што беларусы – гэта не палякі. Карскі з задачай справіўся, а да таго ж яшчэ даказаў, што беларусы і ня рускія.

Пачынаецца новая гісторыя, новае асэнсаваньне.

Пытаньні:

Барыс Мяфодзьевіч: А як разьвівалася друкаваньне на літоўскай мове?

Андрусь Унучак: Друкавалі, але не ў Літве. Літоўскі друк быў сканцэнтраваны па-за межамі ВКЛ, Каралявец - цэнтр літоўскамоўнага кнігадруку.

Б.М.: Атрымліваецца, беларуская мова мела больш шанцаў для разьвіцьця?

А.У.: Так. У ВКЛ доўгі час была адна дзяржаўная мова - старабеларуская, польская пэўны час была хіба толькі мовай справаводства.

Б.М.: Можаце нешта прачытаць па-старабеларуску?

А.У.: (чытае вокладку Бібліі)

Андрэй Уладзіміравіч Бабкоў: Заўважыў абдрукоўку на слайдзе пра Уршулю Радзівіл, там павінны быць не 1723 г.

Андрусь Унучак: Сапраўды, 1753 г.

Станіслаў: Як ацэньваеце небясьпеку хрысьціянству з боку ісламскага сьвету ў канцы 17 ст?

А.У: У канцы 17 ст. хрысьціянскі сьвет быў аслаблены вайной пратэстантаў і каталікоў. Былі страшэнныя страты, дэмаралізацыя грамадзтва. Гэтым аслабленьнем і скарысталіся туркі, яны разважалі, што гэта быў час, калі можна ўзяць рэванш. Зьнякроўленасьць эўрапейскіх дзяржаў - прычына, па якой туркі дайшлі да Вены.

  • Заяўка на фонд “Навука - 2017” БРФФД / Б.М. Лабанаў

(прэзэнтацыя https://drive.google.com/file/d/0B4sTd7A9b-NgLXRkMHBXdG0zdUU/view?usp=sharing)

Пададзена заяўка “Модель инвариантного представления интонации в системах обучения, анализа и синтеза речи на белорусском, русском и английском языках”.

  • Абвесткі на тыдзень і месяц / Ганна Станіславенка

Каляндар: http://ssrlab.by/en/calendar 

  • Рознае - пераезд у пакой 432 / Алена Крывальцэвіч

Мы ўжо атрымалі ключы ад 432 пакою, чакаем, пакуль там добра праветрыцца. Пн/аўт - пераносім мэблю. Туды пераходзяць тыя, хто зараз працуе ў 19 пакоі, а таксама Алена і Андрэй Уладзіміравіч.

Аксана Воўчык:

Ёсьць плян стварыць філіял кафедры прыкладной лінгвістыкі на базе АІПІ, у чым, спадяемся, лабараторыя да гэтага шмат у чым спрычынецца.  

Семінар

14 верасня 2016 г.

(серада)

11:00-12:30

пакой - 430

Cакратар - Ганна Станіславенка

Адказныя за тэхніку і крэслы - Зьміцер Дзенісюк, Станіслаў Лысы

  • Уступ
  • Прэзентацыя пра семінары ў Партугаліі: трансфер тэхналогій, кіраванне інавацыямі, тэхнік перамоваў / Яўгенія Зяноўка
  • Справаздача прац за тыдзень, планаванне наступнага / кожны

  • Абвесткі на тыдзень і на месяц  / Ганна Станіславенка
  • Рознае

ПРАТАКОЛ

  • Уступ

Юрась Гецэвіч:

Вітаю! На мінулым тыдні быў агульны семінар, семінар па мабільных прыстасаваннях, па перакладах і вычыткі, таксама у суботу была сустрэча па маніторынгу. Таксама давайце павіншуем Насту Краснову з вяселлем!

У панядзелак была сустрэча па корпус.бай, быў інфармацыйны ліст па Нудж, працягваецца праца над навучальнымі відэа - 6 з 12 ёсць.

  • Прэзентацыя пра семінары ў Партугаліі: трансфер тэхналогій, кіраванне інавацыямі, тэхнік перамоваў / Яўгенія Зяноўка

Яўгенія Зяноўка:

Летняя школа ў Партугаліі. Прэзентацыя: https://drive.google.com/open?id=0B4sTd7A9b-NgZ21lTlhocW9zTDg 

 Было каля 35 чалавек з розных краін. Каманда з Беларусі была найбольш прадстаўнічая - 9 чалавек.

арганізатары - Крысьцін, Макс нэльсан, Томас Герынг.

Праграма была наступная:

•Дзень 1: Тэхнікі ацэнкі новых тэхналогій і іх кошту

•Дзень 2: Планаванне бізнесу і гатоўнасць інвестараў

•Дзень 3: Перамовы па пагадненні трансфераў тэхналогій

•Дзень 4: Экскурсія па арганізацыях падтрымкі інавацый у рэгіёне Каімбра

•Дзень 5: Экскурсія ў Порту

Была лекцыя пра тэхнікі ацэнкі новых тэхналогій і іх кошту ці 4 крокі ад навукі да рынку.

Асноўныя паняцці: ацэнка, аналіз патэнтаў, ацэнка інтэлектуальных магчымасцяў, методыкі пошуку.

Valuation - ацэнка каштоўнасці

•Basic information

•Novelty and utility

•Stakeholders

•Intellectual property

•Value

(падрабязней - у прэзентацыі)

Планаванне бізнэс-праектаў

 Бізнэс-план для тых, хто зацікаўлены ў грантах і інш праектах.

3 тыпа бізнэс-планаў:

У бізнэс-плане: для каго, хто распрацоўвае, што, у чым унікальнасць і інш.; праблема, падыход да рашэння праблемы і інш.

Тэхніка перамоў.

Мы ўдзельнічалі ў трэнінгу перамоў. У нас было заданне: правесці перамовы з улікам таго, што адзін з распрацоў

Адзіныя інтарэсы, мець адзіны погляд, быць зацікаўлены ў тым ці іншым раўэнні, выслухваць усе варыянты, але настоіваць на тым рашэнне, якое выгадны вам.

На 4ты дзень нам прадстаўлялі бізнэс-інкубатар, даюць магчымасць развіваць ідэі, праекты, таксама даюць у арэнду памяшканне студэнтам і тым, хто толькі нешта пачынае рабіць.

Каштоўныя рэсурсы па тэме:

•Business Plan Development tools: www.sba.gov/starting_business/index.html

•Sample Plans: www.bplans.com/plastics_recycling_business_plan/exe 

 

Юрась: Спіскеры вельмі раілі Google Patent?

Яўгенія: Яны казалі, што для пачатку гэта вельмі добры варыянт. Яны адзначылі, што варта выкарыстоўваць БД у сваіх краінах.

Юрась: як яны падзялялі навуковы кампанент і бізнэс, тэхналогіі?

Яўгенія: Не магу дакладна сказаць.

  •  Справаздача прац за тыдзень, планаванне наступнага / кожны

Марына: зрабіла 6 відэа па нудж, працую над лагатыпам для корпус.бай, збіраюся перапрацоўваць інфармацыю па сэрвісах.

Наста: займалася тэставанне KrokAppп, шукала дызайнера, стравала спецыфікацыю; будзе працягваць ствараць спецыфікацыю для Складальніка

Эвеліна: тэставала KrokApp, на імулятрах.

ГаннаC: праца ў семінарах, аўдыт

Станіслаў: праца над арфаэпічным слоўнікаў, збор дакументаў для стыпендыі

Аляксандр: займаўся распазнаваннем на тэхналогіі Sphinx

Андрэй Уладзіміравіч: працаваў над артыкулам па УДК, вычытваў Тлумачальную запіску, вычытваў прэпрынт№2 па УДК.

Зьміцер: удзельнічаў у семінарах, займаўся КрокАпп, уладкоўваў працоўныя месцы для супрацоўнікаў, займаюся WindowsPhone, калькулятарам.

Яўгенія: рыхтавалася да аспірантуры, рыхтавала нудж, працавала над маніторынгам, рыхтавалася да выступа, планую абмеркаваць тэму, рыхтавацца да іспытаў, якую будуць з 7 па 10 кастрычніка, дапрацаваць артыкул для РИНТИ.

Алена: шукала дызайнера, займалася перакладамі, вычыткай, працавала з бізнэс-аналітыкамі, буду збіраць дакументы для паходу ў Міністэртсва па спорту і турызму.

Кірыл:  рыхтаваўся да PRIP, даклад прыняты, працаваў з Лінуксам; планую працягваць.

Юрась: прапаноўваю вам разам з Аляксандрам папрацаваць над распазнаваннем.

 Іван: працаваў над артыкулам для Нудж 2016, складаю дакументы для аспірантуры, працаваў на семінары па корпус.бай; далей буду працаваць над перакладамі, буду папаўяць слоўнікі

Міхась: распрацоўваў Складальнік фраз, буду далей распрацоўваць

Юрась: вычытваю КШС, прадстаўлю на семінары; трэба шукаць міністра, каб падказалі, што рабіць, каб пераклад КШС быў выкарыстаны.

  • Абвесткі на тыдзень і на месяц  / Ганна Станіславенка

http://ssrlab.by/en/calendar 

Праекты:

http://ssrlab.by/en/praekty-i-konkursy 

Канферэнцыі:

http://ssrlab.by/next-conferences 

  • Рознае

Юрась: на Windows Market з’явілася праграма “Біблія”. просьба тэставаць, рабіць заўвагі.

Наконт артыкулаў. Просьба каб кожна суаўтар праxытаў друкаваную версію, бо могуць быць праблемы з малюнкамі, сінтаксічна-граматычныя памылкі, і каб кожны суаўтар згадзіўся.

Наконт асьпірантуры. Тут вельмі важны момант стыпендыі і рост навуковых ступеняў, бо як казала Яўгенія, што і ў бізнэс-планах гэта адзначаецца. Яўгенія Зяноўка паступае ў асьпірантур, Іван навучаецца ў магістратуры, Леся ў акадэмічным адпачынку. На сашукальніцтве - Зьміцер Дзенісюк і Марына Марчык. Да 30 верасня яшчэ можна падаваць дакументы ў асьпірантуру, можна і на сашуклаьніцтва. Вельмі важна вучыцца і канешне збіраць ордэны сабе ў маладосьці. Просьба гэтага зажадаць.

У наступны раз будзе святкаванне дня пісьменства і будзе агляд гістрычнага кантэксту друку 16-19 стагоддзя. Запрашайце знаёмых!

Семінар

7 верасня 2016 г.

(серада)

11:00-12:30

пакой - 430

Cакратар - Ганна Станіславенка

Адказныя за тэхніку і крэслы - Зьміцер Дзенісюк, Станіслаў Лысы

  • Уступ / Юрась Гецэвіч
  • Справаздача ад семінару мабільныя прыстасаваньні: лінейка прадуктаў у ГугалПэйл, спосаб распрацоўкі, ідэі, прыстаставаньні, спосабы раскруткі / Алена Крывальцэвіч

  • Справаздача прац за тыдзень, планаванне наступнага / кожны

  • Абвесткі на тыдзень і на месяц  / Ганна Станіславенка
  • Рознае - падача заявак па розныя конкурсы

ПРАТАКОЛ

  • Уступ / Юрась Гецэвіч

 Юрась Гецэвіч:

Вітаем у новым навучальным годзе!

На мінулым тыдні былі нашыя семінары, працоўныя сустрэчы: па corpus.by, па мабільных прыстасаваннях, па перакладах і вычытцы, па NooJ, па УДК.

Па праекту EapConnect ад нашага інстытута каманда едзе на канферэнцыю ў Тбілісі, таксама мы паўдзельнічалі ў конкурсе праекта і выйгралі конкурс: у сетцы bas-net нам даюць амаль неабмежаваны інтэрнэт-трафік, таксама мы можам выбраць любую канерэнцыю і нам цалкам аплоцяць выдаткі на аднаго чалавека. Дзякуй Алёне Крывальцэвіч за праробленую вялікую працу.

  • Справаздача ад семінару мабільныя прыстасаваньні: лінейка прадуктаў у ГугалПэйл, спос