© Лаб. № 221 АІПІ НАН Беларусі: Ю.С. Гецэвіч, А.М. Скопінава

Рэкамендацыі, як правяраць свае тэксты (артыкулы, справаздачы, пераклады і т.д.) на арфаграфічную правільнасьць  беларускай мовы

Спасылка на гэты док: https://docs.google.com/document/d/1Z3TCFvOxIS-IzRxlKv2g2qBWr1ExmKn8_OAGy-nMABc/pub 

ЭТАП 1. Праверце тэкст на УЎ. Спасылка на сэрвіс (http://corpus.by/u_check/). Выпраўце памылкі, якія Вы не заўважылі. Паўтарайце праверкі і праўкі столькі разоў, пакуль Вам не прыйдзецца хоць нешта правіць у Вашым тэксьце, бо часта новыя абдрукоўкі ўзьнікаюць пасьля правак абдруковак.

ЭТАП 2. Праверка тэксту на правільнасьць ужытых слоў.

Можна скарыстацца любым з двух спосабаў:

Спосаб 1

1. Адкрыць Нудж

(Спачатку ставіце бясплатную праграму Нудж  http://nooj4nlp.net/pages/download.html)

2. Адкрыць Наладкі

 

3. Выбраць рэсурсы для беларускай мовы

4. Калі іх у вас няма, то спампуйце модуль Belarusian па спасылцы: http://www.nooj4nlp.net/pages/resources.html 

Разархівіруйце спампаваную тэчку і пакладзіце яе ў тэчку My Documents на вашым камп’ютэры.

Шлях будзе прыкладна такі:

C:\Users\User\Documents\NooJ\be 

А распакаваныя рэсурсы будуць выглядаць так:

c:\Users\Admin\Documents\NooJ\be\Lexical Analysis\

c:\Users\Admin\Documents\NooJ\be\Projects\

c:\Users\Admin\Documents\NooJ\be\Syntactic Analysis\

c:\Users\Admin\Documents\NooJ\be\README.rtf

У выпадку праблем карыстайціся інструкцыяй да праграмы NooJ http://www.nooj4nlp.net/NooJManual.pdf

5. Вяртаемся да пункта 3, націскаем на ўкладку лексічнага аналізу і падключаем тыя слоўнікі, на якіх як на прынтскрыне ніжэй стаіць птушка.

! У марфаралічным і сінтаксічным аналізе лепш адключыць усе граматыкі, каб толькі асноўны слоўнік быў прыменены да Вашага тэксту.

Націскаем Эплай (Apply).

! Пры кожным запуску Нуджа правяраем, ці падключаныя слоўнікі. Каб гэта 100500 разоў не рабіць, можна націснуць на ўкладках і выбару мовы рэсурсаў, і ўкладцы лексічнага аналізу кнопку Save… .

6. Адкрываем Ваш тэкст праз каманду File - Open - Text і праз выбар Import text замест NooJ-formated Text:

Выбіраем правільную мову для Вашана тэксту be, і фармат doc. Націскаем OK.

Адкрываецца Ваш тэкст:

7. Робім лінгвістычны аналіз (клік правай кнопкай па тэксце), выбар Linguistic Analysis

8. Шукаем (пры дапамозе скрола ) укладку Unknowns:

 

9. Націскаем Unknowns:

10. Тэарэтычна ў высыпаных словах ёсць памылкі:

11. Правяраем спіс:

Напрыклад, слова абмежаваньнем - умоўна памылка для правапісу, калі Вы не карыстаеціся зараз спецыяльна тарашкевіцай.

Калі памылак на Вашую думку ў сьпісе няма, то крок 17, інакш - крок 13.

13. Уносім праўкі ў Ваш зыходны файл з тэкстам (не ў акне NooJ).

! Увага: слова з памылкай можа паўтарацца ў Вашым тэксьце некалькі разоў.

Пэўнае слова з памылкай у Вордзе шукаецца праз каманду Ctrl+F

Зноў уносім праўкі, калі патрэбна.

Так працягваем з кожным словам са спісу Unknown. Калі памылкі скончыліся, то крок 14.

14. Закрываем NooJ.

15. Захоўваем Ваш зыходны файл.

16. І праходзім яшчэ раз крокі 6-11. (Гэта дазволіць Вам пазьбегнуць памылак, якія Вы маглі зрабіць пры ўнясеньні правак знойдзеных памылак. Спыняем працэс толькі тады, калі пасьля крока 11 Вам не патрэбна пераходзіць на крок 13.)

17. Гладзім сябе па галоўцы.:)

Спосаб 2.

0. Усталюйце сабе праграму VocEditor. Праграму для папаўненьня слоўніка сінтэзатара маўленьня Multiphone. Для гэтага скарыстайціся кантактаваньнем з распаўсюднікам - http://new.ssrlab.by/kantakty )

1. Адкрываем Пуск, шукаем VocEditor

 -------->

2. Запускаем:

3. Выбіраем мову рэсурсаў беларускую

4. У акенца, дзе напісана слова “шляхта”  

копіпасцім свой тэкст:

5. Націскаем Process LP справа

6. Апускаем вочы яшчэ правей і ўніз. У акенцы, дзе раней было напісана клу+мп_ASBNM

  

зараз высыпаны спіс невядомых слоў (тэарэтычных памылак):

7. Правяраем спіс:

Напрыклад, слова абмежаваньнем - умоўна памылка для правапісу, калі Вы не карыстаеціся зараз спецыяльна тарашкевіцай.

Калі памылак на Вашую думку ў сьпісе няма, то крок 12, інакш - крок 8.

8. Уносім праўкі ў Ваш зыходны файл з тэкстам (не ў акне VocEditor).

! Увага: слова з памылкай можа паўтарацца ў Вашым тэксьце некалькі разоў.

Пэўнае слова з памылкай у Вордзе шукаецца праз каманду Ctrl+F

Зноў уносім праўкі, калі патрэбна.

Так працягваем з кожным словам са спісу невядомых слоў. Калі памылкі скончыліся, то крок 9.

9. Закрываем VocEditor.

10. Захоўваем Ваш зыходны файл.

11. І праходзім яшчэ раз крокі 1-7. (Гэта дазволіць Вам пазьбегнуць памылак, якія Вы маглі зрабіць пры ўнясеньні правак знойдзеных памылак. Спыняем працэс толькі тады, калі пасьля крока 7 Вам не патрэбна пераходзіць на крок 8.)

12. Гладзім сябе па галоўцы.:),