Published using Google Docs
Рэкамендацыі, як правяраць свае тэксты на арфаграфічную правільнасць англійскай мовы
Updated automatically every 5 minutes

Рэкамендацыі, як правяраць свае тэксты (артыкулы, справаздачы, пераклады і т.д.) на арфаграфічную правільнасць англійскай мовы

Ніжэй будуць пералічаны сайты, якія могуць дапамагчы лінгвісту падчас праверкі свайго правапісу на беларускай мове.

  1. Першая крыніца – гэта праверка правапісу праз  сэрвіс Spell Checker на corpus.by. Дадзены рэсурс апрацоўвае тэксты на трох мовах: беларускай, рускай і англійскай. Каб праверыць тэкст на англійскай мове, неабходна абраць слоўнік CMU (паводле "Carnegie Mellon University Pronouncing Dictionary") (малюнак 1). Каб пабачыць, як сэрвіс працуе, трэба ўвесці тэкст у поле для ўводу і націснуць кнопку "Атрымаць невядомыя словы!". У акно з загалоўкам "Ігнараваць словы" можна ўвесці словы, якія не маюць патрэбы ў праверцы і будуць ігнаравацца сэрвісам.

 Малюнак 1 - Сэрвіс Spell Checker, які апрацоўвае адразу тры мовы

 Пасля апрацоўкі тэксту карыстальнік атрымлівае статыстычныя дадзеныя пра колькасць знойдзеных ва ўваходным тэксце слоў і колькасць слоў, не знойдзеных у абраных слоўніках. Кожнае са слоў гэтага спісу карыстальнік можа пазначыць як "правільнае" / "вядомае" альбо пакінуць "няправільным" / "невядомым", абраўшы адпаведную пазнаку "так" ці "не". Для зручнасці працы са спісам ёсць магчымасць у любы момант разбіць спіс на дзве паловы па прыкмеце "вядомасці" ці "невядомасці" слова карыстальніку (малюнак 2).

Малюнак 2 - Вынікі праверкі тэкста на англійскай мове

Такім чынам, карыстальнік можа адразу пабачыць усе выдадзеныя словы і вырашыць, ёсць у іх памылка ці не.

  1. Наступны рэсурс, гэта https://app.grammarly.com/

Вельмі якасная рэч, праз якую можна праверыць тэкст на абдрукоўкі. Праграма ўсталёўваецца на вашым камп’ютары (бясплатна) і аўтаматычна правярае ўведзены тэкст. Зялёны кружочак з супрацьгадзіннікавай стрэлкай сведчыць аб тым, што на камп’ютары ўсталяваная дадзеная праграма (малюнак 3).

Малюнак 3 - Паказчык таго, што праграма ўсталявана на камп’ютар

У гэтым выпадку праграма аўтаматычна правярае любы ўведзены тэкст. Калі ёсць памылка, тэкст падкрэсліваецца чырвоным колерам, і замест зялёнай стрэлкі ўзнікае чырвоны кружочак з указаннем колькасці сустрэўшыхся памылак (малюнак 4).

Малюнак 4 - Знойдзеная памылка праграмай grammarly.com

Акрамя гэтага, каб праверыць тэкст вялікага аб’ёму, можна прайсці па спасылцы на афіцыяльны сайт, стварыць там новы файл, уставіць тэкст і паглядзець свае памылкі (малюнак 5,6).

Малюнак 5 - Стварэнне асобнага файла для праверкі вялікага аб’ёма тэксту ў grammarly.com

Малюнак 6 - Знойдзеныя абдрукоўкі з варыянтамі выпраўлення праграмай grammarly

3. Сайт http://spellcheckplus.com/ дазваляе атрымаць інфармацыю не толькі пра абдрукоўкі, але і пра сінтаксічныя памылкі з каментарамі на кожную з іх. Інтэрфейс даволі просты: уводзім тэкст у акно, клікаем “Check Text”, артымліваем розныя памылкі з каментарамі, прыведзенымі ніжэй. (малюнкі 7, 8, 9).

Малюнак 7 - Інтэрфейс вышэй прыведзенага рэсурса

Малюнак 8 - Вынікі праверкі тэксту праз http://spellcheckplus.com/ 

Малюнак 9 - Каментары на кожную знойдзеную памылку рэсурсам http://spellcheckplus.com/ 

Недахоп дадзена сэрвіса ў тым, што ён абмежаваны ў сімвалах (каля 250 слоў ці 2000 сімвалаў). Каб атрымаць магчымасць правераць большую колькасць слоў, трэба выкарыстоўваць платную версію. Таксама, як і ў наступным рэсурсе http://www.reverso.net/spell-checker/english-spelling-grammar/.

4. Сайт http://www.reverso.net/spell-checker/english-spelling-grammar/ вельмі падобны на папярэдні. Ён таксама вылучае ўсе магчымыя памылкі: граматычныя, сінтаксічныя, пунктуацыйныя з каментаром на кожную з іх. Але, у адрозненні ад папярэдняга сайта,  http://www.reverso.net/spell-checker/english-spelling-grammar/ апрацоўвае толькі 600 сімвалаў. Інтэрфейс сайта прадстаўлены ніжэй (малюнак 10, 11).

Малюнак 10  - Інтэрфейс рэсурса http://www.reverso.net/spell-checker/english-spelling-grammar/

Для атрымання вынікаў устаўляем тэкст у поле ўвода (да 600 сімвалаў), клікаем “Check”. На выхадзе знаёмімся з памылкамі. Ніжэй пад акном для ўвода тэксту дадзеныя прыклады памылак, падкрэсленыя колерам (жоўты - невядомае слова, якога няма ў слоўніку рэсурса, зялёны колер указвае на няправільнае выкарыстанне, дзе ёсць альтэрнатыва выбару, надрукаваныя зялёным колерам - правільнае слова, якое мае альтэрнатыўнае напісанне) (малюнак 11). На малюнку 12 прадстаўлены адзін з варыянтаў адзначаных памылак.

Малюнак 11 - Пошук памылак з асобным тлумачэннем кожнай

Малюнак 12 - Прыклад памылкі, якая мае альтэрнатыўныя варыянты ўжывання

5. Наступны сэрвіс https://www.jspell.com/public-spell-checker.html. Дадзены сэрвіс дае магчымасць выбірать варыянт англійскай мовы (напрыклад, English (US), English (GB) і іншыя). Дадаем тэкст у акно для ўвода, клікаем “Spell Check”. Таксама мы маем магчымасць раздрукаваць тэкст, націскаючы “Print”, ці падзяліцца з іншымі, націснуўшы “Tweet” (малюнак 13).

Малюнак 13 - Выкарыстанне сэрвіса https://www.jspell.com/public-spell-checker.html

Пасля ўвода тэксту і націскання на “Spell Check” з’яўляецца меню з табліцай, у якой указаны словы  з магчымымі памылкамі (малюнак 14). Карыстальнік можа згадзіцца, змяніць ці праігнараваць усё, вывучыць тое ці іншае слова ці скончыць працу. Пасля таго, як усе словы будуць прагледжаны перакладчыкам, сайт паведаміць пра гэта (малюнак 15).

Малюнак 14 - Меню са знойдзенымі памылкамі сайта  https://www.jspell.com/public-spell-checker.html

Малюнак 15 - Завяршэнне праверкі тэксту сайта https://www.jspell.com/public-spell-checker.html

Такім чынам, праз сайты, што былі прапанаваныя вышэй, можна атрымаць апрацаваны англійскі тэкст. Карыстайцеся, калі ласка!