Змест дакумента (можна клікаць!)

→ Для чаго і для каго гэты праект

→ Як усё арганізавана

→ Што вы атрымаеце ў выніку

→ Кошты і варыянты ўдзелу

→ Праграма

Для чаго 2024.doc

У гэтага праекта дзве галоўныя мэты:

Мэта агульначалавечая — азірнуцца на год, падсумаваць яго і стварыць падцверджанне, што 2024 — быў. Не дазволіць важным дробязям згубіцца ў бясконцай плыні падзей.

Мэта пісьменніцкая — вымусіць сябе працаваць з рознымі формамі ў адным творы. Дазволіць сабе “дзіўнае” і нават “кепскае”. Выйсці па-за межы тэксту-як-напісанага. Падурэць.

Мы будзем аналізаваць мінулы год з дапамогай скрыншотаў, галасавых паведамленняў, спасылак, нататак ды іншых дакументаў. Мы будзем адшукваць у ім найважнейшыя дэталі і абагульваць паслядоўнасці. Будзем вылучаць, супастаўляць, мантаваць. Будзем адказваць на важныя для сябе пытанні з дапамогай таго, што ўжо ёсць.

Чаго мы не будзем рабіць – гэта ўласна пісаць.

Сутнасць праекту акурат у тым, каб пашырыць сваю мастацкую практыку ў больш нечаканы бок. Эксперыменты з формай і выбудоўванне наратыву новымі спосабамі – вось наш галоўны фокус.

Як усё арганізавана тэхнічна

2024.doc стартуе 18.11 і працягнецца 6 тыдняў – то-бок да канца года.

Праект будзе адбывацца ў тэлеграм-канале: там вы будзеце атрымліваць заданні, інструкцыі, спасылкі, а таксама – кароткія галасавыя паведамленні з тлумачэннямі.

Другой працоўнай пляцоўкай будзе Miro: там вы будзеце арганізоўваць уласны архіў і працаваць над тэкстам. У кожн:ай – свой борд! Бо ўспаміны – рэч прыватная.

У гэтым праекце не запланавана агульнага чату з той жа прычыны: праца з асабістымі дакументамі прадугледжвае прыватнасць і паглыбленне ва ўласны працэс да моманту, калі (when/if) вы самі вырашыце нечым падзяліцца.

Што ў выніку

  1. Эксперыментальны тэкст (у шырокім разуменні слова тэкст).
    Сведчанне вашага 2024.
  2. Хаб сістэматызаваных дакументаў для далейшай працы – пісьменніцкай, (сама)даследніцкай ці папросту працы памяці. Адолець увесь архіў мы не паспеем, але створым каркас.

Кошты і варыянты ўдзелу

  • Самастойны ўдзел: вы будзеце атрымліваць усё пералічанае вышэй і ісці па створаным намі шляху.
    Падыходзіць для тых, хто хоча найперш асэнсаваць 2024, сістэматызаваць і захаваць важныя ўспаміны ў цікавай форме.
    Кошт: 30-50 еўра (вы вырашаеце самі, якая сума для вас камфортная)
  • З дапамогай: усё вышэйшае + дзве кансультацыі адносна вашага тэкста. Падыходзіць для тых, хто хоча праз праект не толькі адрэфлексаваць мінулы год, але і папрацаваць над сваім пісьмом.
    Кошт: 70 еўра (усяго даступна 3 месцы)

Каб далучыцца, напішыце ў дырэкт “Фігурам”.
Аплата магчымая на беларускую картку, на польскую картку і на PayPal.
 

Праграма

Ніжэй – запланаваныя тэмы практычных заданняў, але гэта не ўсё! Акрамя іх на кожным тыдні прапануем нешта для азнаямлення – тэксты / відэа / падкасты / etc.

Гэта першы запуск, таму цягам праекту могуць адбывацца змены: нейкай з тэмаў мы можам прысвяціць больш часу, а нейкую крыху скараціць.

Тыдзень 1. Занятак 1

Агляд пляцоўкі для працы і метадаў захоўвання дакументаў

Тыдзень 1. Занятак 2 

Ствараем лайнап года:

  • дынаміка насычанасці,
  • эмацыйная дынаміка,
  • пікавыя падзеі

Шукаем скразныя лініі.

Тыдзень 2 

Праца з дакументамі: нататкі. Фокус, адбор, сістэматызацыя.

Тыдзень 3. Занятак 1 

Праца з дакументамі: скрыншоты.

Тыдзень 3. Занятак 2 

Праца з дакументамі: спасылкі.

Тыдзень 4

Праца з дакументамі: галасавыя і відэапаведамленні.

Тыдзень 5

Стварэнне дакументу: апытанка / інтэрв’ю.

Тыдзень 6

Адбор дакументаў і мантаж фінальнага (не)наратыву.