АСТРАВЕЦКІ РАËННЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ АДДЗЕЛ АДУКАЦЫІ, СПОРТУ І ТУРЫЗМУ
вул.Кастрычніцкая,8, 231201, г.Астравец, Гродзенская вобласць, тэл. (01591) 2 35 17, 2 20 60, факс (01591) 2 12 44 эл.пошта: ostrovec_roo@mail.grodno.by
|
| ОСТРОВЕЦКИЙ РАЙОННЫЙ ИСПОЛНИТЕЛЬНЫЙ КОМИТЕТ
ОТДЕЛ ОБРАЗОВАНИЯ, СПОРТА И ТУРИЗМА
ул.Октябрьская,8, 231201, г.Островец, Гродненская область, тел. (01591) 2 35 17, 2 20 60, факс (01591) 2 12 44 эл.почта:ostrovec_roo@mail.grodno.by |
_____________№____________
На №________ад _________
Руководителям учреждений
образования
Отдел образования, спорта и туризма информирует о проведении районного этапа республиканской выставки-конкурса декоративно-прикладного творчества «Саматканы цуд» (далее выставка-конкурс).
Руководителям учреждений образования взять под личный контроль участие в выставке-конкурсе.
Работы предоставляются до 1 декабря 2016 года в Островецкий ЦТДиМ методисту (Милешко И.Б.).
Приложение: на 2 л. в 1 экз.
Начальник Н.И.Станкевич
Милешко
21367
Приложение
ПАЛАЖЭННЕ
аб правядзенні раённага этапа рэспубліканскай выстаўкі-конкурсу дэкаратыўна-прыкладной творчасці “Саматканы цуд”
- Раённы этап рэспубліканскай выстаўкі-конкурсу дэкаратыўна-прыкладной творчасці “Саматканы цуд” (далей – выстаўка-конкурс) праводзіцца з мэтай развіцця і папулярызацыі дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, выяўлення і падтрымкі юных талентаў.
- Арганізатарамі выстаўкі-конкурсу з’яўляюцца: аддзел адукацыі, спорту і турызму, Астравецкі ЦТДіМ.
- У выстаўцы-конкурсе прымаюць удзел навучэнцы аб’яднанняў па інтарэсах выяўленчага і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва ўстаноў сярэдняй і дадатковай адукацыі. Узрост удзельнікаў ад 6 да 16 гадоў. Пераможцы і прызёры вызначаюцца ў трох узроставых катэгорыях: 6-9 гадоў, 10-12 гадоў, 13-16 гадоў.
- На выстаўку-конкурс прымаюцца індывідуальныя і калектыўныя работы, розныя па тэматыцы, кампазіцыі і тэхніцы выканання, традыцыйнага і сучаснага напрамку: ткацтва; вышыўка; народныя лялькі, лялькі ў нацыянальным строі; беларускі традыцыйны рэгіянальны касцюм, яго элементы і інтэрпрэтацыі; лямец; тэкстыльная аўтарская лялька; тэкстыльны арт-аб’ект (аб’ёмныя абстрактныя працы).
- Выстаўка-конкурс праводзіцца па наступных намінацыях: “Захаванне беларускіх нацыянальных традыцый”, “Арыгінальная ідэя і творчае рашэнне”, “Інавацыйная тэхніка выканання”.
- Для ўдзелу ў выстаўцы-конкурсе неабходна:
- прадставіць у Астравецкі ЦТДіМ метадысту (Мілешка І.Б.) на электронны адрас metod.cvr.ostrovets@gmail.com заяўку на беларускай мове:
п/п № | Назва работы | Прозвішча, імя, узрост аўтара
| Назва аб’яднання па інтарэсах | Прозвішча, імя, імя па бацьку педагога | Назва ўстановы, тэлефон |
1 | Абрус | Іваноў Іван, 15 гадоў | Гурток “Спадчына” | Паўлавец Вольга Мікалаеўна | УДА “Мядзельскі цэнтр дзіцячай творчасці” Мінскай вобласці тэл. (0173)32290 |
- на зваротным баку работы абавязкова размяшчаецца этыкетка, дзе ўказваецца прозвішча і імя, узрост аўтара; назва работы; назва аб’яднання па інтарэсах; прозвішча, імя, імя па бацьку педагога; поўная назва ўстановы.
- Работы на конкурс прадстаўляюцца да 1 снежня 2016 года.
- Падвядзенне вынікаў выстаўкі-конкурсу.
Журы разглядае працы, прадстаўленыя на выстаўку-конкурс у адпаведнасці з намінацыямі і ўзроставымі катэгорыямі ўдзельнікаў. Пры ацэнцы творчых работ журы ўлічвае:
- захаванне беларускіх народных рамёстваў;
- выкарыстанне новых тэхнік і тэхналогій у творчых работах;
- кампазіцыйнае і каляровае рашэнне;
- спалучэнне традыцыйнай творчасці і сучаснай культуры;
- арыгінальнасць ідэі, самабытнасць мастацкага ўвасаблення.
- Работы пераможцаў і прызёраў не вяртаюцца ўладальнікам. Работы, не заняўшыя прызавыя мейсцы неабходна забраць у Астравецкім ЦТДіМ да 14 студзеня 2016 года.
- Пераможцы і прызёры выстаўкі-конкурсу ў кожнай намінацыі і ўзроставай катэгорыі ўзнагароджваюцца дыпломамі арганізатараў.