Паважаныя бацькі!

У Вашага сына ці дачкі будзе магчымасць публікаваць дакументы і праекты ў Інтэрнэце. Гэта можа быць асабістая хатняя старонка, сачыненне, творчая праца, малюнак, справаздача па навукова-даследчай працы, фатаграфія навучэнцаў класа (школы) або апісанне сумесных праектаў у мясцовым маштабе ці на міжнародным узроўні. Людзі ва ўсім свеце з доступам у Інтэрнэт будуць у стане разгледзіць і, пры жаданні, адказаць на працу Вашага дзіцяці па электроннай пошце. Мы лічым, што гэта — магчымасць дадатковай адукацыі і паспяховага развіцця нашых вучняў.

Мы будзем публікаваць гэтыя дакументы толькі з Вашага пісьмовага дазволу.

Калі ласка, азнаёмцеся з правіламі размяшчэння матэрыялаў навучэнцаў у Інтэрнэце і адзначце дакументы, публікацыю якіх  непажадана ажыццяўляць з Вашага пункту гледжання. Дзякуй за Ваша супрацоўніцтва.

Размяшчаючы матэрыялы навучэнцаў, мы будзем кіравацца наступнымі правіламі:

• Не дазваляецца выдаваць матэрыялы з нумарам тэлефона Вашага дзіцяці, адрасам або прозвішчам;

• Не дазваляецца выдаваць матэрыялы, што змяшчаюць любую інфармацыю, якая паказвае на месцазнаходжанне вучня ў дакладную гадзіну, акрамя знаходжання яго ў школе або ўдзелу ў школьнай дзейнасці;

• Не дазваляецца публікацыя матэрыялаў, якія змяшчаюць непажаданы матэрыял або змяшчаюць прамыя ці ўскосныя спасылкі на такі матэрыял;

• Перад публікацыяй матэрыялы павінны быць разгледжаны і адобраны настаўнікам (ці бацькам) вучня, якія ажыццяўляюць працу над праектам.

Пастаўце адзнаку ў радку з матэрыяламі, якія непажаданыя для публікацыі

_____ Імя навучэнца

_____ Асабістыя фатаграфіі навучэнца

_____ Школьныя фатаграфіі навучэнца (з урокаў і школьных мерапрыемстваў)

_____ Групавыя школьныя фатаграфіі

Згода аднаго з бацькоў:

Я, _______________________________________________ даю згоду публікаваць матэрыялы майго сына/дачкі/ __________________________вучаніцы(вучня) _____ класа школы _____ г.______________ у Інтэрнэце ў адпаведнасці з правіламі, апісанымі вышэй.

Подпіс аднаго з бацькоў/апекуна: ________________________ Дата: ____________

Гэтая згода будзе дзейнічаць да таго часу, пакуль Вы самі не захочаце, каб змяніць гэтую форму і падпісаць новае ўзгадненне. У выпадку ўзнікнення праблем, звязаных з публікацыяй матэрыялаў у Інтэрнэце, Вы можаце звязацца з класным кіраўніком свайго дзіцяці ____________________________________.